wd wp Пошук:

Грэм Дот

Грэм Дот (англ.: Graeme Dott; нар. 12 мая 1977, Ларкхал, Шатландыя) — шатландскі прафесійны гулец у снукерЧэмпіён свету 2006 года і пераможца адкрытага чэмпіянату Кітая 2007 года. Былы другі нумар сусветнага рэйтынгу (2007–2008), з сезона 2001/2002 да сезона 2008/2009 і з пачатку сезона 2010/2011 да жніўня 2013 года нязменна ўваходзіў у топ-16.

Стаў прафесіяналам у 1994 годзе ва ўзросце 17 гадоў, перамогшы на юніёрскім чэмпіянаце Вялікабрытаніі ў 1992 годзе і на аматарскім чэмпіянаце Шатландыі ў 1993 годзе. У 1996 годзе ўпершыню дайшоў да чвэрцьфіналу рэйтынгавага турніру на адкрытым чэмпіянаце Уэльса, а ў 1997 — дэбютаваў у асноўнай стадыі чэмпіянату свету. У сезоне 1998/1999 увайшоў у топ-32 сусветнага рэйтынгу, дзе нязменна знаходзіцца па сённяшні дзень, а таксама ўпешыню выйшаў у фінал рэйтынгавага турніру на адкрытым чэмпіянаце Шатландыі, дзе саступіў Стывену Хендры (1:9). У сезоне 2001/2002 упершыню ўвайшоў у топ-16 і дэбютаваў на турніры Мастэрс, а ў 2004 годзе выйшаў у фінал чэмпіянату свету, дзе саступіў Роні О’Салівану (8:18). Праз два гады зноў дайшоў да фіналу найбуйнейшага спаборніцтва і стаў чэмпіёнам свету, перамогшы Пітэра Эбдана (18:14) і здабыўшы першы рэйтынгавы тытул. У сезоне 2006/2007 дайшоў да паўфіналу чэмпіянату Вялікабрытаніі, што стала яго найлепшым вынікам на гэтым турніры, а таксама здабыў другую рэйтынгавую перамогу, выйграўшы адкрыты чэмпіянат Кітая, і падняўся на найвышэйшае для сябе другое месца ў рэйтынгу ў наступным сезоне, пасля чаго клінічная дэпрэсія сур’ёзна паўплывала на яго форму. У сезоне 2009/2010 займаў ужо 28-е месца ў сусветным рэйтынгу, аднак у трэці раз у кар’еры дайшоў да фіналу чэмпіянату свету, дзе саступіў Нілу Робертсану (13:18), і вярнуўся ў элітную групу 16-ці лепшых снукерыстаў. У 2013 годзе ўпершыню дайшоў да паўфіналу турніру Мастэрс, што стала яго найлепшым вынікам на найбуйнейшым запрашальным турніры па снукеры. З 2010 года не даходзіў да рэйтыгавых фіналаў да пачатку 2018 года, калі згуляў у вырашальных матчах двух рэйтынгавых турніраў запар, але саступіў Марку Уільямсу ў фінале German Masters (1:9) і Майклу Джорджыу ў фінале Shoot-Out (56:67).

У агульнай колькасці займаў другі радок у сусветным рэйтынгу адзін сезон. За сваю прафесійную кар’еру зрабіў больш за 190 соценных брэйкаў і ўваходзіць у топ-35 гульцоў з найбольшай колькасцю соценных серый у гісторыі снукера, а таксама зарабіў больш за два мільёны фунтаў стэрлінгаў прызавых грошай, уваходзячы у топ-20 снукерыстаў у гісторыі па іх колькасці. У 1999 годзе выканаў сваю адзіную максімальную серыю. У 2011 годзе выпусціў аўтабіяграфію “Frame of Mind: The Autobiography of the World Snooker Champion”.

Фіналы турніраў

Рэйтынгавыя турніры: 9 (2 перамогі, 7 паразаў)

Легенда
Чэмпіянат свету (1:2)
Чэмпіянат Вялікабрытаніі (0:0)
Іншыя (1:5)
Вынік Год Турнір Апанент у фінале Лік
1 Параза 1999 Адкрыты чэмпіянат Шатландыі Стывен Хендры 1:9
2 Параза 2001 Адкрыты чэмпіянат Брытаніі Джон Хігінс 6:9
3 Параза 2004 Чэмпіянат свету Роні О'Саліван 8:18
4 Параза 2005 Кубак Мальты Стывен Хендры 7:9
5 Перамога 2006 Чэмпіянат свету Пітэр Эбдан 18:14
6 Перамога 2007 Адкрыты чэмпіянат Кітая Джэймі Коўп 9:5
7 Параза 2010 Чэмпіянат свету Ніл Робертсан 13:18
8 Параза 2018 German Masters Марк Уільямс 1:9
9 Параза 2018 Shoot-Out Майкл Джорджыу 56:67[фт 1]

Нізкарэйтынгавыя турніры: 2 (2 паразы)

Вынік Год Турнір Апанент у фінале Лік
1 Параза 2011 Players Tour Championship 2011/2012 – Этап 3 Бэн Вуластан 2:4
2 Параза 2013 Адкрыты чэмпіянат Фюрстэнфельдбрука Марк Сэлбі 3:4

Прафесійныя снукерныя турніры: 13 (2 перамогі, 11 паразаў)

Легенда
Рэйтынгавыя турніры (2:7)
Нізкарэйтынгавыя турніры (0:2)
Нярэйтынгавыя турніры (0:1)
Турніры з альтэрнатыўным фарматам (0:1)
Вынік ПДВ Дата Турнір Апанент у фінале Лік
Параза 1 21 лютага 1999 Адкрыты чэмпіянат Шатландыі, Абердын, Шатландыя Стывен Хендры 1:9
Параза 2 7 кастрычніка 2001 Адкрыты чэмпіянат Брытаніі, Ньюкасл-эпон-Тайн, Англія Джон Хігінс 6:9
Параза 3 3 мая 2004 Чэмпіянат свету, Шэфілд, Англія Роні О'Саліван 8:18
Параза 4 6 лютага 2005 Кубак Мальты, Партамаза, Мальта Стывен Хендры 7:9
Перамога 1 1 мая 2006 Чэмпіянат свету, Шэфілд, Англія Пітэр Эбдан 18:14
Перамога 2 1 красавіка 2007 Адкрыты чэмпіянат Кітая, Пекін, Кітай Джэймі Коўп 9:5
Параза 5 3 мая 2010 Чэмпіянат свету, Шэфілд, Англія Ніл Робертсан 13:18
Параза 6 21 жніўня 2011 Players Tour Championship 2011/2012 – Этап 3, Шэфілд, Англія Бэн Вуластан 2:4
Параза 7 18 верасня 2011 Мастэрс Бразіліі, Фларыянопаліс, Бразілія Шон Мёрфі 0:5
Параза 8 29 студзеня 2012 Shoot-Out, Блэкпул, Англія Бары Хокінс 23:61[фт 1]
Параза 9 6 студзеня 2013 Адкрыты чэмпіянат Фюрстэнфельдбрука, Фюрстэнфельдбрук, Германія Марк Сэлбі 3:4
Параза 10 4 лютага 2018 German Masters, Берлін, Германія Марк Уільямс 1:9
Параза 11 11 лютага 2018 Shoot-Out, Уотфард, Англія Майкл Джорджыу 56:67[фт 1]

Прафесійна-аматарскія і запрашальныя снукерныя турніры: 6 (3 перамогі, 3 паразы)

Вынік ПДВ Дата Турнір Апанент у фінале Лік
Параза 1 1994 Pontin's Spring Open, Прэстацін, Уэльс Уэйн Браўн 3:7
Перамога 1 1995 Pontin's Autumn Open, Прэстацін, Уэльс Стывен Лі 5:1
Перамога 2 1997 Адкрыты чэмпіянат Аўстрыі, Вельс, Аўстрыя Мэцью Коўч 7:6
Перамога 3 13 ліпеня 2008 Сусветная серыя – Берлін, Берлін, Германія Шон Мёрфі 6:1
Параза 2 21 верасня 2008 Адкрыты чэмпіянат Бельгіі, Дзюфель, Бельгія Рыкі Уолдэн 0:4
Параза 3 18 кастрычніка 2009 Сусветная серыя – Прага, Прага, Чэхія Джымі Уайт 3:5
  1. 1 2 3 Усе матчы на Shoot-Out складаліся з аднаго фрэйма. У графе пазначаны лік у фрэйме.

Крыніцы

  1. http://au.eurosport.com/snooker/graeme-dott_prs28979/person.shtml

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ларкхале
Катэгорыя·Чэмпіёны свету па снукеры
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 мая
Катэгорыя·Снукерысты Шатландыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Шатландыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пераможцы адкрытага чэмпіянату Кітая па снукеры
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1977 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі