wd wp Пошук:

Славене

Славе́не, ці ільменскія славянеусходнеславянскае этнапалітычнае аб’яднанне, якое ў другой палове 1 тысячагоддзя н.э. займала тэоыторыю ў басейне возера Ільмень, у X—XIII стст. рассяляліся на Іжорскім плато, па рацэ Малога дасягалі Яраслаўскага Паволжа і Волга-Окскага міжрэчча. Займаліся земляробствам, паляваннем, рыбалоўствам, будавалі наземныя зрубныя дамы з пячамі-каменкамі. Асноўным тыпам іх паселішчаў былі селішчы. Першыя гарадзішчы ўзніклі ў VIII ст. Найбольш старажытныя помнікі славен — пахавальныя сопкі з абрадам трупаспалення.

У IX—X стст. побач з сопкамі пашыраны курганы з трупаспаленнем. З пачатку XI ст. пераважаў пахавальны абрад з трупапалажэннем. Наяўнасць у сопках фінскіх элементаў пахавальнага абраду адлюстроўвае працэс славянізацыі мясцовых фіна-угорскіх плямён. Лічаць, ўто продкі славен рухаліся ў Прыільменне праз землі балтаў, у якіх запазычылі іх звычай рабіць курганныя насыпы над нябожчыкамі. Этнавызначальныя рысы славен — ромба — і авальнашчытковыя скроневыя кольцы XI—XIV стст. (на Беларусі падобныя рэчы знойдзены каля Радашковіч і ў Чапліне). У IX ст. славене і крывічы разам з фінскім племем утварылі палітычны саюз. Цэнтр славен — горад Ноўгарад. Землі славен сталі ядром уладанняў Наўгародскай феадальнай рэспублікі.

Існуе меркаванне, што пад час славянскай каланізацыі славене першымі, да крывічоў[1], прайшлі з захаду цераз землі сучаснай Беларусі, часткова асеўшы на Нёмане, Верхнім Дняпры, Дзвіне, і былі потым адціснуты крывічамі далей на поўнач, да воз. Ільмень, дзе ўтварылі сваё княжанне. Часам, наадварот, лічацца першымі, дагістарычнымі славянскімі насельнікамі земляў сучаснай Беларусі (і наогул, земляў былых Мінскай, Магілёўскай, Валынскай губерняў), якія ў VI ст. перасяліліся на Балканы[2].

Гл. таксама

Крыніцы

Зноскі

  1. Наогул, дарэшты гэта не высветлена. [Ерм1990] С. 25—27.
  2. Паводле П. Шафарыка. [Ерм1990] С. 26.
Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Славянскія плямёны
Катэгорыя·Славянскія плямёны ў Беларусі