wd wp Пошук:

Леанід Мендэлевіч Левін

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Левін.

Леанід Мендэлевіч Левін (нар. 25 ліпеня 1936, Мінск — 1 сакавіка 2014, Мінск) — беларускі архітэктар. Заслужаны архітэктар БССР (1988), лаўрэат Ленінскай прэміі і Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, акадэмік Міжнароднай і Беларускай акадэміі архітэктуры (1997), старшыня Саюза беларускіх яўрэйскіх грамадскіх аб’яднанняў і абшчын з 1991 па 2014 год.

Адзін з аўтараў мемарыяльнага комплексу «Хатынь», за які (у складзе аўтарскага калектыву) быў удастоены Ленінскай прэміі.

Біяграфія

Нарадзіўся 25 ліпеня 1936 года ў Мінску ў сям’і Мендэля Моўшавіча і Лізаветы Левіных[2]. Скончыў 13-ю школу. Бацька ў першыя дні вайны сышоў на фронт, а маці і бабуля з маленькімі дзецьмі Лёнем і Мацільдай эвакуіравалася з Мінска, дабраўшыся таварнякамі да станцыі Кара-Балты ў Кыргызстане. Лізавета Левіна памерла там ад знясілення[3].

У 1954—1960 гадах вучыўся ў Беларускім політэхнічным інстытуце. У 1960—1997 гадах працаваў у Інстытуце «Мінскпраект» (ад архітэктара да кіраўніка Майстэрні па забудове цэнтра Мінска).

1960—1967 — удзел у стварэнні парку імя 50-годдзя Савецкай улады. Член КПСС з 1965 года.

1968 — удзел у стварэнні выставачнага павільёна ВДНГ БССР у Мінску.

1970 — у складзе аўтарскага калектыву быў уганараваны Ленінскай прэміяй за мемарыяльны комплекс 1968—1969 гг. «Хатынь».

З 1997 года — дырэктар уласнай творчай майстэрні УП «Творчая майстэрня архітэктара Л. Левіна».

Сябры і калегі — скульптар Анатоль Анікейчык, архітэктар Юрый Градаў.

Памёр 1 сакавіка 2014 года ў Мінску. Пахаваны 4 сакавіка на Цэнтральнай алеі Усходніх могілак у Мінску[4].

Грамадская дзейнасць

Член Саюза архітэктараў СССР з 1963 года, пасля член Саюза архітэктараў Беларусі. Член каардынацыйнага Савета Сусветнага кангрэса рускамоўнага яўрэйства, член Генеральнага Савета Еўраазіяцкага яўрэйскага Савета. Старшыня Беларускага аб’яднання яўрэйскіх арганізацый і абшчын (1991), старшыня Мінскага яўрэйскага дабрачыннага фонду «Хэсэд-Рахамім», старшыня гістарычнага таварыства «Трасцянец». Старшыня Міжнароднай яўрэйскай акадэміі мастацтва[5].

Работы

Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве і самастойна):

Мемарыяльныя комплексы

Мемарыяльны комплекс «Хатынь»
Мемарыяльны комплекс ахвярам халакоста «Яма»

Помнікі

Мемарыяльны комплекс «Прарыў»
Помнік Янку Купалу ў Мінску

Праекты будынкаў і збудаванняў

Будынак Мінскага гаркама КПБ
Станцыя метро «Няміга»

Будынак тэатра лялек і кінатэатра «Піянер» (1965; у сааўтарстве з Г. Заборскім), інтэрнат трактарнага завода па вул. А. Кашавага (1966), павільён ВДНГ БССР (1968), будынак гаркама КПБ (1979; цяпер — Міністэрства замежных спраў), станцыі метрапалітэна «Плошча Леніна» (1984)[7] і «Няміга» (1990) у Мінску.

Іншае

Праект дэталёвай планіроўкі і забудовы цэнтра Мінска (1970—1975), праспекта Машэрава (1980-я)[5], добраўпарадкаванне праспекта Машэрава і набярэжнай р. Свіслач у цэнтры горада (19701975)[7], рэканструкцыі цэнтра Давыд-Гарадка (2000)[5]. Рэгенерацыя Траецкага прадмесця (Мінск, 1980—1986), праекты рэгенерацыі Верхняга горада[7], вуліцы Нямігі, Ракаўскага прадмесця.

Аўтар сцэнаграфіі спектакля «Палёты з Анёлам» (2000), Аўтар кнігі «Хатынь», якая атрымала прэмію за наватарства ў вобласці літаратуры, нарысаў пра архітэктуру ў спецыялізаваным і масавым друку[5].

Сям’я

У шлюбе з архітэктарам Наталляй Афанасьевай меў дачку Галіну Левіну, таксама архітэктара.

Узнагароды і прэміі

Заслужаны архітэктар Рэспублікі Беларусь (1988). Лаўрэат Прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1967) за стварэнне мемарыяльных збудаванняў, якія ўвекавечваюць подзвіг савецкага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, Прэміі Ленінскага камсамола Валгаграда, Ленінскай прэміі (1970). Узнагароджаны двума Ганаровымі граматамі і Граматай Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь[5], ордэнам «За заслугі перад Федэратыўнай Рэспублікай Германія».

Памяць

Крытыка

У якасці грамадскага дзеяча не раз паддаваўся крытыцы за недастатковае веданне рэалій яўрэйскага жыцця, пасіўнасць у зносінах з органамі ўлады, схільнасць да аўтарытарызму ў кіраванні [12][13].

Зноскі

  1. Левин Леонид Менделевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. «Обнял я деревце и попрощался с Лизой»: он вернулся с фронта и узнал, что жена умерла от дистрофии. История семьи архитектора Левина Архівавана 25 жніўня 2018.
  3. Непридуманная история военного почтового романа Архівавана 13 чэрвеня 2021.
  4. У Мінску развіталіся з архітэктарам Леанідам Левіным Архівавана 7 сакавіка 2014.
  5. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 Левин Леонид Менделевич // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. Минск: Энциклопедикс, 2014. −140 с. ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
  6. Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыклапедыя / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.
  7. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 Абрамович Юрий Николаевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др.. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
  8. «Мастацтва» № 5 (410). 2017
  9. «Мастацтва» № 7 (412). 2017
  10. 1 2 3 4 http://belisrael.info/?p=15421
  11. https://belisrael.info/?p=26935
  12. Зуборев Л. Как создавалось «Общество еврейской культуры»
  13. Рубинчик В. О Левине и левинщине

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (27):
Катэгорыя·Акадэмікі Беларускай акадэміі архітэктуры
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя
Катэгорыя·Супрацоўнікі Мінскпраекта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1936 годзе
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Памерлі 1 сакавіка
Катэгорыя·Заслужаныя архітэктары Беларускай ССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 ліпеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Лаўрэаты Ленінскай прэміі
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Жлобіна
Катэгорыя·Архітэктары СССР
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Катэгорыя·Дзеячы яўрэйскіх грамадскіх арганізацый
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вучні Сяргея Каткова
Катэгорыя·Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Ленінскага камсамола БССР
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна За заслугі перад ФРГ
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Памерлі ў 2014 годзе