wd wp Пошук:

Кваліфікацыя да чэмпіянату свету па снукеры 2014

Кваліфікацыя да чэмпіянату свету па снукеры 2014 праходзіла з 8 па 16 красавіка 2014 года ў міжнародным спартыўным цэнтры «Ponds Forge» у Шэфілдзе, Англія.

Чэмпіянат уключаў у сябе чатыры кваліфікацыйныя раўнды, якія праводзіліся на працягу васьмі гульнявых дзён і ў якіх згулялі 112 удзельнікаў (105 прафесіянальных снукерыстаў і 7 аматараў). 16 пераможцаў апошняга кваліфікацыйнага раўнда трапілі ў ў тэатры Крусібл, дзе да іх далучыліся 16 першых сеяных ігракоў, і, пачынаючы з 1/16 фіналу, яны ўсе гулялі на выбыванне.

Удзельнікі

Леташні ўдзельнік АС
Дэбютант турніру
ПРГулецДэбютКТопАСНайлепшы вынік
1716 Роберт Мілкінс199618051/8 фіналу (2002, 2013)
1817 Грэм Дот199581115Перамога (2006)
1918 Марк Уільямс199351617Перамога (2000, 2003)
2019 Мэцью Стывенс199591014Фінал (2000, 2005)
2120 Раян Дэй19981338Чвэрцьфінал (2008, 2009, 2012)
2221 Лян Вэньбо2005904Чвэрцьфінал (2008)
2322 Майкл Холт199717061/8 фіналу (2005)
2424 Дамінік Дэйл19932108Чвэрцьфінал (2000)
2530 Пітэр Эбдан199251722Перамога (2002)
2624 Сяа Гадун20085001/32 фіналу (кв.) (2012, 2013)
2723 Марк Кінг1992166141/8 фіналу (1998, 1999, 2001, 2002, 2008, 2009, 2013)
2827 Бэн Вуластан20048011/16 фіналу (2013)
2928 Кен Доэрці199181518Перамога (1997)
3026 Майкл Уайт2008501Чвэрцьфінал (2013)
3131 Дэвід Гілберт199814021/8 фіналу (2012)
3229 Фергал О'Браен19921939Чвэрцьфінал (2000)
3332 Эндру Хігінсан199716021/8 фіналу (2012)
3435 Алан Мак-Манус200091417Паўфінал (1992, 1993)
3538 Маркус Кэмбэл199222041/16 фіналу (2001, 2010, 2011, 2013)
3639 Том Форд200113011/16 фіналу (2010)
3734 Марк Джойс200310001/24 фіналу (кв.) (2010, 2013)
3836 Мартын Гоўлд200011151/8 фіналу (2010, 2011)
3941 Джэк Лісоўскі20113011/16 фіналу (2013)
4042 Энтані Хэмілтан199217512Чвэрцьфінал (2000, 2002, 2004, 2007)
4137 Курт Мэфлін200010001/24 фіналу (кв.) (2013)
4240 Род Лоўлер199123021/8 фіналу (1996)
4345 Джэймі Бёрнэт199321031/16 фіналу (1996, 2009, 2011)
4443 Энтані Мак-Гіл20113001/32 фіналу (кв.) (2012, 2013)
4547 Джэймі Джонс2005601Чвэрцьфінал (2012)
4644 Альфрэд Бёрдэн199517011/16 фіналу (1998)
4748 Роры Мак-Лаўд199216021/8 фіналу (2011)
4846 Юй Дэлу20122001/24 фіналу (кв.) (2012, 2013)
4953 Джэймі Коўп200310141/8 фіналу (2009, 2011)
5050 Цаа Юйпэн20122011/8 фіналу (2012)
5155 Лю Чуан20085021/16 фіналу (2008, 2012)
5249 Цянь Пэнфэй20055001/40 фіналу (кв.) (2007, 2008, 2013)
5352 Джымі Робертсан20038011/16 фіналу (2011)
5451 Дэчават Пумджаенг20122011/8 фіналу (2013)
5557 Пітэр Лайнс199220011/16 фіналу (1998)
5654 Найджэл Бонд199017715Фінал (1995)
5758 Дэйв Харальд199218411Чвэрцьфінал (1996)
5856 Мэцью Сэлт200210011/16 фіналу (2013)
5959 Адыт'я Мехта20054001/40 фіналу (кв.) (2012, 2013)
6063 Джэрард Грын199420051/16 фіналу (1999, 2003, 2005, 2009, 2010)
6161 Джымі Уайт1981122125Фінал (1984, 1990, 1991, 1992, 1993, 1994)
6260 Цепчая Ун-Ну20102001/32 фіналу (кв.) (2013)
6362 Панкай Адвані20131001/48 фіналу (кв.) (2013)
6471 Стыў Дэвіс1986102530Перамога (1981, 1983, 1984, 1987, 1988, 1989)
6565 Скот Дональдсан20131001/48 фіналу (кв.) (2013)
6666 Ян Бэрнс20131001/40 фіналу (кв.) (2013)
6768 Робі Уільямс20131001/48 фіналу (кв.) (2013)
6870 Бары Пінчэс199024031/8 фіналу (2004)
6969 Джэймс Уатана199016713Паўфінал (1993, 1997)
7072 Сэм Бэйрд20104011/16 фіналу (2013)
7167 Лука Брэсэль20122011/16 фіналу (2012)
7264 Майк Дан199222011/16 фіналу (2002)
7374 Пол Дэвісан199218001/32 фіналу (кв.) (1997, 2011)
7475 Чжан Аньда20103011/16 фіналу (2010)
7573 Майкл Уослі20131001/40 фіналу (кв.) (2013)
7676 Ліам Хайфілд20113001/24 фіналу (кв.) (2013)
7778 Танават Тырапонгпайбун20112001/32 фіналу (кв.) (2013)
7881 Адам Дафі20122001/32 фіналу (кв.) (2012)
7979 Чэнь Чжэ20131001/48 фіналу (кв.) (2013)
8077 Крэйг Стэдмэн20008001/40 фіналу (кв.) (2013)
8180 Тоні Дрэга198622513Чвэрцьфінал (1988)
8282 Джоэль Уолкер20131001/48 фіналу (кв.) (2013)
8383 Гэры Уілсан20043001/40 фіналу (кв.) (2006)
8484 Лі Янь20122001/40 фіналу (кв.) (2012, 2013)
8585 Дэвід Грэйс20093001/40 фіналу (кв.) (2012)
8687 Дэніэл Уэлс20094001/24 фіналу (кв.) (2009)
8786 Мартын О'Донэл20052001/48 фіналу (кв.) (2013)
8888 Дэвід Морыс20077001/24 фіналу (кв.) (2010, 2012)
8989 Кайрэн Уілсан20111001/32 фіналу (кв.) (2011)
9092 Майкл Лэслі20131001/48 фіналу (кв.) (2013)
9194 Шон О'Саліван20131001/48 фіналу (кв.) (2013)
9290 Джэймі О'Ніл20046001/48 фіналу (кв.) (2008, 2011, 2013)
9393 Лі Хан20092001/48 фіналу (кв.) (2009, 2010)
9497 Напон Саенхам20111001/48 фіналу (кв.) (2011)
9598 Алекс Дэйвіс20043001/40 фіналу (кв.) (2008)
9696 Сцюарт Кэрынгтан20121001/48 фіналу (кв.) (2012)
97100 Лю Хаацянь2014000
9899 Джон Эстлі2014000
99101 Эндру Пэджэт20045011/16 фіналу (2011)
100102 Джо Свэйл199217512Паўфінал (2000, 2001)
101104 Рос М'юр2014000
102105 Крыс Уэйклін2014000
103103 Хамад Міа2014000
104106 Эндру Норман199815001/32 фіналу (кв.) (2002, 2003, 2007, 2008)
105107 Эліат Слесар2014000
106108 Віні Калабрэзэ2014000
107109 Крыс Норбэры20036001/40 фіналу (кв.) (2006)
108111 Лі Пэйдж20053001/40 фіналу (кв.) (2007)
109112 Рачаёцін Ятарук2014000
110113 Алан Тэйлар2014000
111114 Фрэйзер Патрык20035001/40 фіналу (кв.) (2013)
112115 Раян Кларк2014000
113116 Джэймс Кэхіл2014000
114117 Цаа Сіньлун2014000
115122 Робін Хал199416011/16 фіналу (2002)
116119 Джэк Джонс20111001/50 фіналу (кв.) (2011)
117120 Алекс Борг199211001/32 фіналу (кв.) (2006)
118123 Аляксандр Урсенбахер2014000
119125 Ахмед Саіф2014000
120127 Халід Бэлаід Абумдас2014000
Ігар Фігейрэду20112001/32 фіналу (кв.) (2012)
А Сандэрсан Лэм2014000
А Шэйн Кэсл2014000
А Крыстафер Кіган2014000
А Энтані Пэрсанс2014000
А Сідні Уілсан2014000
А Мічэл Трэвіс2014000
А Рыс Кларк2014000

Ход кваліфікацыі

Першы дзень (8 красавіка)

Адзін з аўтараў найвышэйшага брэйка кваліфікацыі Мартын О'Донэл

*Выбылі: Шэйн Кэсл, Халід Бэлаід Абумдас (120), Эндру Пэджэт (99), Хамад Міа (103), Крыс Норбэры (107), Сандэрсан Лэм, Раян Кларк (112), Крыс Уэйклін (102), Майкл Лэслі (90), Джэк Джонс (116), Джэймі О’Ніл (92)*

Кваліфікацыя чэмпіянату свету 2014 пачалася 8 красавіка на арэне міжнароднага спартыўнага цэнтру «Ponds Forge» у Шэфілдзе і праходзіла на працягу трох сесій за адзінаццаццю сталамі. Такім чынам, у першы гульнявы дзень у другі раўнд прайшлі 11 ігракоў. Моцную гульню ў матчы супраць аматара Шэйна Кэсла прадэманстраваў Мартын О’Донэл, які стаў першым пераможцам на сусветным першынстве 2014, разграміўшы саперніка з лікам 10:1 з серыямі 100, 119, 139, 90, 64, 97 і 67 ачкоў. Ліам Хайфілд і Чжан Аньда атрымалі ўпэўненыя перамогі над Халідам Бэлаідам з Лівіі і Эндру Пэджэтам з Уэльса адпаведна з аднолькавым лікам 10:2[відэа 1][відэа 2][відэа 3]. Яшчэ адзін разгром учыніў 42-гадовы Бары Пінчэс, перайграўшы суайчынніка Хамада Міа — 10:3. Больш чым праз гадзіну пасля гэтага Кайрэн Уілсан узяў верх над Крысам Норбэры з лікам 10:6 і соценным брэйкам у 119 балаў[відэа 4][відэа 5][відэа 6][відэа 7]. Пры ліку 8:8 у матчы Танавата Тырапонгпайбуна з Сандэрсанам Лэмам тайскі снукерыст здзейсніў выдатнае заканчэнне паядынку і з брэйкамі ў 128 і 90 ачкоў у дзвюх апошніх партыях выйшаў у другі круг кваліфікацыйнай стадыі. 86-ы сеяны чэмпіянату Дэніэл Уэлс з Уэльса сустракаўся з англічанінам Раянам Кларкам. Валіец саступаў 3:6 пасля першай сесіі і 3:8 у пачатку другой, але здзейсніў цудоўны камбэк і выйграў матч з лікам 10:9, узяўшы сем з васьмі апошніх фрэймаў з падыходамі ў 92, 56, 69, 73, 65, 51 і 61 ачко. З тым жа лікам Пол Дэвісан перамог Крыса Уэйкліна, а аматар Крыстафер Кіган выбіў з турніру 90-га сеянага Майкла Лэслі з вынікам 10:6. Яшчэ адзін камбэк адбыўся ў матчы паміж 77-м нумарам сусветнага рэйтынгу Крэйгам Стэдмэнам і Джэкам Джонсам з Уэльса. Англійскі ігрок саступаў свайму праціўніку з лікам 2:6, але здолеў выйграць восем з дзевяці апошніх партый сустрэчы і з лікам 10:7 атрымаць месца ў другім раўндзе ў паядынку супраць шасціразовага чэмпіёна свету Стыва Дэвіса, які знаходзіўся пад пагрозай вылету з мэйн-тура. Апошнім удзельнікам другога круга, які вызначыўся ў гэты дзень, стаў кітайскі снукерыст Цаа Сіньлун, 114-ы сеяны першынства, які ў доўгім матчы перайграў Джэймі О’Ніла ў вырашальным фрэйме — 10:9.

Сярод паядынкаў, у якіх была праведзена толькі першая сесія, вылучаўся матч паміж ветэранамі 48-гадовым Тоні Дрэгам і 39-гадовым Робінам Халам. Фінскі снукерыст выйграў сем з дзевяці партый першай часткі матча і наблізіўся да агульнай перамогі[відэа 8][відэа 9]. З такім жа адрывам кітаец Лі Хан скончыў першую сесію сустрэчы з Рачаёцінам Ятарукам, аформіўшы соценны брэйк у 104 ачкі. 19-гадовы бельгійскі ігрок Лука Брэсэль саступаў пасля першай паловы матча 108-му нумару пасеву Лі Пэйджу з лікам 4:5, нягледзячы на сэнчуры ў 118 балаў, які выканаў 67-ы нумар рэйтынгу[відэа 10][відэа 11], а ў паядынку ветэранаў паміж 44-гадовымі Джэймсам Уатанам з Тайланда і Алексам Боргам з Мальты азіят вырваўся наперад з лікам 5:2, але прайграў дзве апошнія партыі сесіі, і лік падраўняўся да 5:4 на карысць Уатаны[1][2].

Другі дзень (9 красавіка)

*Выбылі: Тоні Дрэга (81), Гэры Уілсан (83), Рачаёцін Ятарук (109), Энтані Пэрсанс, Алан Тэйлар (110), Лю Хаацянь (97), Лі Пэйдж (108), Сідні Уілсан, Джэймс Уатана (69), Майк Дан (72), Сэм Бэйрд (70), Адам Дафі (78), Эндру Норман (104), Алекс Дэйвіс (95), Фрэйзер Патрык (111), Эліат Слесар (105), Дэвід Грэйс (85), Ахмед Саіф (119), Дэвід Морыс (88), Напон Саенхам (94), Шон О’Саліван (91)*

Лука Брэсэль

9 красавіка ў Шэфілдзе прайшоў другі дзень першага кваліфікацыйнага раўнда чэмпіянату свету. Падчас дзённай сесіі свае матчы заканчвалі ігракі, якія правялі першую сесію 8 красавіка. Робін Хал з Фінляндыі давёў да перамогі паядынак супраць чвэрцьфіналіста розыгрыша 1988 года[3] Тоні Дрэгі з лікам 10:3. Джэймс Кэхіл, які скончыў першую сесію матча супраць 83-га сеянага Гэры Уілсана з лідарствам 5:4 і брэйкам у 106 ачкоў, выйграў пяць стартавых фрэймаў другой часткі гульні і выйшаў у другі раўнд з лікам 10:4. Кітайскі снукерыст Лі Хан перамог Рачаёціна Ятарука з Тайланда з лікам 10:5, а яго суайчыннік Чэнь Чжэ перайграў аматара Энтані Пэрсанса з лікам 10:8. 82-гі сеяны турніру Джоэль Уолкер, прайграючы Алану Тэйлару з лікам 7:8, выйграў тры партыі і пуцёўку ў другі круг. Робі Уільямс выбіў з турніру іншага кітайскага іграка Лю Хаацяня з лікам 10:8, а Лука Брэсэль з Бельгіі, які прайграваў Лі Пэйджу пасля першай сесіі, давёў матч да перамогі з тым жа лікам[відэа 12]. 75-ы нумер пасеву Майкл Уослі з Англіі ў цяжкім матчы перамог аматара Сідні Уілсана ў вырашальным фрэйме, прайграючы з лікам 7:8. Былы трэці нумар сусветнага рэйтынгу[4] Джэймс Уатана, які даходзіў да 1/2 фіналу сусветных першынстваў у 1993 і 1997 гадах[5][6], прайграў з лікам 9:10 мальтыйскаму спартоўцу Алексу Боргу, які выканаў серыю ў 61 ачко ў вырашальным фрэйме. Ужо ў пачатку вячэрняй сесіі гульнявога дня Джон Эстлі абыграў 70-га сеянага турніру Сэма Бэйрда з лікам 10:9.

Джо Свэйл

У ранішняй і вячэрняй сесіях другога гульнявога дня кваліфікацынай стадыі прайшлі астатнія 11 матчаў першага раўнда. 42-гадовы Майк Дан, які за тыдзень да гэтага ўпершыню ў сваёй кар’еры дайшоў да паўфіналу рэйтынгавага турніру[7], пацярпеў разгром 2:10 ад шатландскага аматара Рыса Кларка, вышэйшым брэйкам якога стала серыя ў 88 балаў[відэа 13][відэа 14]. Адзіны бразільскі прафесіянальны ігрок Ігар Фігейрэда, які не прымаў удзелу ні ў адным турніры ў сезоне, упэўнена перайграў Адама Дафі з лікам 10:4, пазбавіўшы яго надзеі згуляць у Крусібле ў родным горадзе. Найвышэйшай серыяй бразільца стаў брэйк у 42 ачкі, але гэтага было дастаткова для выхаду ў другі раўнд чэмпіянату на Джэрарда Грына з Паўночнай Ірландыі. Сцюарт Кэрынгтан перамог суайчынніка Эндру Нормана з лікам 10:5, а двухразовы паўфіналіст чэмпіянату свету[8][9] Джо Свэйл прайшоў у другі кваліфікацыйны раўнд, дзякуючы перамозе над Алексам Дэйвісам з лікам 10:7 і вышэйшым брэйкам у 87 балаў. З лепшай серыяй у 95 ачкоў Ян Бэрнс перамог шатландца Фрэйзера Патрыка з вынікам 10:6, а Лі Янь з Кітая прайграваў 105-му сеянаму Эліату Слесару з лікам 2:5, пасля чаго здолеў выйграць восем фрэймаў запар з брэйкамі ў 51 і 64 ачкі і выйсці ў наступны раўнд. 101-ы нумар пасеву Рос М’юр з Шатландыі гуляў супраць Дэвіда Грэйса і саступаў з лікам 1:4, але выйграў дзевяць з адзінаццаці наступных партый, уключаючы чатыры заключных фрэйма, і скончыў матч з лікам 10:6 на сваю карысць. Скот Дональдсан з Шатландыі выйграў пяць фрэймаў пры ліку 5:6 у матчы супраць катарскага снукерыста Ахмеда Саіфа, выйшаўшы ў наступны круг на кітайца Цаа Юйпэна, а швейцарскі прафесіянал Аляксандр Урсенбахер, саступаючы ў матчы супраць ірландца Дэвіда Морыса з лікам 2:6, здзейсніў камбэк і выйграў паядынак з лікам 10:7 і серыяй у 117 балаў у апошнім фрэйме. Аўстраліец Віні Калабрэзэ у матчы супраць Напона Саенхама з Тайланда саступаў з лікам 7:9, але выйграў тры заключныя фрэймы, давёўшы матч да перамогі зачысткай з жоўтага да ружовага шароў[відэа 15][відэа 16][відэа 17]. Трэцім аматарам пасля Кігана і Кларка, які выйшаў у другі раўнд, стаў Мічэл Трэвіс, які здзейсніў сенсацыю падчас чэмпіянату Вялікабрытаніі, перайграўшы Марка Фу[10]. У стартавым матчы кваліфікацыі ён перамог Шона О’Салівана з лікам 10:9, дзякуючы брэйку ў 84 ачкі ў вырашальным фрэйме[11][2].

Трэці дзень (10 красавіка)

Пітэр Лайнс

*Выбылі: Род Лоўлер (42), Пол Дэвісан (73), Бары Пінчэс (68), Крыстафер Кіган, Мартын О’Донэл (87), Ліам Хайфілд (76), Дэніэл Уэлс (86), Танават Тырапонгпайбун (77), Чжан Аньда (74), Стыў Дэвіс (64), Цаа Сіньлун (114)*

10 красавіка ў «Ponds Forge» пачаліся матчы другога кваліфікацыйнага раўнда да чэмпіянату свету. Ён праходзіў у тым жа фармаце, што і папярэдні, і, такім чынам, у гэты дзень 11 снукерыстаў прабіліся ў трэці круг кваліфікацыі. 42-гадовы англічанін Род Лоўлер, які дайшоў да паўфіналу рэйтынгавага German Masters у гэтым сезоне[12], быў разгромлены Кайрэнам Уілсанам з лікам 3:10. Апроч соценнай серыі ў 114 балаў на рахунку Уілсана былі падыходы ў 92 і 79 ачкоў. Не менш упэўненую перамогу, 10:2, атрымаў 43-гадовы шатландскі снукерыст Алан Мак-Манус над Полам Дэвісанам. Альфі Бёрдэн, які толькі аднойчы, у 1998 годзе, дайшоў да асноўнай стадыі сусветнага першынства[13], выбіў з турніру 43-гадовага Бары Пінчэса з лікам 10:4 і брэйкамі ў 101, 50, 55, 87 і 85 ачкоў. Адыт’я Мехта з Індыі перайграў аматара Крыстафера Кігана з лікам 10:4 і вышэйшай серыяй у 81 бал. Мартын О’Донэл, які паказаў выдатную гульню ў першым матчы і зрабіў серыю ў 139 ачкоў, быў пераможаны 33-м сеяным турніру Эндру Хігінсанам з лікам 10:5, а 53-ці сеяны чэмпіянату Джымі Робертсан перамог Ліама Хайфілда з лікам 10:7 і брэйкамі ў 94, 80, 73 і 105 балаў. Курт Мэфлін, прадстаўнік Нарвегіі, з лікам 10:7 абыграў валійца Дэніэла Уэлса[відэа 18][відэа 19]. У шаснаццатай партыі Мэфлін ішоў на максімальную серыю, якую афармляў ужо два разы ў сваёй кар’еры, і забіў усе 15 чырвоных шароў праз чорны, але памыліўся пры гульні ружовага шару і спыніўся на 134 балах[відэа 20]. З найвышэйшым брэйкам у 78 ачкоў 44-ы сеяны Энтані Мак-Гіл з Шатландыі перамог тайца Танавата Тырапонгпайбуна — 10:7. Ужо пасля паўночы завяршыліся яшчэ тры матчы. Дэчават Пумджаенг з Тайланда перайграў кітайскага іграка Чжана Аньду з лікам 10:8 і найвышэйшым брэйкам у 91 ачко і выйшаў у трэці круг на Крэйга Стэдмэна, які з такім жа лікам перамог аднаго з найвялікшых снукерыстаў у гісторыі 56-гадовага Стыва Дэвіса. Стэдмэн скончыў першую сесію з лікам 6:3 на сваю карысць і найвышэйшым брэйкам у 122 балы, а ў вячэрняй сесіі здолеў павялічыць сваю перавагу да ліку 9:5. Дэвіс адыграў тры ачкі, аформіўшы серыю ў 98 ачкоў у пятнаццатай партыі, але 46-хвілінны васямнаццаты фрэйм матча застаўся за Крэйгам[відэа 21][відэа 22][відэа 23][відэа 24][відэа 25]. Такім чынам, Стыў Дэвіс, які знаходзіўся ў мэйн-туры з 1978 года, страціў сваё месца сярод прафесіяналаў, не патрапіўшы ў топ-64 грашовага рэйтынгу паводле вынікаў сезону. Самы ўзроставы ігрок мэйн-туру не выйграў ніводнага паядынку ў асноўных стадыях рэйтынгавых турніраў у сезоне 2013/2014[14].

Апошняй гульнёй, якая завяршылася ў гэты дзень, стаў паядынак паміж 44-гадовым Пітэрам Лайнсам, які таксама знаходзіўся пад пагрозай вылету з мэйн-туру, і 114-м сеяным Цаа Сіньлунам з Кітая. Англічанін прайграваў з лікам 2:5, але скараціў адставанне да адной партыі да канца першай сесіі, а ў пачатку другой выйграў яшчэ тры фрэймы і павёў з лікам 7:5. Сіньлун прадэманстраваў выдатную гульню ў трох наступных партыях, выйграўшы іх з падыходамі ў 50, 117 і 57 ачкоў, а пазней наблізіўся да перамогі пры ліку 9:8. Пітэр перавёў гульню ў вырашальны фрэйм, у якім саступаў у ліку 2:39, але здзейсніў невялікі камбэк, выйшаўшы пераможцам у партыі і ў матчы пасля забітага апошняга сіняга шара.

У дзённай сесіі трэцяга гульнявога дня кваліфікацыі былі праведзены першыя часткі яшчэ дзесяці матчаў. Джэймі Коўп выйграў восем стартавых фрэймаў паядынку супраць Джона Эстлі, а доўгая дзявятая партыя засталася за яго сапернікам. Алекс Борг з Мальты пры ліку 3:2 у матчы супраць 35-га сеянага турніру шатландца Маркуса Кэмбэла выйграў чатыры апошнія фрэймы сесіі, зрабіўшы сэнчуры ў 110 ачкоў, і ўсталяваў на табло лік 7:2 на сваю карысць. Робі Уільямс павёў 5:0 у паядынку супраць кітайскага снукерыста Лю Чуана, але да канца сесіі азіят здолеў скараціць адставанне да 3:6. Іншы кітаец Цянь Пэнфэй добра пачаў сустрэчу з прадстаўніком Фінляндыі Робінам Халам, выйшаўшы наперад з лікам 4:1, але яго 39-гадовы праціўнік здзейсніў камбэк і пакінуў за сабой чатыры заключныя партыі сесіі з брэйкамі ў 64 і 58 балаў. У матчы Джоэля Уолкера і Джэймі Джонса з Уэльса пры ліку 2:2 англічанін выйграў чатыры фрэймы запар з падыходамі ў 80 і 55 балаў і скончыў сесію з лікам 6:3 на сваю карысць[відэа 26][відэа 27][відэа 28]. Лука Брэсэль з Бельгіі таксама правёў выдатны адрэзак матча супраць кітайскага іграка Юя Дэлу. Пры ліку 1:2 ён выйграў пяць партый запар з серыямі ў 55, 75, 69 і 63 ачкі і, прайграўшы апошні фрэйм, скончыў сесію з лікам 6:3[15][2].

Чацвёрты дзень (11 красавіка)

Джэймі Джонс

*Выбылі: Джон Эстлі (98), Маркус Кэмбэл (35), Лю Чуан (51), Цянь Пэнфэй (52), Джэймс Кэхіл (113), Джоэль Уолкер (82), Юй Дэлу (48), Роры Мак-Лаўд (47), Чэнь Чжэ (79), Мічэл Трэвіс, Віні Калабрэзэ (106), Лі Хан (93), Дэйв Харальд (57), Джэк Лісоўскі (39), Джымі Уайт (61), Рыс Кларк, Скот Дональдсан (65), Аляксандр Урсенбахер (118), Джэрард Грын (60), Рос М’юр (101), Энтані Хэмілтан (40)*

Падчас дзённай сесіі чацвёртага гульнявога дня кваліфікацыі чэмпіянату свету 10 пар, якія згулялі пачаткі сваіх матчаў 10 красавіка, працягвалі паядынкі. Джэймі Коўп выканаў соценны брэйк, 103 ачкі, і хутка давёў матч супраць Джона Эстлі да перамогі з лікам 10:2. 44-гадовы мальтыец Алекс Борг таксама не дазволіў 41-гадоваму шатландскаму іграку Маркусу Кэмбэлу пачаць камбэк і выйшаў у трэці раўнд з лікам 10:4. 67-ы сеяны Робі Уільямс таксама выйшаў у наступны круг чэмпіянату, нягледзячы на брэйкі яго саперніка, Лю Чуана, у 57, 127 і 65 ачкоў, якія ён аформіў у другой сесіі. 115-ы нумар пасеву Робін Хал правёў цудоўную сесію і з серыямі ў 91, 98, 50, 49, 62 і 65 балаў давёў да перамогі паядынак супраць кітайца Цяня Пэнфэя з лікам 10:6. 36-ы сеяны Том Форд перамог Джэймса Кэхіла з лікам 10:6 і серыяй у 70 ачкоў у заключнай партыі. Джэймі Джонс з Уэльса, які быў у чвэрцьфінале чэмпіянату свету 2012 года[16], прайграваў 82-му сеянаму Джоэлю Уолкеру пасля першай сесіі з лікам 3:6. У пачатку другой паловы паядынку англійскі ігрок павялічыў свой адрыў да ліку 9:4, але валіец здзейсніў гераічны камбэк і з брэйкамі ў 101, 70 і 60 ачкоў выйграў шэсць фрэймаў матча запар, уключаючы вырашальную партыю[відэа 29]. Лука Брэсэль гуляў не настолькі выдатна як у папярэдні дзень, але гэтага яму хапіла, каб давесці паядынак супраць 48-га сеянага турніру Юя Дэлу да перамогі з лікам 10:7. Майкл Уослі, які выйграваў у 47-га сеянага Роры Мак-Лаўда 5:4 пасля першай сесіі, узяў 3 стартавыя фрэймы з брэйкамі ў 54, 65 і 66 ачкоў, а пазней давёў матч да перамогі з лікам 10:6 і серыяй у 60 балаў у пятнаццатай партыі. 37-ы сеяны турніру Марк Джойс таксама выйграў пуцёўку ў трэці кваліфікацыйны раўнд, перайграўшы кітайскага снукерыста Чэня Чжэ з лікам 10:8. Яшчэ адзін ігрок з Кітая Лі Хан у матчы супраць індыйца Панкая Адвані выйграў першую сесію з лікам 6:3[відэа 30], а ў пачатку другой паловы сустрэчы наблізіўся да перамогі, зрабіўшы лік 8:5 з серыямі ў 61 і 85 балаў. Яго сапернік здолеў пачаць дамінаванне каля стала і, выйграўшы пяць з шасці апошніх фрэймаў з найвышэйшай серыяй у 67 балаў, выйшаў у трэці круг кваліфікацыі.

Мартын Гоўлд

У ранішняй і вячэрняй сесіях 11 красавіка адбыліся 11 апошніх паядынкаў другога кваліфікацыйнага раўнда. 38-ы сеяны турніру Мартын Гоўлд разграміў аматара Мічэла Трэвіса, паказаўшы цудоўны снукер, з лікам 10:1 і серыямі ў 67, 98, 106, 69, 113, 132 і 81 бал. 38-гадовы шатландскі снукерыст Джэймі Бёрнэт упэўнена абыграў 106-га сеянага аўстраліца Віні Калабрэзэ з лікам 10:4. Адзін з ветэранаў мэйн-туру Дэйв Харальд, які дайшоў да 1/4 фіналу чэмпіянату свету 1996 года[17], не сумеў навязаць барацьбу 84-му сеянаму кітайцу Лі Яню, прайграўшы з лікам 3:10. 96-ы нумар пасеву Сцюарт Кэрынгтан здзейсніў сенсацыю, перамогшы Джэка Лісоўскага з лікам 10:7, хоць і прайграў чатыры стартавыя партыі матча. Другі ўзроставы ігрок мэйн-туру 52-гадовы Джымі Уайт, які шэсць разоў быў у фінале сусветнага першынства, сустракаўся са сваім суайчыннікам Янам Бэрнсам. Нягледзячы на нядрэнную гульню і выхад у 1/8 фіналу адкрытага чэмпіянату Кітая за тыдзень да кваліфікацыі[7], Уайт страціў добрую форму і саступіў саперніку, які аформіў брэйкі ў 131 і 121 ачко і выйграў восем з дзевяці апошніх партый, з лікам 4:10[відэа 31][відэа 32]. Аматар Рыс Кларк з Шатландыі, які разграміў Майка Дана ў першым матчы, прайграў Мэцью Сэлту з лікам 6:10, а яго суайчыннік Скот Дональдсан з лікам 5:10 саступіў 50-му нумару пасеву кітайскаму іграку Цаа Юйпэну. Адзіны прафесіянал з Швейцарыі Аляксандр Урсенбахер, пасеяны на чэмпіянаце пад 118-м нумарам, прайграў тайцу Цепчае Ун-Ну, які ў канцы сезону ўвайшоў у топ-64 сусветнага рэйтынгу[18]. Ігар Фігейрэду з Бразіліі, які не прымаў удзелу ў ніводным турніры ў сезоне, сустракаўся з пяціразовым удзельнікам найбуйнейшага снукернага першынства[19] 40-гадовым прадстаўніком Паўночнай Ірландыі Джэрардам Грынам, які ў сезоне 2013/2014 упершыню гуляў у фінале рэйтынгавага турніру[20]. Грын выйграў тры першыя партыі матча, але бразілец скараціў адставанне да ліку 3:4, выканаўшы дзве добрыя серыі ў 111 і 93 ачкі. 60-ы сеяны турніру аформіў 68 балаў у наступнай партыі, але прайграў дзявяты фрэйм, скончыўшы першую сесію з лікам 5:4. Джэрард пакінуў за сабой дзясятую партыю, але пасля гэтага Фігейрэду выйграў 5 фрэймаў запар, робячы добрыя падыходы ў 40, 47, 41 і 40 ачкоў, і зрабіў лік 9:6 на сваю карысць. У пачатку шаснаццатай партыі Ігар моцна наблізіўся да перамогі, аформіўшы серыю ў 56 ачкоў, але яго сапернік здолеў адыграць адставанне і выдрапаць ачко з падыходамі ў 36 і 31 бал, пасля чаго выйграў яшчэ адзін фрэйм з серыяй у 47 ачкоў. Але пры ліку 9:8 бразільскі снукерыст здолеў узяць сябе ў рукі і давесці паядынак да перамогі з лікам 10:8 і ў другі раз у сваёй кар’еры выйсці ў 1/32 фіналу на чэмпіянаце свету[16]. Фіналіст сусветнага чэмпіянату 1995 года[21] 48-гадовы Найджэл Бонд перайграў 101-га сеянага шатландца Роса М’юра, выйграўшы 5 заключных партый, з лікам 10:5 і серыямі ў 74, 83, 59 і 50 балаў. 44-гадовы Джо Свэйл, двухразовы паўфіналіст чэмпіянату свету[8][9], сустракаўся з 42-гадовым Энтані Хэмілтанам, чатырохразовым чвэрцьфіналістам турніру[22]. Хэмілтан хутка ўвайшоў у гульню і з серыямі ў 41, 74, 61 і яшчэ раз 61 ачко павёў у ліку 3:1. Снукерыст з Паўночнай Ірландыі пакінуў за сабой чатыры наступныя фрэймы з брэйкамі ў 73, 64 і 64 балы, пасля чаго англічанін выйграў дзявятую партыю і скараціў адставанне да ліку 4:5 да канца першай часткі паядынку. У пачатку другой сесіі Энтані выйграў доўгі стартавы фрэйм і наступную партыю з серыяй у 68 ачкоў і выйшаў наперад. Свэйл адказаў брэйкамі ў 54 і 64 ачкі ў двух наступных фрэймах і зноў павёў у ліку 7:6. Хэмілтан сумеў зраўняць лік, але Джо Свэйл перамог у трох апошніх партыях з серыямі ў 55 і 73 балы і выйшаў у трэці круг кваліфікацыі з лікам 10:7[23][2].

Пяты дзень (12 красавіка)

Другі выканаўца найвышэйшага брэйка кваліфікацыі Эндру Хігінсан

*Выбылі: Лука Брэсэль (71), Курт Мэфлін (41), Альфрэд Бёрдэн (46), Адыт’я Мехта (59), Алекс Борг (117), Крэйг Стэдмэн (80), Энтані Мак-Гіл (44), Пітэр Лайнс (55)*

У пяты гульнявы дзень кваліфікацыі было згуляна восем з шаснаццаці матчаў трэцяга раўнда на працягу дзвюх сесій. 36-ы сеяны турніру Том Форд сустракаўся з 19-гадовым бельгійцам Луком Брэсэлем. Форд зрабіў дзве паўсоценныя серыі ў першых шасці партыях, 68 і 85 балаў, але яго сапернік шмат памыляўся і дазволіў Тому павесці ў ліку 6:0, пасля чаго выйграў сёмы фрэйм і размачыў лік. Форд зрабіў сэнчуры, 101 бал, у восьмым фрэйме, а пазней узяў дзявятую партыю і скончыў першую палову матча з пераважным лідарствам 8:1. Лука не сумеў знайсці сваю гульню і ў другой сесіі і, набраўшы толькі 7 ачкоў у двух наступных фрэймах, вылецеў з турніру з лікам 1:10[відэа 33][відэа 34]. 33-ці сеяны турніру Эндру Хігінсан гуляў супраць прадстаўніка Нарвегіі Курта Мэфліна. 36-гадовы англічанін выйграў стартавы фрэйм з пераможнай серыяй у 65 балаў, пасля чаго Курт узяў дзве доўгія наступныя партыі і выйшаў наперад. Хігінсан пакінуў за сабой наступны фрэйм з брэйкамі ў 42 і 91 ачко, на што нарвежац адказаў падыходамі ў 62 і 60 балаў у пятай партыі. Пасля гэтага брытанскі снукерыст выйграў чатыры заключныя фрэймы першай сесіі з найвышэйшай серыяй у 46 ачкоў і зрабіў лік 6:3 на сваю карысць. У пачатку другой часткі паядынку Хігінсан выйграў дзве стартавыя партыі з серыямі ў 87 і 60 балаў, дазволіўшы саперніку набраць толькі 19 ачкоў, і павялічыў свой адрыў да пяці фрэймаў. На старце дванаццатай партыі Мэфлін аформіў серыю ў 48 балаў, але аддаў пазіцыю саперніку, які здолеў набраць 68 ачкоў за падыход, а пазней давесці фрэйм да перамогі на каляровых шарах. З брэйкам у 90 балаў у наступнай партыі Хігінсан усталяваў разгромную перамогу над Мэфлінам з лікам 10:3 і выйшаў у апошні кваліфікацыйны раўнд. Англічанін Альфрэд Бёрдэн сустракаўся з 89-м сеяным турніру 22-гадовым суачыннікам Кайрэнам Уілсанам. Малады ігрок дамінаваў у пачатку гульні, выйграўшы тры першыя фрэймы з серыямі ў 84 і 56 ачкоў. З брэйкам у 75 балаў Бёрдэн пакінуў за сабой чацвёртую партыю, пасля чаго яго сапернік узяў верх яшчэ ў чатырох фрэймах з вышэйшай серыяй у 57 ачкоў і зрабіў лік 7:1. Альфі аформіў брэйк у 73 ачкі ў дзявятай партыі, а пазней выйграў стартавы фрэйм другой сесіі на каляровых шарах і скараціў адставанне да ліку 3:7. Кайрэн прадэманстраваў выдатную гульню ў трох апошніх партыях і з серыямі ў 90, 66, 62 і 62 балы давёў паядынак да перамогі з лікам 10:3[відэа 35][відэа 36][відэа 37]. 45-ы сеяны Джэймі Джонс гуляў супраць індыйскага снукерыста Адыт’і Мехты і выканаў сэнчуры, 108 ачкоў, у першым фрэйме. У наступных партыях ішла жорсткая барацьба, а пры ліку 2:2 валіец выйграў пяты фрэйм з падыходамі ў 68 і 40 балаў. У пачатку шостай партыі Мехта здзейсніў серыю ў 49 балаў, на якую Джэймі адказаў падыходам у 40 ачкоў, але пазней індыйскі ігрок давёў фрэйм да перамогі на каляровых і зраўняў лік у матчы — 3:3. Адыт’я зрабіў брэйк у 42 ачкі ў пачатку сёмай партыі і павёў з лікам 48:1, але Джонс паказаў выдатную абарончую гульню і, зарабіўшы 32 штрафныя балы, пакінуў за сабой фрэйм, пасля чаго выйграў яшчэ дзве партыі з серыямі ў 50 і 44 ачкі, скончыўшы першую сесію з лікам 6:3 на сваю карысць. Джэймі Джонс выйграў і дзясяты фрэйм матча, але яго сапернік быў мацнейшы ў дзвюх наступных партыях з брэйкамі ў 48, 45 і 43 ачкі. Снукерыст з Уэльса ўзяў наступны фрэйм з брэйкам у 65 ачкоў і зрабіў лік 8:5. Індыец выканаў серыю ў 42 ачкі ў пачатку чатырнаццатай партыі, а пазней павёў у ліку 47:1, але яго праціўнік здолеў выраўняць становішча і выйграць яшчэ адзін фрэйм з пераможнай серыяй у 32 балы, пасля чаго здзейсніў падыход у 31 ачко ў пятнаццатым фрэйме пры ліку 28:47 і аформіў перамогу ў матчы з лікам 10:5.

Дэчават Пумджаенг
117-ы сеяны чэмпіянату [Алекс Борг](/Алекс_Борг "Алекс Борг") з [Мальты](/Мальта "Мальта") сустракаўся ў трэцім раўндзе кваліфікацыі з [Джэймі Коўпам](/Джэймі_Коўп "Джэймі Коўп"), які два разы ў сваёй кар’еры дахадзіў да 1/8 фіналу ў [Крусібле](/Чэмпіянат_свету_па_снукеры "Чэмпіянат свету па снукеры")[[24]](/Кваліфікацыя_да_чэмпіянату_свету_па_снукеры_2014#cite_note-copewscct-61). 44-гадовы [мальтыец](/Алекс_Борг "Алекс Борг") перамог у стартавым фрэйме, набраўшы 28 штрафных балаў, пасля чаго ігракі абмяняліся наступнымі партыямі, а [Джэймі Коўп](/Джэймі_Коўп "Джэймі Коўп") пакінуў за сабой чацвёрты і пяты фрэймы з [брэйкамі](/Серыя,_снукер "Серыя, снукер") ў 75 і 56 ачкоў і выйшаў наперад з лікам 3:2. [Борг](/Алекс_Борг "Алекс Борг") зраўняў лік, а ў сёмай партыі здзейсніў [серыю](/Серыя,_снукер "Серыя, снукер") ў 70 балаў, а пазней [англічанін](/Джэймі_Коўп "Джэймі Коўп") выйграў наступны фрэйм з [брэйкам](/Серыя,_снукер "Серыя, снукер") у 70 ачкоў і зрабіў лік 4:4. У заключнай партыі першай часткі матча [Алекс](/Алекс_Борг "Алекс Борг") зрабіў [брэйк](/Серыя,_снукер "Серыя, снукер") у 45 балаў і павёў у ліку 53:0, але [яго сапернік](/Джэймі_Коўп "Джэймі Коўп"), дзякуючы некалькім падыходам, выйграў фрэйм на апошнім чорным шары і вярнуў сабе лідарства. [Мальтыйскі снукерыст](/Алекс_Борг "Алекс Борг") выйграў дзясятую партыю з [серыяй](/Серыя,_снукер "Серыя, снукер") у 49 балаў, пасля чаго [Коўп](/Джэймі_Коўп "Джэймі Коўп") пакінуў за сабой два наступныя фрэймы, аформіўшы [серыю](/Серыя,_снукер "Серыя, снукер") ў 90 балаў у дванаццатай партыі, і зрабіў лік 7:5 на сваю карысць. У выніку двух цяжкіх трынаццатага і чатырнаццатага фрэймаў [Борг](/Алекс_Борг "Алекс Борг") зноў сумеў зраўняць лік у матчы, пасля чаго пачаў наступную партыю з [брэйка](/Серыя,_снукер "Серыя, снукер") ў 38 ачкоў. Пасля гэтага [Джэймі Коўп](/Джэймі_Коўп "Джэймі Коўп") здзейсніў выдатную канцоўку матча, дазволіўшы [апаненту](/Алекс_Борг "Алекс Борг") набраць толькі 11 балаў, і выйграў тры заключныя фрэймы з пераможным [брэйкам](/Серыя,_снукер "Серыя, снукер") у 97 ачкоў у семнаццатай партыі, выйшаўшы ў заключны кваліфікацыйны раўнд чэмпіянату свету. 80-ы сеяны [Крэйг Стэдмэн](/Крэйг_Стэдмэн "Крэйг Стэдмэн"), які выбіў з турніру [Стыва Дэвіса](/Стыў_Дэвіс "Стыў Дэвіс"), сустракаўся з [Дэчаватам Пумджаенгам](/Дэчават_Пумджаенг "Дэчават Пумджаенг") з [Тайланда](/Тайланд "Тайланд"), які быў у 1/8 фіналу [чэмпіянату свету](/Чэмпіянат_свету_па_снукеры "Чэмпіянат свету па снукеры") ў [2013 годзе](/Чэмпіянат_свету_па_снукеры_2013 "Чэмпіянат свету па снукеры 2013")[[25]](/Кваліфікацыя_да_чэмпіянату_свету_па_снукеры_2014#cite_note-wsc13ct-62). [Англічанін](/Крэйг_Стэдмэн "Крэйг Стэдмэн") выйграў дзве стартавыя партыі з вышэйшай [серыяй](/Серыя,_снукер "Серыя, снукер") у 59 ачкоў, пасля чаго [таец](/Дэчават_Пумджаенг "Дэчават Пумджаенг") выйграў трэцюю партыю з падыходамі ў 31 і 39 балаў. [Стэдмэн](/Крэйг_Стэдмэн "Крэйг Стэдмэн") пачаў чацвёрты фрэйм з падыходу ў 45 балаў, але [тайскі снукерыст](/Дэчават_Пумджаенг "Дэчават Пумджаенг") зрабіў выдатную [серыю](/Серыя,_снукер "Серыя, снукер") ў 88 ачкоў і зраўняў лік у матчы, а таксама ўзяў верх у пятым фрэйме з [брэйкам](/Серыя,_снукер "Серыя, снукер") у 43 ачкі. [Крэйг](/Крэйг_Стэдмэн "Крэйг Стэдмэн") зрабіў лік 3:3 з [серыяй](/Серыя,_снукер "Серыя, снукер") у 58 балаў у шостай партыі, а ў сёмай [Пумджаенг](/Дэчават_Пумджаенг "Дэчават Пумджаенг") набраў 40 балаў на старце, а пазней давёў фрэйм да перамогі з пераможным паўсоценным [брэйкам](/Серыя,_снукер "Серыя, снукер") у 52 балы. У канцы першай сесіі ігракі абмяняліся фрэймамі, і лік стаў 5:4 на карысць [Дэчавата](/Дэчават_Пумджаенг "Дэчават Пумджаенг"). [ігрок з Тайланда](/Дэчават_Пумджаенг "Дэчават Пумджаенг") дамінаваў у стартавай партыі другой паловы паядынку, а тасама вёў у ліку ў адзінаццатым фрэйме, але [Крэйг Стэдмэн](/Крэйг_Стэдмэн "Крэйг Стэдмэн") здолеў зрабіць лік 5:6, перамогшы ў партыі з пераможным [брэйкам](/Серыя,_снукер "Серыя, снукер") у 35 балаў. [Пумджаенг](/Дэчават_Пумджаенг "Дэчават Пумджаенг") выйграў яшчэ дзве партыі з найвышэйшым [брэйкам](/Серыя,_снукер "Серыя, снукер") у 77 балаў і павялічыў свой адрыў да трох ачкоў, пасля чаго [31-гадовы брытанскі ігрок](/Крэйг_Стэдмэн "Крэйг Стэдмэн") дамінаваў у чатырнаццатым фрэйме і зрабіў лік 6:8. Пасля гэтага [Дэчават](/Дэчават_Пумджаенг "Дэчават Пумджаенг") больш упэўнена гуляў у дзвюх наступных партыях і, выйграўшы іх, давёў паядынак да перамогі з лікам 10:8.
Джымі Робертсан
Сапернікам [Джымі Робертсана](/Джымі_Робертсан "Джымі Робертсан"), які гуляў у Крусібле ў [2011 годзе](/Чэмпіянат_свету_па_снукеры_2011 "Чэмпіянат свету па снукеры 2011")[[26]](/Кваліфікацыя_да_чэмпіянату_свету_па_снукеры_2014#cite_note-wsc11ct-63), быў [шатландзец](/Шатландыя "Шатландыя") [Энтані Мак-Гіл](/Энтані_Мак-Гіл "Энтані Мак-Гіл"), які ў [сезоне 2013/2014](/Снукерны_сезон_2013/2014 "Снукерны сезон 2013/2014") дайшоў да чвэрцьфіналу [адкрытага чэмпіянату Індыі](/Адкрыты_чэмпіянат_Індыі_па_снукеры_2013 "Адкрыты чэмпіянат Індыі па снукеры 2013")[[27]](/Кваліфікацыя_да_чэмпіянату_свету_па_снукеры_2014#cite_note-io13org-64). Пры ліку 8:16 у стартавай партыі [Робертсан](/Джымі_Робертсан "Джымі Робертсан") аформіў [серыю](/Серыя,_снукер "Серыя, снукер") ў 56 балаў, на што [яго сапернік](/Энтані_Мак-Гіл "Энтані Мак-Гіл") адказаў [клірэнсам](/Клірэнс,_снукер "Клірэнс, снукер") у 51 ачко і адкрыў лік у матчы. Пасля гэтага [англічанін](/Джымі_Робертсан "Джымі Робертсан") здолеў узяць верх у дзвюх наступных партыях, набраўшы ў трэцім фрэйме 21 штрафоне ачко, а [Мак-Гіл](/Энтані_Мак-Гіл "Энтані Мак-Гіл") выйграў чацвёрты фрэйм на апошнім ружовым шары і зрабіў лік 2:2. [Джымі](/Джымі_Робертсан "Джымі Робертсан") дамінаваў у пятым фрэйме, але [шатландскі снукерыст](/Энтані_Мак-Гіл "Энтані Мак-Гіл") выдатна правёў тры наступныя партыі і зрабіў лік 5:3 на сваю карысць з [серыямі](/Серыя,_снукер "Серыя, снукер") ў 61, 92 і 78 балаў. [Мак-Гіл](/Энтані_Мак-Гіл "Энтані Мак-Гіл") працягнуў серыйны снукер, аформіўшы 65 ачкоў на старце дзявятага фрэйма, але [праціўнік](/Джымі_Робертсан "Джымі Робертсан") сумеў адыграць адставанне і, скараціўшы адставанне да аднаго бала да канца першай паловы матча, пакінуць за сабой партыю, дзякуючы двум выніковым падыходам да стала. [Робертсан](/Джымі_Робертсан "Джымі Робертсан") пачаў другую сесію з [брэйка](/Серыя,_снукер "Серыя, снукер") ў 52 ачкі, на які [яго апанент](/Энтані_Мак-Гіл "Энтані Мак-Гіл") адказаў [серыяй](/Серыя,_снукер "Серыя, снукер") у 51 бал, пасля чаго давёў партыю да перамогі. За [снукерыстам з Англіі](/Джымі_Робертсан "Джымі Робертсан") застаўся наступны фрэйм, дзякуючы дзвюм паўсоценным [серыям](/Серыя,_снукер "Серыя, снукер") — 67 і 61. [Мак-Гіл](/Энтані_Мак-Гіл "Энтані Мак-Гіл") выйграў дванаццатую партыю з пераможным [брэйкам](/Серыя,_снукер "Серыя, снукер") у 41 ачко, пасля чаго [Джымі](/Джымі_Робертсан "Джымі Робертсан") перамог у двух наступных фрэймах з [серыямі](/Серыя,_снукер "Серыя, снукер") ў 62 і 49 балаў і зраўняў лік у матчы — 7:7. [Мак-Гіл](/Энтані_Мак-Гіл "Энтані Мак-Гіл") зноў сумеў выйсці наперад, выканаўшы [брэйк](/Серыя,_снукер "Серыя, снукер") у 82 ачкі, але [Робертсан](/Джымі_Робертсан "Джымі Робертсан") дамінаваў у шаснаццатым фрэйме, і лік стаў 8:8. [Шатландзец](/Энтані_Мак-Гіл "Энтані Мак-Гіл") выйшаў наперад і наблізіўся да выхаду ў трэці раўнд на адлегласць у адну партыю, аформіўшы [серыю](/Серыя,_снукер "Серыя, снукер") ў 60 балаў, але [Джымі Робертсан](/Джымі_Робертсан "Джымі Робертсан") дамінаваў у васемнаццатым фрэйме, зраўняўшы лік, а ў вырашальнай партыі выдрапаў паядынак з падыходамі ў 39 і 64 бала. У чарговым матчы ўзроставых снукерыстаў 44-гадовы [Пітэр Лайнс](/Пітэр_Лайнс "Пітэр Лайнс"), які прымаў удзел у [чэмпіянаце свету 1998 года](/Чэмпіянат_свету_па_снукеры_1998 "Чэмпіянат свету па снукеры 1998")[[28]](/Кваліфікацыя_да_чэмпіянату_свету_па_снукеры_2014#cite_note-wsc98ct-65), сустракаўся з 43-гадовым [шатландцам](/Шатландыя "Шатландыя") [Аланам Мак-Манусам](/Алан_Мак-Манус "Алан Мак-Манус"), паўфіналістам [сусветных першынстваў](/Чэмпіянат_свету_па_снукеры "Чэмпіянат свету па снукеры") [1992](/Чэмпіянат_свету_па_снукеры_1992 "Чэмпіянат свету па снукеры 1992")[[29]](/Кваліфікацыя_да_чэмпіянату_свету_па_снукеры_2014#cite_note-wsc92ct-66) і [1993](/Чэмпіянат_свету_па_снукеры_1993 "Чэмпіянат свету па снукеры 1993")[[5]](/Кваліфікацыя_да_чэмпіянату_свету_па_снукеры_2014#cite_note-wsc93ct-17) гадоў. [Лайнс](/Пітэр_Лайнс "Пітэр Лайнс") дамінаваў у стартавым фрэйме і адкрыў лік у паядынку, пасля чаго [Мак-Манус](/Алан_Мак-Манус "Алан Мак-Манус") выйграў дзве наступныя партыі з вышэйшым [брэйкам](/Серыя,_снукер "Серыя, снукер") у 77 ачкоў. Пры ліку 24:42 у чацвёртым фрэйме [Пітэр](/Пітэр_Лайнс "Пітэр Лайнс") выйграваў у тактычнай барацьбе, набраўшы 31 штрафное ачко, але гэтага не хапіла, каб перашкодзіць [шатландцу](/Алан_Мак-Манус "Алан Мак-Манус") выканаць пераможную [серыю](/Серыя,_снукер "Серыя, снукер") ў 33 балы і выйграць партыю з лікам 75:74. [Англійскі снукерыст](/Пітэр_Лайнс "Пітэр Лайнс") дамінаваў у двух наступных фрэймах і зраўняў лік да 3:3. [Мак-Манус](/Алан_Мак-Манус "Алан Мак-Манус") пакінуў за сабой сёмую партыю, нягледзячы на [серыю](/Серыя,_снукер "Серыя, снукер") [яго саперніка](/Пітэр_Лайнс "Пітэр Лайнс") ў 46 балаў, але два заключныя фрэймы дасталіся [Лайнсу](/Пітэр_Лайнс "Пітэр Лайнс"), які выйшаў наперад з лікам 5:4. [Англічанін](/Пітэр_Лайнс "Пітэр Лайнс") пачаў другую палову матча з [серыі](/Серыя,_снукер "Серыя, снукер") ў 46 ачкоў, пасля чаго давёў чарговы фрэйм да перамогі, а таксама дамінаваў у наступнай партыі, зрабіўшы лік 7:4 на сваю карысць. Пасля гэтага [Алан Мак-Манус](/Алан_Мак-Манус "Алан Мак-Манус") здолеў пачаць камбэк і, выйграўшы тры наступныя фрэймы ў пазіцыйнай барацьбе, зраўняў лік у матчы. [Шатландзец](/Алан_Мак-Манус "Алан Мак-Манус") выйшаў наперад з падыходамі ў 31 і 25 ачкоў у наступнай партыі, а ў шаснаццатым фрэйме выканаў паўсоценную [серыю](/Серыя,_снукер "Серыя, снукер"), 59 балаў, і зрабіў лік 9:7, такім чынам выйграўшы 5 партый запар. [Пітэр Лайнс](/Пітэр_Лайнс "Пітэр Лайнс") упэўнена гуляў у наступным фрэйме, а таксама пачаў [брэйк](/Серыя,_снукер "Серыя, снукер") у васемнаццатым, але памыліўся, набраўшы 21 бал. [Алан](/Алан_Мак-Манус "Алан Мак-Манус") здзейсніў пераможную [серыю](/Серыя,_снукер "Серыя, снукер") ў 69 ачкоў і выйшаў у чацвёрты кваліфікацыйны раўнд чэмпіянату на двухразовага [чэмпіёна свету](/Чэмпіянат_свету_па_снукеры "Чэмпіянат свету па снукеры")[[8]](/Кваліфікацыя_да_чэмпіянату_свету_па_снукеры_2014#cite_note-wsc00ct-22)[[30]](/Кваліфікацыя_да_чэмпіянату_свету_па_снукеры_2014#cite_note-wsc03ct-67) [Марка Уільямса](/Марк_Уільямс "Марк Уільямс")[[31]](/Кваліфікацыя_да_чэмпіянату_свету_па_снукеры_2014#cite_note-qualday5ws-68)[[32]](/Кваліфікацыя_да_чэмпіянату_свету_па_снукеры_2014#cite_note-qualday5is-69)[[2]](/Кваліфікацыя_да_чэмпіянату_свету_па_снукеры_2014#cite_note-qualdrawsorg-13).

Шосты дзень (13 красавіка)

Мэцью Сэлт

*Выбылі: Ігар Фігейрэду, Цепчая Ун-Ну (62), Ян Бэрнс (66), Найджэл Бонд (56), Цаа Юйпэн (50), Марк Джойс (37), Панкай Адвані (63), Джо Свэйл (100)*

13 красавіка былі разыграны астанія восем пуцёвак у заключны раўнд кваліфікацыі да сусветнага чэмпіянату. Мартын Гоўлд, які разграміў Мічэла Трэвіса ў папярэднім раўндзе, гуляў з бразільцам Ігарам Фігейрэду, які ніколі не праходзіў далей за 1/32 фіналу рэйтынгавых турніраў[33]. Гоўлд моцна пачаў паядынак з брэйкаў у 134 і 94 балы, пасля чаго дамінаваў у трэцяй партыі і выйграў чацвёрты фрэйм на апошнім чорным шары. Пасля перапынку ён працягваў ціснуць бразільскага іграка, выйграўшы яшчэ чатыры партыі з найвышэйшай серыяй у 43 ачкі, і зрабіў лік 8:0. Фігейрэду сумеў не сысці на перапынак паміж сесіямі без аніводнага ачка і ўзяў верх у дзявятым фрэйме з пераможнай серыяй у 33 балы. У другой сесіі Мартын дазволіў праціўніку набраць толькі 12 ачкоў і з найвышэйшым брэйкам у 38 балаў выйграў дзве апошнія партыі і скончыў другі паядынак запар з лікам 10:1[відэа 38]. Мэцью Сэлт, які дэбютаваў у Крусібле ў 2013 годзе[34], гуляў супраць тайскага іграка Цепчаі Ун-Ну. Сэлт перамог у першым фрэйме з серыямі ў 61 і 31 ачко, пасля чаго Ун-Ну зраўняў лік з брэйкамі ў 41 і 66 балаў. Брытанец выканаў сэнчуры, 104 ачкі, у наступнай партыі, але Цепчая выйграў чацвёрты фрэйм на каляровых шарах. Мэцью зноў выйшаў наперад, узяўшы верх у двух наступных фрэймах з брэйкамі ў 96 і 45 балаў, пасля чаго спробы снукерыста з Тайланда выдрапаць сёмую партыю не скончыліся поспехам, і лік стаў 5:2. Сэлт выйграў наступны фрэйм з серыяй у 65 ачкоў, пасля чаго аформіў перамогу на каляровых шарах у заключнай партыі першай сесіі і зрабіў лік 7:2. Пасля брэйка ў 32 балы ў дзясятым фрэйме англічанін павёў з лікам 48:24, пазней давёўшы партыю да перамогі, а адзінаццатая партыя таксама дасталася Сэлту, дзякуючы некалькім выніковым падыходам да стала. Пры ліку 9:2 Мэцью пачаў дванаццаты фрэйм з паўсоценнай серыі, 56 ачкоў, пасля чаго Цепчая зрабіў спробу адказаць зваротным брэйкам, але спыніўся на 44 балах, а падыход у 20 ачкоў прынёс брытанскаму іграку перамогу з лікам 10:2 і месца ў апошнім кваліфікацыйным крузе[відэа 39][відэа 40]. Робін Хал з Фінляндыі, які апошні раз гуляў на чэмпіянаце свету ў 2002 годзе[35], сустракаўся з Янам Бэрнсам, які перамог Джымі Уайта ў другім матчы кваліфікацыі. Ян упэўнена ўвайшоў у гульню, павёўшы 2:0 з найвышэйшым брэйкам у 50 ачкоў, пасля чаго выканаў выдатную серыю ў 132 балы ў трэцяй партыі. 39-гадовы Робін Хал здолеў зраўняць лік у матчы, таксама выйграўшы тры фрэймы запар з найвышэйшым брэйкам у 30 балаў. Прадстаўнік Фінляндыі пачаў сёмую партыю з серыі ў 38 ачкоў, а пазней давёў фрэйм да перамогі на каляровых шарах і выйшаў наперад з лікам 4:3. Бэрнс выйграў наступную партыю з хуткай серыяй у 80 балаў, але пры ліку 26:58 у дзявятым фрэйме Робін здзейсніў клірэнс у 35 ачкоў і зрабіў лік 5:4 на сваю карысць пасля першай паловы паядынку. Хал узяў стартавую партую на каляровых шарах, а ў адзінаццатым фрэйме сумеў адыграцца паля ліку 8:58, выканаўшы пераможны брэйк у 58 ачкоў і зрабіўшы лік 7:4. Пасля гэтага ён прадэманстраваў выдатную сярыйнасць у трох наступных партыях і з серыямі ў 133, 86 і 92 давёў матч да перамогі з лікам 10:4. 96-ы сеяны турніру Сцюарт Кэрынгтан гуляў супраць фіналіста чэмпіянату свету 1995 года[21] Найджэла Бонда. Кэрынгтан адкрыў лік у матчы з брэйкам у 70 балаў, пасля чаго 48-гадовы снукерыст зраўняў лік. Сцюарт пакінуў за сабой тры наступныя фрэймы з вышэйшымі серыямі ў 98 і 68 ачкоў, павёўшы 4:1. Пасля гэтага ігракі абмяняліся партыямі, а Найджэл узяў два апошнія фрэймы сесіі з падыходамі ў 37 і 38 балаў і скараціў адставанне да ліку 4:5. 23-гадовы Кэрынгтан выйграў дзясятую партыю з пераможным брэйкам у 46 ачкоў, а Найджэл Бонд перамог у адзінаццатым фрэйме з серыяй у 42 балы. Пры ліку 6:5 на сваю карысць Сцюарт выдатна правёў чатыры партыі запар і з падыходамі ў 42, 113, 92 і 43 ачкі скончыў паядынак з вынікам 10:5 на сваю карысць, упершыню ў сваёй кар’еры выйшаўшы ў заключны этап кваліфікацыі да чэмпіянату свету[36].

Джэймі Бёрнэт

38-гадовы шатландзец Джэймі Бёрнэт сустракаўся с кітайскім снукерыстам Цаа Юйпэнам. Бёрнэт узяў першы фрэйм з падыходамі ў 44 і 25 ачкоў, а яго сапернік выйграў дзве наступныя партыі з найвышэйшай серыяй у 42 ачкі. Джэймі зраўняў лік, дзякуючы пераможнаму брэйку ў 47 балаў у чацвёртым фрэйме, пасля чаго кітаец перамог у пятай партыі на каляровых шарах і ў шостай — з серыяй у 45 ачкоў. Шатландскі ігрок зноў сумеў зраўняць лік з дапамогай брэйкаў у 49 і 57 балаў у сёмым і восьмым фрэймах, а таксама выйграў апошнюю партыю першай сесіі з серыяй у 42 ачкі і выйшаў наперад з лікам 5:4. Цаа Юйпэн пачаў дзясятую партыю з падыхода ў 44 бала, на што яго апанент адказаў серыяй у 45 ачкоў, а пры ліку 44:45 кітайскі ігрок выканаў пераможны брэйк у 33 балы і зрабіў лік 5:5. Саступаючы 5:47 у адзінаццатым фрэйме Бёрнэт сумеў выдрапаць ачко на апошнім шары і зноў выйшаў наперад, а таксама дамінаваў у трох наступных партыях з найвышэйшай серыяй у 48 ачкоў, дазволіўшы саперніку набраць толькі 22 балы, і лік у матчы стаў 9:5 на карысць брытанца. Юйпэн перамог у двух наступных фрэймах з брэйкамі ў 56 і 91 ачко, пасля чаго выйграў і семнаццатую партыю з двума падыходамі ў 41 бал і скараціў адставнне да аднаго ачка. Ён пачаў атаку у васемнаццатай партыі з надзеяй зраўняць лік і вывесці паядынак у вырашальны фрэйм, але спыніўся на 22 балах, пасля чаго Джэймі Бёрнэт зрабіў падыход у 11 ачкоў і пераможную серыю ў 68 балаў і выйшаў у чацвёрты кваліфікацыны раўнд з лікам 10:8. Апанентам Марка Джойса, які дайшоў да чвэрцьфінальнай стадыі на турніры World Open 2014[37], стаў 75-ы сеяны чэмпіянату 24-гадовы Майкл Уослі. У пачатку паядынку ігракі абмяняліся партыямі, а трэці фрэйм Джойс пачаў з падыхода ў 42 ачкі, пасля чаго павялічыў сваю перавагу, але Уослі адказаў зваротнай серыяй у 42, зрабіўшы лік 56:59, але Марк выйграў партыю на каляровых шарах. Майкл дамінаваў у двух наступных фрэймах, выйшаўшы наперад з лікам 3:2, пасля чаго ўзяў шостую партыю з паўсоценнай серыяй, 51, і ўпэўнена перамог у сёмым фрэйме, адарваўшыся ад апанента на тры ачкі. Пазней Джойс выйграў наступную партыю на каляровых шарах і зрабіў лік 3:5, а ў дзявятым фрэйме зацягнулася тактычная дуэль. 37-ы нумар пасеву пры ліку 4:19 атрымаў шанец і пачаў атаку, аформіўшы брэйк у 53 балы, але Уослі сумеў зарабіць 12 штрафных ачкоў і клірэнсам у 32 ачкі скончыў партыю перамогай. Другую сесію Марк пачаў з узяцця фрэйма з двума падыходамі ў 32 балы, а ў адзінаццатым фрэйме адказаў на серыю ў 43 ачкі Майкла брэйкам у 50 балаў і давёў партыю да перамогі на каляровых шарах, скараціўшы адставанне да ліку 5:6. Уослі пакінуў за сабой дванаццаты фрэйм, зачысціўшы ўсе каляровыя шары пры ліку 40:55, а яго сапернік дамінаваў у трынаццатай партыі і зноў скараціў адставанне да аднаго ачка. Майкл здзейсніў падыход у 51 бал у пачатку наступнага фрэйма, але Джойс адказаў серыяй у 46 ачкоў, а пазней выйшаў наперад з лікам 61:51, але не змог перашкодзіць праціўніку выйграць партыю на каляровых шарах і зрабіць лік 8:6. Уослі ўзяў і наступны фрэйм з серыяй у 54 ачкі, а на старце шаснаццатай партыі Марк Джойс зрабіў брэйк у 46 балаў і павялічыў лік да 58:0, але Майкл здолеў выйграць трэці запар фрэйм з падыходамі ў 30 і 40 ачкоў, а разам з ім і матч з лікам 10:6, выйшаўшы ў апошні раўнд кваліфікацыі на 17-га сеянага Роберта Мілкінса.

Лі Янь
Паўфіналіст [адкрытага чэмпіянату Індыі 2013 года](/Адкрыты_чэмпіянат_Індыі_па_снукеры_2013 "Адкрыты чэмпіянат Індыі па снукеры 2013")[[27]](/Кваліфікацыя_да_чэмпіянату_свету_па_снукеры_2014#cite_note-io13org-64) [Робі Уільямс](/Робі_Уільямс,_ігрок_у_снукер "Робі Уільямс, ігрок у снукер") сустракаўся з 63-м нумарам пасеву [індыйскім](/Індыя "Індыя") снукерыстам [Панкаям Адвані](/Панкай_Адвані "Панкай Адвані"). [Уільямс](/Робі_Уільямс,_ігрок_у_снукер "Робі Уільямс, ігрок у снукер") больш упэўнена пачаў матч, выйграўшы стартавую партыю, але [Адвані](/Панкай_Адвані "Панкай Адвані") адразу зраўняў лік з [брэйкам](/Серыя,_снукер "Серыя, снукер") у 78 балаў. Трэці фрэйм [англічанін](/Робі_Уільямс,_ігрок_у_снукер "Робі Уільямс, ігрок у снукер") выйграў на каляровых шарах, а [Панкай](/Панкай_Адвані "Панкай Адвані") пакінуў за сабой чацвёрты з вышэйшай [серыяй](/Серыя,_снукер "Серыя, снукер") у 42 ачкі. У пачатку пятай партыі [Робі](/Робі_Уільямс,_ігрок_у_снукер "Робі Уільямс, ігрок у снукер") набраў 32 бала, а пазней пакінуў за сабой фрэйм з пераможным [брэйкам](/Серыя,_снукер "Серыя, снукер") у 51 ачко, пасля чаго [індыец](/Панкай_Адвані "Панкай Адвані") зноў здолеў выраўнаваць лік з дапамогай [серыі](/Серыя,_снукер "Серыя, снукер") ў 73 бала. З паўсоценным [брэйкам](/Серыя,_снукер "Серыя, снукер"), 50, [брытанскі снукерыст](/Робі_Уільямс,_ігрок_у_снукер "Робі Уільямс, ігрок у снукер") у чацвёрты раз выйшаў наперад у матчы, але восьмая партыя засталася за [Панкаям](/Панкай_Адвані "Панкай Адвані"), які перамог на каляровых. У пачатку заключнага фрэйма першай паловы паядынку [Робі Уільямс](/Робі_Уільямс,_ігрок_у_снукер "Робі Уільямс, ігрок у снукер") аформіў [серыю](/Серыя,_снукер "Серыя, снукер") ў 40 ачкоў, але [азіят](/Панкай_Адвані "Панкай Адвані") набраў 42 балы за падыход і, забіўшы апошнія жоўты, зялёны і руды, зрабіў лік 56:40 на сваю карысць. Пасля гэтага [67-ы сеяны](/Робі_Уільямс,_ігрок_у_снукер "Робі Уільямс, ігрок у снукер") забіў сіні шар і зарабіў 6 штрафных балаў з-за памылкі [саперніка](/Панкай_Адвані "Панкай Адвані") на ружовым шары, але [Адвані](/Панкай_Адвані "Панкай Адвані") адправіў перадапошні каляровы ў лузу і ўпершыню ў матчы выйшаў наперад з лікам 5:4 перад перапынкам. У пачатку другой часткі матча [Панкай](/Панкай_Адвані "Панкай Адвані") дамінаваў у дзясятай і адзінаццатай партыях і зрабіў лік 7:4, пасля чаго [Уільямс](/Робі_Уільямс,_ігрок_у_снукер "Робі Уільямс, ігрок у снукер") выйграў наступны фрэйм з [брэйкам](/Серыя,_снукер "Серыя, снукер") у 62 ачкі. [Англічанін](/Робі_Уільямс,_ігрок_у_снукер "Робі Уільямс, ігрок у снукер") скараціў адставанне да адной партыі, забіўшы апошні руды шар у трынаццатым фрэйме, а з [серыяй](/Серыя,_снукер "Серыя, снукер") у 56 балаў у наступным зраўняў лік. Далей [Робі](/Робі_Уільямс,_ігрок_у_снукер "Робі Уільямс, ігрок у снукер") дамінаваў каля стала, выйграўшы пятнаццаты фрэйм з [брэйкам](/Серыя,_снукер "Серыя, снукер") у 67 ачкоў, шаснаццаты — з падыходамі ў 31 і 42 ачкі і семнаццаты — з [серыяй](/Серыя,_снукер "Серыя, снукер") у 56 балаў, і, такім чынам, узяў шэсць партый запар, здабыўшы перамогу ў матчы з лікам 10:7. Апошнім паядынкам, які завяршыўся ў шосты гульнявы дзень, стала сустрэча 44-гадовага [Джо Свэйла](/Джо_Свэйл "Джо Свэйл") з [Паўночнай Ірландыі](/Паўночная_Ірландыя "Паўночная Ірландыя") і 21-гадовага [Лі Яня](/Лі_Янь "Лі Янь") з [Кітая](/Кітай "Кітай"). [Свэйл](/Джо_Свэйл "Джо Свэйл") выйграў стартавы фрэйм з [серыямі](/Серыя,_снукер "Серыя, снукер") ў 43 і 31 ачко, а [яго сапернік](/Лі_Янь "Лі Янь") зраўняў лік, выканаўшы [сэнчуры](/Соценная_серыя,_снукер "Соценная серыя, снукер") ў 112. Трэцюю партыю [Джо](/Джо_Свэйл "Джо Свэйл") выйграў, дзякуючы некалькім падыходам, але [Лі](/Лі_Янь "Лі Янь") дамінаваў у наступным фрэйме, зрабіўшы лік 2:2. [Снукерыст з Паўночнай Ірландыі](/Джо_Свэйл "Джо Свэйл") ўпэўнена атрымаў перамогу ў наступнай партыі, пасля чаго выйграў доўгі шосты фрэйм, забіўшы ўсе каляровыя шары. З [брэйкам](/Серыя,_снукер "Серыя, снукер") у 45 балаў ён давёў сваю перавагу да ліку 5:2, але [кітаец](/Лі_Янь "Лі Янь") скараціў адставанне да двух ачкоў з дапамогай паўсоценнай [серыі](/Серыя,_снукер "Серыя, снукер") — 52. Апошні фрэйм сесіі застаўся за [Свэйлам](/Джо_Свэйл "Джо Свэйл"), які забяспечыў сабе ўпэўненае лідарства да канца другой паловы матча. Пры ліку 3:6 [Лі Янь](/Лі_Янь "Лі Янь") здолеў выйграць тры доўгія партыі запар з найвышэйшым [брэйкам](/Серыя,_снукер "Серыя, снукер") у 37 балаў, і лік у матчы стаў роўным — 6:6. [Больш дасведчаны ігрок](/Джо_Свэйл "Джо Свэйл") сумеў узяць сябе ў рукі і перамог у трынаццатым фрэйме на каляровых шарах, а таксама адыграўся пасля ліку 0:35 у наступнай партыі і зноў павялічыў сваю перавагу да двух ачкоў. [Янь](/Лі_Янь "Лі Янь") пакінуў за сабой пятнаццаты фрэйм, пасля чаго выйграў і наступную партыю з [брэйкам](/Серыя,_снукер "Серыя, снукер") у 50 балаў і зрабіў лік у матчы 8:8. [Кітайскі ігрок](/Лі_Янь "Лі Янь") дамінаваў у семнаццатым фрэйме, упершыню выйшаўшы наперад у паядынку, а, здзейсніўшы [серыю](/Серыя,_снукер "Серыя, снукер") ў 45 ачкоў у наступнай партыі, сумеў давесці яе да перамогі і выйграў чацвёртае запар ачко і матч з лікам 10:8[[31]](/Кваліфікацыя_да_чэмпіянату_свету_па_снукеры_2014#cite_note-qualday5ws-68)[[38]](/Кваліфікацыя_да_чэмпіянату_свету_па_снукеры_2014#cite_note-qualday6is-78)[[2]](/Кваліфікацыя_да_чэмпіянату_свету_па_снукеры_2014#cite_note-qualdrawsorg-13).

Сёмы дзень (15 красавіка)

Майкл Холт

*Выбылі: Грэм Дот (18), Джэймі Джонс (45), Дэчават Пумджаенг (54), Джымі Робертсан (53), Эндру Хігінсан (33), Мэцью Стывенс (20), Марк Кінг (27), Марк Уільямс (19)*

15 красавіка ў спартыўным цэнтры «Ponds Forge» пачаліся матчы заключнага кваліфікацыйнага раўнда чэмпіянату свету па снукеры 2014, дзе непасрэдна разыгрываліся пуцёўкі на сусветнае першынство. Чэмпіён свету 2006 года[39] Грэм Дот з Шатландыі сустракаўся з 89-м сеяным турніру Кайрэнам Уілсанам, які ў сезоне 2013/2014 упершыню дайшоў да рэйтынгавага чвэрцьфіналу падчас Шанхай Мастэрс 2013[40]. Дот адкрыў лік у матчы з серыямі ў 57 і 42 ачкі ў стартавым фрэйме. 22-гадовы англічанін зрабіў брэйк у 53 балы ў наступнай партыі, але шатландзец адказаў падыходам у 70 балаў і падвоіў лік у паядынку. Уілсан узяў трэці фрэйм з пераможнай серыяй у 58 ачкоў, пасля чаго Грэм пакінуў за сабой дзве наступныя партыі з паўсоценнымі брэйкамі ў 70 і 68 балаў і зрабіў лік 4:1 на сваю карысць. У шостым фрэйме 18-ы нумар пасеву вёў у ліку 62:47 пры ружовым і чорным шарах на стале, але яго малады апанент здолеў зарабіць 6 штрафных ачкоў, пасля чаго забіў апошнія шары і выдрапаў партыю, а ў наступным фрэйме выканаў пераможны брэйк у 61 бал і скараціў адставанне да мінімума. Грэм Дот выйграў восьмую партыю з серыяй у 87 ачкоў, а Кайрэн перамог у апошнім фрэйме стартавай сесіі з брэйкам у 64 балы. У дзясятай партыі шатландскі снукерыст здзейсніў серыю ў 64 ачкі, пасля чаго давёў фрэйм да перамогі, зрабіўшы лік 6:4. Англічанін зраўняўся з праціўнікам, выйграўшы адзінаццаты і дванаццаты фрэймы з падыходамі ў 45 і 63 балы. Дот пакінуў за сабой трынаццатую партыю, дзякуючы некалькім выніковым падыходам, пасля чаго Кайрэн Уілсан здзейсніў фантастычную канцоўку паядынку, выйграўшы чатыры фрэймы запар з брэйкамі ў 76, 64, 58 і 81 ачко, і не толькі ўпершыню ў матчы выйшаў наперад, але і давёў сустрэчу да перамогі з лікам 10:7, у першы раз у сваёй кар’еры трапіўшы на найбуйнейшы снукерны турнір[41]. Такім чынам, Грэм Дот упершыню з 1999 года не прайшоў кваліфікацыю да сусветнага першынства[42][43]. 23-ці сеяны Майкл Холт, які быў у 1/8 фіналу чэмпіянату свету ў 2005 годзе[44], гуляў супраць валійца Джэймі Джонса, чвэрцьфіналіста сусветнага першынства 2012 года[16]. Джэймі павёў у ліку 2:0 з вышэйшым брэйкам у 43 ачкі, пасля чаго 35-гадовы англічанін выйграў пяць партый запар з серыямі ў 50, 69, 48 і 63 ачкі. Снукерыст з Уэльса перамог у восьмым фрэйме на апошнім ружовым шары, а таксама ўзяў дзявятую партыю з падыходамі ў 38 і 37 балаў і скараціў адставанне ад саперніка да аднаго ачка пад канец першай сесіі. Пасля перапынку Майкл упэўнена выйграў яшчэ дзве партыі з брэйкамі ў 56 і 60 балаў, а Джонс дамінаваў у дванаццатым фрэйме, выйграўшы яго з лікам 74:10, і зрабіў лік 5:7. Холт выйграў наступны фрэйм з серыяй у 87 ачкоў, а чатырнаццатая партыя засталася за валійскім іграком, які выканаў пераможны брэйк у 67 балаў. Пры ліку 6:8 Джэймі Джонс пачаў атаку ў наступным фрэйме, але спыніўся на 33 ачках, пасля чаго Майкл перамог у партыі з найвышэйшай серыяй у 45 балаў, а таксама здзейсніў падыход у 55 ачкоў у шаснаццатым фрэйме, павёўшы ў ліку 56:0, і пазней давёў партыю і матч да перамогі з лікам 10:6, у сёмы раз выйшаўшы ў асноўную стадыю сусветнага чэмпіянату[45]. 44-гадовы ірландзец Кен Доэрці, чэмпіён свету 1997 года[6], сустракаўся з тайскім іграком Дэчаватам Пумджаенгам, які дайшоў да 1/8 фіналу леташняга розыгрышу[25]. На старце паядынку Кен павёў у ліку 2:1 з найлепшым падыходам у 32 бала, пасля чаго 36-гадовы Пумджаенг выйграў тры наступныя партыі з серыямі ў 63 і 50 ачкоў і зрабіў лік 4:2 на сваю карысць. Пасля гэтага 29-ы нумар пасеву дамінаваў каля стала да канца першай часткі матча, выйграўшы тры фрэймы запар з брэйкамі ў 53, 52 і 58 ачкоў і выйшаўшы наперад з лікам 5:4. У дзясятай партыі снукерыст з Тайланда павёў у ліку 40:9, але Доэрці сумеў павесці атаку і выйграць фрэйм з паўсоценнай серыяй у 51 бал, пасля чаго не дазволіў праціўніку набраць ніводнага ачка ў трох наступных фрэймах. Такім чынам, ірландскі ігрок выйграў адзінаццатую, дванаццатую і трынаццатую партыі з брэйкамі ў 100, 97 і 78, узяўшы шэсць фрэймаў запар і выйшаўшы наперад з лікам 9:4. Дэчават сумеў павесці брэйк у 71 бал у наступным фрэйме, выйграўшы яго, але пятнаццатая партыя дасталася Кену Доэрці, які выйграў яе, забіўшы апошнія сіні і ружовы шары, і трапіў у Крусібл у 19-ы раз у сваёй кар’еры[46][47].

Дэвід Гілберт
33-гадовы [Дэвід Гілберт](/Дэвід_Гілберт "Дэвід Гілберт"), які дайшоў да другога раўнда ў [Крусібле](/Чэмпіянат_свету_па_снукеры "Чэмпіянат свету па снукеры") ў [2012 годзе](/Чэмпіянат_свету_па_снукеры_2012 "Чэмпіянат свету па снукеры 2012")[[16]](/Кваліфікацыя_да_чэмпіянату_свету_па_снукеры_2014#cite_note-wsc12ct-44), сустракаўся са сваім [суачыннікам](/Англія "Англія") [Джымі Робертсанам](/Джымі_Робертсан "Джымі Робертсан"), які адзіны раз выступаў на [чэмпіянаце свету](/Чэмпіянат_свету_па_снукеры "Чэмпіянат свету па снукеры") ў [2011 годзе](/Чэмпіянат_свету_па_снукеры_2011 "Чэмпіянат свету па снукеры 2011")[[48]](/Кваліфікацыя_да_чэмпіянату_свету_па_снукеры_2014#cite_note-jimmyrobertsonwscct-88). Пасля ліку 0:49 у першай партыі 31-ы сеяны турніру [Гілберт](/Дэвід_Гілберт "Дэвід Гілберт") сумеў здзейсніць [серыю](/Серыя,_снукер "Серыя, снукер") ў 60 ачкоў і пакінуць за сабой фрэйм, пасля чаго выйграў яшчэ два ачкі з [брэйкамі](/Серыя,_снукер "Серыя, снукер") ў 59 і 64 бала, зрабіўшы лік 3:0 на сваю карысць. [Робертсан](/Джымі_Робертсан "Джымі Робертсан") узяў верх у чацвёртай партыі, пасля чаго [Дэвід](/Дэвід_Гілберт "Дэвід Гілберт") пакінуў за сабой яшчэ два фрэймы з [серыямі](/Серыя,_снукер "Серыя, снукер") ў 48 і 62 бала і павялічыў свой адрыў да ліку 5:1. 28-гадовы [Джымі Робертсан](/Джымі_Робертсан "Джымі Робертсан"), які ніколі не праходзіў далей за 1/16 фіналу на рэйтынгавых спаборніцтвах, здолеў выйграць дзве наступныя партыі з [брэйкамі](/Серыя,_снукер "Серыя, снукер") ў 50 і 83 ачкі, пасля чаго [Гілберту](/Дэвід_Гілберт "Дэвід Гілберт") дастаўся заключны фрэйм першай паловы матча, і лік стаў 6:3. [Робертсан](/Джымі_Робертсан "Джымі Робертсан") выйграў дзясятую партыю з [серыяй](/Серыя,_снукер "Серыя, снукер") у 97 балаў, на што [яго сапернік](/Дэвід_Гілберт "Дэвід Гілберт") адказаў [брэйкам](/Серыя,_снукер "Серыя, снукер") у 82 ачкі ў наступным фрэйме, вярнуўшы сабе перавагу ў тры партыі. [Дэвід Гілберт](/Дэвід_Гілберт "Дэвід Гілберт") набліжаўся да перамогі ў наступным фрэйме, але пры ліку 6:60 [Джымі](/Джымі_Робертсан "Джымі Робертсан") аформіў выдатны [клірэнс](/Клірэнс,_снукер "Клірэнс, снукер") у 55 балаў і выйграў партыю, пасля чаго ўзяў яшчэ адзін фрэйм і зрабіў лік 6:7. [Гілберт](/Дэвід_Гілберт "Дэвід Гілберт") з [графства Дэрбішыр](/Графства_Дэрбішыр "Графства Дэрбішыр") выйграў чатырнаццатую партыю з [серыяй](/Серыя,_снукер "Серыя, снукер") у 65 ачкоў, пасля чаго здабыў перамогу ў доўгай тактычнай барацьбе ў наступным фрэйме, зрабіўшы лік 9:6 на сваю карысць, а пры ліку 55:31 у шаснаццатай партыі скончыў матч пераможным падыходам у 28 балаў і ў трэці раз у сваёй кар’еры трапіў у [Крусібл](/Чэмпіянат_свету_па_снукеры "Чэмпіянат свету па снукеры")[[49]](/Кваліфікацыя_да_чэмпіянату_свету_па_снукеры_2014#cite_note-gilbertwscct-89). Апанентам 42-гадовага [Дамініка Дэйла](/Дамінік_Дэйл "Дамінік Дэйл") з [Уэльса](/Уэльс "Уэльс"), які ў [2000 годзе](/Чэмпіянат_свету_па_снукеры_2000 "Чэмпіянат свету па снукеры 2000") выйшаў у чвэцрцьфінал [чэмпіянату свету](/Чэмпіянат_свету_па_снукеры "Чэмпіянат свету па снукеры")[[8]](/Кваліфікацыя_да_чэмпіянату_свету_па_снукеры_2014#cite_note-wsc00ct-22), быў 33-ці сеяны турніру [Эндру Хігінсан](/Эндру_Хігінсан "Эндру Хігінсан"), які выйграў адзіны матч у [Крусібле](/Чэмпіянат_свету_па_снукеры "Чэмпіянат свету па снукеры") ў [2012 годзе](/Чэмпіянат_свету_па_снукеры_2012 "Чэмпіянат свету па снукеры 2012")[[50]](/Кваліфікацыя_да_чэмпіянату_свету_па_снукеры_2014#cite_note-higginsonwscct-90). [36-гадовы англічанін](/Эндру_Хігінсан "Эндру Хігінсан") хутка ўвайшоў у гульню, упэўнена ўзяўшы першы фрэйм з [серыяй](/Серыя,_снукер "Серыя, снукер") у 57 балаў і паўтарыўшы найвышэйшы [брэйк](/Серыя,_снукер "Серыя, снукер") кваліфікацыі, 139 ачкоў, у другой партыі. [Дэйл](/Дамінік_Дэйл "Дамінік Дэйл") зраўняў лік і выйшаў наперад з лікам 3:2, аформіўшы [серыі](/Серыя,_снукер "Серыя, снукер") ў 83, 53 і 78 ачкоў, пасля чаго [Хігінсан](/Эндру_Хігінсан "Эндру Хігінсан") пакінуў за сабой шосты фрэйм з падыходам у 74 балы. [Пераможца Shoot-Out 2014](/Дамінік_Дэйл "Дамінік Дэйл")[[51]](/Кваліфікацыя_да_чэмпіянату_свету_па_снукеры_2014#cite_note-shoot14org-91) пачаў сёмы фрэйм з [серыі](/Серыя,_снукер "Серыя, снукер") ў 42 ачкі, але [Эндру](/Эндру_Хігінсан "Эндру Хігінсан") здолеў выдрапаць партыю на каляровых шарах, выйшаўшы наперад у паядынку, пасля чаго [валійскі снукерыст](/Дамінік_Дэйл "Дамінік Дэйл") пакінуў за сабой дзве апошнія партыі сесіі з [брэйкамі](/Серыя,_снукер "Серыя, снукер") ў 70 і 55 балаў і скончыў першую палову матча з лікам 5:4 на сваю карысць. [Дамінік](/Дамінік_Дэйл "Дамінік Дэйл") перамог у дзясятым і адзінаццатым фрэймах з [брэйкамі](/Серыя,_снукер "Серыя, снукер") ў 42 і 40 ачкоў, а [Эндру Хігінсан](/Эндру_Хігінсан "Эндру Хігінсан") выйграў дванаццатую партыю, скараціўшы адставанне да ліку 5:7. Пасля гэтага [валіец](/Дамінік_Дэйл "Дамінік Дэйл") узяў верх у наступным фрэйме на апошнім ружовым шары, а таксама дамінаваў у чатырнаццатай партыі, зрабіўшы лік 9:5. [Хігінсан](/Эндру_Хігінсан "Эндру Хігінсан") быў мацней у пятнаццатым фрэйме, перамогшы ў ім з дапамогай [брэйка](/Серыя,_снукер "Серыя, снукер") ў 76 балаў, але 24-ы сеяны [Дамінік Дэйл](/Дамінік_Дэйл "Дамінік Дэйл") выйграў шаснаццатую партыю на каляровых шарах і, атрымаўшы перамогу ў матчы з лікам 10:6, у дзявяты раз у кар’еры трапіў у асноўную стадыю [найбуйнейшага сусветнага спаборніцтва](/Чэмпіянат_свету_па_снукеры "Чэмпіянат свету па снукеры")[[52]](/Кваліфікацыя_да_чэмпіянату_свету_па_снукеры_2014#cite_note-dalewscct-92). Двухразовы фіналіст [чэмпіянату свету](/Чэмпіянат_свету_па_снукеры "Чэмпіянат свету па снукеры")[[8]](/Кваліфікацыя_да_чэмпіянату_свету_па_снукеры_2014#cite_note-wsc00ct-22)[[44]](/Кваліфікацыя_да_чэмпіянату_свету_па_снукеры_2014#cite_note-wsc05ct-84) 20-ы сеяны [Мэцью Стывенс](/Мэцью_Стывенс "Мэцью Стывенс") змагаўся за месца ў 1/16 фіналу турніру з [англічанінам](/Англія "Англія") [Томам Фордам](/Том_Форд "Том Форд"), які правёў у [Крусібле](/Чэмпіянат_свету_па_снукеры "Чэмпіянат свету па снукеры") толькі адзін матч у [2010 годзе](/Чэмпіянат_свету_па_снукеры_2010 "Чэмпіянат свету па снукеры 2010")[[53]](/Кваліфікацыя_да_чэмпіянату_свету_па_снукеры_2014#cite_note-wsc10ct-93). 36-гадовы [Стывенс](/Мэцью_Стывенс "Мэцью Стывенс") выйграў дзве першыя партыі, зрабіўшы [серыю](/Серыя,_снукер "Серыя, снукер") ў 77 ачкоў у стартавым фрэйме, пасля чаго [яго сапернік](/Том_Форд "Том Форд") узяў трэцюю партыю з [брэйкам](/Серыя,_снукер "Серыя, снукер") у 85 балаў, чацвёртую — з пераможнай [серыяй](/Серыя,_снукер "Серыя, снукер") у 41 ачко, а таксама перамог у пятым фрэйме на апошнім чорным шары. Пры ліку 5:54 у шостай партыі [Мэцью](/Мэцью_Стывенс "Мэцью Стывенс") здзейсніў [брэйк](/Серыя,_снукер "Серыя, снукер") у 57 балаў і зраўняў лік у матчы, пасля чаго [Форд](/Том_Форд "Том Форд") дамінаваў у наступным фрэйме і зрабіў лік 4:3 на сваю карысць. У восьмай партыі 30-гадовы [Том Форд](/Том_Форд "Том Форд") здолеў адыграцца пасля ліку 23:56 і падвоіў сваю перавагу, а, выканаўшы [сэнчуры](/Соценная_серыя,_снукер "Соценная серыя, снукер"), 111 ачкоў[[відэа 41]](/Кваліфікацыя_да_чэмпіянату_свету_па_снукеры_2014#cite_note-94), у дзявятым фрэйме давёў сваё лідарства да трох пунктаў — 6:3. [Стывенс](/Мэцью_Стывенс "Мэцью Стывенс") выйграў стартавую партыю ў другой сесіі, пасля чаго [36-ы нумар пасеву](/Том_Форд "Том Форд") атрымаў перамогу ў яшчэ двух фрэймах з найлепшым падыходам у 41 бал, адарваўшыся ад [апанента](/Мэцью_Стывенс "Мэцью Стывенс") на чатыры ачкі. [Валіец](/Мэцью_Стывенс "Мэцью Стывенс") зрабіў паўсоценную [серыю](/Серыя,_снукер "Серыя, снукер") ў 53 ачкі ў пачатку трынаццатага фрэйма, а пазней давёў яго да перамогі, а ў чатырнаццатым — здзейсніў цудоўны [клірэнс](/Клірэнс,_снукер "Клірэнс, снукер") у 64 бала пры адставанні ў ліку 0:56. [Том Форд](/Том_Форд "Том Форд") узяў верх у наступнай партыі, зрабіўшы лік 9:6, а [былы чацвёрты нумар сусветнага рэйтынгу](/Мэцью_Стывенс "Мэцью Стывенс")[[54]](/Кваліфікацыя_да_чэмпіянату_свету_па_снукеры_2014#cite_note-rankings0506ct-95) выйграў яшчэ дзве партыі з найвышэйшай [серыяй](/Серыя,_снукер "Серыя, снукер") у 46 балаў, скараціўшы адставанне да аднаго ачка. Абодва іграка мелі шанцы павесці [серыі](/Серыя,_снукер "Серыя, снукер") ў васемнаццатым фрэйме, і пры ліку 31:30 [англійскі снукерыст](/Том_Форд "Том Форд") аформіў пераможны падыход у 44 ачкі і скончыў матч з лікам 10:8, у другі раз у сваёй кар’еры патрапіўшы ў [Крусібл](/Чэмпіянат_свету_па_снукеры "Чэмпіянат свету па снукеры")[[відэа 42]](/Кваліфікацыя_да_чэмпіянату_свету_па_снукеры_2014#cite_note-96)[[відэа 43]](/Кваліфікацыя_да_чэмпіянату_свету_па_снукеры_2014#cite_note-97)[[відэа 44]](/Кваліфікацыя_да_чэмпіянату_свету_па_снукеры_2014#cite_note-98)[[відэа 45]](/Кваліфікацыя_да_чэмпіянату_свету_па_снукеры_2014#cite_note-99)[[55]](/Кваліфікацыя_да_чэмпіянату_свету_па_снукеры_2014#cite_note-fordwscct-100).
Джэймі Коўп
40-гадовы [Марк Кінг](/Марк_Кінг "Марк Кінг"), які ніколі не праходзіў далей за 1/8 фіналу на [сусветных чэмпіянатах](/Чэмпіянат_свету_па_снукеры "Чэмпіянат свету па снукеры")[[56]](/Кваліфікацыя_да_чэмпіянату_свету_па_снукеры_2014#cite_note-kingwscct-101), сустракаўся з 28-гадовым [Джэймі Коўпам](/Джэймі_Коўп "Джэймі Коўп"), удзельнікам другога раўнда на [першынствах свету](/Чэмпіянат_свету_па_снукеры "Чэмпіянат свету па снукеры") [2009](/Чэмпіянат_свету_па_снукеры_2009 "Чэмпіянат свету па снукеры 2009")[[57]](/Кваліфікацыя_да_чэмпіянату_свету_па_снукеры_2014#cite_note-wsc09ct-102) і [2011](/Чэмпіянат_свету_па_снукеры_2011 "Чэмпіянат свету па снукеры 2011")[[26]](/Кваліфікацыя_да_чэмпіянату_свету_па_снукеры_2014#cite_note-wsc11ct-63) гадоў. [Коўп](/Джэймі_Коўп "Джэймі Коўп") зрабіў [брэйк](/Серыя,_снукер "Серыя, снукер") у 77 ачкоў у стартавым фрэйме, пасля чаго падвоіў лік, выйграўшы другую партыю. [Кінг](/Марк_Кінг "Марк Кінг") размачыў лік, выйграўшы трэці фрэйм з [серыямі](/Серыя,_снукер "Серыя, снукер") ў 47 і 46 балаў, пасля чаго здолеў адыграцца пасля ліку 15:59 у чацвёртай партыі з дапамогай [брэйка](/Серыя,_снукер "Серыя, снукер") ў 57 ачкоў. [Кінг](/Марк_Кінг "Марк Кінг") здзейсніў падыход у 54 балы ў пятай партыі, на што [Джэймі](/Джэймі_Коўп "Джэймі Коўп") адказаў першым [сэнчуры](/Соценная_серыя,_снукер "Соценная серыя, снукер") ў матчы, 125 балаў, і зраўняў лік. [49-ы сеяны](/Джэймі_Коўп "Джэймі Коўп") зноў выйшаў наперад у паядынку, але ненадоўга, бо [Марк](/Марк_Кінг "Марк Кінг") пакінуў за сабой два заключныя фрэймы з найвышэйшым [брэйкам](/Серыя,_снукер "Серыя, снукер") у 43 ачкі. Пры ліку 5:4 на старце другой сесіі матча [Кінг](/Марк_Кінг "Марк Кінг") атрымаў перамогу ў дзясятай партыі, падвоіўшы сваю перавагу, але [Коўп](/Джэймі_Коўп "Джэймі Коўп") пакінуў за сабой адзінаццаты фрэйм з [серыяй](/Серыя,_снукер "Серыя, снукер") у 58 ачкоў, пасля чаго зраўняў лік у матчы ў выніку дамінавання ў дванаццатай партыі. З пераможным [брэйкам](/Серыя,_снукер "Серыя, снукер") у 65 балаў [Джэймі](/Джэймі_Коўп "Джэймі Коўп") зрабіў лік 7:6 на сваю карысць, але [27-ы сеяны турніру](/Марк_Кінг "Марк Кінг") адказаў [серыяй](/Серыя,_снукер "Серыя, снукер") у 66 ачкоў у наступным фрэйме і зраўняўся з [апанентам](/Джэймі_Коўп "Джэймі Коўп"). Пасля гэтага [Марк Кінг](/Марк_Кінг "Марк Кінг"), які сем разоў прайграваў у другім раўндзе [Крусібла](/Чэмпіянат_свету_па_снукеры "Чэмпіянат свету па снукеры")[[56]](/Кваліфікацыя_да_чэмпіянату_свету_па_снукеры_2014#cite_note-kingwscct-101), страціў націск і здолеў набраць толькі 39 балаў у трох наступных партыях у той час, як [яго сапернік](/Джэймі_Коўп "Джэймі Коўп") давёў паядынак да перамогі з лікам 10:7 з [брэйкам](/Серыя,_снукер "Серыя, снукер") у 40 ачкоў у шаснаццатай партыі і ў пяты раз выйшаў у асноўную стадыю [чэмпіянату свету](/Чэмпіянат_свету_па_снукеры "Чэмпіянат свету па снукеры")[[24]](/Кваліфікацыя_да_чэмпіянату_свету_па_снукеры_2014#cite_note-copewscct-61). Апошнім матчам, які завяршыўся ў рамках сёмага гульнявога дня кваліфікацыі, стала бітва паміж 39-гадовым [Маркам Уільямсам](/Марк_Уільямс "Марк Уільямс"), двухразовым [чэмпіёнам свету](/Чэмпіянат_свету_па_снукеры "Чэмпіянат свету па снукеры")[[58]](/Кваліфікацыя_да_чэмпіянату_свету_па_снукеры_2014#cite_note-williamswscct-103), і 43-гадовым [Аланам Мак-Манусам](/Алан_Мак-Манус "Алан Мак-Манус"), двухразовым паўфіналістам [турніру ў Крусібле](/Чэмпіянат_свету_па_снукеры "Чэмпіянат свету па снукеры")[[29]](/Кваліфікацыя_да_чэмпіянату_свету_па_снукеры_2014#cite_note-wsc92ct-66)[[5]](/Кваліфікацыя_да_чэмпіянату_свету_па_снукеры_2014#cite_note-wsc93ct-17). [Мак-Манус](/Алан_Мак-Манус "Алан Мак-Манус") адкрыў лік, пасля чаго аформіў [серыю](/Серыя,_снукер "Серыя, снукер") ў 59 балаў у другой партыі і давёў яе да перамогі, падвоіўшы сваю перавагу. Трэці фрэйм застаўся за 19-м сеяным [Уільямсам](/Марк_Уільямс "Марк Уільямс"), які зрабіў [брэйк](/Серыя,_снукер "Серыя, снукер") у 44 ачкі, а пры ліку 25:41 у чацвёртай партыі [шатландзец](/Алан_Мак-Манус "Алан Мак-Манус") выканаў [клірэнс](/Клірэнс,_снукер "Клірэнс, снукер") у 25 ачкоў і зрабіў лік 3:1 на сваю карысць. Ён таксама ішоў наперадзе з лікам 49:0 у пятым фрэйме, але [Марк](/Марк_Уільямс "Марк Уільямс") сумеў выдрапаць партыю, выйграўшы яе на апошнім ружовым шары, пасля чаго аформіў [брэйк](/Серыя,_снукер "Серыя, снукер") у 96 балаў у шостым фрэйме. За [валійскім снукерыстам](/Марк_Уільямс "Марк Уільямс") засталася і сёмая партыя, але [Мак-Манус](/Алан_Мак-Манус "Алан Мак-Манус") прадэманстраваў цудоўную канцоўку першай сесіі, выйграўшы восьмы і дзявяты фрэймы з [серыямі](/Серыя,_снукер "Серыя, снукер") ў 130[[відэа 46]](/Кваліфікацыя_да_чэмпіянату_свету_па_снукеры_2014#cite_note-104) і 96 ачкоў і скончыўшы першую частку з лікам 5:4. Снукерысты абмяняліся партыямі ў пачатку другой сесіі, пасля чаго [Марк Уільямс](/Марк_Уільямс "Марк Уільямс") здолеў адыграцца пасля ліку 6:62 у дванаццатым фрэйме, зачысціўшы у канцы партыі ўсе каляровыя шары. Пасля гэтага [валіец](/Марк_Уільямс "Марк Уільямс"), які не праходзіў далей 1/8 фіналу на рэйтынгавых турнірах у [сезоне 2013/2014](/Снукерны_сезон_2013/2014 "Снукерны сезон 2013/2014")[[59]](/Кваліфікацыя_да_чэмпіянату_свету_па_снукеры_2014#cite_note-williams1314ct-105), дамінаваў у трынаццатым фрэйме і выйшаў наперад у матчы з лікам 7:6, а [Алан](/Алан_Мак-Манус "Алан Мак-Манус"), у сваю чаргу, выйграў чатырнаццаты фрэйм з некалькімі выніковымі падыходамі. [Уільямс](/Марк_Уільямс "Марк Уільямс") зноў выйшаў наперад, перамогшы ў пятнаццатай партыі з найвышэйшай [серыяй](/Серыя,_снукер "Серыя, снукер") у 43 ачкі, а [яго сапернік](/Алан_Мак-Манус "Алан Мак-Манус") пакінуў за сабой наступны фрэйм, выйграўшы яго на апошнім ружовым шары. Пры ліку 8:8 [шатландскі ігрок](/Алан_Мак-Манус "Алан Мак-Манус") дамінаваў у дзвюх наступных партыях і перамог у матчы з лікам 10:8 і [серыяй](/Серыя,_снукер "Серыя, снукер") у 40 балаў у апошнім фрэйме, выйшаўшы ў асноўную стадыю [чэмпіянату свету](/Чэмпіянат_свету_па_снукеры "Чэмпіянат свету па снукеры") ў васемнаццаты раз[[відэа 47]](/Кваліфікацыя_да_чэмпіянату_свету_па_снукеры_2014#cite_note-106)[[60]](/Кваліфікацыя_да_чэмпіянату_свету_па_снукеры_2014#cite_note-mcmanuswscct-107). У сваю чаргу [Марк Уільямс](/Марк_Уільямс "Марк Уільямс"), які выйграў усе турніры [трайной кароны](/Трайная_карона,_снукер "Трайная карона, снукер") ў [сезоне 2002/2003](/Снукерны_сезон_2002/2003 "Снукерны сезон 2002/2003")[[61]](/Кваліфікацыя_да_чэмпіянату_свету_па_снукеры_2014#cite_note-williams0203ct-108), упершыню з [1996 года](/Чэмпіянат_свету_па_снукеры_1996 "Чэмпіянат свету па снукеры 1996") не трапіў у [Крусібл](/Чэмпіянат_свету_па_снукеры "Чэмпіянат свету па снукеры")[[58]](/Кваліфікацыя_да_чэмпіянату_свету_па_снукеры_2014#cite_note-williamswscct-103)[[62]](/Кваліфікацыя_да_чэмпіянату_свету_па_снукеры_2014#cite_note-qualday7ws-109)[[63]](/Кваліфікацыя_да_чэмпіянату_свету_па_снукеры_2014#cite_note-qualday7wales-110)[[64]](/Кваліфікацыя_да_чэмпіянату_свету_па_снукеры_2014#cite_note-qualday7-2is-111)[[2]](/Кваліфікацыя_да_чэмпіянату_свету_па_снукеры_2014#cite_note-qualdrawsorg-13).

Восьмы дзень (16 красавіка)

Сяа Гадун

*Выбылі: Лі Янь (84), Сцюарт Кэрынгтан (96), Мэцью Сэлт (58), Лян Вэньбо (22), Роберт Мілкінс (17), Бэн Вуластан (28), Пітэр Эбдан (25), Фергал О’Браен (32)*

У апошні гульнявы дзень кваліфікацыі, за тры дні да пачатку матчаў 1/16 фіналу найбуйнейшага снукернага першынства ў сезоне 2013/2014, разыгрывалася восем астатніх пуцёвак у Крусібл. Першым паядынкам, які завяршыўся 16 красавіка, стала сустрэча двух кітайскіх снукерыстаў: Сяа Гадуна, які праводзіў свой лепшы сезон у кар’еры, і 84-га сеянага Лі Яня. 26-ы нумар пасеву выйграў дзве першыя партыі з брэйкамі ў 68 і 71 бал, пасля чаго ўзяў верх у трэцім фрэйме на апошнім рудым шары. Пасля гэтага ён дамінаваў у чацвёртай партыі з найвышэйшай серыяй у 40 балаў, а пры ліку 29:61 у пятым фрэйме зрабіў клірэнс у 39 балаў і павялічыў свой адрыў да ліку 5:0. Сяа працягваў дамінаваць каля стала, выйграўшы шостую партыю з брэйкам у 85 ачкоў і сёмы фрэйм — з падыходамі ў 36 і 41 бал, і зрабіў лік 7:0 на сваю карысць. У восьмай партыі Лі выканаў паўсоценны брэйк, 51 бал, і вёў з лікам 60:0, пасля чаго яго апанент зрабіў спробу адыграцца і памыліўся на 48 ачках і двух апошніх шарах на стале. Лі Янь забіў ружовы шар і размачыў лік у канцы першай часткі матча — 1:7. Нягледзячы на гэта, пасля перапынку 21-гадовы кітайскі ігрок здолеў набраць толькі 41 бал. Сяа Гадун, які быў у фінале Шанхай Мастэрс 2013[40], выйграў тры апошнія партыі з серыямі ў 119 і 65 балаў і ўпершыню трапіў у асноўную сетку чэмпіянату свету[65], перамогшы саперніка з лікам 10:1. Трохразовы чвэрцьфіналіст сусветнага першынства[66] Раян Дэй з Уэльса сустракаўся з 24-гадовым Сцюартам Кэрынгтанам, 96-м сеяным турніру. Дэй здабыў перамогу ў стартавым фрэйме на апошнім ружовым шары, пасля чаго англічанін зраўняў лік, дзякуючы серыі ў 80 балаў. Дэй выканаў першы сэнчуры ў матчы, 106 балаў, у трэцяй партыі, а Кэрынгтан пакінуў за сабой чацвёрты фрэйм з пераможным брэйкам у 49 ачкоў. Пры ліку 5:38 у пятым адрэзку матча 21-ы сеяны турніру аформіў серыю ў 80 ачкоў і зрабіў лік 3:2, на што яго сапернік адказаў двума выніковымі падыходамі ў шостым фрэйме — 52 і 67 балаў. 34-гадовы валійскі снукерыст пакінуў за сабой сёмую партыю з брэйкам у 74 ачкі, але Сцюарт зноў выраўняў лік, аформіўшы пераможную паўсоценную серыю, 54 бала пры ліку 20:23 у восьмым фрэйме. З чацвёртым брэйкам за 50 ачкоў, 68 балаў, Раян у пяты раз у паядынку выйшаў наперад і скончыў першую сесію з лікам 5:4 на сваю карысць. Пасля перапынку Дэй падвоіў сваю перавагу, узяўшы стартавую партыю другой паловы матча з серыяй у 48 ачкоў, але Сцюарт Кэрынгтан перамог у адзінаццатым фрэйме, здзейсніўшы клірэнс з апошняга зялёнага шара пры ліку 54:71, і скараціў адставанне да ліку 5:6. У валійца добра атрымлівалася будаванне брэйкаў у гэтым матчы і ён выйграў наступную партыю з чарговай паўсоценнай серыяй, 77 балаў, пасля чаго ўзяў верх у трынаццатым фрэйме з падыходам у 50 ачкоў і зрабіў лік 8:5. Ён таксама быў мацней у дзвюх наступных партыях з вышэйшай серыяй у 57 балаў і скончыў матч з лікам 10:5, патрапіўшы ў Крусібл у дзявяты раз у сваёй кар’еры[66].

Майкл Уайт
23-гадовы [валійскі](/Уэльс "Уэльс") ігрок [Майкл Уайт](/Майкл_Уайт "Майкл Уайт"), чвэрцьфіналіст [леташняга спаборніцтва](/Чэмпіянат_свету_па_снукеры_2013 "Чэмпіянат свету па снукеры 2013")[[25]](/Кваліфікацыя_да_чэмпіянату_свету_па_снукеры_2014#cite_note-wsc13ct-62), гуляў супраць 58-га сеянага [Мэцью Сэлта](/Мэцью_Сэлт "Мэцью Сэлт"). [Англічанін](/Мэцью_Сэлт "Мэцью Сэлт") пачаў паядынак з паўсоценнай [серыі](/Серыя,_снукер "Серыя, снукер"), 74 ачкі, і выйграў першы фрэйм, пасля чаго набраў толькі 23 балы ў трох наступных партыях. [Уайт](/Майкл_Уайт "Майкл Уайт") выйшаў наперад з лікам 3:1 і [брэйкамі](/Серыя,_снукер "Серыя, снукер") ў 42, 84 і 100 ачкоў. Пасля гэтага ініцыятыву перахапіў 29-гадовы [Сэлт](/Мэцью_Сэлт "Мэцью Сэлт"), які дэбютаваў у [Крусібле](/Чэмпіянат_свету_па_снукеры "Чэмпіянат свету па снукеры") ў [2013 годзе](/Чэмпіянат_свету_па_снукеры_2013 "Чэмпіянат свету па снукеры 2013"). Ён пакінуў за сабой тры наступныя партыі з вышэйшай [серыяй](/Серыя,_снукер "Серыя, снукер") у 35 ачкоў, выйшаўшы наперад з лікам 4:3, пасля чаго ўзяў восьмы фрэйм з [брэйкамі](/Серыя,_снукер "Серыя, снукер") ў 47 і 35 балаў і дамінаваў у дзявятай партыі, скончыўшы сесію з лікам 6:3 на сваю карысць. Пасля перапынку [Майкл](/Майкл_Уайт "Майкл Уайт") пачаў адыгрываць адставанне, выйграўшы дзясяты фрэйм з [серыяй](/Серыя,_снукер "Серыя, снукер") у 39 балаў, а пры ліку 0:66 у наступнай партыі здзейсніў цудоўны [клірэнс](/Клірэнс,_снукер "Клірэнс, снукер") у 67 балаў і зрабіў лік 5:6. [Валіец](/Майкл_Уайт "Майкл Уайт") працягваў дамінаванне, узяўшы два наступныя фрэймы з [брэйкамі](/Серыя,_снукер "Серыя, снукер") ў 42 і 57 ачкоў, і здолеў выйсці наперад. [Мэцью](/Мэцью_Сэлт "Мэцью Сэлт"), які прайграў чатыры партыі запар, пачаў чатырнаццаты фрэйм з паўсоценнай [серыі](/Серыя,_снукер "Серыя, снукер") ў 66 балаў, але [Уайт](/Майкл_Уайт "Майкл Уайт") зрабіў падыход у 21 ачко і яшчэ адзін выдатны [клірэнс](/Клірэнс,_снукер "Клірэнс, снукер") у 48 балаў, павялічыўшы сваю перавагу да двух пунктаў. Пятнаццатая партыя таксама засталася за [валійскім снукерыстам](/Майкл_Уайт "Майкл Уайт"), які аформіў пераможны [брэйк](/Серыя,_снукер "Серыя, снукер") у 50 ачкоў і застаўся на адлегласці ў адзін фрэйм ад выхаду ў асноўную стадыю. Пасля гэтага [Сэлт](/Мэцью_Сэлт "Мэцью Сэлт") здолеў выйграць першую партыю ў сесіі з падыходамі ў 32 і 21 бал, але не набраў ніводнага ачка ў семнаццатым фрэйме, выйграўшы які з [серыяй](/Серыя,_снукер "Серыя, снукер") у 53 балы, [Майкл Уайт](/Майкл_Уайт "Майкл Уайт") скончыў матч з лікам 10:7 і ў другі раз запар трапіў у [Крусібл](/Чэмпіянат_свету_па_снукеры "Чэмпіянат свету па снукеры")[[67]](/Кваліфікацыя_да_чэмпіянату_свету_па_снукеры_2014#cite_note-mwhitewscct-114). 22-гі сеяны турніру [Лян Вэньбо](/Лян_Вэньбо "Лян Вэньбо") з [Кітая](/Кітай "Кітай"), які дайшоў да чвэрцьфіналу [чэмпіянату свету 2008](/Чэмпіянат_свету_па_снукеры_2008 "Чэмпіянат свету па снукеры 2008")[[68]](/Кваліфікацыя_да_чэмпіянату_свету_па_снукеры_2014#cite_note-wsc08ct-115), сустракаўся з [Мартынам Гоўлдам](/Мартын_Гоўлд "Мартын Гоўлд"), які два разы даходзіў да 1/8 фіналу ў [Крусібле](/Чэмпіянат_свету_па_снукеры "Чэмпіянат свету па снукеры")[[69]](/Кваліфікацыя_да_чэмпіянату_свету_па_снукеры_2014#cite_note-gouldwscct-116). [32-гадовы англічанін](/Мартын_Гоўлд "Мартын Гоўлд"), які знаходзіўся ў выдатнай форме, выйграўшы да гэтага два кваліфікацыйныя матчы з лікам 10:1, упэўнена пачаў паядынак, хутка павёўшы з лікам 3:0, дзякуючы [серыям](/Серыя,_снукер "Серыя, снукер") у 58, 114[[відэа 48]](/Кваліфікацыя_да_чэмпіянату_свету_па_снукеры_2014#cite_note-117) і 137[[відэа 49]](/Кваліфікацыя_да_чэмпіянату_свету_па_снукеры_2014#cite_note-118) ачкоў. Пры ліку 4:50 у чацвёртай партыі [Лян Вэньбо](/Лян_Вэньбо "Лян Вэньбо") аформіў паўсоценны [брэйк](/Серыя,_снукер "Серыя, снукер"), 54 бала, і размачыў лік у матчы, пасля чаго дамінаваў у пятай партыі і ўзяў верх у шостай на апошнім чорным шары, зраўняўшыся з [сапернікам](/Мартын_Гоўлд "Мартын Гоўлд"). [38-ы нумар пасеву](/Мартын_Гоўлд "Мартын Гоўлд") перамог у сёмай партыі з падыходамі ў 28 і 31 ачко, пасля чаго здзейсніў [брэйк](/Серыя,_снукер "Серыя, снукер") у 52 балы пры ліку 0:43 у восьмым фрэйме, а пазней давёў яго да перамогі. Апошняя партыя першай сесіі таксама засталася за [Гоўлдам](/Мартын_Гоўлд "Мартын Гоўлд"), які выйграў яе, забіўшы апошнія сіні і ружовы, і зрабіў лік 6:3 да перапынку. [Кітаец](/Лян_Вэньбо "Лян Вэньбо") пачаў дзясяты фрэйм з [серыі](/Серыя,_снукер "Серыя, снукер") ў 46 балаў, пасля чаго давёў яго да перамогі на каляровых шарах. [Мартын](/Мартын_Гоўлд "Мартын Гоўлд") быў мацней у адзінаццатай партыі, скончыўшы яе [брэйкам](/Серыя,_снукер "Серыя, снукер") у 75 балаў, а пазней перамог у дванаццатым фрэйме на апошнім ружовым шары, зрабіўшы лік 8:4. [Лян](/Лян_Вэньбо "Лян Вэньбо") здзейсніў [соценную серыю](/Соценная_серыя,_снукер "Соценная серыя, снукер"), 103 балы[[відэа 50]](/Кваліфікацыя_да_чэмпіянату_свету_па_снукеры_2014#cite_note-119), у трынаццатай партыі, а таксама пакінуў за сабой доўгі чатырнаццаты фрэйм на каляровых шарах, скараціўшы адставанне да двух ачкоў. [27-гадовы кітайскі ігрок](/Лян_Вэньбо "Лян Вэньбо") выйграў трэцюю партыю запар, але ў шаснаццатым і семнаццатым фрэймах сумеў набраць толькі 10 балаў. [Брытанец](/Мартын_Гоўлд "Мартын Гоўлд") зрабіў [брэйкі](/Серыя,_снукер "Серыя, снукер") ў 70 і 47 ачкоў у дзвюх заключных партыях і з лікам 10:7 у шосты раз запар выйграў сабе месца ў асноўнай стадыі [сусветнага першынства](/Чэмпіянат_свету_па_снукеры "Чэмпіянат свету па снукеры")[[відэа 51]](/Кваліфікацыя_да_чэмпіянату_свету_па_снукеры_2014#cite_note-120)[[відэа 52]](/Кваліфікацыя_да_чэмпіянату_свету_па_снукеры_2014#cite_note-121)[[69]](/Кваліфікацыя_да_чэмпіянату_свету_па_снукеры_2014#cite_note-gouldwscct-116). 17-ы сеяны [Роберт Мілкінс](/Роберт_Мілкінс "Роберт Мілкінс"), які ў канцы [сезона](/Снукерны_сезон_2013/2014 "Снукерны сезон 2013/2014") вылецеў з топ-15 [сусветнага рэйтынгу](/Сусветны_снукерны_рэйтынг_у_сезоне_2013/2014 "Сусветны снукерны рэйтынг у сезоне 2013/2014")[[18]](/Кваліфікацыя_да_чэмпіянату_свету_па_снукеры_2014#cite_note-rankingsafterworld14-50), гуляў у вырашальным крузе кваліфікацыі супраць 24-гадовага [суайчынніка](/Англія "Англія") [Майкла Уослі](/Майкл_Уослі "Майкл Уослі"). [75-ы нумар пасеву](/Майкл_Уослі "Майкл Уослі") адкрыў лік у матчы, здзейсніўшы [серыю](/Серыя,_снукер "Серыя, снукер") ў 77 балаў у стартавым фрэйме, пасля чаго [Мілкінс](/Роберт_Мілкінс "Роберт Мілкінс") перамог у другой партыі на каляровых шарах і выканаў [брэйк](/Серыя,_снукер "Серыя, снукер") у 91 бал у трэцяй партыі. [38-гадовы англічанін](/Роберт_Мілкінс "Роберт Мілкінс") павялічыў свой адрыў да двух пунктаў, але [Уослі](/Майкл_Уослі "Майкл Уослі") зрабіў [соценную серыю](/Соценная_серыя,_снукер "Соценная серыя, снукер") ў 122 балы ў пятым фрэйме і зрабіў лік 2:3. З пераможным [брэйкам](/Серыя,_снукер "Серыя, снукер") у 46 балаў [Роберт](/Роберт_Мілкінс "Роберт Мілкінс") выйграў шостую партыю, пасля чаго [Уослі](/Майкл_Уослі "Майкл Уослі"), які выйграў ужо тры кваліфікацыйныя паядынкі, узяў сёмы фрэйм з [серыямі](/Серыя,_снукер "Серыя, снукер") ў 48 і 47 ачкоў і восьмую партыю на апошнім ружовым, зраўняўшы лік у матчы — 4:4. Дзявяты фрэйм адышоў [Мілкінсу](/Роберт_Мілкінс "Роберт Мілкінс"), а пасля перапынку [Майкл](/Майкл_Уослі "Майкл Уослі") выйграў дзясятую партыю з пераможным [брэйкам](/Серыя,_снукер "Серыя, снукер") у 76 ачкоў, а таксама дамінаваў у адзінаццатым і дванаццатым фрэймах, узяўшы ў іх верх з найвышэйшай [серыяй](/Серыя,_снукер "Серыя, снукер") у 48 балаў і выйшаўшы наперад у матчы з лікам 7:5. [Роберт Мілкінс](/Роберт_Мілкінс "Роберт Мілкінс"), паўфіналіст [Усі Класік](/Усі_Класік_2013,_снукер "Усі Класік 2013, снукер")[[70]](/Кваліфікацыя_да_чэмпіянату_свету_па_снукеры_2014#cite_note-wc13org-122) і [адкрытага чэмпіянату Аўстраліі](/Адкрыты_чэмпіянат_Аўстраліі_па_снукеры_2013 "Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі па снукеры 2013")[[71]](/Кваліфікацыя_да_чэмпіянату_свету_па_снукеры_2014#cite_note-ao13org-123), якія праходзілі ў пачатку [сезона](/Снукерны_сезон_2013/2014 "Снукерны сезон 2013/2014"), выйграў дзве наступныя партыі з [брэйкамі](/Серыя,_снукер "Серыя, снукер") ў 65 і 48 ачкоў, але [Уослі](/Майкл_Уослі "Майкл Уослі") выканаў [серыю](/Серыя,_снукер "Серыя, снукер") ў 77 балаў у пятнаццатым фрэйме, зноў выйшаўшы наперад — 8:7. [Мілкінс](/Роберт_Мілкінс "Роберт Мілкінс") пакінуў за сабой шаснаццаты фрэйм з [серыяй](/Серыя,_снукер "Серыя, снукер") у 55 ачкоў, на што [Майкл](/Майкл_Уослі "Майкл Уослі") адказаў 58 баламі ў семнаццатай партыі, зрабіўшы лік 9:8, але [больш дасведчаны снукерыст](/Роберт_Мілкінс "Роберт Мілкінс") быў мацней у васемнаццатым фрэйме, саступаючы з лікам 3:34, і перавёў паядынак у вырашальную партыю. У апошнім фрэйме [Майкл Уослі](/Майкл_Уослі "Майкл Уослі") вёў у ліку 39:0 пасля падыходу ў 32 ачкі, але [Роберт](/Роберт_Мілкінс "Роберт Мілкінс") атрымаў дзве добрыя магчымасці атакаваць і, скарыстаўшыся імі, выйшаў наперад 62:39, пасля чаго памыліўся на чорным шары пасля апошняга чырвонага. Пазней [Мілкінсу](/Роберт_Мілкінс "Роберт Мілкінс") пашанцавала забіць выпадковы жоўты, пасля якога ён дапусціў грубую памылку пры гульні зялёнага шара і даў магчымасць [праціўніку](/Майкл_Уослі "Майкл Уослі") зачысціць стол і, зраўняўшы лік да 64:64, дамагчыся перагулёўкі чорнага, які ён забіў выдатным дальнім ударам і ўпершыню ў сваёй прафесійнай кар’еры трапіў на [чэмпіянат свету](/Чэмпіянат_свету_па_снукеры "Чэмпіянат свету па снукеры")[[72]](/Кваліфікацыя_да_чэмпіянату_свету_па_снукеры_2014#cite_note-wasleywscct-124)[[73]](/Кваліфікацыя_да_чэмпіянату_свету_па_снукеры_2014#cite_note-qualday8is-125). 28-ы сеяны турніру [Бэн Вуластан](/Бэн_Вуластан "Бэн Вуластан"), які ўпершыню прабіўся ў [Крусібл](/Чэмпіянат_свету_па_снукеры "Чэмпіянат свету па снукеры") у [2013 годзе](/Чэмпіянат_свету_па_снукеры_2013 "Чэмпіянат свету па снукеры 2013")[[74]](/Кваліфікацыя_да_чэмпіянату_свету_па_снукеры_2014#cite_note-woollastonwscct-126), сустракаўся з трохразовым удзельнікам [чэмпіянату свету](/Чэмпіянат_свету_па_снукеры "Чэмпіянат свету па снукеры")[[75]](/Кваліфікацыя_да_чэмпіянату_свету_па_снукеры_2014#cite_note-burnettwscct-127) 38-гадовым [шатландцам](/Шатландыя "Шатландыя") [Джэймі Бёрнэтам](/Джэймі_Бёрнэт "Джэймі Бёрнэт"). [43-ці нумар пасеву](/Джэймі_Бёрнэт "Джэймі Бёрнэт") пачаў матч з [серыі](/Серыя,_снукер "Серыя, снукер") ў 64 ачкі ў стартавым фрэйме, пасля чаго [Вуластан](/Бэн_Вуластан "Бэн Вуластан") набраў 39 балаў за падыход, а пры ліку 39:72 зачысціў стол і выцягнуў першае ачко з лікам 73:72, але шмат памыляўся ў наступных чатырох партыях і набраў у іх толькі 21 бал. [Джэймі](/Джэймі_Бёрнэт "Джэймі Бёрнэт") выйшаў наперад з лікам 4:1 і [брэйкамі](/Серыя,_снукер "Серыя, снукер") ў 51, 51 і 92 ачкі. [26-гадовы англічанін](/Бэн_Вуластан "Бэн Вуластан") выйграў шосты фрэйм з лепшым падыходам у 33 бала, а [яго сапернік](/Джэймі_Бёрнэт "Джэймі Бёрнэт") пакінуў за сабой сёмую партыю з пераможным [брэйкам](/Серыя,_снукер "Серыя, снукер") у 74 ачкі. [Бэн](/Бэн_Вуластан "Бэн Вуластан") выйграў восьмы фрэйм, забіўшы ружовы і чорны шары пры ліку 55:63, а таксама дамінаваў у дзявятай партыі, скараціўшы адставанне ад [Бёрнэта](/Джэймі_Бёрнэт "Джэймі Бёрнэт") да аднаго фрэйма пад заслону першай паловы паядынку. У дзясятым фрэйме [Вуластан](/Бэн_Вуластан "Бэн Вуластан") здзейсніў [серыю](/Серыя,_снукер "Серыя, снукер") ў 79 балаў і зрабіў лік 5:5, але [шатландскі снукерыст](/Джэймі_Бёрнэт "Джэймі Бёрнэт") вярнуў сабе перавагу ў тры партыі, зрабіўшы [брэйкі](/Серыя,_снукер "Серыя, снукер") ў 58 і 57 ачкоў у двух наступных фрэймах і выйграўшы трынаццатую партыю на каляровых шарах. [Бэн Вуластан](/Бэн_Вуластан "Бэн Вуластан"), які даходзіў да 1/8 фіналу на турнірах [Усі Класік](/Усі_Класік_2013,_снукер "Усі Класік 2013, снукер")[[70]](/Кваліфікацыя_да_чэмпіянату_свету_па_снукеры_2014#cite_note-wc13org-122) і [гранд-фінале PTC](/Гранд-фінал_PTC_2014,_снукер "Гранд-фінал PTC 2014, снукер")[[20]](/Кваліфікацыя_да_чэмпіянату_свету_па_снукеры_2014#cite_note-gf14org-52) у [сезоне 2013/2014](/Снукерны_сезон_2013/2014 "Снукерны сезон 2013/2014"), узяў чатырнаццаты фрэйм з [серыяй](/Серыя,_снукер "Серыя, снукер") у 75 балаў, пасля чаго перамог у пятнаццатай партыі, набраўшы 27 ачкоў пры ліку 46:46, і ў шаснаццатай партыі з [брэйкам](/Серыя,_снукер "Серыя, снукер") у 49 балаў, зраўняўшыся з [апанентам](/Джэймі_Бёрнэт "Джэймі Бёрнэт") — 8:8. [Джэймі](/Джэймі_Бёрнэт "Джэймі Бёрнэт") зноў выйшаў наперад пасля таго, як выйграў наступны фрэйм, забіўшы апошнія сіні і ружовы шары, і не дазволіў [саперніку](/Бэн_Вуластан "Бэн Вуластан") забіць ніводнага шара ў васемнаццатай партыі, выйграўшы яе з [серыяй](/Серыя,_снукер "Серыя, снукер") у 57 балаў і ў чацвёрты раз у сваёй прафесійнай кар’еры атрымаўшы пуцёўку ў [Крусібл](/Чэмпіянат_свету_па_снукеры "Чэмпіянат свету па снукеры")[[75]](/Кваліфікацыя_да_чэмпіянату_свету_па_снукеры_2014#cite_note-burnettwscct-127).
Робі Уільямс
[Чэмпіён свету 2002 года](/Чэмпіянат_свету_па_снукеры_2002 "Чэмпіянат свету па снукеры 2002")[[76]](/Кваліфікацыя_да_чэмпіянату_свету_па_снукеры_2014#cite_note-wsc02ct-128) 43-гадовы [Пітэр Эбдан](/Пітэр_Эбдан "Пітэр Эбдан"), пасеяны на турніры пад 25-м нумарам, сустракаўся з 115-м сеяным [Робінам Халам](/Робін_Хал "Робін Хал") з [Фінляндыі](/Фінляндыя "Фінляндыя"), які толькі адзін раз гуляў у [Крусібле](/Чэмпіянат_свету_па_снукеры "Чэмпіянат свету па снукеры") ў [2002 годзе](/Чэмпіянат_свету_па_снукеры_2002 "Чэмпіянат свету па снукеры 2002")[[76]](/Кваліфікацыя_да_чэмпіянату_свету_па_снукеры_2014#cite_note-wsc02ct-128). [Англічанін](/Пітэр_Эбдан "Пітэр Эбдан") узяў верх у дзвюх першых партыях з [серыямі](/Серыя,_снукер "Серыя, снукер") ў 50 і 46 ачкоў, а [Хал](/Робін_Хал "Робін Хал") выканаў [брэйк](/Серыя,_снукер "Серыя, снукер") у 95 балаў у трэцім фрэйме, пасля чаго сумеў адыграцца пасля ліку 16:58 у чацвёртай партыі і зраўняў лік, выйграўшы яе на каляровых шарах. [Фінскі снукерыст](/Робін_Хал "Робін Хал") пакінуў за сабой і пяты фрэйм з [серыяй](/Серыя,_снукер "Серыя, снукер") у 47 ачкоў, але [Пітэр](/Пітэр_Эбдан "Пітэр Эбдан") набраў 45 балаў за падыход у пачатку шостай партыі, пасля чаго выйграў яе на апошнім чорным шары. [39-гадоваму фіну](/Робін_Хал "Робін Хал") дастаўся сёмы фрэйм з [брэйкам](/Серыя,_снукер "Серыя, снукер") у 69 балаў, пасля чаго ён здабыў перамогу і ў восьмай партыі на каляровых шарах, выйшаўшы наперад з лікам 5:3, а [Эбдан](/Пітэр_Эбдан "Пітэр Эбдан") узяў апошні фрэйм у сесіі, дзякуючы тром выніковым падыходам. Пасля перапынку [Робін](/Робін_Хал "Робін Хал") выйграў дзясятую і адзінаццатую партыі з [серыямі](/Серыя,_снукер "Серыя, снукер") ў 53 і 44 ачкі, але 25-ы сеяны, які за тыдзень да гэтага дайшоў да 1/8 фіналу на [адкрытым чэмпіянаце Кітая](/Адкрыты_чэмпіянат_Кітая_па_снукеры_2014 "Адкрыты чэмпіянат Кітая па снукеры 2014")[[7]](/Кваліфікацыя_да_чэмпіянату_свету_па_снукеры_2014#cite_note-co14org-19), зноў скараціў адставанне да аднаго пункта, выйграўшы дванаццаты і трынаццаты фрэймы з вышэйшым [брэйкам](/Серыя,_снукер "Серыя, снукер") у 42 бала. [Адзіны прафесіянальны снукерыст з Фінляндыі](/Робін_Хал "Робін Хал") дамінаваў у дзвюх наступных партыях і з [серыямі](/Серыя,_снукер "Серыя, снукер") ў 43 і 71 ачко зрабіў лік 9:6 на сваю карысць, пасля чаго [Эбдан](/Пітэр_Эбдан "Пітэр Эбдан") атрымаў перамогу ў шаснаццатым фрэйме, забіўшы апошнія сіні і ружовы шары, і выканаў [брэйк](/Серыя,_снукер "Серыя, снукер") у 81 бал у семнаццатай партыі. У васемнаццатым фрэйме [брытанец](/Пітэр_Эбдан "Пітэр Эбдан"), які тры разы быў у фіналах [сусветных першынстваў](/Чэмпіянат_свету_па_снукеры "Чэмпіянат свету па снукеры")[[77]](/Кваліфікацыя_да_чэмпіянату_свету_па_снукеры_2014#cite_note-ebdonwscct-129), пачаў атаку, але спыніўся на 29 ачках, а пры ліку 35:25 дазволіў [Робіну Халу](/Робін_Хал "Робін Хал") павесці [серыю](/Серыя,_снукер "Серыя, снукер"), якая дайшла да 57 балаў і стала пераможнай, вывеўшы [Хала](/Робін_Хал "Робін Хал") ў асноўную стадыю чэмпіянату ў другі раз у кар’еры[[35]](/Кваліфікацыя_да_чэмпіянату_свету_па_снукеры_2014#cite_note-hullwscct-75)[[78]](/Кваліфікацыя_да_чэмпіянату_свету_па_снукеры_2014#cite_note-qualday8-2is-130). У сваю чаргу [Пітэр Эбдан](/Пітэр_Эбдан "Пітэр Эбдан") не патрапіў у [Крусібл](/Чэмпіянат_свету_па_снукеры "Чэмпіянат свету па снукеры") упершыню з свайго дэбютнага [1992 года](/Чэмпіянат_свету_па_снукеры_1992 "Чэмпіянат свету па снукеры 1992")[[77]](/Кваліфікацыя_да_чэмпіянату_свету_па_снукеры_2014#cite_note-ebdonwscct-129)[[79]](/Кваліфікацыя_да_чэмпіянату_свету_па_снукеры_2014#cite_note-qualebdonfailrte-131). 32-гі сеяны турніру [Фергал О'Браен](/Фергал_О'Браен "Фергал О'Браен") з [Ірландыі](/Ірландыя "Ірландыя"), які дайшоў да чвэрцьфіналу [розыгрышу 2000 года](/Чэмпіянат_свету_па_снукеры_2000 "Чэмпіянат свету па снукеры 2000")[[8]](/Кваліфікацыя_да_чэмпіянату_свету_па_снукеры_2014#cite_note-wsc00ct-22), гуляў супраць 27-гадовага [Робі Уільямса](/Робі_Уільямс,_ігрок_у_снукер "Робі Уільямс, ігрок у снукер"), які праводзіў у [мэйн-туры](/Сусветны_снукерны_тур "Сусветны снукерны тур") толькі другі сезон. [42-гадовы ірландзец](/Фергал_О'Браен "Фергал О'Браен"), які тры разы даходзіў да стадыі 1/8 фіналу рэйтынгавых турніраў у [сезоне 2013/2014](/Снукерны_сезон_2013/2014 "Снукерны сезон 2013/2014")[[80]](/Кваліфікацыя_да_чэмпіянату_свету_па_снукеры_2014#cite_note-obrien1314ct-132), моцна пачаў матч, выйграўшы два першыя фрэймы з [брэйкамі](/Серыя,_снукер "Серыя, снукер") ў 67 і 135 балаў, а пры ліку 11:59 у трэцяй партыі здзейсніў цудоўны [клірэнс](/Клірэнс,_снукер "Клірэнс, снукер") у 49 ачкоў і зрабіў лік 3:0. Ён таксама ўзяў верх у чацвёртым фрэйме, пасля чаго [Уільямс](/Робі_Уільямс,_ігрок_у_снукер "Робі Уільямс, ігрок у снукер") выйграў дзве наступныя партыі з вышэйшым [брэйкам](/Серыя,_снукер "Серыя, снукер") у 67 балаў. [О’Браен](/Фергал_О'Браен "Фергал О'Браен") перамог у сёмым фрэйме на каляровых шарах і ўзяў дзве заключныя партыі першай паловы паядынку з лепшым падыходам у 36 ачкоў, скончыўшы сесію з лікам 7:2 на сваю карысць. [Англічанін](/Робі_Уільямс,_ігрок_у_снукер "Робі Уільямс, ігрок у снукер") перахапіў ініцыятыву ў пачатку другой сесіі, пакінуўшы за сабой стартавы фрэйм, які ён выйграў на каляровых шарах, а таксама ўзяўшы адзінаццатую і дванаццатую партыі з [брэйкамі](/Серыя,_снукер "Серыя, снукер") ў 68 і 60 балаў. Пасля гэтага ён перамог у наступным фрэйме на апошнім ружовым шары, а ў чатырнаццатую партыю выйграў з [серыяй](/Серыя,_снукер "Серыя, снукер") у 40 ачкоў і зраўняў лік у матчы — 7:7. У пятнаццатым фрэйме [Робі](/Робі_Уільямс,_ігрок_у_снукер "Робі Уільямс, ігрок у снукер") аформіў [серыю](/Серыя,_снукер "Серыя, снукер") ў 62 бала, пасля чаго давёў яго да перамогі на каляровых шарах і выйграў шостае ачко запар, але [Фергал](/Фергал_О'Браен "Фергал О'Браен") дамінаваў у наступнай партыі і, выйграўшы першы фрэйм у другой сесіі, зраўняўся з [праціўнікам](/Робі_Уільямс,_ігрок_у_снукер "Робі Уільямс, ігрок у снукер") — 8:8. Пры ліку 62:41 у семнаццатай партыі [Робі Уільямс](/Робі_Уільямс,_ігрок_у_снукер "Робі Уільямс, ігрок у снукер") забіў апошнія руды, сіні і ружовы, зноў выйшаўшы наперад, пасля чаго [ірландскі снукерыст](/Фергал_О'Браен "Фергал О'Браен") перавёў паядынак у вырашальную партыю, выйграўшы васемнаццаты фрэйм з лепшым падыходам у 30 ачкоў. На старце апошняй партыі [англічанін](/Робі_Уільямс,_ігрок_у_снукер "Робі Уільямс, ігрок у снукер") набраў 40 балаў за падыход, а пазней павялічыў свой адрыў да ліку 58:1, пасля чаго [О’Браен](/Фергал_О'Браен "Фергал О'Браен") здзейсніў выдатны [клірэнс](/Клірэнс,_снукер "Клірэнс, снукер") у 57 балаў і, зраўняўшы лік у партыі, дамогся перагулёўкі на чорным шары. Пасля таго, як снукерысты не скарысталіся нядрэннымі магчымасцямі забіць даданы чорны, [Уільямс](/Робі_Уільямс,_ігрок_у_снукер "Робі Уільямс, ігрок у снукер") выканаў цудоўны дальні удар і з лікам 10:9 упершыню выйшаў у 1/16 фіналу чэмпіянату свету[[81]](/Кваліфікацыя_да_чэмпіянату_свету_па_снукеры_2014#cite_note-qualobrienfailrte-133)[[82]](/Кваліфікацыя_да_чэмпіянату_свету_па_снукеры_2014#cite_note-rwilliamswscct-134)[[83]](/Кваліфікацыя_да_чэмпіянату_свету_па_снукеры_2014#cite_note-qualday8ws-135)[[2]](/Кваліфікацыя_да_чэмпіянату_свету_па_снукеры_2014#cite_note-qualdrawsorg-13).

Кваліфікацыйная сетка

[2][84]

  Першы раўнд
да 10 перамог
Другі раўнд
да 10 перамог
Трэці раўнд
да 10 перамог
Чацвёрты раўнд
да 10 перамог
                                     
74   Чжан Аньда 10   54   Дэчават Пумджаенг 10
99   Эндру Пэджэт 2   74   Чжан Аньда 8     54   Дэчават Пумджаенг 10     29   Кен Доэрці 10
80   Крэйг Стэдмэн 10   64   Стыў Дэвіс 8   80   Крэйг Стэдмэн 6     54   Дэчават Пумджаенг 5
116   Джэк Джонс 7   80   Крэйг Стэдмэн 10
76   Ліам Хайфілд 10   53   Джымі Робертсан 10
120   Халід Бэлаід 2   76   Ліам Хайфілд 7     53   Джымі Робертсан 10     31   Дэвід Гілберт 10
77   Танават Тырапонгпайбун 10   44   Энтані Мак-Гіл 10   44   Энтані Мак-Гіл 9     53   Джымі Робертсан 6
  Сандэрсан Лэм 8   77   Танават Тырапонгпайбун 7
68   Бары Пінчэс 10   46   Альфрэд Бёрдэн 10
103   Хамад Міа 3   68   Бары Пінчэс 4     46   Альфрэд Бёрдэн 3     18   Грэм Дот 7
89   Кайрэн Уілсан 10   42   Род Лоўлер 3   89   Кайрэн Уілсан 10     89   Кайрэн Уілсан 10
107   Крыс Норбэры 6   89   Кайрэн Уілсан 10
87   Мартын О'Донэл 10   33   Эндру Хігінсан 10
  Шэйн Кэсл 1   87   Мартын О'Донэл 5     33   Эндру Хігінсан 10     24   Дамінік Дэйл 10
86   Дэніэл Уэлс 10   41   Курт Мэфлін 10   41   Курт Мэфлін 3     33   Эндру Хігінсан 6
112   Раян Кларк 9   86   Дэніэл Уэлс 7
92   Джэймі О'Ніл 9   55   Пітэр Лайнс 10
114   Цаа Сіньлун 10   114   Цаа Сіньлун 9     55   Пітэр Лайнс 8     19   Марк Уільямс 8
73   Пол Дэвісан 10   34   Алан Мак-Манус 10   34   Алан Мак-Манус 10     34   Алан Мак-Манус 10
102   Крыс Уэйклін 9   73   Пол Дэвісан 2
90   Майкл Лэслі 6   59   Адыт'я Мехта 10
  Крыстафер Кіган 10     Крыстафер Кіган 4     59   Адыт'я Мехта 5     23   Майкл Холт 10
82   Джоэль Уолкер 10   45   Джэймі Джонс 10   45   Джэймі Джонс 10     45   Джэймі Джонс 6
110   Алан Тэйлар 8   82   Джоэль Уолкер 9
69   Джэймс Уатана 9   35   Маркус Кэмбэл 4
117   Алекс Борг 10   117   Алекс Борг 10     117   Алекс Борг 7     27   Марк Кінг 7
70   Сэм Бэйрд 9   49   Джэймі Коўп 10   49   Джэймі Коўп 10     49   Джэймі Коўп 10
98   Джон Эстлі 10   98   Джон Эстлі 2
83   Гэры Уілсан 4   36   Том Форд 10
113   Джэймс Кэхіл 10   113   Джэймс Кэхіл 6     36   Том Форд 10     20   Мэцью Стывенс 8
71   Лука Брэсэль 10   48   Юй Дэлу 7   71   Лука Брэсэль 1     36   Том Форд 10
108   Лі Пэйдж 8   71   Лука Брэсэль 10
79   Чэнь Чжэ 10   37   Марк Джойс 10
  Энтані Пэрсанс 8   79   Чэнь Чжэ 8     37   Марк Джойс 6     17   Роберт Мілкінс 9
75   Майкл Уослі 10   47   Роры Мак-Лаўд 6   75   Майкл Уослі 10     75   Майкл Уослі 10
  Сідні Уілсан 9   75   Майкл Уослі 10
67   Робі Уільямс 10   51   Лю Чуан 5
97   Лю Хаацянь 8   67   Робі Уільямс 10     67   Робі Уільямс 10     32   Фергал О'Браен 9
93   Лі Хан 10   63   Панкай Адвані 10   63   Панкай Адвані 7     67   Робі Уільямс 10
109   Рачаёцін Ятарук 5   93   Лі Хан 9
81   Тоні Дрэга 3   52   Цянь Пэнфэй 6
115   Робін Хал 10   115   Робін Хал 10     115   Робін Хал 10     25   Пітэр Эбдан 8
66   Ян Бэрнс 10   61   Джымі Уайт 4   66   Ян Бэрнс 4     115   Робін Хал 10
111   Фрэйзер Патрык 6   66   Ян Бэрнс 10
91   Шон О'Саліван 9   38   Мартын Гоўлд 10
  Мічэл Трэвіс 10     Мічэл Трэвіс 1     38   Мартын Гоўлд 10     22   Лян Вэньбо 7
78   Адам Дафі 4   60   Джэрард Грын 8     Ігар Фігейрэду 1     38   Мартын Гоўлд 10
  Ігар Фігейрэду 10     Ігар Фігейрэду 10
94   Напон Саенхам 9   43   Джэймі Бёрнэт 10
106   Віні Калабрэзэ 10   106   Віні Калабрэзэ 4     43   Джэймі Бёрнэт 10     28   Бэн Вуластан 8
65   Скот Дональдсан 10   50   Цаа Юйпэн 10   50   Цаа Юйпэн 8     43   Джэймі Бёрнэт 10
119   Ахмед Саіф 6   65   Скот Дональдсан 5
96   Сцюарт Кэрынгтан 10   39   Джэк Лісоўскі 7
104   Эндру Норман 5   96   Сцюарт Кэрынгтан 10     96   Сцюарт Кэрынгтан 10     21   Раян Дэй 10
85   Дэвід Грэйс 6   56   Найджэл Бонд 10   56   Найджэл Бонд 5     96   Сцюарт Кэрынгтан 5
101   Рос М'юр 10   101   Рос М'юр 5
72   Майк Дан 2   58   Мэцью Сэлт 10
  Рыс Кларк 10     Рыс Кларк 6     58   Мэцью Сэлт 10     30   Майкл Уайт 10
88   Дэвід Морыс 7   62   Цепчая Ун-Ну 10   62   Цепчая Ун-Ну 2     58   Мэцью Сэлт 7
118   Аляксандр Урсенбахер 10   118   Аляксандр Урсенбахер 5
95   Алекс Дэйвіс 7   40   Энтані Хэмілтан 7
100   Джо Свэйл 10   100   Джо Свэйл 10     100   Джо Свэйл 8     26   Сяа Гадун 10
84   Лі Янь 10   57   Дэйв Харальд 3   84   Лі Янь 10     84   Лі Янь 1
105   Эліат Слесар 5   84   Лі Янь 10

Серыі, вышэйшыя за 50 ачкоў

Ніжэй прадстаўлены ўдзельнікі, упарадкаваныя па іх найвышэйшай серыі ў кваліфікацыі чэмпіянату. Насупраць пералічаны ўсе соценныя і паўсоценныя брэйкі кожнага гульца.

Гулец50+100+50-100Усе серыі 50+
Мартын О'Донэл835139, 119, 100; 97, 90, 67, 64, 54
Эндру Хігінсан15114139; 97, 92, 91, 90, 87, 76, 74, 69, 68, 67, 65, 60, 57, 51
Мартын Гоўлд1569137, 134, 132, 114, 113, 106; 98, 94, 81, 75, 70, 69, 67, 58, 52
Фергал О'Браен312135; 67, 57
Курт Мэфлін817134; 86, 68, 68, 68, 62, 60, 53
Робін Хал24321133, 107, 102; 98, 95, 92, 91, 86, 75, 72, 71, 69, 65, 65, 64, 62, 62, 59, 58, 58, 57, 55, 53, 50
Чэнь Чжэ817133; 82, 79, 73, 71, 53, 52, 51
Ян Бэрнс1037132, 131, 121; 95, 89, 87, 80, 65, 58, 50
Сэм Бэйрд422132, 100; 76, 71
Алан Мак-Манус817130; 87, 77, 75, 69, 59, 59, 50
Танават Тырапонгпайбун1138128, 121, 117; 90, 90, 64, 63, 60, 59, 57, 54
Лю Чуан413127; 90, 65, 57
Джэймі Коўп13211125, 103; 97, 90, 89, 77, 75, 73, 70, 65, 64, 58, 56
Рос М'юр615123; 80, 76, 60, 59, 57
Майкл Уослі19118122; 83, 77, 77, 76, 73, 70, 68, 66, 65, 60, 59, 58, 54, 54, 53, 51, 51, 51
Крэйг Стэдмэн817122; 74, 63, 61, 59, 59, 58, 55
Лі Хан13310120, 116, 104; 93, 85, 74, 72, 67, 66, 63, 61, 57, 52
Кайрэн Уілсан25223119, 114; 92, 90, 84, 81, 79, 76, 74, 70, 66, 64, 64, 64, 63, 62, 62, 61, 60, 60, 58, 58, 57, 56, 53
Сяа Гадун514119; 85, 71, 68, 65
Лука Брэсэль11110118; 97, 75, 74, 69, 63, 57, 55, 54, 54, 51
Дэвід Морыс211118; 96
Цаа Сіньлун1239117, 102, 102; 90, 72, 66, 57, 56, 52, 52, 52, 50
Аляксандр Урсенбахер211117; 68
Сандэрсан Лэм321116, 107; 85
Сцюарт Кэрынгтан17116113; 98, 92, 82, 81, 80, 76, 75, 72, 70, 70, 68, 68, 67, 60, 54, 52
Лі Янь1019112; 64, 64, 61, 59, 57, 52, 51, 51, 50
Мэцью Сэлт1129111, 104; 96, 74, 67, 66, 66, 65, 61, 56, 52
Том Форд1129111, 101; 85, 85, 83, 70, 68, 67, 66, 53, 53
Ігар Фігейрэду413111; 93, 66, 56
Чжан Аньда918111; 81, 75, 74, 59, 58, 56, 56, 50
Крыс Норбэры211111; 75
Робі Уільямс18117110; 92, 75, 68, 68, 67, 67, 62, 62, 60, 60, 58, 56, 56, 54, 54, 51, 50
Алекс Борг918110; 82, 70, 62, 61, 59, 59, 53, 51
Напон Саенхам615109; 79, 77, 70, 67, 67
Джэймі Джонс826108, 101; 70, 68, 67, 65, 60, 50
Юй Дэлу312108; 74, 70
Джэймс Кэхіл514106; 96, 81, 77, 61
Раян Дэй716106; 80, 77, 74, 63, 57, 50
Джымі Робертсан14113105; 97, 94, 83, 80, 73, 67, 64, 62, 61, 56, 55, 52, 50
Лян Вэньбо211103; 54
Род Лоўлер312102; 66, 54
Альфрэд Бёрдэн716101; 87, 85, 75, 73, 55, 50
Марк Джойс615101; 76, 67, 53, 51, 50
Кен Доэрці716100; 97, 78, 62, 58, 53, 51
Майкл Уайт615100; 84, 67, 57, 53, 50
Пол Дэвісан60699, 90, 85, 68, 53, 52
Стыў Дэвіс30398, 79, 65
Крыстафер Кіган30397, 71, 53
Джэймі Бёрнэт1601696, 92, 85, 77, 74, 68, 68, 64, 61, 58, 57, 57, 57, 56, 51, 51
Марк Уільямс10196
Шон О'Саліван10194
Дэніэл Уэлс1101192, 88, 73, 70, 69, 66, 61, 58, 56, 51, 50
Энтані Мак-Гіл1301392, 82, 78, 78, 72, 65, 61, 61, 60, 53, 53, 51, 51
Шэйн Кэсл10192
Дэчават Пумджаенг1101191, 88, 77, 75, 71, 66, 63, 61, 52, 51, 50
Цаа Юйпэн40491, 77, 71, 56
Роберт Мілкінс30391, 65, 55
Рыс Кларк1201288, 84, 82, 76, 67, 65, 63, 61, 55, 54, 50, 50
Джо Свэйл90987, 73, 73, 64, 64, 64, 57, 56, 55
Грэм Дот60687, 70, 70, 68, 64, 57
Майкл Холт70787, 69, 63, 60, 56, 55, 50
Фрэйзер Патрык10187
Гэры Уілсан30386, 81, 53
Мічэл Трэвіс30384, 62, 60
Дамінік Дэйл50583, 78, 70, 55, 53
Найджэл Бонд40483, 74, 59, 50
Лі Пэйдж40483, 56, 56, 51
Дэйв Харальд10183
Бары Пінчэс80882, 77, 69, 68, 57, 56, 55, 51
Дэвід Гілберт70782, 65, 64, 62, 60, 59, 57
Адыт'я Мехта40481, 72, 70, 53
Пітэр Эбдан30381, 58, 50
Джоэль Уолкер60680, 79, 75, 60, 59, 50
Бэн Вуластан20279, 75
Джэк Лісоўскі60678, 75, 68, 67, 59, 52
Панкай Адвані50578, 73, 67, 55, 52
Мэцью Стывенс50577, 64, 57, 56, 53
Майкл Лэслі20277, 51
Пітэр Лайнс30376, 52, 51
Энтані Хэмілтан40474, 68, 61, 61
Адам Дафі20274, 68
Алан Тэйлар40472, 72, 52, 50
Джэймс Уатана40472, 69, 55, 55
Дэвід Грэйс50571, 68, 57, 54, 50
Энтані Пэрсанс20271, 65
Віні Калабрэзэ50571, 61, 59, 52, 50
Тоні Дрэга10171
Ахмед Саіф30370, 63, 53
Джон Эстлі50568, 65, 58, 52, 51
Джэрард Грын10168
Цянь Пэнфэй20267, 53
Цепчая Ун-Ну20266, 60
Марк Кінг30366, 57, 54
Алекс Дэйвіс10165
Эліат Слесар10164
Ліам Хайфілд70763, 62, 56, 54, 51, 51, 50
Джэймі О'Ніл20263, 59
Эндру Норман40462, 56, 53, 51
Раян Кларк20262, 61
Эндру Пэджэт20262, 50
Джэк Джонс10161
Джымі Уайт10160
Сідні Уілсан30359, 55, 54
Роры Мак-Лаўд20258, 52
Скот Дональдсан40456, 55, 55, 54
Лю Хаацянь10155
Увогуле65569586Найвышэйшы брэйк: 139 (Мартын О'Донэл, Эндру Хігінсан)

Статыстыка кваліфікацыі

Статыстыка гульцоў

ГулецАпошні матчМВПФВФПФ50+100+НСФ/50+Ф/100+ПГ (£)
Сэм Бэйрд1/64 фіналу: Джон Эстлі 9:101011991047,4 %421324,759,50
Напон Саенхам1/64 фіналу: Віні Калабрэзэ 9:101011991047,4 %611093,17190
Джэймс Уатана1/64 фіналу: Алекс Борг 9:101011991047,4 %40724,75 —0
Сідні Уілсан1/64 фіналу: Майкл Уослі 9:101011991047,4 %30596,33 —0
Джэймі О'Ніл1/64 фіналу: Цаа Сіньлун 9:101011991047,4 %20639,5 —0
Раян Кларк1/64 фіналу: Дэніэл Уэлс 9:101011991047,4 %20629,5 —0
Шон О'Саліван1/64 фіналу: Мічэл Трэвіс 9:101011991047,4 %109419 —0
Крыс Уэйклін1/64 фіналу: Пол Дэвісан 9:101011991047,4 %00<50 — —0
Сандэрсан Лэм1/64 фіналу: Танават Тырапонгпайбун 8:101011881044,4 %32116690
Лі Пэйдж1/64 фіналу: Лука Брэсэль 8:101011881044,4 %40834,5 —0
Алан Тэйлар1/64 фіналу: Джоэль Уолкер 8:101011881044,4 %40724,5 —0
Энтані Пэрсанс1/64 фіналу: Чэнь Чжэ 8:101011881044,4 %20719 —0
Лю Хаацянь1/64 фіналу: Робі Уільямс 8:101011881044,4 %105518 —0
Дэвід Морыс1/64 фіналу: Аляксандр Урсенбахер 7:101011771041,2 %211188,5170
Алекс Дэйвіс1/64 фіналу: Джо Свэйл 7:101011771041,2 %106517 —0
Джэк Джонс1/64 фіналу: Крэйг Стэдмэн 7:101011771041,2 %106117 —0
Крыс Норбэры1/64 фіналу: Кайрэн Уілсан 6:101011661037,5 %211118160
Дэвід Грэйс1/64 фіналу: Рос М'юр 6:101011661037,5 %50713,2 —0
Ахмед Саіф1/64 фіналу: Скот Дональдсан 6:101011661037,5 %30705,33 —0
Майкл Лэслі1/64 фіналу: Крыстафер Кіган 6:101011661037,5 %20778 —0
Фрэйзер Патрык1/64 фіналу: Ян Бэрнс 6:101011661037,5 %108716 —0
Эндру Норман1/64 фіналу: Сцюарт Кэрынгтан 5:101011551033,3 %40623,75 —0
Эліат Слесар1/64 фіналу: Лі Янь 5:101011551033,3 %106415 —0
Рачаёцін Ятарук1/64 фіналу: Лі Хан 5:101011551033,3 %00<50 — —0
Гэры Уілсан1/64 фіналу: Джэймс Кэхіл 4:101011441028,6 %30864,67 —0
Адам Дафі1/64 фіналу: Ігар Фігейрэду 4:101011441028,6 %20747 —0
Тоні Дрэга1/64 фіналу: Робін Хал 3:101011331023,1 %107113 —0
Хамад Міа1/64 фіналу: Бары Пінчэс 3:101011331023,1 %00<50 — —0
Эндру Пэджэт1/64 фіналу: Чжан Аньда 2:101011221016,7 %20626 —0
Майк Дан1/64 фіналу: Рыс Кларк 2:101011221016,7 %00<50 — —0
Халід Бэлаід Абумдас1/64 фіналу: Ліам Хайфілд 2:101011221016,7 %00<50 — —0
Шэйн Кэсл1/64 фіналу: Мартын О'Донэл 1:10101111109,1 %109211 —0

Відэа

  1. Першая частка матча першага раўнда (Чжан Аньда — Эндру Пэджэт).
  2. Другая частка матча першага раўнда (Чжан Аньда — Эндру Пэджэт).
  3. Трэцяя частка матча першага раўнда (Чжан Аньда — Эндру Пэджэт).
  4. Брэйк у 111 ачкі Крыса Норбэры ў матчы першага раўнда супраць Кайрэна Уілсана.
  5. Першая сесія матча першага раўнда (Кайрэн Уілсан — Крыс Норбэры).
  6. Другая частка матча першага раўнда (Кайрэн Уілсан — Крыс Норбэры).
  7. Трэцяя частка матча першага раўнда (Кайрэн Уілсан — Крыс Норбэры).
  8. Першая частка матча першага раўнда (Тоні Дрэга — Робін Хал).
  9. Другая частка матча першага раўнда (Тоні Дрэга — Робін Хал).
  10. Першая частка матча першага раўнда (Лука Брэсэль — Лі Пэйдж).
  11. Другая частка матча першага раўнда (Лука Брэсэль — Лі Пэйдж).
  12. Трэцяя частка матча першага раўнда (Лука Брэсэль — Лі Пэйдж).
  13. Першая частка матча першага раўнда (Майк Дан — Рыс Кларк).
  14. Другая частка матча першага раўнда (Майк Дан — Рыс Кларк).
  15. Брэйк у 109 ачкоў Напона Саенхама ў матчы першага раўнда супраць Віні Калабрэзэ.
  16. Першая сесія матча першага раўнда (Напон Саенхам — Віні Калабрэзэ).
  17. Другая сесія матча першага раўнда (Напон Саенхам — Віні Калабрэзэ).
  18. Першая сесія матча другога раўнда (Курт Мэфлін — Дэніэл Уэлс).
  19. Другая сесія матча другога раўнда (Курт Мэфлін — Дэніэл Уэлс).
  20. Брэйк у 134 ачкі Курта Мэфліна ў матчы другога раўнда супраць Дэніэла Уэлса.
  21. Першая частка матча другога раўнда (Стыў Дэвіс — Крэйг Стэдмэн).
  22. Другая частка матча другога раўнда (Стыў Дэвіс — Крэйг Стэдмэн).
  23. Трэцяя частка матча другога раўнда (Стыў Дэвіс — Крэйг Стэдмэн).
  24. Чацвёртая частка матча другога раўнда (Стыў Дэвіс — Крэйг Стэдмэн).
  25. Апошні фрэйм матча другога раўнда (Стыў Дэвіс — Крэйг Стэдмэн).
  26. Першая частка матча другога раўнда (Джэймі Джонс — Джоэль Уолкер).
  27. Другая частка матча другога раўнда (Джэймі Джонс — Джоэль Уолкер).
  28. Трэцяя частка матча другога раўнда (Джэймі Джонс — Джоэль Уолкер).
  29. Чацвёртая частка матча другога раўнда (Джэймі Джонс — Джоэль Уолкер).
  30. Першая сесія матча другога раўнда (Панкай Адвані — Лі Хан).
  31. Першая сесія матча другога раўнда (Джымі Уайт — Ян Бэрнс).
  32. Другая сесія матча другога раўнда (Джымі Уайт — Ян Бэрнс).
  33. Першая сесія матча трэцяга раўнда (Том Форд — Лука Брэсэль).
  34. Другая сесія матча трэцяга раўнда (Том Форд — Лука Брэсэль).
  35. Апошнія фрэймы першай сесіі матча трэцяга раўнда (Альфрэд Бёрдэн — Кайрэн Уілсан).
  36. Другая сесія матча трэцяга раўнда (Альфрэд Бёрдэн — Кайрэн Уілсан).
  37. Заключны клірэнс Кайрэна Уілсана ў матчы трэцяга раўнда супраць Альфрэда Бёрдэна.
  38. Першая частка матча трэцяга раўнда (Мартын Гоўлд — Ігар Фігейрэду).
  39. Першая сесія матча трэцяга раўнда (Мэцью Сэлт — Цепчая Ун-Ну).
  40. Другая сесія матча трэцяга раўнда (Мэцью Сэлт — Цепчая Ун-Ну).
  41. Брэйк у 111 ачкоў Тома Форда ў матчы чацвёртага раўнда супраць Мэцью Стывенса.
  42. Першая частка матча чацвёртага раўнда (Мэцью Стывенс — Том Форд).
  43. Другая частка матча чацвёртага раўнда (Мэцью Стывенс — Том Форд).
  44. Трэцяя частка матча чацвёртага раўнда (Мэцью Стывенс — Том Форд).
  45. Чацвёртая частка матча чацвёртага раўнда (Мэцью Стывенс — Том Форд).
  46. Брэйк у 130 ачкоў Алана Мак-Мануса ў матчы чацвёртага раўнда супраць Марка Уільямса.
  47. Матч чацвёртага раўнда (Марк Уільямс — Алан Мак-Манус).
  48. Брэйк у 114 ачкоў Мартына Гоўлда ў матчы чацвёртага раўнда супраць Ляна Вэньбо.
  49. Брэйк у 137 ачкоў Мартына Гоўлда ў матчы чацвёртага раўнда супраць Ляна Вэньбо.
  50. Брэйк у 103 ачкі Ляна Вэньбо ў матчы чацвёртага раўнда супраць Мартына Гоўлда.
  51. Першая сесія матча чацвёртага раўнда (Лян Вэньбо — Мартын Гоўлд).
  52. Другая сесія матча чацвёртага раўнда (Лян Вэньбо — Мартын Гоўлд).

Зноскі

  1. Steadman Sets Up Davis Meeting(англ.) . worldsnooker.com. Сусветная асацыяцыя прафесійнага більярда і снукера (9 красавіка 2014). Архівавана з першакрыніцы 13 красавіка 2014. Праверана 3 красавіка 2016.
  2. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 Dafabet World Championship Qualifiers(англ.) . Snooker.org. Архівавана з першакрыніцы 2 сакавіка 2016. Праверана 3 красавіка 2016.
  3. 1988 World Championship(англ.) . cuetracker.net. Архівавана з першакрыніцы 29 верасня 2015. Праверана 3 красавіка 2016.
  4. Rankings - 1994-1995(англ.) . cuetracker.net. Архівавана з першакрыніцы 3 красавіка 2016. Праверана 3 красавіка 2016.
  5. 1 2 3 1993 World Championship(англ.) . cuetracker.net. Архівавана з першакрыніцы 26 сакавіка 2016. Праверана 3 красавіка 2016.
  6. 1 2 1997 World Championship(англ.) . cuetracker.net. Архівавана з першакрыніцы 19 сакавіка 2016. Праверана 3 красавіка 2016.
  7. 1 2 3 China Open(англ.) . Snooker.org. Архівавана з першакрыніцы 2 сакавіка 2016. Праверана 3 красавіка 2016.
  8. 1 2 3 4 5 6 2000 World Championship(англ.) . cuetracker.net. Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 3 красавіка 2016.
  9. 1 2 2001 World Championship(англ.) . cuetracker.net. Архівавана з першакрыніцы 24 сакавіка 2016. Праверана 3 красавіка 2016.
  10. williamhill.com UK Championship(англ.) . Snooker.org. Архівавана з першакрыніцы 25 сакавіка 2016. Праверана 3 красавіка 2016.
  11. Boy From Brazil Ends Duffy Dream(англ.) . worldsnooker.com. Сусветная асацыяцыя прафесійнага більярда і снукера (10 красавіка 2014). Архівавана з першакрыніцы 15 красавіка 2014. Праверана 3 красавіка 2016.
  12. German Masters(англ.) . Snooker.org. Архівавана з першакрыніцы 17 кастрычніка 2015. Праверана 3 красавіка 2016.
  13. Tournament Record - Alfie Burden in World Championship(англ.) . cuetracker.net. Архівавана з першакрыніцы 3 красавіка 2016. Праверана 3 красавіка 2016.
  14. Six-time world champion Steve Davis fails in quest for a place at the Crucible(англ.) . RTÉ.ie (11 красавіка 2014). Архівавана з першакрыніцы 21 красавіка 2014. Праверана 3 красавіка 2016.
  15. Davis Faces Tour Relegation(англ.) . worldsnooker.com. Сусветная асацыяцыя прафесійнага більярда і снукера (11 красавіка 2014). Архівавана з першакрыніцы 14 красавіка 2015. Праверана 3 красавіка 2016.
  16. 1 2 3 4 2012 World Championship(англ.) . cuetracker.net. Архівавана з першакрыніцы 21 студзеня 2016. Праверана 3 красавіка 2016.
  17. 1996 World Championship(англ.) . cuetracker.net. Архівавана з першакрыніцы 3 красавіка 2016. Праверана 3 красавіка 2016.
  18. 1 2 WORLD RANKINGS AFTER THE HAIKOU WORLD OPEN 2014(англ.)  (PDF). worldsnooker.com. Сусветная асацыяцыя прафесійнага більярда і снукера (17 сакавіка 2014). Архівавана з першакрыніцы 18 сакавіка 2014. Праверана 3 красавіка 2016.
  19. Tournament Record - Gerard Greene in World Championship(англ.) . cuetracker.net. Архівавана з першакрыніцы 3 красавіка 2016. Праверана 3 красавіка 2016.
  20. 1 2 Wyldecrest Parks Players Championship Grand Final(англ.) . Snooker.org. Архівавана з першакрыніцы 24 сакавіка 2016. Праверана 3 красавіка 2016.
  21. 1 2 1995 World Championship(англ.) . cuetracker.net. Архівавана з першакрыніцы 21 студзеня 2016. Праверана 3 красавіка 2016.
  22. Tournament Record - Anthony Hamilton in World Championship(англ.) . cuetracker.net. Архівавана з першакрыніцы 3 красавіка 2016. Праверана 3 красавіка 2016.
  23. Burns Too Hot For White(англ.) . worldsnooker.com. Сусветная асацыяцыя прафесійнага більярда і снукера (11 красавіка 2014). Архівавана з першакрыніцы 14 красавіка 2014. Праверана 3 красавіка 2016.
  24. 1 2 Tournament Record - Jamie Cope in World Championship(англ.) . cuetracker.net. Архівавана з першакрыніцы 3 красавіка 2016. Праверана 3 красавіка 2016.
  25. 1 2 3 2013 World Championship(англ.) . cuetracker.net. Архівавана з першакрыніцы 19 студзеня 2016. Праверана 3 красавіка 2016.
  26. 1 2 2011 World Championship(англ.) . cuetracker.net. Архівавана з першакрыніцы 5 кастрычніка 2015. Праверана 3 красавіка 2016.
  27. 1 2 Indian Open(англ.) . Snooker.org. Архівавана з першакрыніцы 24 сакавіка 2016. Праверана 3 красавіка 2016.
  28. 1998 World Championship(англ.) . cuetracker.net. Архівавана з першакрыніцы 15 сакавіка 2016. Праверана 3 красавіка 2016.
  29. 1 2 1992 World Championship(англ.) . cuetracker.net. Архівавана з першакрыніцы 5 кастрычніка 2015. Праверана 3 красавіка 2016.
  30. 2003 World Championship(англ.) . cuetracker.net. Архівавана з першакрыніцы 20 студзеня 2016. Праверана 3 красавіка 2016.
  31. 1 2 Six Chase Crucible Debut(англ.) . worldsnooker.com. Сусветная асацыяцыя прафесійнага більярда і снукера (14 красавіка 2014). Архівавана з першакрыніцы 18 красавіка 2014. Праверана 3 красавіка 2016.
  32. DOTT STANDS IN WILSON’S CRUCIBLE PATH(англ.) . INSIDE SNOOKER (13 красавіка 2014). Архівавана з першакрыніцы 15 сакавіка 2016. Праверана 3 красавіка 2016.
  33. Igor Figueiredo(англ.) . cuetracker.net. Архівавана з першакрыніцы 5 кастрычніка 2015. Праверана 3 красавіка 2016.
  34. Tournament Record - Matthew Selt in World Championship(англ.) . cuetracker.net. Архівавана з першакрыніцы 3 красавіка 2016. Праверана 3 красавіка 2016.
  35. 1 2 Tournament Record - Robin Hull in World Championship(англ.) . cuetracker.net. Архівавана з першакрыніцы 3 красавіка 2016. Праверана 3 красавіка 2016.
  36. Tournament Record - Stuart Carrington in World Championship(англ.) . cuetracker.net. Архівавана з першакрыніцы 3 красавіка 2016. Праверана 3 красавіка 2016.
  37. Gujinggong Liquor Haikou World Open(англ.) . Snooker.org. Архівавана з першакрыніцы 22 кастрычніка 2015. Праверана 3 красавіка 2016.
  38. LINE-UP FOR FINAL QUALIFIERS IS COMPLETED(англ.) . INSIDE SNOOKER (13 красавіка 2014). Архівавана з першакрыніцы 15 сакавіка 2016. Праверана 3 красавіка 2016.
  39. 2006 World Championship(англ.) . cuetracker.net. Архівавана з першакрыніцы 23 лістапада 2015. Праверана 3 красавіка 2016.
  40. 1 2 Bank of Communications Shanghai Masters(англ.) . Snooker.org. Архівавана з першакрыніцы 23 сакавіка 2016. Праверана 3 красавіка 2016.
  41. Tournament Record - Kyren Wilson in World Championship(англ.) . cuetracker.net. Архівавана з першакрыніцы 3 красавіка 2016. Праверана 3 красавіка 2016.
  42. Tournament Record - Graeme Dott in World Championship(англ.) . cuetracker.net. Архівавана з першакрыніцы 4 лютага 2015. Праверана 3 красавіка 2016.
  43. WILSON STUNS DOTT TO SEAL CRUCIBLE DEBUT(англ.) . INSIDE SNOOKER (15 красавіка 2014). Архівавана з першакрыніцы 16 сакавіка 2016. Праверана 3 красавіка 2016.
  44. 1 2 2005 World Championship(англ.) . cuetracker.net. Архівавана з першакрыніцы 30 снежня 2015. Праверана 3 красавіка 2016.
  45. Tournament Record - Michael Holt in World Championship(англ.) . cuetracker.net. Архівавана з першакрыніцы 3 красавіка 2016. Праверана 3 красавіка 2016.
  46. Tournament Record - Ken Doherty in World Championship(англ.) . cuetracker.net. Архівавана з першакрыніцы 3 красавіка 2016. Праверана 3 красавіка 2016.
  47. Ken Doherty books World Championship spot(англ.) . RTÉ.ie (16 красавіка 2014). Архівавана з першакрыніцы 3 сакавіка 2016. Праверана 3 красавіка 2016.
  48. Tournament Record - Jimmy Robertson in World Championship(англ.) . cuetracker.net. Архівавана з першакрыніцы 3 красавіка 2016. Праверана 3 красавіка 2016.
  49. Tournament Record - David Gilbert in World Championship(англ.) . cuetracker.net. Архівавана з першакрыніцы 3 красавіка 2016. Праверана 3 красавіка 2016.
  50. Tournament Record - Andrew Higginson in World Championship(англ.) . cuetracker.net. Архівавана з першакрыніцы 3 красавіка 2016. Праверана 3 красавіка 2016.
  51. 888casino.com Snooker Shoot-Out(англ.) . Snooker.org. Архівавана з першакрыніцы 26 сакавіка 2016. Праверана 4 красавіка 2016.
  52. Tournament Record - Dominic Dale in World Championship(англ.) . cuetracker.net. Архівавана з першакрыніцы 4 красавіка 2016. Праверана 4 красавіка 2016.
  53. 2010 World Championship(англ.) . cuetracker.net. Архівавана з першакрыніцы 21 студзеня 2016. Праверана 4 красавіка 2016.
  54. Rankings - 2005-2006(англ.) . cuetracker.net. Архівавана з першакрыніцы 4 красавіка 2016. Праверана 4 красавіка 2016.
  55. Tournament Record - Tom Ford in World Championship(англ.) . cuetracker.net. Архівавана з першакрыніцы 4 красавіка 2016. Праверана 4 красавіка 2016.
  56. 1 2 Tournament Record - Mark King in World Championship(англ.) . cuetracker.net. Архівавана з першакрыніцы 4 красавіка 2016. Праверана 4 красавіка 2016.
  57. 2009 World Championship(англ.) . cuetracker.net. Архівавана з першакрыніцы 5 кастрычніка 2015. Праверана 4 красавіка 2016.
  58. 1 2 Tournament Record - Mark Williams in World Championship(англ.) . cuetracker.net. Архівавана з першакрыніцы 4 красавіка 2016. Праверана 4 красавіка 2016.
  59. Mark Williams - Season 2013-2014 - Professional Results(англ.) . cuetracker.net. Архівавана з першакрыніцы 4 красавіка 2016. Праверана 4 красавіка 2016.
  60. Tournament Record - Alan McManus in World Championship(англ.) . cuetracker.net. Архівавана з першакрыніцы 4 красавіка 2016. Праверана 4 красавіка 2016.
  61. Mark Williams - Season 2002-2003 - Professional Results(англ.) . cuetracker.net. Архівавана з першакрыніцы 4 красавіка 2016. Праверана 4 красавіка 2016.
  62. Dott / Williams / Stevens Miss Crucible(англ.) . worldsnooker.com. Сусветная асацыяцыя прафесійнага більярда і снукера (15 красавіка 2014). Архівавана з першакрыніцы 18 красавіка 2014. Праверана 4 красавіка 2016.
  63. Welsh snooker stars Mark Williams and Matthew Stevens miss out on World Championships(англ.) . walesonline.co.uk (15 красавіка 2014). Архівавана з першакрыніцы 3 сакавіка 2016. Праверана 4 красавіка 2016.
  64. MCMANUS ENDS WILLIAMS’ CRUCIBLE RUN(англ.) . INSIDE SNOOKER (15 красавіка 2014). Архівавана з першакрыніцы 16 сакавіка 2016. Праверана 4 красавіка 2016.
  65. Tournament Record - Xiao Guodong in World Championship(англ.) . cuetracker.net. Архівавана з першакрыніцы 4 красавіка 2016. Праверана 4 красавіка 2016.
  66. 1 2 Tournament Record - Ryan Day in World Championship(англ.) . cuetracker.net. Архівавана з першакрыніцы 4 красавіка 2016. Праверана 4 красавіка 2016.
  67. Tournament Record - Michael White in World Championship(англ.) . cuetracker.net. Архівавана з першакрыніцы 4 красавіка 2016. Праверана 4 красавіка 2016.
  68. 2008 World Championship(англ.) . cuetracker.net. Архівавана з першакрыніцы 23 лістапада 2015. Праверана 4 красавіка 2016.
  69. 1 2 Tournament Record - Martin Gould in World Championship(англ.) . cuetracker.net. Архівавана з першакрыніцы 4 красавіка 2016. Праверана 4 красавіка 2016.
  70. 1 2 Sports Lottery Cup Wuxi Classic(англ.) . Snooker.org. Архівавана з першакрыніцы 25 верасня 2015. Праверана 4 красавіка 2016.
  71. Australian Goldfields Open(англ.) . Snooker.org. Архівавана з першакрыніцы 24 сакавіка 2016. Праверана 4 красавіка 2016.
  72. Tournament Record - Michael Wasley in World Championship(англ.) . cuetracker.net. Архівавана з першакрыніцы 4 красавіка 2016. Праверана 4 красавіка 2016.
  73. WASLEY WINS IN RE-SPOT DRAMA(англ.) . INSIDE SNOOKER (16 красавіка 2014). Архівавана з першакрыніцы 16 сакавіка 2016. Праверана 4 красавіка 2016.
  74. Tournament Record - Ben Woollaston in World Championship(англ.) . cuetracker.net. Архівавана з першакрыніцы 4 красавіка 2016. Праверана 4 красавіка 2016.
  75. 1 2 Tournament Record - Jamie Burnett in World Championship(англ.) . cuetracker.net. Архівавана з першакрыніцы 4 красавіка 2016. Праверана 4 красавіка 2016.
  76. 1 2 2002 World Championship(англ.) . cuetracker.net. Архівавана з першакрыніцы 20 студзеня 2016. Праверана 4 красавіка 2016.
  77. 1 2 Tournament Record - Peter Ebdon in World Championship(англ.) . cuetracker.net. Архівавана з першакрыніцы 4 красавіка 2016. Праверана 4 красавіка 2016.
  78. TO HULL AND BACK(англ.) . INSIDE SNOOKER (16 красавіка 2014). Архівавана з першакрыніцы 15 сакавіка 2016. Праверана 4 красавіка 2016.
  79. Peter Ebdon’s 22-year World Championships run ends(англ.) . RTÉ.ie (16 красавіка 2014). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 4 красавіка 2016.
  80. Fergal O’Brien - Season 2013-2014 - Professional Results(англ.) . cuetracker.net. Архівавана з першакрыніцы 4 красавіка 2016. Праверана 4 красавіка 2016.
  81. Heartache for Fergal O’Brien in qualifier(англ.) . RTÉ.ie (17 красавіка 2014). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 4 красавіка 2016.
  82. Tournament Record - Robbie Williams in World Championship(англ.) . cuetracker.net. Архівавана з першакрыніцы 4 красавіка 2016. Праверана 4 красавіка 2016.
  83. Xiao / Wasley / Williams Earn Debuts(англ.) . worldsnooker.com. Сусветная асацыяцыя прафесійнага більярда і снукера (16 красавіка 2014). Архівавана з першакрыніцы 12 лютага 2015. Праверана 4 красавіка 2016.
  84. 2014 Dafabet World Championship Qualifiers draw & results(англ.)  (PDF) (недаступная спасылка). worldsnooker.com. Сусветная асацыяцыя прафесійнага більярда і снукера (17 красавіка 2014). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 4 красавіка 2016.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·2014 год у снукеры
Катэгорыя·Чэмпіянат свету па снукеры 2014
Катэгорыя·Снукерны сезон 2013/2014
Катэгорыя·Вікіпедыя·Добрыя артыкулы
Катэгорыя·Спорт у Англіі ў 2014 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Добрыя артыкулы паводле алфавіта
Катэгорыя·2014 год у Шэфілдзе
Катэгорыя·Снукерныя турніры ў Англіі