Роры Мак-Лаўд (англ.: Rory McLeod; нар. 26 сакавіка 1971, Вэлінгбора, графства Нортгемптаншыр, Англія) — англійскі прафесійны гулец у снукер. Пераможца кваліфікацыйнага турніру да Мастэрс 2010 года і нізкарэйтынгавага адкрытага чэмпіянату Рура 2015 года. У 2010 годзе выканаў свой адзіны максімальны брэйк.
Пачаў прафесійную кар’еру ў 1991 годзе ва ўзросце 20 гадоў, але ўпершыню дайшоў да 1/16 фіналу рэйтынгавага турніру толькі на адкрытым чэмпіянаце Уэльса ў 2002 годзе. Пасля гэтага стабільна ўдзельнічаў у кваліфікацыях да рэйтынгавых турніраў, а ў 2009 годзе дэбютаваў у асноўнай стадыі чэмпіянату свету, стаўшы першым чарнаскурым удзельнікам у гісторыі найбуйнейшага снукернага спаборніцтва, дзе саступіў Марку Кінгу (6:10), і здабыў свой першы прафесійны тытул, перамогшы ў кваліфікацыі да Мастэрс, што дазволіла яму дэбютаваць на галоўным запрашальным турніры па снукеры. У 2011 годзе ў другі раз патрапіў у асноўную стадыю чэмпіянату свету, дзе здолеў прайсці першы раўнд, перамогшы Рыкі Уолдэна (10:6), і ўпершыню ў кар’еры прайшоў у 1/8 фіналу рэйтынгавага турніру, але саступіў Джону Хігінсу ў другім матчы (7:13). У пачатку наступнага сезона дайшоў да 1/8 фіналу на адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі і падняўся на найвышэйшае для сябе 32-е месца ў рэйтынгу, пасля чаго перыядычна знаходзіўся ў топ-32 на працягу сезона. У 2013 годзе яшчэ двойчы даходзіў да 1/8 фіналу рэйтынгавага ўзроўню на адкрытых чэмпіянатах Кітая і Аўстраліі, а ў сезоне 2015/2016 здабыў сваю першую перамогу на нізкарэйтынгавым турніры ў Германіі і ў пяты раз дайшоў да стадыі 1/8 фіналу рэйтынгавага спаборніцтва на адкрытым чэмпіянаце Кітая, але ніколі не праходзіў далей.
У агульнай колькасці займаў 32-гі радок у сусветным рэйтынгу каля трох месяцаў. За сваю прафесійную кар’еру зрабіў больш за 70 соценных брэйкаў і зарабіў больш за 400 тысяч фунтаў стэрлінгаў прызавых грошай.
№ | Вынік | Год | Турнір | Апанент у фінале | Лік |
---|---|---|---|---|---|
1 | Перамога | 2015 | Адкрыты чэмпіянат Рура | Цянь, Пэнфэй Цянь Пэнфэй | 4:2 |
Легенда |
Рэйтынгавыя турніры (0:0) |
Нізкарэйтынгавыя турніры (1:0) |
Нярэйтынгавыя турніры (1:0) |
Турніры з альтэрнатыўным фарматам (0:0) |
Вынік | ПДВ | Дата | Турнір | Апанент у фінале | Лік |
---|---|---|---|---|---|
Перамога | 1 | 29 кастрычніка 2009 | Кваліфікацыя да Мастэрс, Прэстацін, Уэльс | Хігінсан, Эндру Эндру Хігінсан | 6:1 |
Перамога | 2 | 11 кастрычніка 2015 | Адкрыты чэмпіянат Рура, Мюльгайм, Германія | Цянь, Пэнфэй Цянь Пэнфэй | 4:2 |
Вынік | ПДВ | Дата | Турнір | Апанент у фінале | Лік |
---|---|---|---|---|---|
Перамога | 1 | Адкрыты тур 2002/2003 – Этап 3 | Грэй, Марк Марк Грэй | 5:2 |
Роры Мак-Лаўд на Вікісховішчы |