wd wp Пошук:

Крыстафер Кіган

Крыстафер Кіган (англ.: Christopher Keogan; нар. 1 жніўня 1992) — англійскі прафесійны гулец у снукер. У 2010 годзе прыняў удзел у першым прафесійным снукерным турніры — пятым этапе міні-рэйтынгавай серыі PTC — дзе прайграў у папярэдняй кваліфікацыі Ахмеду Асяеры з Саудаўскай Аравіі. У сезоне 2011/2012 гуляў на шасці турнірах гэтай серыі, але толькі аднойчы здолеў прайсці кваліфікацыю. У сезоне 2012/2013 упершыню выйшаў у 1/32 фіналу міні-рэйтынгавага турніру, перайграўшы Мартына Гоўлда, які займаў месца ў топ-32 сусветнага рэйтынгу. Па выніках серыі турніраў Q School 2013, якая з’яўлялася кваліфікацыйнай у прафесійны тур, не здолеў далучыцца да прафесіяналаў. У сезоне 2013/2014 дэбютаваў на рэйтынгавых турнірах у якасці аматара, згуляўшы на васьмі турнірах вышэйшага ўзроўню. У кваліфікацыі на чэмпіянат свету 2014 прайшоў у другі раўнд, выйграўшы ў шатландца Майкла Лэслі. На шостым этапе еўрапейскага тура 2013/2014 зрабіў сваю найвышэйшую серыю — 138 ачкоў.

Выступы на турнірах

Турнір 2013/
2014
Рэйтынг[внт 1] [внт 2]
Рэйтынгавыя турніры
Усі Класік 1/64
Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі 1/64
Адкрыты чэмпіянат Індыі 1/64
International Championship 1/64
German Masters 1/64
World Open 1/64
Адкрыты чэмпіянат Кітая 1/64
Чэмпіянат свету 1/48
  1. Пачынаючы з сезона 2010/2011 паказаны рэйтынг у пачатку сезона
  2. Не з’яўляўся ўдзельнікам мэйн-тура

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 жніўня
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 жніўня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1992 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Снукерысты Англіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Паўднёвым Ёркшыры