Французская каланіяльная імперыя (фр.: L’Empire colonial français) — сукупнасць каланіяльных уладанняў Францыі ў перыяд паміж 1546—1962 гадамі. Як і Брытанская імперыя, Францыя мела каланіяльныя тэрыторыі ва ўсіх рэгіёнах свету, але яе каланіяльная палітыка значна адрознівалася ад брытанскай. Рэшткамі некалі шырокай каланіяльнай імперыі з’яўляюцца сучасныя заморскія дэпартаменты Францыі (Французская Гвіяна, Гвадэлупа, Марцініка і інш.) і асобая тэрыторыя sui generis (востраў Новая Каледонія) Сучаснай спадчынай французскай каланіяльнай эпохі з’яўляецца таксама саюз франкамоўных краін (Франкафонія).
У эпоху вялікіх адкрыццяў Францыя стала трэцяй па ліку еўрапейскай краінай (пасля Партугаліі і Іспаніі), якая ўключылася ў даследаванне і каланізацыю заморскіх тэрыторый. У адрозненне ад дзвюх іберыйскіх краін, французы праяўлялі цікавасць як да трапічных, так і да ўмераных шырот. Да прыкладу, у 1535 годзе француз Жак Карцье даследаваў вусце ракі Святога Лаўрэнція, паклаўшы пачатак калоніі Новая Францыя, якая некалі займала ўсю цэнтральную частку Паўночнаамерыканскага кантынента.
Першапачаткова Францыя мела найбольш спрыяльныя ўмовы для стварэння вядучай каланіяльнай імперыі. Французы пачалі сур’езна цікавіцца заморскімі даследаваннямі амаль на 70 гадоў раней за іх галоўнага еўрапейскага канкурэнта — Англіі. Больш таго, насельніцтва Францыі больш чым утрая перавышала брытанскае. Аднак унутрыпалітычная нестабільнасць, слабасць гандлёва-эканамічнай інфраструктуры, а таксама фактычны правал мадэлі перасяленчага каланіялізму адсунуў Францыю на другое месца да сярэдзіны XVIII стагоддзя.
Найбольш прыкметна на эвалюцыі французскай каланіяльнай імперыі адбілася суперніцтва Францыі і Вялікабрытаніі, якое дасягнула апагею ў сярэдзіне XVIII стагоддзя, завяршыўшыся перамогай апошняй. Храналагічна гісторыю французскага каланіялізму можна падзяліць на наступныя перыяды:
Пры гэтым толькі нізоўі ракі Сенегал і шэраг астравоў Карыбскага мора, разам з Французскай Гвіянай, кантраляваліся Францыяй у перыяды як першай, так і і другой імперый.
1921 | 1926 | 1931 | 1936 | |
---|---|---|---|---|
Метраполія Францыі | 39.140.000 | 40.710.000 | 41.550.000 | 41.500.000 |
Калоніі, пратэктараты і падмандатныя тэрыторыі | 55.556.000 | 59.474.000 | 64.293.000 | 69.131.000 |
Усяго | 94.696.000 | 100.184.000 | 105.843.000 | 110.631.000 |
Працэнт ад сусветнага насельніцтва | 5,0 % | — | 5,1 % | - |
Крыніцы: INSEE,[1] SGF[2] |
У наступным спісе прадстаўлены ўсё тэрыторыі свету, якія калі-небудзь знаходзіліся ў каланіяльнай ці блізкай да яе залежнасці ад Францыі.