wd wp Пошук:

Хатынь

Не блытаць з Катынь. Артыкул пра мемарыяльны комплекс. Пра колішнюю вёску ў Лагойскім раёне гл. Хатынь (вёска).

Хатынь — мемарыяльны комплекс на месцы колішняй вёскі ў Лагойскім раёне Мінскай вобласці Беларусі. 22 сакавіка 1943 года вёска знішчана нямецкімі карнымі падраздзяленнямі пры ўдзеле 118-га паліцэйскага батальёна, сфарміраванага ў асноўным з палонных чырвонаармейцаў, за тое, што жыхары вёскі быццам дапамагалі партызанам.

Знішчэнне вёскі

Раніцай 22 сакавіка 1943 года на скрыжаванні дарог Плешчаніцы—Лагойск і Казыры—Хатынь партызаны атрада «Мсцівец» абстралялі легкавую машыну, у якой ехаў камандзір адной з рот 118 паліцэйскага батальёна гауптман Ганс Вёльке. Ён быў першым немцам, які заваяваў залаты алімпійскі медаль у лёгкай атлетыцы. Разам з былым лёгкаатлетам было забіта некалькі паліцэйскіх[1]. Паліцэйскія 118-га батальёна выклікалі на дапамогу спецыяльны батальён штурмбанфюрэра Оскара Дырлевангера. Па дарозе з Лагойска, паліцэйскія арыштавалі і неўзабаве расстралялі групу мясцовых жыхароў — лесасекаў. Да вечара 22 сакавіка, карнікі па слядах партызанаў выйшлі да вёскі Хатынь, якую спалілі разам з усімі яе жыхарамі. Камандаваў расправай начальнік штаба 118-га паліцэйскага батальёна Рыгор Васюра, былы старшы лейтэнант Чырвонай Арміі.

Мемарыяльны комплекс «Хатынь»

Мемарыяльны комплекс на ўшанаванне памяці жыхароў в. Хатынь і іншых беларускіх вёсак, знішчаных акупантамі разам з насельніцтвам у Вялікую Айчынную вайну адкрыты 5 ліпеня 1969 г.

Аўтары: скульптар С. І. Селіханаў, архітэктары Ю. Градаў, В. Занковіч, Л. Левін — Ленінская прэмія 1970 года.

Мемарыял складаецца з некалькіх частак. У цэнтры комплексу бронзавая скульптура Няскоранага чалавека (выш. 6,1 м) з забітым хлопчыкам на руках, побач самкнёныя гранітныя пліты нагадваюць дах адрыны, дзе карнікі спалілі жыхароў вёскі. На брацкай магіле мармуровы Вянок памяці з тэкстамі сімвалічных зваротаў загінулых да жывых з просьбай берагчы мір і спакой на зямлі і адказы жывых загінулым. Комплекс паўтарае планіроўку былой вёскі, на месцы кожнага спаленага дома вянок зруба, унутры якога абеліск у выглядзе коміна з імёнамі і прозвішчамі спаленых яго жыхароў, наверсе абеліска — звон; на месцы былых вясковых калодзежаў мемарыяльныя знакі. На могілках вёсак 185 урнаў з зямлёй са спаленых разам з жыхарамі і не адноўленых пасля вайны вёсак. У сцяне Жалобы 66 ніш з назвамі найбольш буйных лагераў смерці і месцаў масавай загубы мірных жыхароў і савецкіх ваеннапалонных на тэрыторыі Беларусі. Побач са сцяной Жалобы і Могілкамі вёсак сімвалічныя Дрэвы жыцця са спісам 433 вёсак, знішчаных разам з жыхарамі і адроджаных пасля вайны. У цэнтры мемарыяла Вечны агонь на ўшанаванне памяці кожнага чацвёртага жыхара Беларусі, які загінуў у вайну, і тры бярозы як сімвал жыцця.

Зноскі

  1. Хатынь: хто спаліў беларускую вёску

Гл. таксама

Галерэя

Спасылкі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Ваенныя злачынствы нацыстаў у Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Творы Сяргея Селіханава
Катэгорыя·Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·1969 год у Беларусі
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Валянціна Занковіча
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Юрыя Градава
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Леаніда Левіна
Катэгорыя·Музеі Лагойскага раёна
Катэгорыя·Мемарыяльныя комплексы Беларусі
Катэгорыя·З’явіліся ў 1969 годзе
Катэгорыя·Гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара