Антрапалогія беларусаў — комплекс прыкмет, якія вызначаюцца спадчынна і характарызуюць генатып і фенатып(руск.) бел. беларусаў.
Вядомы заолаг прафесар А. П. Багданаў на пасяджэннях Імператарскага таварыства прыродазнаўства, антрапалогіі і этнаграфіі неаднаразова звяртаў увагу ўдзельнікаў на заходнія губерні Расійскай імперыі, лічачы іх вельмі цікавымі для антраполагаў з-за змешвання розных народнасцяў. У 1886 годзе Таварыства накіравала ў Беларусь антрапалагічную экспедыцыю з К. М. Ікава і М. А. Янчука.
Тагачасныя даследаванні рускіх антраполагаў у першую чаргу складаліся ў вывучэнні фізічнага аблічча насельніцтва ў сувязі з іх этнічнай гісторыяй. Расавымі прыкметамі лічыліся форма галавы, форма твару, колер вачэй, колер валасоў, даўжыня цела. Па гэтым данным рабілася выснова пра этнарасавыя асаблівасці насельніцтва. Рыхтуючыся да паездкі, Ікаў пісаў: «Мы не маем абсалютна ні аднаго факту ў адносінах да беларусаў: ні вымярэнняў жывых, ні чэрапаў. Агульныя звесткі пра іх знешнасць прымушаюць іх прылічаць да таго ж белокурага еўрапейскага тыпу, як і германцаў і старажытных рускіх і славян, — прычым беларусы, па-відаць, захавалі гэты тып лепш за іншых. Такім чынам, адзінае пытанне, якое можа быць пастаўлена па адносінах беларусаў, наступнае: ці сапраўды беларусы захавалі ў значнай чысціні старажытны арыйскі бялявы антрапалагічны тып? Рашэннем гэтага пытання вызначыцца і стаўленне беларусаў да вялікарусаў, маларосаў, а таксама латышоў». К. Ікаў азначыў для абследаванняў найбольш, як ён лічыў, беларускія мясцовасці ― Слуцкі, Пінскі, Ігуменскі, Мазырскі і Барысаўскі паветы Мінскай губерні, а таксама Старабыхаўскі і Магілёўскі паветы Магілёўскай губерні і паўднёвую частку Полацкага павета з Лепельскім Віцебскай губерні. «Найбольш ізаляванымі з’яўляюцца паветы Пінскі, Мазырскі і Слуцкі Мінскай губерні — і іх неабходна ўключыць у кола даследавання. Але, быць можа, асаблівасці кліматычных і глебавых умоў і сама ізаляванасць гэтых мясцовасцяў аказалі ўплыў на беларусаў, які змяніў іх першапачатковы habitus…?»[1][2].
Але ўжо ў Беларусі Ікаў зразумеў, што яго задумы нерэальныя: «План занадта вялікі, ды і заснаваны на незнаёмстве з мясцовымі ўмовамі. У Беларусі няма нашых (расейскіх) сёл, а ёсць пасяленні, якія складаюцца з некалькіх двароў, яны большаю часткай знаходзяцца на значнай адлегласці адзін ад іншага; таму было амаль немагчыма атрымаць вымярэння, пераязджаючы з месца на месца, — на гэта спатрэбілася б шмат часу і сродкаў, ды і насельніцтва ў працоўную пару большаю часткай у поле. Акрамя таго, без удзелу прадстаўніка ўлады справа аказалася зусім невыканальнай, — а нельга ж было чакаць, каб прадстаўнік улады знайшоў магчымым вылучыць тую масу часу, якая спатрэбілася б на пераезды». Канчатковай мэтай сваёй працы Ікаў ставіў параўнальнае даследаванне марфалогіі рускіх, украінцаў і беларусаў. У Беларусі яму ўдалося вымераць і даследаваць каля 558 чалавек (290 мужчын, 128 жанчын, 140 дзяцей)
Антрапалагічная вывучэнне, то ёсць вымярэнне і апісанне сучаснага насельніцтва, справа новая. Тым больш цяжкасцяў яна павінна сустракаць ў нас. Лепшым па сваёй чысціні антрапалагічным матэрыялам з’яўляюцца сяляне. Але чалавек, які ведае стаўленне нашых народных мас да ўсяго незразумелага, лёгка зразумее стаўленне сялянства да невядомай асобы, якая прыехала з нейкімі незразумелымі мэтамі: з’яўляецца недавер і незадаволенасць, складаюцца небыліцы, пускаюцца плёткі… Вынікі маёй паездкі ў Беларусь вельмі сціплыя. Галоўная мая мэта была разведачная. Трэба заўважыць, што па антрапалогіі беларусаў няма зусім ніякіх матэрыялаў навуковага характару. Таму я паставіў сабе асноўнай задачай сабраць ў некалькіх пунктах дадзеныя па фізічнай арганізацыі беларусаў, не спыняючыся на падрабязнасьцях; я жадаў таксама атрымаць звесткі аб тых знешніх фактарах, якія маглі на працягу тысячагоддзяў аказаць свой ўплыў на агульныя з’явы арганізацыі насельніцтва Заходняга краю…
Ікаў прыйшоў да высновы, што ў большасці беларусаў захаваўся доўгагаловы тып, які яму сустракаўся ў курганных раскопках 700-гадовай даўніны, і ў меншай ступені ― шыракагаловы. На гэтай падставе ён палічыў, што ў этнагенезе беларусаў удзельнічалі нейкія іншыя групы ― хутчэй за ўсё, балцкія[3].
Ікаў спрабаваў звязаць пытанні фарміравання антрапалагічных асаблівасцяў тагачаснага насельніцтва Беларусі з гістарычнымі працэсамі. Ён першы ў антрапалогіі адзначыў ролю сацыяльна-эканамічных фактараў у фізічным развіцці насельніцтва, улічваючы дадзеныя побыту, працы і харчавання палешукоў[4]. Па яго словах, «меркаванне пра дрэнны уплыў умоў жыцця на антрапалагічны тып беларусаў не можа лічыцца занадта апрыёрным і смелым». Першым выказаў гіпотэзу, што з-за ізаляванасці асобных мясцовасцяў Беларусі тут існуе магчымасць захавання старажытнага антрапалагічнага тыпу. І, як высветлена потым, адрозненняў паміж беларускімі папуляцыямі менш, чым паміж украінскімі папуляцыямі, і значна менш, чым паміж рускімі папуляцыямі ― менш за 1 %, то бок, гэта хутчэй адзіны народ, а не сукупнасць папуляцый[5].
Антрапалагічныя даследванні ў Беларусі праводзіліся неаднаразова рознымі даследчыкамі. У ходзе Украінскай (Дзьячэнка, 1965) і Прыбалтыйскай (Вітаў, Чэбаксараў, 1959) антрапалагічных экспедыцый, пры правядзенні прац латышскага антрапалога Р. Я. Дзянісавай (1958) і маскоўскага даследчыка Вітава (Алексееў і інш., 1994), былі атрыманыя дадзеныя па 30-ці групах беларусаў, якія жывуць па ўсёй тэрыторыі краіны.
У 1972 г. А. І. Мікуліч правёў папуляцыйна-генетычнае даследванне беларусаў на базе пастаяннай Сібірскай генетыка-антрапалагічнай экспедыцыі, заснаванай на кафедры антрапалогіі МДУ ў 1959 г.
У канцы XX — пачатку XXI стагоддзяў развіццё малекулярнай біялогіі і малекулярнай генетыкі стымулявала генагеаграфічныя(англ.) бел. даследаванні народаў свету, у тым ліку беларусаў.
У 2005—2010 гадах у Інстытуце генетыкі і цыталогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі было праведзена даследаванне генафонду беларусаў паводле дадзеных пра тры тыпы генетычных маркераў — аўтасомных, мітахандрыяльных і Y-храмасомы.
Сучаснымі антраполагамі даказана непасрэдная генетычная пераемнасць антрапалагічнага тыпу насельніцтва Беларусі на працягу як мінімум двух тысячагоддзяў.
Мы прытрымліваемся той думкі, што ніякія перасяленні не маглі поўнасцю змяніць насельніцтва той ці іншай тэрыторыі, што пэўная частка яго захоўвалася і пасля змешвалася з прышлым. Гэта дае падставу лічыць у той ці іншай ступені продкамі беларусаў усе плямёны, якія жылі тут у даіндаеўрапейскі перыяд[6].
Картаграфаванне археолагамі старажытных помнікаў і знаходак сведчыць, што геаграфічны арэал старажытнабалцкіх паселішчаў ва Усходняй Еўропе папярэднічаў старабеларускаму насельніцтву на сучаснай тэрыторыі. Гэта прадвызначыла ўдзел балцкага субстрату (падасновы) у далейшым фарміраванні тутэйшых папуляцый, тапаніміцы, антрапалагічных рысах.
На тэрыторыі Беларусі антрапалагічныя рысы абарыгенаў (балты) захоўваліся і пераважалі, але з-за больш высокага ўзроўню матэрыяльнай і духоўнай культуры прышэльцаў (славяне) іх этнавызначальныя рысы сталі дамінаваць.
Паводле сукупнасці найбольш інфарматыўных расадыягнастычных рыс сярод груп беларусаў, літоўцаў, украінцаў Палесся, зборных груп рускіх і палякаў, якія жывуць на тэрыторыі Беларусі, найбольш блізкія аказаліся беларусы і літоўцы. Гэты вынік пацвярджаве, што насельніцтва паўднёва-ўсходніх раёнаў Прыбалтыкі і асноўнай тэрыторыі Беларусі ў антрапалагічным плане адгалінавалася ад аднаго радаслоўнага дрэва.
Даследванне генафонду насельніцтва Беларусі сведчыць аб бытаванні ў рэгіёне Беларусі блізкароднасных этнасаў. Устаноўлена адпаведнасць сучаснага генафонду беларусаў старажытнаму прабацькаўскаму. Паводле параўнання па 12 асноўных генах, літоўцы адрозніваюцца ад беларусаў на 2 гены, рускія — на 3, украінцы — на 4, палякі — на 6.
Прасочаны плаўныя пераходы паміж папуляцыямі ў напрамку з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Агульнаеўрапейская тэндэнцыя зменлівасці антрапагенетычнай структуры з паўднёвага захаду на паўночны ўсход устойліва захоўвалася. Беларусь, Усходняя Літва і Латвія, часткова Паўночна-Заходняя Украіна знаходзяцца ў агульнай антрапагенетычнай прасторы.
Доктар біялагічных навук, антраполаг і генетык Аляксей Мікуліч, зыходзячы з антрапалагічных прыкмет, а таксама распаўсюджанасці тых ці іншых груп крыві, кажа аб адзіным расавым тыпе беларусаў, аўкшайтаў, латгалаў, жыхароў Чарнігаўшчыны, Смаленшчыны, Браншчыны, так званай Новай Мазовіі і ўзводзіць гэты тып яшчэ да неалітычнага насельніцтва Усходняй Еўропы[7][8]:
Такім чынам, шматгадовыя антрапагенетычныя і генагеаграфічныя даследванні вясковага насельніцтва на тэрыторыі Беларусі дазваляюць нам з вялікай упэўнінасцю лічыць сучасных беларусаў прамымі нашчадкамі тутэйшага насельніцтва старажытнага насельніцтва. Фактычнае фарміраванне адаптыўнага тыпу хутчэй за ўсё адбывалася разам з эпахальнымі зменамі антрапалагічнага тыпу на працягу 100—150 пакаленняў, што доўжыць наша паходжанне ад палеаеўрапеоіднай расавай сукупнасці з часоў першанасельнікаў неаліту[9].
У параўнанні з мовай і культурай генафонд аказаўся больш стабільным. Аднак і назіранні за фальклорам, і палеаэтнаграфічныя крыніцы таксама дазваляюць меркаваць аб аўтахтоннай пераемнасці і глыбокай старажытнасці традыцыйнай беларускай культуры і побыту.
Продкі беларусаў адносяцца да шыракатварага меза-даліхакефальнага антрапалагічнага тыпу. Ён таксама адзначаецца ў некаторых груп славен Прыільмення, у чудзі паўночна-заходніх зямель, у іжоры, у некаторых этнічных груп Прыбалтыкі, у Прусіі, Нідэрландах і Скандынавіі. Гэты тып займае тэрыторыю Прыдняпроўя і Прыбалтыкі, і распаўсюджанне яго па-за межамі плямён даказвае яго фарміраванне ў больш старажытны час.
Паказальнік | Полацкія крывічы, дрыгавічы, радзімічы і драўляне |
Вяцічы Зарайскага краю, крывічы Валакаламскага, Рузскага паветаў, севяране і паляне Пераяслаўскага павета |
Паляне Чарнігаўскага павета |
Крывічы Бельскага павета |
Крывічы Ельнінскага, Бранскага паветаў, вяцічы |
Крывічы Кастрамскога, Уладзімірскага, Разанскага паветаў |
---|---|---|---|---|---|---|
Расавы тып | Еўрапеоідны | Еўрапеоідны | Еўрапеоідны | Еўрапеоідны | Уралапаноідны | Уралапаноідны |
Градацыя чарпнога паказальніка | Мезадаліхакефальная | Даліхакефальная | Мезадаліхакефальная | Суббрахікефальная | Даліхакефальная (субуральская) | Мезакефальная (сублапаноідная) |
Тып твару | Шырокі | Вузкі | Вузкі | Сярэднешырокі | ||
Чарапны ўказальнік | 73-36 | 71-73 | 73-74,5 | 79-80 | 72-74 | 75-76 |
Падоўжны дыяметр | 187-190 | 186-194 | 183,5-184,5 | 175 | 182-186 | 180-182 |
Папярочны дыяметр | 138-140 | 136-138 | 134,7-136,7 | 140 | 134-137 | 136-140 |
Тваравы ўказальнік | 48-52 | 52-54 | 52-54 | 50,1 | 52-53 | да 52 |
Вышыня твару | 67-70 | 67-70 | 68-70 | 67,6 | 68-69 | 64-68 |
Шырыня твару | 135-138 | 130-133 | 129-131 | 134 | 131-132 | 129-132 |
Носавы ўказальнік | 48 | 48 | 52 | 52 | 48 | 54 |
Вугал носавых указальнікаў | ад 30º і вышэй | ад 30º і вышэй | ад 30º і вышэй | 25-28º | 23º | 26º |
% антрапіннай формы грушападобнай адтуліны |
50-100 | 50-100 | 50-100 | 50-100 | 50-60 | 50-60 |
На тэрыторыі Беларусі існуюць 2 антрапалагічных тыпа:
Дзеля большай нагляднасці карціны расавай варыяцыі беларусаў выкарыстоўваецца кананічны аналіз. Паводле дзвюх пераменных можна правесці падзел беларусаў на 2 адносна аднародныя групы (кластары).
Першы кластар (зверху) уключае беларусаў, якія жывуць на поўначы і ў цэнтральнай зоне краіны. Другі (знізу) уключае групы, якія жывуць на поўдні — на Палессі. З-за адсутнасці на тэрыторыі Беларусі натуральных геаграфічных межаў яны не маюць моцных адрозненняў, але ўсё ж паўночныя беларусы адрозніваюцца па сваім антрапалагічным складзе ад жыхароў Палесся. Зоны двух кластараў перакрыжоўваюцца, то бок выдзеленыя адрозненні прадстаўлены ў выглядзе тэндэнцыі. Мяжу можна правесці па гарадах Брэст-Баранавічы-Магілёў-Быхаў-Крычаў.
Паўночныя беларусы адрозніваюцца ад паўднёвых значна меншай брахікефаліяй (галаўны ўказальнік у сярэднім раўняецца 82,0 % супраць 83,1 %), не такім нізкім і шырокім тварам, больш светлай пігментацыяй валос, большым ростам барады і менш часта сустракаемым увогнутым профілем спінкі і ўзнятым кончыкам носа.
Паўночныя і цэнтральныя беларусы і рускія вярховій Волгі, Дняпра і Заходняй Дзвіны адносяцца да валдайскага тыпу.
У той жа час адрозненні палескіх беларусаў і палескіх украінцаў ідуць у тым жа напрамку, што і адрозненні паўночных і паўднёвых беларусаў. У палескіх беларусаў у параўнанні з палескімі ўкраінцамі трохі менш выяўлена брахікефалія, трохі вышэй і вужэй твар, святлей пігментацыя, слабей рост барады.
Паводле камбінацый дэрматагліфічных прыкмет беларусы належаць да аднаго тыпу, для якога характэрны:
Абласныя групы максімальна набліжаны да сярэдняга тыпу беларусаў, але нязначныя адрозненні ўсё ж можна адзначыць. Так, у мужчын Усходняга Палесся назіраецца невялікае павелічэнне індэкса Камінса, а ў Заходнім Палессі паніжаны дэльтавы індэкс. Жанчыны Мінскай вобласці адрозніваюцца нязначным памяншэннем індэкса Камінса.
Абагульненыя дэрматагліфічныя адлегласці паміж абласнымі групамі малыя: у мужчын сярэдняе АДА раўняецца 5,8, а ў жанчын 7,1. Найбольшае падабенства ў мужчын назіраецца ў Мінскай і Віцебскай, а таксама ў Гомельскай і Магілёўскай абласцях (АДА раўняюцца, суадносна, 3,8 і 4,2). У жанчын максімальнае падабенства назіраецца ў Брэсцкай і Гомельскай абласцях (АДА раўняецца 3,4), а АДА ўсіх абласцей з Мінскай самыя вялікія (у сярэднім 8,2).
Геаграфічнае размеркаванне велічынь мае дысперсны характар, выяўленыя тэндэнцыі для асобных прыкмет не супадаюць. Можна казаць толькі аб лакальнай зменлівасці дэрматагліфічных прыкмет у беларусаў. Паводле карэляцыйныйнага аналізу таксама адсутнічае статыстычная ўзаемасувязь паміж прыкметамі.
У беларусаў зменлівасць усіх прыкмет высокая, але каафіцэнты іх варыяцыі менш, чым у еўрапеоідаў Еўропы і на тэрыторыі Усходняй Еўропы ў цэлым. Найменш варыябельнымі з’яўляюцца індэкс Камінса і дэльтавы індэкс, а самая варыябельная прыкмета — дадатковыя міжпальцавыя трырадыюсы. Таксама адзначаецца высокі індэкс Камінса.
Паказальнік | Брэсцкая в. (сумарна) |
Гомельская в. (сумарна) |
Мінская в. (сумарна) |
Віцебская в. (сумарна) |
Min | Max | S | V | Min | Max | S | V | Сярэдняе паводле ўсіх даследваных | |||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Пол | М | Ж | М | Ж | М | Ж | М | Ж | М | Ж | М | Ж | ||||||
Колькасць даследваных | 551 | 490 | 312 | 357 | 293 | 164 | 614 | 639 | 23 | 21 | 2226 | 1926 | ||||||
Дэльтавы індэкс (Dl10) | 12,26 | 12,02 | 12,74 | 11,92 | 12,53 | 12,21 | 12,79 | 11,87 | 11,44 | 13,70 | 0,60 | 4,7 | 10,81 | 13,00 | 0,48 | 4,0 | 12,62 | 11,96 |
Індэкс Камінса (Ic) | 8,61 | 8,53 | 8,95 | 8,66 | 8,58 | 8,22 | 8,62 | 8,66 | 7,90 | 9,65 | 0,40 | 4,6 | 8,00 | 9,40 | 0,33 | 3,8 | 8,70 | 8,58 |
Працэнтнае ўтрыманне асявога праксімальнага трырадыюса далоні (t) |
59,1 | 57,0 | 65,9 | 54,6 | 62,4 | 64,3 | 64,6 | 65,1 | 48,4 | 76,7 | 6,72 | 10,6 | 46,6 | 76,6 | 8,93 | 14,6 | 63,4 | 60,2 |
Узорнасць гіпатэнара (Hy) | 34,0 | 35,2 | 30,9 | 34,0 | 34,2 | 32,3 | 31,2 | 30,3 | 19,8 | 41,9 | 5,76 | 18,0 | 18,3 | 47,7 | 8,15 | 24,9 | 32,1 | 33,3 |
Частата дадатковых міжпальцавых трырадыюсаў далоні (ДМТ) |
17,2 | 15,0 | 17,2 | 13,3 | 20,3 | 17,6 | 20,6 | 13,6 | 9,0 | 25,2 | 4,21 | 22,7 | 5,9 | 21,8 | 4,31 | 30,3 | 18,1 | 14,0 |
Узорнасць на тэнары/першай міжпальцавай падушышцы (Th/1) |
11,3 | 9,3 | 11,5 | 10,0 | 7,9 | 4,99 | 9,6 | 11,3 | 10,1 | 9,4 | ||||||||
Еўрапеоідна-мангалоідны комплекс (ЕМК) | 40,6 | 45,1 | ||||||||||||||||
Абагульненая дэрматагліфічная адлегласць (АДА) |
14,4 | 14,1 |
Сярэднія значэнні мангалоіднага і паўночнаеўрапеоіднага комплексаў у беларусаў блізкія да велічынь у рускіх і ўкраінцаў.
Аналіз унутрагрупавой зменлівасці дэрматагліфічных паказальнікаў у беларусаў, рускіх і ўкраінцаў сведчыць пра гамагеннасць усіх трох этнічных груп і пра адсутнасць у іх накіраваных тэрытарыяльных адрозненняў. Аналіз папарных міжэтнічных АДА на ўзроўні тэрытарыяльных груп сведчыць пра блізкасць усходніх славян паводле крытэрыю статыстычнага падабенства.
Паводле АДА ў мужчын беларусы, рускія і ўкраінцы практычна не адрозны і разам з чэхамі і балгарамі ствараюць асноўны кластар, да якога далучаюцца палякі і славакі. У жанчын у асноўны кластар, адрозненні паміж галінамі якога малыя, уваходзяць усходнія славяне, палякі і чэхі.
Група | Беларусы | |
---|---|---|
Мужчыны | Жанчыны | |
Чэхі | 4,2 | 6,3 |
Славакі | 11,3 | 14,2 |
Палякі | 7,7 | 6,8 |
Балгары | 7,4 | 13,1 |
Фіны | 8,9 | 8,2 |
Саамы | 15,4 | 17,1 |
Карэлы | 12,9 | 7,3 |
Вепсы | 15,2 | 12,0 |
Эстонцы | 6,9 | 5,8 |
Літоўцы | 7,6 | 5,1 |
Латышы | 8,2 | 6,9 |
Мардва | 5,5 | 4,3 |
Комі | 7,0 | 9,4 |
Мары | 14,3 | 15,3 |
Удмурты | 14,4 | 13,5 |
Чувашы | 14,7 | 12,5 |
Татары казанскія(руск.) бел. | 10,9 | 9,2 |
Башкіры | 15,6 | 15,1 |
Малдаване | 4,8 | 5,7 |
Гагаузы | 10,7 | 9,2 |
Венгры | 7,0 | 7,8 |
Немцы | 2,9 | 7,5 |
Сучасныя беларусы, а таксама рускія і ў меншай ступені ўкраінцы, паказваюць высокія індэксы міжгрупавой зменлівасці паводле большасці прыкмет усходняга паходжання. Супастаўленне метадам кластарнага аналізу аданталагічных дадзеных паказала, што большасць даследваных груп беларусаў укладваецца ў аданталагічныя комплексы паўночна-заходніх рускіх.
Тым не менш, для сучасных беларусаў характэрны шэраг аданталагічных асаблівасцяў:
Сярэднія таксанамічныя адлегласці (СТА) паводле ўсіх 16 прыкмет вар’іруюцца ад 0,27 да 0,81.
Паказальнік | Min-max | N | p | max-min/p |
---|---|---|---|---|
Дыастэма I1 — I1 | 2,7-18,6 | 876 | 9,2 | 172,8 |
Краўдынг I² | 3,8-16,0 | 874 | 7,7 | 158,4 |
Рэдукцыя I² (бал 2) | 0-2,9 | 773 | 1,4 | 207,1 |
Рэдукцыя I² (бал 1) | 5,6-26,7 | 773 | 11,9 | 177,3 |
Лапатападобныя I1 | 0,9-10,7 | 876 | 5,7 | 171,9 |
Рэдукцыя гіпаконуса M² | 45,3-72,5 | 601 | 62,4 | 43,6 |
Пагорак Карабеллі | 27,6-51,4 | 831 | 38,3 | 62,1 |
Чатырохпагоркавыя M1 | 5,1-17,1 | 734 | 10,8 | 111,1 |
Шасціпагоркавыя M1 | 0-4,3 | 735 | 3,3 | 130,3 |
Чатырохпагоркавыя M2 | 71,2-88,8 | 646 | 84,1 | 20,8 |
Каленчатая складка med | 3,6-12,0 | 706 | 6,5 | 129,2 |
Ход разоры 2med II M1 | 37,1-59,4 | 651 | 45,5 | 49,0 |
Ход разоры 2med III M1 | 17,2-34,6 | 651 | 26,6 | 65,4 |
I pa (3) M1 | 7,5-24,1 | 632 | 17,7 | 93,8 |
Дыстальны грэбень трыганіда | 0-7,1 | 551 | 3,1 | 229,0 |
Пагорак TAMI | 2,3-10,3 | 688 | 4,8 | 166,7 |
Большасць беларусаў знаходзцца ў пераходнай зоне паміж паўднёвым грацыльным і формамі больш масіўнага аданталагічнага тыпу.
На тэрыторыі Беларусі можна вылучыць некалькі буйных аданталагічных тыпаў:
Паводле гэтага даследавання, найбольшая частка даследаваных геномаў беларусаў ўтрымоўвала гаплагрупы R1a(руск.) бел. (60 %) і I1b(руск.) бел. (17 %). Зыходзячы з частот гаплагруп Y-храмасомы (якая перадаецца ад бацькі нашчадкам мужчынскага полу) генафонд беларусаў можна ахарактарызаваць як еўрапейскі (на што паказвае гаплагрупа R1b3), ўсходнееўрапейскі (па перавазе гаплагрупы R1a) і паўночны ўсходнееўрапейскі (па прысутнасці гаплагрупы N3). Наяўнасць у значнай частцы папуляцыі гаплагрупы I1b сведчыць на карысць наяўнасці генетычных сувязяў і з народамі Паўднёвай Еўропы. Такім чынам, параўнанне вынікаў з геномам іншых еўрапейскіх народаў паказвае, што па маркерах Y храмасомы беларусы «выяўляюць высокае падабенства з усходнімі славянамі і большасцю заходніх славян, але генетычна далёкія ад балтаў»[18]. Акрамя таго, выяўлена генетычная супольнасць людзей, якая «ўтварае адзіны шчыльны кластар, які ўключае беларусаў, палякаў, рускіх паўднёва-заходніх абласцей (Белгародскай, Варонежскай, Курскай, Арлоўскай абласцей), а таксама рускіх Цвярской вобласці»[18]. Пры гэтым, адрозненні паміж паўночнымі і паўднёвымі беларусамі па дадзеным маркеры апынуліся мінімальнымі.
Даследаванне мітахандрыяльнай ДНК, якая перадаецца ад маці нашчадкам абодвух палоў, паказалі, што найбольшая частка генафонду беларусаў прадстаўлена гаплагрупай H(руск.) бел. (38 %), а астатнія частыя гаплагрупы J(руск.) бел., U5a(руск.) бел. і T(руск.) бел. (7-10 %). Назіраюцца «істотныя адрозненні паміж паўднёвымі і паўночнымі беларусамі. Яно дасягаецца за кошт выяўленай своеасаблівасці паўночных беларусаў, якая не звязана з балцкім субстратам ў матчыных лініях успадкоўвання — паўночныя беларусы ў роўнай ступені генетычна аддалены і ад балтаў, і ад заходніх славян (у тым ліку і ад палякаў), і ад фіна-уграў, і ад практычна ўсіх папуляцый ўсходніх славян»[18]. Таксама адзначаецца, што па мітахандрыяльнай ДНК «вельмі вялікае падабенства паўднёвых беларусаў з паўднёвымі і заходнімі рускімі папуляцыямі: да іх паўднёвыя беларусы ў 3-5 разоў генетычна бліжэй, чым да паўночных беларусам»[18].
Аўтасомныя маркеры — маркеры неполавых храмасом. Як правіла, гэтыя гены кадуюць сінтэз пэўных бялкоў, ферментаў і г. д.
Параўнальны аналіз генафондаў Заходняй Еўразіі паказаў, што “паводле аўтасомных(руск.) бел. ДНК маркераў ўсе ўсходнія славяне ўваходзяць у адзін кластар Усходняй Еўропы. Аднак рускія і ўкраінскія папуляцыі размешчаны бліжэй адзін да аднаго, чым да беларусаў… Рускія і украінцы аказваюцца бліжэй да папуляцый Заходняй і Паўднёвай Еўропы, чым беларусы. На жаль, па гэтых маркерах не вывучаныя бліжэйшыя заходнія і паўночныя суседзі беларусаў, і ў прыватнасці, балцкія народы. Можна меркаваць, што некаторая своеасаблівасць генафонду беларусаў звязана з укладам балцкага субстрата “[18].
Беларусы, а таксама ўсе рускія групы, украінцы і комі характарызуюцца агульнасцю геннага пула па ўказаных маркерах і адсутнасцю значнай міжпапуляцыйнай дыферэнцыяцыі[19].
Комплекс генаў HLA (галоўнага комплексу гістасумяшчальнасці) лакалізаваны на кароткім плячы 6-й храмасомы і займае 3500 тысяч пар аснаванняў, змяшчае больш за 220 генаў[20]. Ён выконвае функцыі генетычнага кантролю імуннага адказу і падтрымання імуннага гамеастазу[21]. Гены локуса HLA DP, DQ і DR кадуюць малекулы II класа, выяўленыя на паверхні антыген-прадстаўляючых клетак (хелпераў), у прыватнасці, B-лімфацытаў, T-хелпераў і некаторых іншых[22].
Сістэма HLA з’яўляецца адной з найбольш паліморфных генетычных сістэм. Паказана, што, нягледзячы на ўплыў накіраванага натуральнага адбору, размеркаванне генаў HLA II класа адэкватна адлюстроўвае генагеаграфію этнічных груп, і асаблівасці полімарфізму генаў HLA могуць быць выкарыстаны ў папуляцыйных даследаваннях [ 90 ] [ 91 ] .Найбольшы палімарфізм праяўляе ген DRB1, яго вывучэнне найбольш інфарматыўна пры папуляцыйных даследаваннях[23][24].
Частоты алеляў сістэмы DRB1 у некаторых усходнеславянскіх папуляцыях[23]:
Папуляцыя | Паўночныя беларусы (Віцебская вобласць) |
Паўднёвыя беларусы (Брэсцкая вобласць) |
Усходнія ўкраінцы (Хмяльніцкая вобласць) |
Заходнія ўкраінцы (Львоўская вобласць) |
Рускія (Валагодская вобласць) |
---|---|---|---|---|---|
Алель DRB1 | N=100 | N=105 | N=137 | N=102 | N=121 |
*01 | 10.0 % | 10.5 % | 9.5 % | 12.2 % | 12.4 % |
*03 | 7.0 % | 9.0 % | 5.5 % | 7.8 % | 7.4 % |
*04 | 7.5 % | 12.9 % | 10.9 % | 11.3 % | 14.0 |
*07 | 10.5 | 10.5 | 14.6 | 15.2 | 14.9 |
*08 | 5.5 % | 2.9 % | 3.6 % | 5.4 % | 5.4 % |
*09 | 0 | 1.9 % | 0.4 % | 1.5 % | 2.5 % |
*10 | 0 | 0.5 % | 1.1 % | 0 | 0.4 % |
*11 | 15.0 % | 13.3 % | 18.6 % | 18.6 % | 9.5 % |
*12 | 4.0 % | 3.8 % | 2.2 % | 0.5 % | 1.2 % |
*13 | 16.5 % | 11.9 % | 12.4 % | 10.8 % | 14.9 % |
*14 | 1.0 % | 2.9 % | 2.2 % | 2.0 % | 1.2 % |
*15 | 18.0 % | 13.3 % | 10.2 % | 9.8 % | 14.5 % |
*16 | 5.0 % | 6.7 % | 8.8 % | 5.9 % | 1.6 % |
Аўтары прыйшлі да высновы, што «адрозненні паміж беларускімі папуляцыямі менш, чым адрозненні паміж украінскімі папуляцыямі і нашмат менш, чым адрозненні паміж рускімі папуляцыямі. Гэта значыць, што розныя папуляцыі беларусаў генетычна вельмі падобныя адзін на аднаго»[18]. У той жа час, адносна пытання аб падобнасці генафонду беларусаў на балтаў і славян, аўтары адзначаюць, што «па бацькоўскай лініі адрозненні беларусаў ад балтаў выяўленыя вельмі відавочна — паводле гаплагрупы Y беларусы належаць да кола ўсходніх і заходніх славян. Па матчынай лініі (гаплагрупы мтДНК) беларусы ў роўнай ступені падобныя і на балтаў, і на славян — як заходніх, так і ўсходніх»[18].
Мастацкія творы
Сучасныя выявы