wd wp Пошук:

Георгій Мікалаевіч Пятроў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Пятроў. Георгій Мікалаевіч Пятро́ў[1] (руск.: Георгий Николаевич Петров; 23 жніўня 1888 — 17 ліпеня 1960) — піяніст, хормайстар, дырыжор і педагог, Заслужаны артыст Казахскай ССР (1942), Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР (1949).

Біяграфія

Нарадзіўся ў Маскве. У 1910 годзе скончыў Маскоўскую кансерваторыю. Выкладаў у музычных навучальных установах Адэсы, Екацярынаслава, Таганрога. У 1920 годзе ўзначаліў агітцягік імя Луначарскага[2]. З 1923 года канцэртмайстар хору пры Цэнтральным рабочым клубе[2] ў Гомелі, з 1927 года выкладчык Мінскага музычнага тэхнікума. У 1930—1933 гадах быў адным з арганізатараў і выкладчыкаў Дзяржаўнай студыі оперы і балета ў Мінску. З 1932 года Г. М. Пятроў у Беларускай кансерваторыі (з 1948 года — дацэнт). У 1937—1945 гадах галоўны хормайстар Казахскага тэатра оперы і балета імя Абая[3]. У 1933—1937, 1945—1950, 1959—1960 гадах галоўны хормайстар і дырыжор Дзяржаўнага тэатра оперы і балета.

Творчасць

Кіраваў пастаноўкай балетаў «Чырвоны мак» Р. Гліера (1933), «Дон Кіхот» Л. Мінкуса (1946), «Раймонда» А. К. Глазунова і інш.

Зноскі

  1. БелЭн, 2001
  2. 1 2 Петров, Георгий Николаевич // Улицы Гомеля(руск.)
  3. Балет: энциклопедия. / Гл. ред. Ю. Н. Григорович. — М.: Советская энциклопедия, 1981.(руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 жніўня
Катэгорыя·Мастацтва Казахстана
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Выкладчыкі Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М. І. Глінкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі Маскоўскай кансерваторыі
Катэгорыя·Хормайстары СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 жніўня
Катэгорыя·Памерлі ў 1960 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра музыкантаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Постаці Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Піяністы СССР
Катэгорыя·Заслужаныя артысты Казахскай ССР
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы мастацтваў Беларускай ССР
Катэгорыя·Дырыжоры СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Маскве
Катэгорыя·Выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1888 годзе
Катэгорыя·Памерлі 17 ліпеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак