wd wp Пошук:

Другая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2019

Другая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2019 (29-ы чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па футболе ў Другой лізе) — трэці па рангу дывізіён (пасля Вышэйшай і Першай ліг) па футболе сярод беларускіх каманд 2019 года.

Турнір пачыналі 16 каманд, аднак у ліпені са спаборніцтваў зняўся жыткавіцкі ЮАС, вынікі матчаў з яго ўдзелам былі ануляваны, і колькасць удзельнікаў скарацілася да 15. У турніры разыгрывалася дзве пуцёўкі ў Першую лігу 2020, аднак пазней колькасць месцаў была павялічана да трох дзякуючы спыненню існавання мінскага «Тарпеда», якое выступала ў Вышэйшай лізе і пасля свайго зняцця пакінула вакансію ў Першай лізе на наступны год. З самага пачатку турніру лідарства захапіў дзяржынскі «Арсенал», аднак пазней значную канкурэнцыю яму стаў складаць клуб «Ашмяны-БДУФК». Тым не менш, «Арсенал» здолеў да канца турніру ўтрымаць першы радок і, дзякуючы валявой перамозе 2:1 над «Ашмянамі-БДУФК» у перадапошнім туры, датэрмінова стаў чэмпіёнам. «Ашмяны-БДУФК» засталіся другімі і таксама выйшлі ў Першую лігу. Трэці радок заняла «Маладзечна», якое пасля шэрагу няўдач на старце ўпэўнена правяло другую палову сезона, але не здолела дагнаць лідараў.

Склад удзельнікаў

 Змены ў параўнанні з папярэднім сезонам

Клубы, якія папоўнілі Другую лігу

Клубы, якія пакінулі Другую лігу

Перайменаванні клубаў

Клубы-ўдзельнікі


Асіповічы Нёман-Агра СМІаўтатранс Ашмяны-БДУФК Вікторыя Горкі Івацэвічы Энергетык-БДАТУ Клецк Узда Маладзечна ЮАС Андэрдог ДЮСШ-3-Стэнлес Арсенал Белшына-2Геаграфія ўдзельнікаў сезона 2019

Клуб Месца ў сезоне 2018 Горад Стадыён Умяшчальнасць
Андэрдог15 у Першай лізеЧысць«Школьны»500
Арсенал-ДзяржынскГарадскі1100
Асіповічы6Асіповічы«Юнацтва»2500
Ашмяны-БДУФК4АшмяныФАК525
Белшына-2-Бабруйскімя Пракапенкі1500
Вікторыя8Мар’іна ГоркаГарадскі1500
Горкі14Горкі«Спутнік»1512
ДЮСШ-3-Стэнлес-ПінскАкадэмія футбола360
Івацэвічы7ІвацэвічыКляноўка-Арэна1052
Клецк12КлецкГарадскі1000
Маладзечна9МаладзечнаГарадскі4800
Нёман-Агра10Стоўбцы«Юнацтва»650
СМІаўтатранс11Смалявіцкі раёнФАК400
Узда5УздаГарадскі900
Энергетык-БДАТУ13МінскБДАТУ781
ЮАС10 у Першай лізеЖыткавічы«Цэнтральны»524

Турнірная табліца

Месца Каманда Г В Н П Галы ± АЗаўвагі
1 Арсенал (Дзяржынск) 28 25 1 2 119  14 +105 76 Выхад у Першую лігу
2 Ашмяны-БДУФК 28 23 2 3 99  24 +75 71
3 Маладзечна 28 22 1 5 91  26 +65 67
4 Андэрдог (Чысць) 28 15 6 7 74  42 +32 51
5 Івацэвічы 28 15 2 11 59  44 +15 47
6 ДЮСШ-3-Стэнлес (Пінск) 28 14 4 10 51  47 +4 46
7 Узда 28 14 3 11 72  57 +15 45
8 Асіповічы 28 10 5 13 32  48 16 35
9 СМІаўтатранс (Смалявіцкі раён) 28 9 3 16 45  73 28 30
10 Белшына-2 (Бабруйск) 28 9 2 17 31  61 30 29
11 Вікторыя (Мар’іна Горка) 28 8 3 17 41  59 18 27
12 Горкі 28 6 9 13 38  58 20 27
13 Энергетык-БДАТУ (Мінск) 28 7 2 19 34  81 47 23
14 Клецк 28 4 7 17 34  92 58 19
15 Нёман-Агра (Стоўбцы) 28 3 2 23 32  126 94 11
11 ЮАС (Жыткавічы) 13 4 3 6 14  26 12 15Зняты з чэмпіянату1

Г — гульні, В — перамогі, Н — нічыі, П — паражэнні, Галы — забітыя і прапушчаныя галы, ± — розніца галоў, А — ачкі

Вынікі матчаў

Дома / На выездзе1 АНД АРС АСІАШМБШ2ВМГГОРДЮ3ІВЦКЛЕМАЛНСТСМІУЗДЭНБЮАС
Андэрдог 0:6 1:0 3:3 3:0 4:1 6:0 2:2 3:0 2:2 1:2 4:0 3:3 1:1 5:2
Арсенал 2:0 7:1 2:1 4:0 2:0 7:1 2:0 4:0 8:0 2:2 7:0 5:0 1:2 4:2
Асіповічы 2:2 0:4 0:6 0:2 3:1 0:0 1:0 1:0 2:0 1:4 3:0 1:0 1:0 3:1 1:0
Ашмяны-БДУФК 1:0 1:0 2:0 3:1 2:0 3:2 0:1 5:2 8:0 0:1 11:0 5:1 2:1 4:0 7:1
Белшына-2 4:3 0:8 0:2 0:2 1:0 1:0 0:0 1:0 3:0* 0:5 4:1 1:3 0:3 2:0
Вікторыя 1:2 2:4 0:0 0:5 1:0 0:0 1:2 2:0 5:0 1:3 8:1 1:3 3:4 2:1 0:2
Горкі 1:2 0:2 0:0 1:1 2:1 0:0 0:2 0:0 8:1 1:2 3:1 4:3 1:3 2:4
ДЮСШ-3-Стэнлес 0:4 0:8 1:0 1:2 4:0 2:1 6:0 0:3 6:1 0:4 6:1 2:1 1:3 3:2
Івацэвічы 2:4 0:5 4:3 1:3 4:3 4:0 3:1 2:2 1:0 3:0 7:0 4:2 3:0* 3:0* 0:1
Клецк 1:6 0:6 2:2 0:4 1:1 4:2 1:1 3:3 1:0 1:4 5:0 0:1 3:3 1:2
Маладзечна 2:0 1:2 3:0 1:5 3:0 3:0 3:1 0:1 2:0 3:0 8:0 5:1 1:0 3:1
Нёман-Агра 0:2 0:5 4:2 2:5 1:3 1:3 2:2 0:1 0:3 4:0 1:11 4:1 0:8 2:2 3:0*
СМІаўтатранс 3:2 1:5 2:1 1:4 1:0 0:3 1:1 4:2 1:2 2:1 1:5 4:2 1:3 1:2
Узда 1:6 0:2 1:3 3:6 6:3 8:1 0:2 2:0 1:3 4:5 2:1 5:3 2:2 5:2 0:0
Энергетык-БДАТУ 0:3 0:5 1:0 0:5 1:0 0:2 3:4 0:3 0:5 1:1 1:9 3:2 3:1 0:1
ЮАС 0:0 3:8 2:3 0:3 3:0 1:1 1:0
Прыведзены вынікі ўсіх матчаў, згуляных на 17 лістапада 2019 Крыніца: [football.by](http://football.by/stat/belarus/2019_2/allresults.html) 1 Каманда, якая гуляе на хатнім стадыёне, паказана ў левым слупку. \* У матчах «Івацэвічы» — «Узда», «Белшына-2» — «Клецк», «Нёман-Агра» — ЮАС і «Івацэвічы» — «Энергетык-БДАТУ» гаспадарам прысуджана тэхнічная перамога (3:0) па прычыне няяўкі гасцей. \*\* ЮАС быў выключаны з турніру пасля 13-га тура, вынікі матчаў з яго ўдзелам былі ануляваны. **Колеры**: сіні = перамога гаспадараў; жоўты = нічыя; чырвоны = перамога гасцей.

Статыстыка ігракоў

Бамбардзіры

Ігрок Клуб Галы
1 Аляксей ХадневічУзда30
2 Дзмітрый КупнеўскіАшмяны-БДУФК28
3 Дзмітрый АсіпенкаАрсенал26
4 Уладзіслаў Кнацько-ШтэркМаладзечна25
5 Віталь РушніцкіДЮСШ-3-Стэнлес22
6 Арцём МіраеўскіАрсенал17
7 Мікіта МятліцкіАндэрдог16
- Мікіта ПацкоАрсенал16
9 Арцём КійкоАрсенал15
- Аляксандр МінкоСМІаўтатранс15
11 Багдан ДубавікАрсенал14
- Януш ЛадуцькаАшмяны-БДУФК14

Крыніца: Football.By

Зноскі

    Спасылкі

    Тэмы гэтай старонкі (3):
    Катэгорыя·Другая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе
    Катэгорыя·Спорт у Беларусі ў 2019 годзе
    Катэгорыя·2019 год у футболе