wd wp Пошук:

Ракаўскае прадмесце

Забудова вуліцы Ракаўскай XIX — пачатку XX стст. Дом з мязузай

Ра́каўскае прадме́сце — гістарычная мясцовасць Мінска, размешчаная ўздоўж старадаўняга Ракаўскага шляху. Тут месцілася ўніяцкая царква, кармеліцкі кляштар з касцёлам Святой Марыі Магдалены, Петрапаўлаўскі манастыр, ад якога захавалася Петрапаўлаўская царква. У часе нацысцкай акупацыі частка раёна ўваходзіла ў склад Мінскага гета.

На захадзе ад Ракаўскага прадмесця месціцца Раманаўская Слабада, на поўначы — Татарская Слабада (Пятніцкае прадмесце), на ўсходзе — Замчышча, на поўдні — цэнтральны Нізкі Рынак[1].

Гісторыя

Царква Святых Апосталаў Пятра і Паўла, адноўленая ў першапачатковым выглядзе

Ракаўскае прадмесце — адзін з найстарэйшых раёнаў Мінска, які пачаў засяляцца ў XI ст. як гандлёва-рамесніцкі пасад старажытнага горада Полацкага княства. Паводле сведчанняў беларускага падарожніка і краязнаўцы Паўла Шпілеўскага, яшчэ ў сярэдзіне XIX ст. менчукі адносілі Ракаўскае прадмесце разам з Нізкім Рынкам, Траецкая гарой і Пятніцкім (Татарскім) канцом да менскага Старога Горада.[2]

Петрапаўлаўская царква, 1864—1867 гш.

У пачатку XX ст. Ракаўскае прадмесце ўваходзіла ў другую паліцэйскую частку горада. Праз прадмесце праходзілі Ракаўская, Нямігская (цяпер вул. Няміга), Нямігска-Ракаўская (Віцебская), Уваскрасенская (Вызвалення).[3]

Нямігска-Ракаўская вуліца, 1942 г.

У 19681973 гадах савецкія ўлады знеслі большую і найбольш каштоўную частку гістарычнай забудовы былога прадмесця ў сувязі з рэканструкцыяй Нямігі. Захаваліся некаторыя камяніцы, што не прымыкалі непасрэдна да вуліцы Нямігі.

У цяперашні час пра існаванне прадмесця сведчыць Ракаўская вуліца. Мінскія ўлады распрацавалі дзяржаўную праграму па рэстаўрацыі старой забудовы, частка яе ўжо рэалізаваная.

Археалагічныя раскопкі

Археолагі выявілі старажытнае прадмесце на тэрыторыі паміж вуліцамі Ракаўскай, Нямігай, Віцебскай і Вызвалення. Пласт шэрага і цёмнашэрага колеру, насычаны рэшткамі драўлянай забудовы XVIXIX стст. і прадметамі матэрыяльнай культуры, даследаваў у 1976, 1979, 1980 гадах Валянцін Собаль. Найвялікшая таўшчыня пласта ўздоўж вуліцы Няміга дасягала каля 4,5 м, паступова яна памяншаецца каля вуліцы Раманаўская Слабада да 1—1,5 м. У раёне вуліц Віцебскай, Ракаўскай і Вызвалення таўшчыня пласта складае 0,5—2 м.

Тэрыторыя Ракаўскага прадмесця, паводле археалагічных даследаванняў, была заселеная ў XV ст. Знойдзеныя ганчарны горан і каробчатая кафля канца XVI ст., упрыгожаная раслінавымі і геаметрычнымі ўзорамі, кавалкі гліняных прэсформаў, пры дапамозе якіх выціскалі ўзор на вонкавай пласціне кафлі. Сярод знаходак — побытавая кераміка XVXVIII стст. Большая частка вырабаў пакрытая палівай зялёнага або карычневага колераў. Трапляюцца чорнаглянцаваныя міскі, талеркі, збаны, а таксама посуд, упрыгожаны ангобным роспісам пад празрыстую зялёную паліву. Знойдзеныя абутак, жалезныя прылады, шкляны посуд, манеты Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі[4].

Старыя адрасы

Праект дома яўрэйскіх вяселляў, 1895 г.
Праект дома яўрэйскіх вяселляў, 1895 г.

Вуліцы і плошчы

Цяперашняя назваПершапачатковая назваБылыя назвы
Віцебская вуліцаНаваракаўская вуліца
Няміга-Ракаўская вуліца
Нямігскі завулак
Вызвалення вуліцаУваскрасенская вуліца

Татарская вуліца
Уваскрасенскі завулак
Вялікая Татарская вуліца

Кальварыйская вуліцаКальварыйская вуліца

Кальварыйска-Ракаўская вуліца
Кальварыйскі тракт

Максіма Танка вуліцаНовая вуліца
Навакрасная вуліца
Танкавая вуліца (19281998)
Мельнікайтэ вуліцаВысокая вуліца
Глухоўская вуліца (частка)
Людамонцкі завулак (частка)
Глухая вуліца

Татарская Глухая вуліца
Ратамская вуліца (да 1976)


Няміга вуліцаНямігская вуліца

Няміга-Школьная вуліца (частка)
Няміга-Раманаўская вуліца (частка)

Кацярынінская вуліца (частка, 18661926)
Кастуся Каліноўскага вуліца (частка, 19261940-я)
Ракаўская вуліцаРакаўская вуліца

Юраўская вуліца (частка)
Новафранцысканская вуліца (частка)

Астроўскага вуліца (19371993)
Шпалерная вуліцаУваскрасенская вуліца

Уваскрасенскі завулак

Вызвалення вуліца
Юбілейная плошчаЮбілейная плошчаПлошча 25 Кастрычніка
Юрава-Завальная вуліцаЮрава-Завальная вуліца
Завальная вуліца
Хлебная вуліца
Не існуеНямігска-Ракаўская вуліца[3][6]

Галерэя

Зноскі

  1. «План губернского города Минска (1903)» з выпраўленнямі і дадаткамі І. Сацукевіча // Гісторыя Мінска. 1-е выданне. Мінск. БелЭн. 2006. C. 196—197
  2. Шпилевский П. М. Путешествие по Полесью и белорусскому края. Мн., 1992. // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, П15 2001. С. 459
  3. 1 2 Іван Сацукевіч. Тапанімія вуліцы і плошчаў Мінска ў ХІХ — пачатку ХХ стст. // «Беларускі калегіум», 4 чэрвеня 2008.
  4. В. Е. Собаль. Ракаўскае прадмесце // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, П15 2001. С. 552
  5. Шыбека З. В., Шыбека С. Ф. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада/ Пер. з рускай мовы М.Віжа; Прадмова С. М. Станюты. — Мн.: Полымя, 1994. — 341 с.
  6. Вячеслав Бондаренко. Названия минских улиц за последнее столетие: тенденции, загадки, парадоксы // «Минск старый и новый»

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Ракаўскае прадмесце
Гістарычныя раёны Мінска