wd wp Пошук:

Леа Дэліб

Клеман Філібер Леа Дэліб (фр.: Clément Philibert Léo Delibes) (21 лютага 1836, Сен-Жэрмен-дзю-Валь, цяпер у межах г. Ла-Флеш, Францыя — 16 студзеня 1891, Парыж) — французскі кампазітар. Член Інстытута Францыі[ru] (1884).

Біяграфія

Леа Дэліб нарадзіўся 21 лютага 1836 года ў Сен-Жэрмен-дзю-Валь, у сям’і паштовага служачага і дочкі спевака «Опера комік». Пасля смерці бацькі ў 1847 годзе сям’я пераехала ў Парыж. Дэліб вучыўся музыцы ў сваёй маці і дзядзькі, арганіста царквы Сент-Эсташ і выкладчыка спеваў у Парыжскай кансерваторыі.

З 1848 года вучыўся ў Парыжскай кансерваторыі па класе Тарыа. У 1849 годзе ён атрымаў другі прыз па сальфеджыа, а праз год, у 1850 годзе, заняў першае месца.

Ён таксама займаўся па класе аргана ў Франсуа Бенуа, па класе кампазіцыі ў Адольфа Адана, па класе фартэпіяна Фелікса ле Купэ і па класе гармоніі Франсуа Базена.[7][8]

Быў харыстам у царкве Мадлен у Парыжы, выступаў у хоры хлопчыкаў на прэм’еры оперы Меербера «Прарок» 11 красавіка 1849 года.

З 1853 года па 1871 год займаў месца арганіста пры царкве Сен-П’ер-дэ-Шаё. У гэты ж час супрацоўнічаў з парыжскім «Тэатрам Лірык» (у якасці акампаніятара і рэпетытара), даваў урокі фартэпіяна.

У 18651872 гадах — другі хормайстар тэатра «Гранд Апера».

Магіла Леа Дэліба на могілках Манмартр

У 1871 годзе Дэліб адмовіўся ад пасады арганіста, ажаніўся з Леанціна-Эстэль Дэнен і цалкам прысвяціў сябе кампазіцыі.

З 1881 года прафесар Парыжскай кансерваторыі. Дэліб змяніў Напалеона-Анры Рэбера на пасадзе прафесара кампазіцыі ў кансерваторыі, нягледзячы на ўласнае прызнанне, што ён нічога не ведае пра фугу і кантрапункт.[9] Да сваіх абавязкаў ён ставіўся з вялікай сур’ёзнасцю. Музычны крытык Чарлз Даркурс нагадаў пра клопат Дэліба пра сваіх студэнтаў і непакой за іх поспех у Рымскай прэміі (фр.: Prix de Rome) — самай прэстыжнай музычнай прэміі Францыі.[7]

Апошнія гады Дэліба былі фінансава камфортнымі і сацыяльна забяспечанымі. У 1884 годзе ён быў абраны ў Інстытут Францыі. Апошняй яго працай, незавершанай па прычыне яго смерці, была опера «Касія».

Дэліб, які пэўны час хварэў, памёр у сваім доме ў Парыжы пасля раптоўнага ўдара незадоўга да свайго 55-годдзя.

Пахаваны на могілках Манмартр у Парыжы.[7]

Творчасць

Працаваў пераважна ў музычна-тэатральных жанрах.

Трынаццаць першых невялікіх опер не прынеслі Дэлібу вялікай славы. Сапраўдная яго вядомасць пачалася з 1865 года, пасля яго кантаты «Alger» і ў асаблівасці пасля балета «Ручай» (фр.: La source), пастаўленага ў 1866 годзе ў Вялікай парыжскай оперы.

Найбольш вядомыя яго оперы «Так сказаў кароль» (1873) і «Лакмэ» (1883) — адна з найлепшых французскіх арыентальных опер.

Наватар у галіне балета, сімфанізаваў балетную музыку, развіў у ёй драматычны пачатак. Яго найлепшыя балеты «Капелія» (1870) і «Сільвія» (1876) зрабілі вялікі ўплыў на развіццё музычна-харэаграфічнага мастацтва.

Асноўныя творы

Балеты

Оперы і аперэты

Звыш 30 опер і аперэт. Найбольш вядомыя:

Вакальная музыка

20 рамансаў, 4-галосныя мужчынскія хоры і іншыя

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Leo Delibes // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118924265 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  5. 1 2 Pas L. v. Genealogics — 2003. — ed. size: 683713
  6. 1 2 3 https://www.nonfiction.fr/article-9661-leo-delibes-compositeur-connu-et-meconnu.htm
  7. 1 2 3 Darcours, Charles. «Léo Delibes», Le Figaro, 17 January 1891, p. 1 (in French)
  8. Curzon, p. 9
  9. Macdonald, Hugh. «Delibes, (Clément Philibert) Léo», Grove Music Online, Oxford University Press, 2001. Retrieved 12 January 2020

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Выпускнікі Парыжскай кансерваторыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Кампазітары Францыі XIX стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Члены Акадэміі прыгожых мастацтваў (Францыя)
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 лютага
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1836 годзе
Катэгорыя·Афіцэры ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Оперныя кампазітары Францыі XIX стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Нарадзіліся ў дэпартаменце Сарта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Памерлі ў Парыжы
Катэгорыя·Балетныя кампазітары Францыі XIX стагоддзя
Катэгорыя·Кампазітары аперэт
Катэгорыя·Пахаваныя на могілках Манмартр
Катэгорыя·Памерлі ў 1891 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 16 студзеня
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта