Сяа Гадун ( кіт. спр. 肖国栋 , піньінь: Xiāo Guódòng, нар. 10 лютага 1989, Чунцын, Кітай) — кітайскі прафесійны гулец у снукер. Фіналіст рэйтынгавых Шанхай Мастэрс 2013 года і Shoot-Out 2017 года.
Стаў прафесіяналам ў 2007 годзе, выйграўшы чэмпіянат Азіі па снукеры сярод гульцоў ва ўзросце да 21 года, але не змог замацавацца ў мэйн-туры па выніках першага сезона, вярнуўшыся туды зноў у 2009 годзе. У сезоне 2013/2014 ён выйшаў у свой першы рэйтынгавы фінал на Шанхай Мастэрс, а таксама ўпершыню увайшоў у топ-32 сусветнага рэйтынгу. У 2017 годзе выйшаў у фінал аднафрэймавага спаборніцтва Shoot-Out, якое стала рэйтынгавым турнірам.
За сваю кар’еру зрабіў больш за 100 соценных серый і зарабіў больш за 350,000 фунтаў стэрлінгаў прызавых грошай.
Легенда |
Чэмпіянат свету (0:0) |
Чэмпіянат Вялікабрытаніі (0:0) |
Іншыя (0:2) |
№ | Вынік | Год | Турнір | Апанент у фінале | Лік |
---|---|---|---|---|---|
1 | Параза | 2013 | Шанхай Мастэрс | Дзйн Цзюньхуэй Дзін Цзюньхуэй | 6:10 |
2 | Параза | 2017 | Shoot-Out | МакГйл Энтанй Энтані Мак-Гіл | 19:67[фт 1] |
Легенда |
Рэйтынгавыя турніры (0:2) |
Нізкарэйтынгавыя турніры (0:0) |
Нярэйтынгавыя турніры (0:0) |
Турніры з альтэрнатыўным фарматам (0:1) |
Вынік | ПДВ | Дата | Турнір | Апанент у фінале | Лік |
---|---|---|---|---|---|
Параза | 1 | 6 сакавіка 2015 | Shoot-Out, Блэкпул, Англія | Уайт Майкл Майкл Уайт | 48:54[фт 1] |
Параза | 2 | 22 верасня 2013 | Шанхай Мастэрс, Шанхай, Кітай | Дзйн Цзюньхуэй Дзін Цзюньхуэй | 6:10 |
Параза | 3 | 26 лютага 2017 | Shoot-Out, Уотфард, Англія | МакГйл Энтанй Энтані Мак-Гіл | 19:67[фт 1] |
Сяа Гадун на Вікісховішчы |