У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Уільямс.
Марк Джэймс Уільямс (англ.: Mark James Williams; нар. 21 сакавіка 1975, Блайнай-Гвэнт, Уэльс) — валійскі прафесійны гулец у снукер. Трохразовы і дзеючы чэмпіён свету і былы лідар сусветнага рэйтынгу (2000/2001, 2001/2002, 2003/2004, 2011/2012). З’яўляецца адным з дзесяці снукерыстаў у гісторыі, якія выйгралі ўсе тры турніры трайной снукернай кароны — чэмпіянат Вялікабрытаніі (1999, 2002), Мастэрс (1998, 2003) і чэмпіянат свету (2000, 2003, 2018). Пераможца 21-го рэйтынгавага турніру (пятае месца ў гісторыі пасля Стывена Хендры, Роні О’Салівана, Джона Хігінса і Стыва Дэвіса). З сезона 1996/1997 нязменна ўваходзіць у топ-32, а з сезона 1996/1997 да сезона 2007/2008, з сезона 2009/2010 да ліпеня 2013 года, а таксама са студзеня 2015 года да лютага 2017 года — у топ-16 сусветнага рэйтынгу.
Стаў прафесіяналам у 1992 годзе ва ўзросце 17 гадоў, а ў 1996 годзе атрымаў дзве рэйтынгавыя перамогі і ўвайшоў у топ-16 рэйтынгу. У 1998 годзе перамог на Мастэрс, здабыўшы першы тытул Трайной кароны, а ў 1999 годзе выйшаў у фінал чэмпіянату свету, дзе саступіў Стывену Хендры (11:18) і здабыў перамогу на чэмпіянаце Вялікабрытаніі. У 2000 годзе здабыў першую перамогу на чэмпіянаце свету, перамогшы ў фінале свайго суайчынніка Мэцью Стывенса (18:16), пасля чаго стаў лідарам сусветнага рэйтынгу на два сезоны. У сезоне 2002/2003 стаў трэцім снукерыстам у гісторыі (пасля Стыва Дэвіса і Стывена Хендры), які выйграў усе турніры Трайной кароны за адзін сезон. Пасля другой перамогі на чэмпіянаце свету ў 2003 годзе, у фінале якога быў пераможаны Кен Доэрці (18:16), зноў падняўся на першы радок у рэйтынгу і выйграў свой 15-ы рэйтынгавы тытул на кубку LG (былы Гран-пры) і трэці тытул гэтага турніру (другое месца ў гісторыі турніру разам са Стывам Дэвісам і Нілам Робертсанам пасля Стывена Хендры і Джона Хігінса, якія выйгралі па 4 тытулы). За гэты перыяд выйграў рэкордныя тры тытулы Тайланд Мастэрс (Джэймс Уатана таксама выйграў тры тытулы турніру ў Тайландзе, але адзін з іх быў нярэйтынгавым)
Пасля перыяду дамінавання ў снукеры пачаў губляць форму і ў сезоне 2005/2006 упершыню з 1997 года апусціўся ніжэй за пятае месца ў рэйтынгу, заняўшы дзявятую пазіцыю. За пяць сезонаў з 2004 да 2009 года выйграў толькі адзін рэйтынгавы тытул на адкрытым чэмпіянаце Кітая 2006 года, а ў сезоне 2008/2009 упершыню за 12 гадоў вылецеў з топ-16. У 2010 годзе выйграў трэці тытул адкрытага чэмпіянату Кітая, здабыўшы першую перамогу рэйтынгавага ўзроўню за 4 гады і стаўшы рэкардсменам турніру па колькасці перамог, і дайшоў да фіналу чэмпіянату Вялікабрытаніі, а ў 2011 годзе выйграў свой 18-ы рэйтынгавы тытул на German Masters і ў пяты раз дайшоў да паўфінальнай стадыі чэмпіянату свету, дзякуючы чаму пасля перапынку ў 7 гадоў зноў падняўся на першае месца ў сусветным рэйтынгу, на якім пратрымаўся чатыры месяцы. Пасля гэтай перамогі яшчэ чатыры разы даходзіў да фіналаў рэйтынгавых турніраў, але не здабываў перамог, тройчы саступіўшы ў вырашальных фрэймах і толькі ў сезоне 2017/2018 здабыў 19-ы і 20-ы рэйтынгавыя тытулы на адкрытым чэмпіянаце Паўночнай Ірландыі і German Masters, а таксама ў трэці раз перамог на чэмпіянаце свету ва ўзросце 43 гадоў, упершыню за 15 гадоў парйшоўшы ў фінал найбуйнейшага спаборніцтва і стаўшы самым узроставым чэмпіёнам свету з 1978 года.
У агульнай колькасці займаў найвышэйшы радок у сусветным рэйтынгу больш за тры гады і чатыры месяцы. Апроч 21-го рэйтынгавага тытулу выйграў 2 нізкарэйтынгавыя турніры і 5 прафесійных нярэйтынгавых спаборніцтваў. Нягледзячы на падзенне ў рэйтынгу і страту стабільнасці пасля 2011 года, працягваў падтрымліваць моцны ўзровень гульні, выйграўшы чэмпіянат свету сярод ветэранаў у 2015 годзе і чэмпіянат свету па снукеры з шасцю чырвонымі шарамі ў 2017 годзе. Чатыры разы прадстаўляў зборную Уэльса на кубках свету (1996, 2011, 2015 і 2017) і тройчы на кубках Нацый (1999, 2000 і 2001), здабыўшы перамогу ў 1999 годзе (разам з Дарэнам Морганам, Мэцью Стывенсам і Дамінікам Дэйлам) і дайшоўшы да фіналу ў 2000 годзе (у тым жа складзе). За сваю кар’еру зрабіў больш за 400 соценных брэйкаў і ўваходзіць у топ-10 снукерыстаў у гісторыі па колькасці соценных серый, а таксама зарабіў больш за 5 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў прызавых грошай, займаючы чацвёртае месца ў гісторыі па гэтым паказчыку (пасля Роні О’Салівана, Стывена Хендры і Джона Хігінса). Двойчы ў кар’еры выконваў максімальныя брэйкі — 147 ачкоў. Атрымаў мянушку «Валійская машына па забіванні шароў» (англ.: «The Welsh Potting Machine») за сваё выбітнае майстэрства пры гульні адзіночных шароў.
Легенда |
Чэмпіянат свету (3:1) |
Чэмпіянат Вялікабрытаніі (2:2) |
Іншыя (16:9) |
№ | Вынік | Год | Турнір | Апанент у фінале | Лік |
---|---|---|---|---|---|
1 | Перамога | 2010 | Players Tour Championship 2010/2011 – Этап 1 | Магуайр Стывен Стывен Магуайр | 4:0 |
2 | Перамога | 2013 | Адкрыты чэмпіянат Ротэрдама | Сэлбй Марк Марк Сэлбі | 4:3 |
3 | Параза | 2015 | Адкрыты чэмпіянат Гдыні | Робертсан Нйл Ніл Робертсан | 0:4 |
№ | Вынік | Год | Турнір | Апанент у фінале | Лік |
---|---|---|---|---|---|
1 | Перамога | 1998 | Мастэрс | Хендры Стывен Стывен Хендры | 10:9 |
2 | Параза | 2002 | Мастэрс | Хантэр Пол Пол Хантэр | 9:10 |
3 | Перамога | 2003 | Мастэрс | Хендры Стывен Стывен Хендры | 10:4 |
Легенда |
Рэйтынгавыя турніры (21:12) |
Нізкарэйтынгавыя турніры (2:1) |
Нярэйтынгавыя турніры (5:10) |
Турніры з альтэрнатыўным фарматам (0:0) |
Вынік | ПДВ | Дата | Турнір | Апанент у фінале | Лік |
---|---|---|---|---|---|
Параза | 1 | 18 снежня 2009 | Чэмпіянат свету па снукеры з шасцю чырвонымі шарамі, Кіларні, Ірландыя | Дэвйс Марк Марк Дэвіс | 3:6 |
Перамога | 1 | 9 верасня 2017 | Чэмпіянат свету па снукеры з шасцю чырвонымі шарамі, Бангкок, Тайланд | УнНу Цепчая Цепчая Ун-Ну | 8:2 |
Вынік | ПДВ | Дата | Турнір | Апанент у фінале | Лік |
---|---|---|---|---|---|
Перамога | 1 | 1995 | Pontin’s Spring Open, Прэстацін, Уэльс | Эбдан Пйтэр Пітэр Эбдан | 7:4 |
Перамога | 2 | 14 лютага 2010 | Чэлендж Фінляндыі, Турку, Фінляндыя | Хал Робйн Робін Хал | 6:1 |
Перамога | 3 | 20 мая 2012 | Адкрыты чэмпіянат Аўстрыі, Вельс, Аўстрыя | Коуч Мэцью Мэцью Коўч | 6:5 |
Параза | 1 | 21 лістапада 2015 | General Cup, Ганконг | Фу Марка Марка Фу | 3:7 |
Вынік | ПДВ | Дата | Турнір | Апанент у фінале | Лік |
---|---|---|---|---|---|
Перамога | 1 | 3 сакавіка 2015 | Чэмпіянат свету сярод ветэранаў, Блэкпул, Англія | ОБраен Фергал Фергал О'Браен | 2:1 |
Марк Уільямс у Вікіцытатніку | |
Марк Уільямс на Вікісховішчы |