wd wp Пошук:

Сцэнаграфія

А. Я. Галавін. Маскарадная зала. Эскіз дэкарацый да драмы М. Ю. Лермантава «Маскарад», 1917

Сцэнаграфія (тэатральна-дэкарацыйнае мастацтва) — від мастацкай творчасці, які займаецца афармленнем спектакля і яго стварэннем выяўленча-пластычнага вобраза, існуючага ў сцэнічным часе і прасторы.

Тэрміналогія

Пад сцэнаграфіяй разумеюць стварэнне глядзельнага вобразу з дапамогай дэкарацый, касцюмаў, асвятлення і пастановачнай тэхнікі.

Сцэнаграфія можа быць падрабязнай, лаканічнай або мінімальнай. Асаблівая відовішчнасць, складаныя эфекты патрабуюць працы сцэнічных механізмаў, якія могуць змяніць дэкарацыі за заслонай або на вачах у публікі.

Сцэнаграфія развіваецца на выкарыстанні ўсёй сукупнасці матэрыялу прасторавых відаў мастацтва, заснаванага на заканамернасцях візуальнага эстэтычнага ўспрымання. Тэатральныя мастакі, рэжысёры ў сваіх пошуках выкарыстоўваюць прыёмы жывапісу, графікі, архітэктуры і г. д., арыентуюцца ў сваёй творчасці на дасягнутыя поспехі ў прасторавых відах творчасці.

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Сцэнаграфія
Катэгорыя·Выяўленчае мастацтва