wd wp Пошук:

Вуліца Няміга

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Няміга.

вуліца Няміга, скрыжаванне з вуліцай Гарадскі Вал, Мінск, Беларусь
вуліца Няміга, скрыжаванне з вуліцамі Гарадскі Вал і Раманаўская Слабада

Няміга, да 60-х гг. XX ст. Нямізская — адна з найстаражытнейшых вуліц Мінска, ідзе ад цэнтра горада на захад ад вуліцы Багдановіча да плошчы Багушэвіча.

Гісторыя

Петрапаўлаўскі сабор і савецкі шматпавярховы жылы дом

Паводле архелагічных дадзеных, узнікла ў пач. 12 ст. уздоўж ракі Нямігі, магчыма, падобна да вуліц Лагойскай, Койданаўскай, Барысаўскай і Заслаўскай, на старажытнай дарозе. Пачыналася ад брамы Менскага замку (цяпер выхад са ст.м. Няміга).

З пач. 17 ст. вуліца забудоўвалася 2-3-павярховымі каменнымі дамамі ў стылі барока і класіцызму, якія будаваліся ўшчыльную адзін да другога, шырыня вуліцы складала 4 — 4,5 метра. Уваход у двары, г.зв. каменныя калоджежы з адрынамі, прыбіральнямі і выграбнымі ямамі, ажыццяўляўся праз аркавыя брамы у фасадах—драўляныя, каваныя ці жалезныя, якія звычайна на ноч замыкаліся засовам. На вуліцы месцілася мноства невялікіх крамак і крам, яна была цэнтральнай вуліцай Ніжняга (Нізкага) рынку, мела для горада і наваколля вялікае гандлёвае значэнне. У 19 ст. уключала Ніжні і Рыбны рынкі (на злучэнні вуліц Нямігі і Ракаўскай-Астроўскага) і злучала гандлёвую плошчу на Траецкай гары з месцамі гандлю Раманаўскага прадмесця (раён вуліц Мяснікова і Раманаўская Слабада).

XX стагоддзе

Псеўдагістарычная забудова вуліцы
Псеўдагістарычная забудова на скрыжаванні з Камсамольскай вуліцай

Да пачатку 20 ст. па вуліцы працякаў ручай — рэштка р. Нямігі, які пасля ліўневых дажджоў, а таксама ўвесну і ўвосень разліваўся, затапляў вуліцу і рынкавыя пллошчы. Для прадухілення гэтай штогадовай паводкі было вырашана закласці Нямігу ў бетонныя трубы, у 1926 годзе заклалі ў калектар ніжняе цячэнне ручая, а саму вуліцу над калектарам забрукавалі, вузкія ходнікі заасфальтавалі. Аднак гэта не выратавала вуліцу ад затапленняў.

Традыцыйная назва вуліцы — Нямізская, Нямігай яна канчаткова стала толькі ў сярэдзіне 60-х гадоў. Частка вуліцы ад Сьв. Петра-Паўлаўскага (у 1793-1933 гг. Екацярынінскага) сабора да вуліцы Зыбіцкай да рэвалюцыі называлася Кацярынінскай, у міжваенны час - Калініна. Падчас Другой сусветнай вайны акупанты перайменавалі Нямізскую ў Pionierstrasse (Сапёрную вуліцу)[1].

У паваенны час вуліца працягвала быць гандлёвым цэнтрам Мінска. У 1955 годзе заклалі ў калектар верхняе цячэнне Нямігі, што бегла яшчэ на паверхні ў раёне Таварнай станцыі, аднак гэта не беражэ раён ад паводак і ў 21 ст. У сярэдзіне 1970-х старыя дамы на вуліцы былі знесеныя, пасля чаго пабудаваны шматпавярховы жылы дом і вуліца набыла сучасны выгляд.

У 1970-х на вуліцы і ў прылеглым раёне праводзіліся здымкі фільма «Руіны страляюць…».

Азеляненне

На скрыжаванні з вуліцай Гарадскі Вал размешчыны сквер Адама Міцкевіча.

Зноскі

  1. Plan der Stadt Minsk. Anbefertigt im Juli 1941 durch Kommandeur der Bautruppen 9.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Вуліцы Мінска
Цэнтральны раён (Мінск)
Вуліца Няміга
Маскоўскі раён (Мінск)
Вуліцы Мінска
Вуліцы паводле алфавіта
Артыкулы пра вуліцы Мінска без ілюстрацый на Вікісховішчы