wd wp Пошук:

Барысаўскі павет

Барысаўскі павет (руск.: Борисовский уезд) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на Беларусі ў 1793—1924.

Утвораны ў складзе Мінскай губерні пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай. Цэнтр — г. Барысаў. Плошча 10182,5 км², насельніцтва 240 764 чал. (1897). У 1917 павет уключаў 28 валасцей: Бытчанскую, Бягомльскую, Бярэзінскую, Валасевіцкую, Велікадолецкую, Вітуніцкую, Восаўскую, Вяляціцкую, Гайнаслабодскую, Глівінскую, Дзмітравіцкую, Докшыцкую, Зачысцкую, Зембінскую, Кішчынаслабодскую, Красналуцкую, Лагойскую, Лошніцкую, Мільчанскую, Мсціжскую, Плешчаніцкую, Прусавіцкую, Смалявіцкую, Тумілавіцкую, Ухвальскую, Халопеніцкую, Эсьмонскую, Юр’еўскую. У сакавіку 1921 Докшыцкая, Тумілавіцкая і частка Мільчанскай воласці (2-я частка перайменавана ў Горненскую воласць) адышлі да Польшчы; з Вілейскага павета ў Барысаўскі павет перададзена Крайская воласць. У чэрвені 1924 далучаны Лукомская і Чарэйская воласці са скасаванага Бачэйкаўскага павета. 17.7.1924 павет скасаваны, большая частка валасцей уключана ў Барысаўскую округу.

Насельніцтва

Гл. таксама

Зноскі

  1. Міхась Мацельскі. Вынікі невядомага перапісу(недаступная спасылка) // «Гоман Барысаўшчыны» №4(121) за 2009 год

Спасылкі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Барысаўскі павет
Вікіпедыя:Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Гісторыя Барысава
Паветы Мінскай губерні