wd wp Пошук:

Аўкштайты

Аўкштайты (аўкшайты) — група балцкіх плямёнаў, якая вылучылася ў 1-м тыс. н.э. на тэрыторыі Літвы. Упершыню згадваюцца ў Дузбургскай хроніцы ў сувязі з падзеямі 1294—1300 гадоў[крыніца?]. У сярэдневякоўі аўкштайтамі называлі паўднёва-ўсходнія плямёны літоўцаў у адрозненне ад заходніх — жэмайтаў[крыніца?]. Цяпер аўкштайты — этнаграфічная група літоўцаў, якія жывуць пераважна ў паўднёва-ўсходняй частцы Літоўскай Рэспублікі, гавораць на аўкштайцкім дыялекце літоўскай мовы.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Народы Літвы
Катэгорыя·Артыкулы са сцвярджэннямі без крыніц
Катэгорыя·Аўкштайція
Катэгорыя·Усходнія балты