wd wp Пошук:

Мінскпраект

Мінскпраект, праектнае камунальнае унітарнае прадпрыемства «Мінскпраект» — найбуйнейшая праектная арганізацыя Беларусі, якая забяспечвае беларускую сталіцу комплекснай праектна-каштарыснай дакументацыяй па забудове горада і прыгараднай зоны. Мінскпраект выконвае таксама функцыі тэрытарыяльнага праектнага інстытута па ўвязцы і размяшчэнні аб’ектаў, праекты якіх выконваюць іншыя арганізацыі.

Гісторыя

Будынак «Мінскпраекта» па вуліцы Берсана

У студзені 1945 года пасля вызвалення Мінска пры галоўным архітэктары Мінска ствараецца архітэктурна-планіровачная майстэрня. Пастановай Савета Міністраў Беларускай ССР ад 5 лютага 1953 года архітэктурна-планіровчная майстэрня рэарганізавана ў праектную кантору «Мінгарпраект». 30 красавіка 1959 года Пастановай Савета Міністраў Беларускай ССР праектная кантора «Мінгарпраект» перайменавана ў Дзяржаўны праектны інстытут «Мінгарпраект», а ў красавіку 1961 года «Мінгарпраект» перайменаваны ў Дзяржаўны праектны інстытут «Мінскпраект».

У 1975 годзе на вуліцы Берсана ўзведзены новы будынак інстытута па праекце архітэктараў П. Кракалёва, С. Замараева, Л. Пагарэлава[1].

Рашэннем Мінгарвыканкама № 327 ад 21 красавіка 1997 года Дзяржаўны праектны інстытут «Мінскпраект» перайменаваны ў Дзяржаўнае прадпрыемства “Інстытут «Мінскпраект». Рашэннем Мінгарвыканкама № 707 ад 4 красавіка 2001 года Дзяржаўнае прадпрыемства “Інстытут «Мінскпраект» перайменавана ў Праектнае камунальнае унітарнае прадпрыемства «Мінскпраект».

Дзейнасць

Па праектах Мінскпраекта пабудаваны многія новыя жылыя раёны сталіцы: Малінаўка, Уручча, Красны Бор, Сухарава, Лошыца, а таксама раёны масавай жылой забудовы: Масюкоўшчына, Брылевічы, Каменная Горка, характэрнай рысай якіх з’яўляецца прынцып комплекснага будаўніцтва і добраўпарадкавання.

Інстытут займаўся праектаваннем унікальных грамадскіх будынкаў рознага прызначэння і добраўпарадкавання Мінска. Па праектах Мінскпраекта пабудаваныя многія будынкі, якія надалі яму характар ​​і маштаб еўрапейскай сталіцы: гасцініца «Беларусь», Нацыянальны аэрапорт Мінск, аўтавакзал Маскоўскі, галоўны будынак чыгуначнага вакзала, крыты футбольны манеж, будынак Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, падземны грамадска-гандлёвы цэнтр «Сталіца» з паркінгам на плошчы Незалежнасці, а таксама рэканструяваны асноўныя гарадскія праспекты і вуліцы, паркі, скверы і бульвары.

Колькасць працоўных інстытута — 650 чалавек. Вышэйшая інстанцыя — Камітэт архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінскага гарвыканкама.

Кіраўнікі інстытута

Кіраўнікамі прадпрыемства ў розныя гады былі:

Веб-старонка

  1. Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др.. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кампаніі, заснаваныя ў 1945 годзе
Катэгорыя·Кампаніі паводле алфавіта
Катэгорыя·Праектныя арганізацыі Мінска
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·1945 год у Мінску