wd wp Пошук:

Раян Дэй

Раян Дэй (англ.: Ryan Day; нар. 23 сакавіка 1980, Панцікімер, графства Брыджэнд, Уэльс) — валійскі прафесійны гулец у снукер. Пераможца Рыга Мастэрс 2017 і адкрытага чэмпіянату Гібралтара 2018. Трохразовы чвэрцьфіналіст чэмпіянатаў свету (2008, 2009, 2012) і былы шосты нумар сусветнага рэйтынгу (2009/2010). З 2006 года нязменна ўваходзіць у топ-32, а з сезона 2007/2008 да сезона 2009/2010 нязменна ўваходзіў у топ-16 сусветнага рэйтынгу.

Стаў прафесіяналам у 1998 годзе ва ўзросце 18 гадоў, а ў 1999 годзе ўпершыню трапіў у асноўную стадыю рэйтынгавага турніру. У 2001 годзе выйграў свой адзіны прафесійны турнір Benson & Hedges Championship, які дазволіў яму здзейсніць дэбют на турніры Мастэрс, а ў 2004 годзе дэбютаваў у асноўнай стадыі чэмпіянату свету, пасля чаго ўпершыню дайшоў да чвэрцьфіналу рэйтынгавага турніру на адкрытым чэмпіянаце Уэльса ў наступным годзе. У 2007 годзе выйшаў у свой першы рэйтынгавы фінал на кубку Мальты, дзе саступіў Шону Мёрфі (4:9), а ў наступным сезоне ўпершыню ўвайшоў у топ-16 рэйтынгу, а таксама дайшоў да фіналу Шанхай Мастэрс, дзе прайграў Дамініку Дэйлу (6:10), паўфіналу адкрытага чэмпіянату Кітая і свайго першага чвэрцьфіналу на чэмпіянаце свету. У сезоне 2008/2009 выйшаў у свой трэці фінал рэйтынгавага спаборніцтва на Гран-пры, дзе быў пераможаны Джонам Хігінсам (7:9), і зноў дайшоў да паўфінальнай стадыі адкрытага чэмпіянату Кітая і чвэрцьфіналу сусветнага першынства, а ў наступным сезоне падняўся на найвышэйшае для сябе шостае месца ў рэйтынгу і адзіны раз у кар’еры дайшоў да чвэрцьфіналу на Мастэрс. У 2012 годзе ў трэці раз выйшаў у чвэрцьфінальную стадыю чэмпіянату свету, а ў 2014 годзе дайшоў да шостага ў кар’еры рэйтынгавага паўфіналу на German Masters. У сезоне 2016/2017 дайшоў да чацвёртага рэйтынгавага фіналу на Сусветным Гран-пры, дзе саступіў Бары Хокінсу (7:10) і да восьмага рэйтынгавага паўфіналу на адкрытым чэмпіянаце Гібралтара, пасля чаго вярнуў сабе месца ў топ-16 рэйтынгу, якое страціў у 2010 годзе. У сезоне 2017/2018 здабыў свае першыя рэйтынгавыя тытулы на Рыга Мастэрс і адкрытым чэмпіянаце Гібралтара ва ўзросце 37 гадоў. На чэмпіянаце Вялікабрытаніі не праходзіў далей за стадыю 1/8 фіналу.

У агульнай колькасці займаў шосты радок у сусветным рэйтынгу адзін сезон. Апроч рэйтынгавых дасягненняў і перамогі на Benson & Hedges Championship быў у фінале нізкарэйтынгавага адкрытага чэмпіянату Балгарыі ў 2015 годзе і ў фінале Championship League у 2017 годзе, а таксама перамог на запрашальным Румынскім Мастэрсе 2018 года. У 2017 годзе разам з Маркам Уільямсам прадстаўляў зборную Уэльса на кубку свету. За прафесійную кар’еру аформіў больш за 300 сэнчуры-брэйкаў і ўваходзіць у топ-20 гульцоў з найбольшай колькасцю соценных серый у гісторыі снукера, а таксама зарабіў больш за мільён фунтаў стэрлінгаў, уваходзячы ў топ-30 снукерыстаў у гісторыі па гэтым паказчыку. У 2014 годзе выканаў свой адзіны максімальны брэйк.

Фіналы турніраў

Рэйтынгавыя турніры: 6 (2 перамогі, 4 паразы)

Легенда
Чэмпіянат свету (0:0)
Чэмпіянат Вялікабрытаніі (0:0)
Іншыя (2:4)
Вынік Год Турнір Апанент у фінале Лік
1 Параза 2007 Кубак Мальты Шон Мёрфі 4:9
2 Параза 2007 Шанхай Мастэрс Дамінік Дэйл 6:10
3 Параза 2008 Гран-пры Джон Хігінс 7:9
4 Параза 2017 Сусветнае Гран-пры Бары Хокінс 7:10
5 Перамога 2017 Рыга Мастэрс Стывен Магуайр 5:2
6 Перамога 2018 Адкрыты чэмпіянат Гібралтара Цаа Юйпэн 4:0

Нізкарэйтынгавыя турніры: 1 (1 параза)

Вынік Год Турнір Апанент у фінале Лік
1 Параза 2015 Адкрыты чэмпіянат Балгарыі Марк Ален 0:4

Прафесійныя снукерныя турніры: 11 (4 перамогі, 7 паразаў)

Легенда
Рэйтынгавыя турніры (2:4)
Нізкарэйтынгавыя турніры (0:1)
Нярэйтынгавыя турніры (2:2)
Турніры з альтэрнатыўным фарматам (0:0)
Вынік ПДВ Дата Турнір Апанент у фінале Лік
Перамога 1 15 лістапада 2001 Benson & Hedges Championship, Мэнсфілд, Англія Х'ю Эбернеці 9:5
Параза 1 4 лютага 2007 Кубак Мальты, Партамаза, Мальта Шон Мёрфі 4:9
Параза 2 12 жніўня 2007 Шанхай Мастэрс, Шанхай, Кітай Дамінік Дэйл 6:10
Параза 3 19 кастрычніка 2008 Гран-пры, Глазга, Шатландыя Джон Хігінс 7:9
Параза 4 25 ліпеня 2010 Пекінскі Міжнародны Чэлендж, Пекін, Кітай Цянь Пэнфэй 3:9
Параза 5 8 лістапада 2015 Адкрыты чэмпіянат Балгарыі, Сафія, Балгарыя Марк Ален 0:4
Параза 6 12 лютага 2017 Сусветнае Гран-пры, Прэстан, Англія Бары Хокінс 7:10
Параза 7 2 сакавіка 2017 Championship League, Ковентры, Англія Джон Хігінс 0:3
Перамога 2 25 чэрвеня 2017 Рыга Мастэрс, Рыга, Латвія Стывен Магуайр 5:2
Перамога 3 11 сакавіка 2018 Адкрыты чэмпіянат Гібралтара, Гібралтар Цаа Юйпэн 4:0
Перамога 4 18 сакавіка 2018 Румынскі Мастэрс, Бухарэст, Румынія Сцюарт Бінэм 10:8

Кваліфікацыйныя туры: 2 (2 паразы)

Вынік ПДВ Дата Турнір Апанент у фінале Лік
Параза 1 9 снежня 2001 Чэлендж Тур 2001/2002 — Этап 2, Суіндан, Англія Леа Фернандэз 3:6
Параза 2 10 сакавіка 2002 Чэлендж Тур 2001/2002 — Этап 4, Суіндан, Англія Дэвід Гілберт 3:6

Прафесійна-аматарскія і запрашальныя турніры: 3 (3 перамогі)

Вынік ПДВ Дата Турнір Апанент у фінале Лік
Перамога 1 2002/2003 EASB Open Tour 2002/2003 — Этап 1 Джэймс Рэйналдс 5:4
Перамога 2 2002/2003 EASB Open Tour 2002/2003 — Этап 2 Марк Грэй 5:3
Перамога 3 28 кастрычніка 2008 Адкрыты чэмпіянат Аўстрыі, Вельс, Аўстрыя Джэймі Коўп 6:3

Зноскі

  1. http://www.cuetracker.net/Players/Ryan-Day
  2. http://au.eurosport.com/snooker/ryan-day_prs28970/person.shtml

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Нарадзіліся ва Уэльсе
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Снукерысты Уэльса
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Панцікімеры
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1980 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных