wd wp Пошук:

Гарадок

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Гарадок (значэнні).

Гарадо́к[2] (афіц. транс.: Haradok) — горад у Віцебскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Гарадоцкага раёна, на рацэ Гаражанка. За 30 км на поўнач ад Віцебска каля возера Лугавое, на аўтамабільнай дарозе Віцебск—Невель. Чыгуначная станцыя на лініі ВіцебскНевель. Насельніцтва 12 193 чалавек (2017)[3].

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Узнік на месцы старажытнага ўмацаванага паселішча, якое, відаць, знаходзілася ў пойме Гаражанкі. Магчыма, у позніх летапісах XVI ст. згадваецца як «Гарадок каля Полацка» у сувязі з міфічнымі падзеямі сярэдзіны XIII ст., калі каля Гарадка нібыта адбылася бітва паміж палачанамі і літоўскім войскам на чале з міфічным князем Мінгайлам. У канцы XVI ст. існаваў Гарадоцкі замак з магутнымі абарончымі валамі і пяццю вежамі. На карце Станіслава Пахалавецкага (1579), паказаныя Вялікі і Малы Гарадок. На карце Тамаша Макоўскага (1613) Гарадок пазначаны як мястэчка Віцебскага ваяводства ВКЛ. Быў дзяржаўнай маёмасцю. Пад 1650 г. у Гарадку ўпамінаецца Ільінская царква, пераўтвораная ва уніяцкую, у гэтым жа годзе яна была вернута праваслаўным. Паводле некаторых звестак, у XVI ст. Гарадок меў свой герб: выява ільва на залатым полі.

У складзе Расійскай імперыі

Герб Гарадка ў 1781 годзе

Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) Гарадок увайшоў у склад Расійскай імперыі. 3 1777 года зрабіўся цэнтрам Гарадоцкага павета Полацкай губерні.

У 1778 годзе быў распрацаваны першы генеральны план Гарадка з рысамі класіцызму. 3 1796 года Гарадоцкі павет у Беларускай, а з 1802 года — Віцебскай губернях. У 1781 годзе Гарадок атрымаў статус горада і новы герб з выявай Пагоні. У канцы XVIII стагоддзя ў ім 169 дамоў, у 1860 годзе — 377 дамоў, 4075 жыхароў. У горадзе працавалі фабрыка паташу, 19 дробных саматужных прадпрыемстваў, 75 крам. Былі царква, 6 яўрэйскіх малітоўных дамоў. У 1887 годзе ў горадзе дзейнічалі 23 прадпрыемствы, працавалі бальніца, рамесная школа, царкоўнапрыходскае вучылішча.
На працягу 2-й паловы 19 ст. паводле праекта планіроўкі 1846 горад рос уздоўж шашы Віцебск — Пецярбург. Пасля 1904 года, калі была пракладзена чыгунка, Гарадок развіваўся паміж вакзалам і рынкам. Паводле перапісу 1897 года, у Гарадку значыліся 5023 жыхары. У 1905 годзе — 21 мураваны і 834 драўляныя дамы, 6480 жыхароў. Працавалі 14 заводаў, фабрыка, паравы млын. Дзейнічалі 2 мужчынскія, 3 жаночыя вучылішчы, бальніца, 3 аптэкарскія магазіны, бібліятэка, 2 царквы, 10 сінагог.

Найноўшы час

17 ліпеня 1924 года стаў цэнтрам Гарадоцкага раёна.

У час Вялікай Айчыннай вайны 10 ліпеня 1941 года Гарадок акупіраваны. За час акупацыі горад амаль поўнасцю разбураны, у горадзе і раёне загублена больш за 8 тыс. мірных жыхароў. Захопнікі стварылі ў Гарадку лагер смерці, дзе загінула 2,5 тыс. чалавек. 24 снежня 1943 у выніку Гарадоцкай аперацыі Гарадок вызвалілі войскі 1-га Прыбалтыйскага фронту.

Пасля вайны горад паступова адбудаваўся. У 1966 годзе быў распрацаваны праект планіроўкі. У 1977 годзе прыняты генеральны план горада. Узведзены новыя мікрараёны з шматпавярховымі дамамі.

У 1997 годзе Гарадок адзначыў 220-годдзе з дня прысваення яму статуса горада.

Насельніцтва

Эканоміка

Прадпрыемствы лёгкай, дрэваапрацоўчай, харчовай прамысловасці. Ільнозавод. Гарадок вядомы як цэнтр ганчарнага промыслу (так званая гарадоцкая кераміка). Гасцініца «Раўбічы».

Культура

Дом культуры, 2 бібліятэкі, Гарадоцкі раённы краязнаўчы музей, Дом рамёстваў і фальклору. Гарадоцкая Троіцкая царква (1999).

Адукацыя

Гарадоцкі аграрна-тэхнічны каледж, Гарадоцкі прафесійна-тэхнічны каледж сельскагаспадарчай вытворчасці, 2 сярэднія, 8-гадовая, дзіцяча-юнацкая спартыўная школы, школа мастацтваў

СМІ

У горадзе выдаецца раённая газета «Гарадоцкі веснік».

Спорт

Дзейнічае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Гарадоцкі цэнтр спорту і турызму Раўбічы».

Славутасці

Помнік у гонар воінаў-вызваліцеляў

Вядомыя асобы

Фотагалерэя

Гл. таксама

Зноскі

  1. Численность населения на 1 января 2022 г. и среднегодовая численность населения за 2021 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2022.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  3. 1 2 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  4. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Гарадок
Катэгорыя·Мястэчкі Віцебскага ваяводства
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты Гарадоцкага раёна
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі без сельсавета