wd wp Пошук:

Ташкент

Ташке́нт (узб.: Toshkent, Тошкент) — сталіца Узбекістана. Найбуйнейшы па колькасці насельніцтва горад Узбекістана і Цэнтральнай Азіі, цэнтр Ташкенцкай гарадской агламерацыі, найважнейшы авіяцыйны, чыгуначны і аўтамабільны вузел, а таксама палітычны, эканамічны, культурны і навуковы цэнтр краіны.

Адміністрацыйна Ташкент дзеліцца на 11 раёнаў.

Гісторыя

Упершыню ўпамінаецца ў кітайскіх хроніках канца 2 — пачатку 1 стагоддзя да н.э. пад назвай Юні. У 4-5 стагоддзях н.э. нарадское паселішча Чач (Шаш) у цэнтры земляробчага аазіса, на перакрыжаванні гандлёвых шляхоў паміж Усходам і Еўропай. У 6 стагоддзі ў складзе Цюркскага каганата. У 8-9 стагоддзях пад назвай Бінкент быў цэнтрам самастойнага ўладання Чач (Шаш). У пачатку 8 стагоддзя заваяваны арабамі. Шмат разоў разбураўся качэўнікамі. У 9-10 стагоддях у складзе дзяржавы Саманідаў, у канцы 10 — пачатку 13 стагоддзяў — дзяржаў Караханідаў і Каракітаяў. Упершыню пад назвай Ташкент упамінаецца ў 11 стагоддзі. У пачатку 13 стагоддзя Ташкент захапіў шах Харэзма Мухамед II, паводле загаду якога ў 1214 годзе горад разбураны, а жыхары пераселены. У 14 стагоддзі заваяваны Цімурам, ператвораны ў адну з найбуйнейшых крэпасцей Цімурыдаў.

У другой палове 16 стагоддзя далучаны да Бухарскага ханства. У 17-18 стагоддзях захоплены казахамі і калмыкамі. У 1809 годзе ў складзе Какандскага ханства. У 1865 годзе далучаны да Расійскай імперыі, з 1867 года цэнтр Туркестанскага генерал-губернатарства і Сырдар’інскай вобласці. У 1899 годзе да Ташкента пракладзена сярэднеазіяцкая чыгунка.

З 1918 года сталіца Туркестанскай Аўтаномнай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. У часы Вялікай айчыннай вайны ў Ташкент была эвакуявана АН БССР, жыў Якуб Колас. Сярэднеазіяцкі ўніверсітэт скончыў беларускі лінгвіст і перакладчык Аркадзь Мардвілка. У Ташкенцім педінстытуце працаваў беларускі паэт, перакладчык Сцяпан Ліхадзіеўскі. Тут падпісана Ташкенцкая дэкларацыя (1996). З 1993 года ў Ташкенце дзейнічаў беларускі культурны цэнтр «Світанак».

Адукацыя і культура

Транспарт

Памятныя мясціны

Вядомыя асобы

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Населеныя пункты паводле алфавіта
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Сталіцы дзяржаў
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Ташкент
Гарады Узбекістана
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Сталіцы Азіі
Вікіпедыя:Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу