wd wp Пошук:

Сяа Гадун

Сяа Гадун ( кіт. спр. 肖国栋 , піньінь: Xiāo Guódòng, нар. 10 лютага 1989, Чунцын, Кітай) — кітайскі прафесійны гулец у снукер. Фіналіст рэйтынгавых Шанхай Мастэрс 2013 года і Shoot-Out 2017 года.

Стаў прафесіяналам ў 2007 годзе, выйграўшы чэмпіянат Азіі па снукеры сярод гульцоў ва ўзросце да 21 года, але не змог замацавацца ў мэйн-туры па выніках першага сезона, вярнуўшыся туды зноў у 2009 годзе. У сезоне 2013/2014 ён выйшаў у свой ​​першы рэйтынгавы фінал на Шанхай Мастэрс, а таксама ўпершыню увайшоў у топ-32 сусветнага рэйтынгу. У 2017 годзе выйшаў у фінал аднафрэймавага спаборніцтва Shoot-Out, якое стала рэйтынгавым турнірам.

За сваю кар’еру зрабіў больш за 100 соценных серый і зарабіў больш за 350,000 фунтаў стэрлінгаў прызавых грошай.

Фіналы турніраў

Рэйтынгавыя турніры: 2 (2 паразы)

Легенда
Чэмпіянат свету (0:0)
Чэмпіянат Вялікабрытаніі (0:0)
Іншыя (0:2)
Вынік Год Турнір Апанент у фінале Лік
1 Параза 2013 Шанхай Мастэрс Дзін Цзюньхуэй 6:10
2 Параза 2017 Shoot-Out Энтані Мак-Гіл 19:67[фт 1]

Прафесійныя снукерныя турніры: 3 (3 паразы)

Легенда
Рэйтынгавыя турніры (0:2)
Нізкарэйтынгавыя турніры (0:0)
Нярэйтынгавыя турніры (0:0)
Турніры з альтэрнатыўным фарматам (0:1)
Вынік ПДВ Дата Турнір Апанент у фінале Лік
Параза 1 6 сакавіка 2015 Shoot-Out, Блэкпул, Англія Майкл Уайт 48:54[фт 1]
Параза 2 22 верасня 2013 Шанхай Мастэрс, Шанхай, Кітай Дзін Цзюньхуэй 6:10
Параза 3 26 лютага 2017 Shoot-Out, Уотфард, Англія Энтані Мак-Гіл 19:67[фт 1]
  1. 1 2 3 Усе матчы на Shoot-Out складаліся з аднаго фрэйма. У графе пазначаны лік у фрэйме.

Крыніцы

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 лютага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1989 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Чунцыне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Снукерысты Кітая