wd wp Пошук:

Ген

Схема транскрыпцыі гена

Ген (стар.-грэч.: γένος — род) — структурная і функцыянальная адзінка спадчыннасці, якая кантралюе развіццё пэўнай прыкметы або ўласцівасці. З дапамогай гена адбываецца запіс, захаванне і перадача генетычнай інфармацыі. Умоўна ген можна ўявіць як адрэзак малекулы ДНК (у некаторых вірусаў і фагаў — малукулы РНК), які ўключае нуклеапратэідную паслядоўнасць з закадзіраванай у ёй першаснай структурай поліпептыду (бялку) або малекулы транспартнай ці рыбасомнай РНК, сінтэз якіх кантралюецца гэтым генам.

У вышэйшых арганізмаў (эўкарыёт) ген знаходзіцца ў храмасомах і ў арганелах цытаплазмы (мітахондрыях, хларапластах і інш.); кожны з іх займае ў храмасоме дакладнае месца — локус. Сукупнасць усіх генаў арганізма складае яго генатып.

Кожна ген, які ўключае ад некалькіх соцень да 1500 нуклеатыдаў, адказны за сінтэз пэўнага бялку (поліпептыднага ланцуга), ферменту і г.д. Кантралюючы іх утварэнне, ген кіруе ўсімі хімічнымі рэакцыямі арганізма і тым самым вызначае яго прыкметы.

Важная ўласцівасць генаў — спалучэнне іх высокай устойлівасці (нязменнасці ў шэрагу пакаленняў) са здольнасцю да мутацый, якія служаць асновай зменлівасці арганізмаў, што дае матэрыял для натуральнага адбору; у чалавеку зрэдку прыводзіць да генных хвароб.

Распрацаваны метады выдзялення, сінтэзу і кланавання (размнажэння) генаў. Створаны банк генаў для розных груп арганізмаў.

Класіфікацыя

Адрозніваюць гены:

паводле лакалізацыі на храмасоме:

Вылучаюць таксама алельныя і неалельныя гены.

Гісторыя

Дыскрэтныя спадчынныя задаткі адкрыў у 1865 годзе Г. Мендэль, у 1909 годзе В. Іагансен назваў іх генам. У 1911 годзе Т. Морган і яго супрацоўнікі даказалі, што ген з’яўляецца ўчасткам храмасомы, склалі першыя храмасомныя карты, на якіх пазначылі размяшчэнне асобных генаў на храмасомах.

Гл. таксама

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Структура геному
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара