wd wp Пошук:

Пітэр Эбдан

Пітэр Эбдан (англ.: Peter Ebdon; нар. 27 жніўня 1970, Лондан, Англія) — англійскі прафесійны гулец у снукер. Чэмпіён свету 2002 года і пераможца яшчэ васьмі рэйтынгавых турніраў (уваходзіць у топ-10 снукерыстаў у гісторыі па колькасці рэйтынгавых перамог). Былы трэці нумар сусветнага рэйтынгу (1996—1997, 2002—2003), з сезона 1994/1995 да сезона 2009/2010 нязменна ўваходзіў у топ-16. Адзін з дванаццаці снукерыстаў у гісторыі, якія выйгравалі чэмпіянат Вялікабрытаніі (2006) і чэмпіянат свету (2002) — два з трох спаборніцтваў трайной снукернай кароны (акрамя турніру Мастэрс). За сваю кар’еру выканаў дзве максімальныя серыі.

Стаў прафесіяналам у 1991 годзе ва ўзросце 21 года, перамогшы на моладзевым чэмпіянаце свету ў 1990 годзе, і ўжо ў дэбютным сезоне дайшоў да чвэрцьфіналу чэмпіянату свету. У 1994 годзе здабыў першы рэйтынгавы тытул, стаўшы пераможцам Гран-пры, а таксама атрымаў уайлдкард на турнір Мастэрс у пачатку наступнага года, здзейсніўшы дэбют на найбуйнейшым запрашальным спаборніцтве, пасля чаго ўвайшоў у топ-16 у наступным сезоне. У сезоне 1995/1996 дайшоў да фіналаў двух найбуйнейшых спаборніцтваў — чэмпіянату Вялікабрытаніі і чэмпіянату свету — дзе саступіў Стывену Хендры (12:18), а ў наступным сезоне падняўся на трэці радок у рэйтынгу. У 2002 годзе ў другі выйшаў у фінал сусветнага першынства на Стывена Хендры і перамог у вырашальным фрэйме (18:17), зноў падняўшыся на трэці радок у рэйтынгу ў наступным сезоне. У 2006 годзе гуляў у фінале чэмпіянату свету ў трэці раз, саступіўшы Грэму Доту (14:18), і ўпершыню перамог на чэмпіянаце Вялікабрытаніі, які стаў яго другім тытулам Трайной кароны і сёмым рэйтынгавым тытулам у кар’еры. Пасля гэтага яшчэ два разы перамог на адкрытых чэмпіянатах Кітая ў 2009 і 2012 гадах, пры чым, здабыўшы тытул 2012 года ў 41-гадовым узросце, стаў самым узроставым пераможцам рэйтынгавага турніру з 2004 года. На турніры Мастэрс, адзіным спаборніцтве Трайной кароны, якое не выйграваў Эбдан, два разы даходзіў да паўфіналаў у 1995 і 2005 годзе.

У агульнай колькасці займаў трэці радок у сусветным рэйтынгу два сезоны. Апроч дзевяці рэйтынгавых спаборніцтваў, выйграў яшчэ чатыры нярэйтынгавыя турніры. За сваю прафесійную кар’еру зрабіў больш за 350 соценных брэйкаў і ўваходзіць у топ-15 гульцоў з найбольшай колькасцю соценных серый у гісторыі снукера, а таксама зарабіў больш за тры мільёны фунтаў стэрлінгаў прызавых грошай, уваходзячы у топ-10 снукерыстаў у гісторыі па іх колькасці.

Зноскі

  1. http://au.eurosport.com/snooker/peter-ebdon_prs32311/person.shtml
  2. http://www.last.fm/music/Peter+Ebdon

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Пераможцы адкрытага чэмпіянату Брытаніі па снукеры
Катэгорыя·Чэмпіёны свету па снукеры
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 жніўня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1970 годзе
Катэгорыя·Пераможцы чэмпіянату Вялікабрытаніі па снукеры
Катэгорыя·Пераможцы адкрытага чэмпіянату Кітая па снукеры
Катэгорыя·Пераможцы World Open (снукер)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вялікім Лондане
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Снукерысты Англіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лондане