wd wp Пошук:

Уладзікаўказ

Уладзікаўказ (руск.: Владикавказ) — горад (з 1861) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Паўночнай Асеціі. Насельніцтва 314,5 тыс. чал. (2005), што складае 48 % насельніцтва рэспублікі. Заснаваны ў 1784 годзе як руская крэпасць у сувязі з падпісаннем Георгіеўскага трактата паміж Расіяй і Грузіяй і пачаткам будаўніцтва Ваенна-грузінскай дарогі.

Горад размешчаны на Паўночным Каўказе, па абодвух берагам ракі Церак, на Асецінскай нахільнай раўніне, за 30 км ад Дар’яльскай цясніны, у пачатку Ваенна-Грузінскай дарогі.

Кліматычныя ўмовы: умераны кліматычны пояс, змякчэлы блізкасцю гор. Сярэдняя тэмпература студзеня: −2,7 °C. Сярэдняя тэмпература ліпеня: +23,5 °C.

Чыгуначная станцыя. Прадпрыемствы харчовай і лёгкай прамысловасці, машынабудаванне, каляровая металургія і інш. Сярод буйнейшых прамысловых прадпрыемстваў: завод «Электрацынк» (вытворчасць цынку, свінцу і пабочных прадуктаў: сернай кіслаты і г. д.); завод «Пабедыт» (вытворчасць цвёрдых сплаваў); завод «ОЗАТЭ» (электраабсталяванне); завод ФГУП «Гран» (прыборы начнога бачання), гарбарня; Уладзікаўказскі вагонарамонтны завод і інш.

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. http://vladikavkaz-osetia.ru/glava/biograf.php
  2. Колькасць насельніцтва Расійскай Федэрацыі па гарадах, пасёлках гарадскога тыпу і раёнах на 1 студзеня 2010 года (руск.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Уладзікаўказ
Катэгорыя·Гарады воінскай славы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нявызначаная краіна (тэлефонны код)
Катэгорыя·Гарады Паўночнай Асеціі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных