Ахмед Саіф (англ.: Ahmed Saif, нар. 1 студзеня 1983) — катарскі прафесійны гулец у снукер. У 2008 годзе ўпершыню прыняў удзел у рэйтынгавым турніры, атрымаўшы уайлдкард на чэмпіянаце Бахрэйна 2008, дзе саступіў у першым матчы Роберту Мілкінсу. У 2013 годзе выйграў фінальны матч аднаго з этапаў Q School у Джэймі Кларка (4:1) і стаў першым прафесійным снукерыстам з Катара ў гісторыі снукера. Тым не менш, з 14 прафесійных матчаў, згуляных у сезоне 2013/2014 Саіф не змог выйграць ні аднаго, застаўшыся за бортам першай сотні сусветнага рэйтынгу.
Турнір | 2008/ 2009 |
2013/ 2014 |
---|---|---|
Рэйтынг[внт 1] | —[внт 2] | —[внт 3] |
Рэйтынгавыя турніры | ||
Шанхай Мастэрс | — | 1/64 |
Адкрыты чэмпіянат Індыі | НП | 1/64 |
International Championship | НП | 1/64 |
Чэмпіянат Вялікабрытаніі | — | 1/64 |
Адкрыты чэмпіянат Уэльса | — | 1/64 |
Адкрыты чэмпіянат Кітая | — | 1/64 |
Чэмпіянат свету | — | 1/64 |
Былыя рэйтынгавыя турніры | ||
Чэмпіянат Бахрэйна | УР | НП |