wd wp Пошук:

Харкаўская вобласць

Ха́ркаўская во́бласць (укр.: Ха́рьківська о́бласть) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ва Украіне. Плошча вобласці складае 31,415 тыс. км². Насельніцтва — 2,829 млн чалавек (2006). Адміністрацыйны цэнтр — горад Харкаў.

У складзе вобласці 56 тэрытарыяльных грамад[1].

Геаграфічныя звесткі

Месцазнаходжанне

Размешчаная на паўночным усходзе Украіны.

На поўначы і паўночным усходзе мяжуе з Белгародскай вобласцю Расіі, на ўсходзе — з Луганскай, на паўднёвым усходзе — з Данецкай, на паўднёвым захадзе — з Днепрапятроўскай, на захадзе ды паўднёвым захадзе — з Палтаўскай і Сумской абласцямі Украіны.

Працягласць тэрыторыі з поўначы на поўдзень — 210 км, з захаду на ўсход — 220 км.

Клімат

Вобласць ляжыць у зонах лесастэпу і стэпу. Клімат умерана кантынентальны. Сярэдняя тэмпература ліпеня +21 °C, студзеня –7 °C.

Рэльеф

Вобласць размешчаная ў межах Сярэднярускага і Прыдняпроўскага ўзвышшаў. Стэпавыя раёны характарызуюцца раўнінным ландшафтам, зрэдку сустракаюцца глыбокія яры.

Глебы пераважна чарназёмныя.

Карысныя выкапні

Харкаўшчына мае значныя паклады прыроднага газу, вапны, крэйды і інш. Паводле папярэдніх разлікаў запасы газу ў межах вядомых радовішчаў на Харкаўшчыне складаюць 75 мільярдаў м³.

Водныя аб’екты

75 % водных рэсурсаў вобласці належаць да басейну Дона. Галоўная водная артэрыя — Северскі Данец — з’яўляецца правым прытокам Дона. Сярод іншых рэчак найбуйнейшымі з’яўляюцца Аскол, Уды, Бярэка. Агульная даўжыня 867 вадатокаў складае 6,4 тыс. км. Ёсць у вобласці і азёры, самае вялікае з якіх — Ліман. Створаны каля 50 вадасховішчаў. Па тэрыторыі вобласці праходзіць канал Дняпро—Данбас.

Гісторыя

У VII—X стст. частка тэрыторыі вобласці ўваходзіла ў склад Хазарзкага каганату. У XIII ст. тэрыторыя вобласці пацярпела ад нашэсця татара-манголаў. Доўгі час гэтыя землі заставаліся малазаселенымі.

У 1596 г. на поўначы ад Ізюма была заснаваная першая расійская фартэцыя — Царабарысаў. У 1765 г. была створаная Слабодска-Украінская губерня.

З 1919 па 1934 гг. Харкаў быў сталіцай УССР. Харкаўская вобласць УССР была ўтвораная 27 лютага 1932 г.

Да ліпеня 2020 года ў вобласці налічвалася 27 раёнаў, пасла правядзення рэформ узбуйнення раёнаў, засталося 7.

Адміністрацыйны падзел

Вобласць налічвае 7 адміністрацыйных раёнаў, 17 гарадоў (з якіх 7 абласнога значэння), 61 пасёлкаў гарадскога тыпу, 175 пасёлкаў, 1508 вёсак.

Гарады

Абласнога значэння

Раённага значэння

Зноскі

  1. Уряд визначив адміністративні центри та затвердив території громад усіх областей

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вобласці Украіны
Катэгорыя·Харкаўская вобласць