wd wp Пошук:

ФК Энергетык-БДАТУ

«Энергетык-БДАТУ» — беларускі футбольны клуб з горада Мінск. З 2017 года выступае ў Другой лізе чэмпіянату Беларусі.

Гісторыя

Каманда «Энергазбыт» з’явілася ў 2011 годзе дзякуючы аднайменнаму прадпрыемству і першапачаткова выступала ў аматарскім чэмпіянаце Мінска[1]. У 2015 і 2016 гадах «Энергазбыт» станавіўся чэмпіёнам Мінска. У пачатку 2017 года стала вядома, што «Энергазбыт» папоўніць склад Другой лігі чэмпіянату Беларусі[2], сезон 2017 каманда пачала пад новай назвай «Энергетык-БДАТУ». У дэбютным сезоне сталічная каманда заняла 10-е месца з 14, акрамя таго стала пераможцам Рэгіянальнага Кубка Беларусі, адолеўшы ў фінале 29 кастрычніка клуб «Івацэвічы» (2:1).

У сезоне 2018 каманда працягвала ўдзельнічаць у Другой лізе, дзе доўгі час была ўнізе табліцы, і, толькі часова палепшыўшы сітуацыю, скончыла сезон на 13-м месцы з 15. У кастрычніку 2018 годзе «Энергетык-БДАТУ» ўдзельнічаў у адборачным раўндзе Кубка рэгіёнаў УЕФА, дзе тройчы прайграў: камандам Заходняга рэгіёна Балгарыі (1:3), Стамбула (0:3) і Паўднёвага Уэльса (1:3). У сезоне 2019 «Энергетык-БДАТУ» зноў знаходзіўся пераважна ўнізе табліцы Другой лігі і паўторна стаў 13-м.

У 2020 годзе «Энергетык-БДАТУ» стаў перадапошнім у сваёй групе ў Другой лізе, а ў сезоне 2021 у Мінскім дывізіёне пэўны час змагаўся за выхад у плэй-оф Другой лігі, але фінішаваў чацвёртым. У 2022 годзе ў дывізіёне горада Мінска каманда не была сярод фаварытаў і скончыла сезон у сярэдзіне табліцы, на 6-м месцы з 9.

Папярэднія назвы

Эмблемы

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Чэмпіянат і Кубак Беларусі

Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Кубак Заўвагі
2011Чэмпіянат Мінска (Д4)5
2012Чэмпіянат Мінска (Д4)4
2013Чэмпіянат Мінска (Д4)322135456–3144
2014Чэмпіянат Мінска ў 2014 годзе не праводзіўся1/64 фіналу
2015Чэмпіянат Мінска (Д4)1
2016Чэмпіянат Мінска (Д4)1
2017Другая (Д3)1026851341–59291/32 фіналу
2018Другая (Д3)1328741740–63251/16 фіналу
2019Другая (Д3)1328721934–81231/64 фіналу
2020Другая — Група B (Д3)1020231528–5991/32 фіналу
Матчы за 19 месца2021013–4
2021Другая — Мінскі дывізіён — Поўдзень (Д3)420113659–34361/128 фіналу
Другая — Мінскі дывізіён — Стыкавыя матчы (Д3)810012–5
2022Другая — Мінскі дывізіён (Д3)61653832–35181/128 фіналу

Зноскі

  1. Начальник «Энергетика-БГАТУ»: “Практически все футболисты команды — сотрудники «Энергосбыта»
  2. Новичком второй лиги станет минская команда «Энергосбыт»

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·ФК Энергетык-БДАТУ
Катэгорыя·Футбольныя клубы, заснаваныя ў 2011 годзе
Катэгорыя·2011 год у Мінску
Катэгорыя·Футбольныя клубы Беларусі
Катэгорыя·Футбольныя клубы паводле алфавіта