wd wp Пошук:

Лі Хан

Лі Хан ( кіт. спр. 李行 , піньінь: Lǐ Xing, нар. 4 кастрычніка 1990, Цзіньчжоу, правінцыя Ляанін, Кітай) — кітайскі прафесійны гулец у снукер. Удзельнік 1/8 фіналу адкрытага чэмпіянату Кітая 2011 года, International Championship 2014 года і адкрытага чэмпіянату Індыі 2015 года, а таксама фіналіст нізкарэйтынгавага турніру Азіяцкага PTC. З лютага 2015 года нязменна ўваходзіць у топ-64 сусветнага рэйтынгу.

У 2005 годзе ў 14-гадовым узросце дэбютаваў на рэйтынгавым турніры, атрымаўшы уайлдкард на адкрыты чэмпіянат Кітая, а таксама заняў трэцяе месца на чэмпіянаце свету сярод гульцоў ва ўзросце да 21 года. У 2007 годзе выйграў свой першы прафесійны матч, прайшоўшы уайлдкард-раунд адкрытага чэмпіянату Кітая, а ў 2008 годзе стаў чэмпіёнам Азіі ва ўзросце да 21 года і атрымаў прафесійны статус, аднак за два сезоны ў мэйн-туры не дасягаў асноўных стадый на рэйтынгавых спаборніцтвах і быў вымушаны пакінуць прафесійны тур. У 2010 годзе дайшоў да фіналу чэмпіянату свету сярод гульцоў да 21 года, а ў 2011 годзе атрымаў уайлдкард на адкрыты чэмпіянат Кітая і ўпершыню дайшоў да 1/8 фіналу рэйтынгавага спаборніцтва. У 2012 годзе ўдзельнічаў на азіяцкіх турнірах серыі Players Tour Championship у якасці аматара і дайшоў да свайго першага прафесійнага фіналу на турніры ў Чжэнчжоу, дзе саступіў Сцюарту Бінэму (3:4), дзякуючы чаму вярнуў сабе месца сярод прафесіяналаў у наступным сезоне. У 2013 годзе дайшоў да 1/16 фіналу чэмпіянату Вялікабрытаніі, а ў сезоне 2014/2015 двойчы дайшоў да 1/8 фіналу рэйтынгавых спаборніцтваў на International Championship і на адкрытым чэмпіянаце Індыі, а таксама ўпершыню ўвайшоў у топ-64 сусветнага рэйтынгу, пасля чаго таксама дайшоў да апошняга раунда кваліфікацыі чэмпіянату свету, што з’яўляецца яго найлепшым вынікам на найбуйнейшым снукерным спаборніцтве, але прайграў Сцюарту Кэрынгтану (9:10), не патрапіўшы ў Крусібл. У наступным сезоне паўтарыў сваё найлепшае дасягненне на чэмпіянаце Вялікабрытаніі, дайшоўшы да 1/16 фіналу, а ў 2016 годзе падняўся на найвышэйшае для сябе 51-емесца ў сусветным рэйтынгу.

У агульнай колькасці займаў 51-ы радок у сусветным рэйтынгу два з паловай месяцы. За сваю прафесійную кар’еру аформіў больш за 40 соценных брэйкаў, а таксама зарабіў больш за 130 тысяч фунтаў стэрлінгаў прызавых грошай, уваходзячы ў топ-160 снукерыстаў у гісторыі па іх колькасці.

Фіналы турніраў

Нізкарэйтынгавыя турніры: 1 (1 параза)

Вынік Год Турнір Апанент у фінале Лік
1 Параза 2012 Азіяцкі Players Tour Championship 2012/2013 – Этап 3 Сцюарт Бінэм 3:4

Выступы на прафесійных снукерных турнірах

Турнір 2005/
2006
2006/
2007
2007/
2008
2008/
2009
2009/
2010
2010/
2011
2011/
2012
2012/
2013
2013/
2014
2014/
2015
2015/
2016
2016/
2017
Рэйтынг [вт 1] [вт 1] [вт 1] [вт 2] 71 [вт 1] [вт 1] [вт 1] [вт 2] 85 55 52
Рэйтынгавыя турніры П:П[вт 3]
Рыга Мастэрс Турнір не праводзіўся НРТ 1/16 0:1
Адкрыты чэмпіянат Індыі Не праводзіўся 1/64 1/8 НП 1/64 2:1
World Open 1/32 1/32 1/64 НП 1/64 0:0
Пол Хантэр Класік Прафесійна-аматарскі турнір Нізкарэйтынгавы турнір 1/16 2:1
Шанхай Мастэрс НП 1/40 1/48 УКР УКР 1/48 1/16 1/24 1/32 1:3
Еўрапейскі Мастэрс Турнір не праводзіўся 1/64 0:0
Адкрыты чэмпіянат Англіі Турнір не праводзіўся 1/32 1:1
International Championship Турнір не праводзіўся 1/64 1/8 1/64 1/16 3:2
Адкрыты чэмпіянат Паўночнай Ірландыі Турнір не праводзіўся 1/64 0:1
Чэмпіянат Вялікабрытаніі 1/40 1/48 1/16 1/64 1/16 1/64 4:4
Адкрыты чэмпіянат Шатландыі Турнір не праводзіўся НРТ Не праводзіўся 1/16 2:1
German Masters Турнір не праводзіўся 1/32 1/16 1/32 1/64 0:2
Адкрыты чэмпіянат Уэльса 1/32 1/24 1/32 1/32 1/32 3:3
Players Championship[вт 4] Турнір не праводзіўся 1/16 0:1
Адкрыты чэмпіянат Кітая УКР 1/16 УКР 1/40 1/48 1/8 1/16 1/32 1/64 1/32 4:7
Чэмпіянат свету 1/48 1/48 1/48 1/24 1/40 0:0
Былыя рэйтынгавыя турніры П:П[вт 3]
Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі Не праводзіўся 1/48 1/32 1/32 НП 0:0
Усі Класік Не праводзіўся Нярэйтынгавы турнір УКР 1/16 1/64 НП 1:2
Трафей Паўночнай Ірландыі НР 1/32 Турнір не праводзіўся 0:0
Чэмпіянат Бахрэйна Не праводзіўся 1/40 Турнір не праводзіўся 0:0

Легенда

П Гулец атрымаў перамогу на турніры
Ф Гулец прайграў у фінале турніра
1/2 Гулец прайграў у 1/2 фіналу (паўфінале) турніра (калі на турніры заставалася 4 удзельніка)
1/4 Гулец прайграў у 1/4 фіналу (чвэрцьфінале) турніра (калі на турніры заставалася 8 удзельнікаў)
1/6 Гулец прайграў у 1/6 фіналу турніра (калі на турніры заставалася 12 удзельнікаў)
1/8 Гулец прайграў у 1/8 фіналу турніра (калі на турніры заставалася 16 удзельнікаў)
1/12 Гулец прайграў у 1/12 фіналу турніра (калі на турніры заставалася 24 удзельніка)
1/16 Гулец прайграў у 1/16 фіналу турніра (калі на турніры заставалася 32 удзельніка)
1/24 Гулец прайграў у 1/24 фіналу турніра (калі на турніры заставалася 48 удзельнікаў)
1/32 Гулец прайграў у 1/32 фіналу турніра (калі на турніры заставалася 64 удзельніка)
1/40 Гулец прайграў у 1/40 фіналу турніра (калі на турніры заставалася 80 удзельнікаў)
1/48 Гулец прайграў у 1/48 фіналу турніра (калі на турніры заставалася 96 удзельнікаў)
1/64 Гулец прайграў у 1/64 фіналу турніра (калі на турніры заставалася 128 удзельнікаў)
ГР Гулец прайграў на групавой стадыі турніра
УКР Гулец прайграў у ўайлдкард раундзе турніра
ПР Гулец прайграў у папярэднім раундзе
1/64 Гулец прайграў ва ўказаным раундзе, які з’яўляўся кваліфікацыйным
ПК Гулец прайграў у папярэдняй кваліфікацыі турніра
КГР Гулец прайграў у кваліфікацыйным гурпавым раундзе турніра
1/64 Гулец зняўся з турніра перад матчам указанага раунда
Гулец не прымаў удзел у турніры
НП Турнір не праходзіў ва ўказаным сезоне
РТ Ва ўказаным сезоне турнір з’яўляўся рэйтынгавым
НТ Ва ўказаным сезоне турнір з’яўляўся нярэйтынгавым
НРТ Ва ўказаным сезоне турнір з’яўляўся нізкарэйтынгавым
Соценныя серыі
Больш за 20 соценных серый
Больш за 30 соценных серый
Больш за 40 соценных серый
Больш за 50 соценных серый
Больш за 60 соценных серый
55 Знаходзіўся ў топ-5 лідараў сезона па гэтым паказчыку
55 Лідар сезона па гэтым паказчыку
Прызавыя грошы (£)
Больш за £100,000
Больш за £200,000
Больш за £300,000
Больш за £400,000
Больш за £500,000
Больш за £600,000
400,000 Знаходзіўся ў топ-5 лідараў сезона па гэтым паказчыку
400,000 Лідар сезона па гэтым паказчыку
  1. 1 2 3 4 5 6 Не з’яўляўся ўдзельнікам мэйн-тура.
  2. 1 2 Пачаткоўцы мэйн-туру не маюць рэйтынгу.
  3. 1 2 Лічацца толькі матчы, згуляныя ў асноўных стадыях турніраў (кваліфікацыйныя матчы не ўваходзяць у статыстыку).
  4. Турнір меў назвы «Фінал Players Tour Championship» (2010/2011), «Гранд-фінал PTC» (2011/2012–2012/2013) і «Players Championship Grand Final» (2013/2014) і з сезона 2010/2011 да сезона 2015/2016 з’яўляўся рэйтынгавым фінальным турнірам нізкарэйтынгавай серыі PTC.

Зноскі

  1. Сусветная асацыяцыя прафесійнага більярда і снукера — 1968. Праверана 3 чэрвеня 2018.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Снукерысты Кітая
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1990 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 кастрычніка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Цзіньчжоу