wd wp Пошук:

Эндру Хігінсан

Эндру Хігінсан (англ.: Andrew Higginson; нар. 13 снежня 1977, Чэшыр, Англія) — англійскі прафесійны гулец у снукер. Фіналіст адкрытага чэмпіянату Уэльса 2007 года, дзе таксама выканаў свой адзіны максімальны брэйк.

Увайшоў у лік прафесіяналаў у 1996 годзе ва ўзросце 19 гадоў, а ў 2000 годзе атрымаў перамогу на адным з этапаў тура Вялікабрытаніі. У 2004 годзе ў другі раз вылецеў з мэйн-тура, але вярнуўся туды ў 2006 годзе праз турніры серыі PIOS і ў першым жа сезоне ўпершыню дайшоў да 1/8 фіналу рэйтынгавага турніру на кубку Мальты, пасля чаго нечакана дайшоў да фіналу адкрытага чэмпіянату Уэльса, дзе толькі ў вырашальным фрэйме саступіў Нілу Робертсану. У 2009 годзе ўпершыню патрапіў у асноўную стадыю чэмпіянату свету, а ў наступным сезоне дэбютаваў у топ-32 сусветнага рэйтынгу. У сезоне 2011/2012 выйграў першае спаборніцтва з рэйтынгавымі ачкамі, перамогшы на адным з турніраў серыі PTC, а таксама падняўся на найвышэйшае для сябе васемнаццатае месца ў рэйтынгу, у другі раз у кар’еры дайшоў да рэйтынгавага паўфіналу на фінальным турніры PTC і дайшоў да 1/8 фіналу ў Крусібле.

У агульнай колькасці займаў васемнаццатае месца ў сусветным рэйтынгу каля чатырох месяцаў. За сваю прафесійную кар’еру аформіў больш за 100 сэнчуры-брэйкаў і ўваходзіць у топ-50 гульцоў з найбольшай колькасцю соценных серый у гісторыі снукера. Сума прызавых грошай, якія ён зарабіў за ўсю прафесійную кар’еру, перавышае 500 тысяч фунтаў стэрлінгаў.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Чэшыры
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1977 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Снукерысты Англіі
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 снежня