wd wp Пошук:

Вольга Іосіфаўна Праабражэнская

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Праабражэнская.

Вольга Іосіфаўна Праабражэнская (2 лютага 1871, Санкт-Пецярбург, Расійская імперыя — 27 снежня 1962, Сен-Мандэ, Францыя) — руская балерына і педагог, прыма-балерына Марыінскага тэатра ў 19021920 гадах.

Біяграфія

Вольга — ад нараджэння кволая і з крывым пазваночнікам — мела вельмі мала шанцаў стаць прыма-балерынай. Але яна марыла стаць танцоўшчыцай, і на працягу многіх гадоў яе бацькі беспаспяхова спрабавалі запісаць яе ў школу танцаў. Прыёмная камісія неаднаразова адхіляла яе кандыдатуру. Але пасля трох гадоў спробаў яе бацькам гэта ўдалося, і васьмігадовая Вольга паступіла ў Імператарскае тэатральнае вучылішча ў 1879 годзе,[4] дзе займалася ў педагогаў Мікалая Легата і Энрыка Чэкеці.

Сярод яе педагогаў таксама былі Кацярына Вазем і Хрысціян Іагансон. Нягледзячы на фізічныя недахопы, яна памацнела дзякуючы трэніроўкам пад кіраўніцтвам М. І. Петыпа, Л. І. Іванава і Ганны Іагансон.[5] Яна была ад прыроды экспрэсіўная, прыўносячы новае жыццё ў «збіты» рэпертуар, і дэманстравала вытанчанасць і грацыю танцоркі.[6]

Да таго ж Вольга была дзіўна музычная. Яна вучылася спяваць, выконвала оперныя арыі, выдатна грала на раялі.[4]

З 1889 года пасля заканчэння вучылішча выступала ў Марыінскім тэатры, дзе яе асноўнай саперніцай стала Мацільда Кшасінская. Пасля выканання партыі Ізоры («Сіняя барада» Шэнка, 1900, пастаноўка М. Петыпа) стала вядучай танцоркай трупы.

З 1895 года гастралявала ў Італіі, Францыі, Англіі, Германіі, Паўднёвай Амерыцы, паспяхова выступала ў тэатры «Ла Скала», прапагандавала рускую школу класічнага танца.

У 1909 годзе Вользе Праабражэнскай было прысвоена званне заслужанай артысткі імператарскіх тэатраў. З таго ж года яна сумяшчала замежныя гастролі з выступамі на сцэне Марыінскага тэатра.

Пачала сваю педагагічную дзейнасць у 1914 годзе ў Санкт-Пецярбургу, дзе сярод яе вучняў была Аляксандра Данілава. У 1917—1921 гадах кіравала класам пластыкі пры опернай трупе Марыінскага тэатра, выкладала класічны танец у Петраградскім харэаграфічным вучылішчы, у Школе рускага балета А. Л. Валынскага. Была бачным педагогам-метадыстам класічнага танца. Настаўнік і папярэдніца А. Я. Ваганавай.

У 1921 годзе з’ехала за мяжу. Спачатку выкладала ў Берліне, затым пераехала ў Мілан. У тым жа 1921 годзе стала дырэктарам Балетнай школы тэатра Ла Скала, якая зноў адкрылася дзякуючы Артура Тасканіні (не функцыянавала з 1917 года).

З 1923 года жыла ў Парыжы. Тут, у раёне плошчы Клішы, па адрасе вуліца Дуэ, дом № 69, яна адкрыла балетную студыю, у якой выкладала на працягу многіх гадоў.[7] Таксама выкладала ў Лондане і Буэнас-Айрэсе. Як педагог была строгая; па сведчанні вучняў, часта крычала на іх у студыі. Але Вольга была адыходлівая і вельмі дабра (часта не брала плату за навучанне ў сваіх незаможных, але таленавітых вучняў).

Пакінула выкладчыцкую дзейнасць у 1960 годзе.

Вольга Іосіфаўна памерла ў 1962 годзе і пахавана на могілках Сент-Жэнеўеў-дэ-Буа.

Асноўныя ролі

Лірыка-камедыйны талент Праабражэнскай асабліва праявіўся ў класічным балеце; рэдкая музычнасць рабіла яе непараўнальнай ў галоўных партыях балетаў П. І. Чайкоўскага (Аўрора — «Спячая прыгажуня», фея Дражэ — «Шчаўкунок») і А. К. Глазунова (Раймонда — «Раймонда», Колас — «Поры года», Ізабэла — «Выпрабаванне Даміса»). Сярод яе лепшых партый таксама Ліза, Сванільда, Пахіта; Матылёк («Капрызы матылька» М. Кроткава) — усё пастаноўкі М. Петыпа; Фея («Фея лялек», балетмайстры М. Г. і С. Г. Легаты), Жавота («Жавота» К. Сен-Санса, балетмайстар П. А. Герт) і іншыя.

Першая выканаўца партыі Наілы ў балеце «Ручай» Л. Дэліба і Л. Мінкуса (1902, балетмайстар А. Капіні, па А. Сен-Леону).[8]

Валодала вялікім дарам імправізацыі, Вольга Праабражэнская для кожнай партыі знаходзіла новае тлумачэнне. Танчыла ў балетах, пастаўленых М. М. Фокіным — «Шапэніяна», «Егіпецкія ночы» (Бераніка), «Павільён Арміды» (Арміда).

Вучні

Сярод яе вучняў — Н. Стукалкіна, І. Баронава, М. Мішкавіч, Т. Туманава, С. Галавін, Марыс Бежар, Марго Фонтэйн і інш.

Літаратура

Зноскі

  1. 1 2 Olga Preobrajenska // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 3 Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
  3. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  4. 1 2 Ольга Иосифовна Преображенская(руск.) , BelCanto (5 April 2011).
  5. ballerinagallery.com(нявызн.). www.ballerinagallery.com. Праверана 25 ліпеня 2020.
  6. Преображенская Ольга Иосифовна(нявызн.). www.russianculture.ru. Праверана 25 ліпеня 2020.
  7. Последняя звезда русского балета Архівавана 15 ліпеня 2014. // «Литовский курьер», 12 сентября 2013
  8. ПРЕОБРАЖЕ́НСКАЯ Ольга Иосифовна// Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов. — М. : Большая российская энциклопедия, 2004—2017.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 27 снежня
Катэгорыя·Артысты балета Марыінскага тэатра
Катэгорыя·Балетныя педагогі Расійскай імперыі
Катэгорыя·Балетныя педагогі Францыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кінематаграфісты без IMDb
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 лютага
Катэгорыя·Выпускнікі акадэміі рускага балета імя А. Я. Ваганавай
Катэгорыя·Памерлі ў 1962 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя на могілках Сент-Жэнеўеў-дэ-Буа
Катэгорыя·Артысты балета XX стагоддзя
Катэгорыя·Пахаваныя на могілках Манмартр
Катэгорыя·Балетныя педагогі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Артысты балета паводле алфавіта
Катэгорыя·Балетныя педагогі XX стагоддзя
Катэгорыя·Памерлі ў Іль-дэ-Франс
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1871 годзе
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Артысты балета Расійскай імперыі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Артысты балета XIX стагоддзя