wd wp Пошук:

Капелія

«Капелія» («Капелія, або Дзяўчына з блакітнымі вачыма») — балет-пантаміма ў трох дзеях Л. Дэліба. Напісаны ў 1870 годзе. Сцэнарый Ш. Нюітэра і А. Сен-Леона па матывах казкі «Пясочны чалавек» Э. Т. А. Гофмана. Харэаграфія А. Сен-Леона.

Прэм’ера балета адбылася ў Імператарскім тэатры оперы 25 мая 1870 года ў прысутнасці Напалеона III і яго жонкі, імператрыцы Яўгеніі. Першымі выканаўцамі былі: Сванільда — Джузэпіна Бацакі, Франц — Эжэні Фіёкр (травесці), Капеліус — Доці; мастакі Ш. Камбон, Э. Дэплешэн, Ж. Лавастр (дэкарацыі), П. Ларм’е (касцюмы).

Першы поспех балета быў перапынены франка-прускай вайной і аблогай Парыжа, але ў рэшце рэшт ён стаў найбольш выкананым балетам Балетнай трупы Парыжскай Оперы(англ.) бел..

Сучасныя версіі асноўваюцца на пастаноўцы, якую паставіў Марыус Петыпа для Імператарскага балета Санкт-Пецярбурга ў канцы XIX стагоддзя. Харэаграфія Петыпы была зафіксавана метадам харэаграфічнага абазначэння Сцяпанава на мяжы ХХ стагоддзя. Пазней гэтыя абазначэнні выкарыстоўваліся для пастаноўкі пецярбургскай версіі для такіх кампаній, як балет Вік-Уэлса (папярэднік сённяшняга Каралеўскага балета).

Сюжэт

Доктар Капеліус — доктар, які зрабіў ляльку для танцаў у натуральную велічыню. Яна настолькі рэалістычна, што Франц, вясковы юнак, захапляецца ёй і адмаўляе сваёй каханай, Сванільдзе. Сванільда паказвае яму яго глупства, апранаючыся ў ляльку і робячы выгляд, што ажывае, і ў рэшце рэшт ратуе яго ад несвоечасовай смерці ад рук доктара.

Першая дзея

Гісторыя адбываецца падчас гарадскога свята ў гонар новага звона. Сцэна адлюстроўвае плошчу маленькага гарадка. У акне аднаго з дамоў, які належыць прафесару Капеліусу, можна бачыць яго загадкавую дачку Капелію, якая ніколі не бывае на вуліцы і не кантактуе ні з кім у горадзе. На сцэне з’яўляецца галоўная гераіня балета, мясцовая дзяўчына Сванільда, якая заручаная з Францам, але падазрае, што яе жаніх, як і шмат маладых людзей гарадка, неабыякавы да Капеліі.

Праз некаторы час на плошчы з’яўляецца Франц, спачатку ён накіроўваецца да дома Сванільды, але потым, думаючы, што яго не бачаць, кланяецца Капеліі, тая адказвае на яго паклон. За гэтым назірае са свайго акна Капеліус і Сванільда са свайго сховішча. Яна выбягае і гоніцца за матыльком. Франц ловіць матылька і прышпільвае яго да сваёй капелюша. Сванільда, абураная яго жорсткасцю, парывае з ім.

Ноччу Капеліус выходзіць з хаты ў суседні шынок. Яго акружае натоўп моладзі, прапаноўваючы далучыцца да іх. Ён вырываецца і сыходзіць, але пры гэтым губляе ключ ад дома. Натоўп дзяўчат знаходзіць ключ. Яны ўгаворваюць Сванільду трапіць у дом Капеліуса.

З’яўляецца Франц, не ведаючы, што дзяўчыны ў доме, ён прыстаўляе лесвіцу і спрабуе залезці праз акно. У гэты час вяртаецца Капеліус і бачыць, як Франц спрабуе залезці ў дом.

Другая дзея

Дзеянне адбываецца ў начной майстэрні Капеліуса, поўнай кніг, інструментаў, лялек-аўтаматаў. Дзяўчыны, што аглядалі майстэрню, заўважаюць Капелію і разумеюць, што гэта лялька. Сванільда пераапранаецца ў сукенку Капеліі. З’яўляецца Капеліус, які праганяе дзяўчат. Ён аглядае ляльку, якая здаецца цэлай. У гэты час праз акно залазіць Франц. Ён накіроўваецца да Капеліі, але яго хапае стары. Франц кажа яму пра сваю любоў да Капеліі. Тады ў Капеліуса ўзнікае задума ажывіць ляльку. Ён апойвае Франца віном са снатворным.

З дапамогай магіі ён хоча перадаць жыццёвыя сілы Франца. Здаецца, гэта ўдаецца — лялька паступова ажывае, танчыць іспанскі танец і жыгу. Яна рухаецца ўсё хутчэй, пачынае губляць інструменты, хоча пракалоць Франца шпагай. З вялікай цяжкасцю Капеліус пасадзіў ляльку на месца. Стары хоча адпачыць. Франц прачынаецца і разам са Сванільдой пакідае дом. Капеліус разумее, што яго правялі і ролю лялькі гуляла Сванільда.

Трэцяя дзея

Гарадское свята асвячэння звона. Франц і Сванільда памірыліся. З’яўляецца Капеліус, які патрабуе кампенсацыі за учынены ў майстэрні разгром. Сванільда хацела аддаць яму свой пасаг, але грошы дае бурмістр. Пачынаецца свята з танцамі.

Музыка

Дзея IДзея IIДзея III

1 Prelude et Mazurka
2 Valse Lente
3 Scène
4 Mazurka
5 Scène
6 Ballade de L’Epi
7 Thème Slave Varie
8 Czardas
9 Finale

10 Entr’acte et Valse
11 Scène
12 Scène
13 Musique des Automates
14 Scène
15 Chanson a Boire et Scène
16 Scene et Valse de la Poupeé
17 Scène
18 Bolero
19 Gigue
20 Scène
21 Marche de la Cloche

22 Introduction
23 Valse des Heures
24 L’Aurore
25 La Priere
26 Le Trevail
27 L’Hymne
28 Le Discorde et la Guerre
29 La Paix
30 Danse de Fete
31 Galop Finale

Пастаноўкі

У Расіі

У СССР

У краінах Балтыі

На беларускай сцэне

Першая пастаноўка «Капеліі» на Беларусі адбылася на сцэне БДТ-1 у 1923 годзе (балетмайстар-пастаноўшчык К. Алексютовіч, мастак А. Марыкс; Сванільда — З. Кусава, Франц — А. Левін, Капеліус — Т. Баршчэўскі).

У 1935 годзе пастаўлены ў Дзяржаўным тэатры оперы і балета Беларусі (дырыжор Г. Пятроў, лібрэта і пастаноўка Ф. Лапухова, мастак М. Бабышоў; Сванільда — А. Нікалаева, Франц — С. Дрэчын, Капеліус — Матусевіч). Балетмайстар у аснову перанёс на беларускую сцэну спектакль, пастаўлены ў Ленінградскім Малым тэатры ў 1934 годзе. Аднак, улічваючы прафесійны ўзровень трупы, Лапухоў змяніў асобныя класічныя варыяцыі і дуэты. Шмат увагі было аддадзена пантаміме, акцёрскай выразнасці, значнае месца займалі народныя танцы Заходняй Украіны. Прасякнуты гумарам, багатай балетмайстарскай фантазіяй, спектакль уяўляў сабо бесперапыннае танцавальнае дзейства.

Памяць

У гонар балета «Капелія» названы астэроід (815) Капелія, адкрыты ў 1916 годзе нямецкім астраномам Максам Вольфам.[3]

Зноскі

  1. Коппелия в Энциклопедии балета, СЭ, 1981
  2. Балет «Коппелия» Архівавана 24 жніўня 2018.
  3. Schmadel, Lutz D. Dictionary of Minor Planet Names. — Fifth Revised and Enlarged Edition. — B., Heidelberg, N. Y.: Springer, 2003. — P. 75. — ISBN 3-540-00238-3.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Балеты Леа Дэліба
Катэгорыя·Балеты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Балеты Артура Сен-Леона