wd wp Пошук:

Слуцкі павет

Слу́цкі павет  — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мінскага намесніцтва, Мінскай губерні Расійскай імперыі і Беларускай ССР; існавала ў 17931924 гадах. Цэнтр — горад Слуцк.

Плошча 7,8 тыс. км². У 1897 годзе ў павеце пражывала 260,5 тыс. чалавек.

У канцы 1796 года да Слуцкага павета далучана тэрыторыя скасаванага Нясвіжскага павета[1].

У 1866 годзе ў павеце ўтвораны 23 воласці: Быстрыцкая, Вызнянская, Гавезнанская, Грэская, Грыцавіцкая, Грозаўская, Заастравецкая, Кіявіцкая, Клецкая, Кругавіцкая, Ланьская, Ляхавіцкая, Мядзведзіцкая, Пагосцкая, Пацейкаўская, Раманаўская, Сіняўская, Слуцкая (цэнтр — вёска Лучнікі), Старобінская, Целядовіцкая, Цімкавіцкая, Царэўская, Чапліцкая.

З 1907 года ў маёнтку Акімаўскае Слуцкага павета дзейнічаў Акімаўскі завод сельскагаспадарчага інвентару, які вырабляў дробны сельскагаспадарчы інвентар. У 1914 годзе працавала больш за 50 рабочых. У 1921 годзе завод быў рэарганізаваны ў сельскагаспадарчую майстэрню.

З 1 студзеня 1919 года павет у складзе ССРБ, Літоўска-Беларускай ССР, з чэрвеня 1920 года ў БССР. З сакавіка 1921 года Слуцкі павет у складзе Польшчы[1]. У маі 1922 года да павета далучана Любанская вобласць Бабруйскага павета[1]. !7 ліпеня 1924 года Слуцкі павет скасаваны, а яго тэрыторыя ўвайшла ў Слуцкую акругу[1].

Вядомыя асобы

Гл. таксама

Зноскі

  1. 1 2 3 4 БелЭн, 2002

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Гісторыя Слуцка
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Паветы Мінскай губерні
Слуцкі павет
Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам