wd wp Пошук:

Уфа

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Уфа.

Уфа (руск.: Уфа, башк.: Өфө) — горад (з 1586) у Расіі, сталіца Башкартастана. Насельніцтва 1023,0 тыс. чал. (2007), 11-е месца ў Расіі па колькасці насельніцтва. Заснаваны ў 1574 годзе праз 17 гадоў пасля добраахвотнага прыняцця башкірскімі плямёнамі рускага падданства і ўступлення Башкірыі ў склад Расіі, калі ў мэтах засялення і ўмацавання паўднёва-усходніх меж Расіі, каля Старой Казанскай дарогі ля зліцця рэк Уфы і Белай казанскім ваяводай Міхаілам Нагім была закладзеная невялікая Уфімская крэпасць, на ўсход ад якой яшчэ не было ні аднаго горада аж да Ціхага акіяна.

Горад размешчаны на правым беразе ракі Белая (прыток Камы), пры ўпадзенні ў яе рэк Уфа і Дзёма, на Прыбельскай уваліста-хвалістай раўніне, у 100 км на захад ад хрыбтоў Башкірскага (Паўднёвага) Урала, у 1357 км ад Масквы. Уфа знаходзіцца ў паўночна-лесастэпавай падзоне ўмеранага пояса. Клімат кантынентальны, досыць вільготны, лета цёплае, зіма ўмерана халодная і працяглая. Сярэдняя тэмпература студзеня —14,6 °C, мінімальная —50 °C; ліпеня +19,3 °C, максімальная +40 °C. Сярэдняя колькасць ападкаў 419 мм.

Уфа знаходзіцца ў часавым поясе MSK+2.

Падзяляецца на 7 гарадскій раёнаў. Найбольш развітыя галіны прамысловасці — нафтаперапрацоўка, хімія, машынабудаванне.

Транспарт

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Гарады Башкартастана
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Гарады-мільянеры Расіі
Населеныя пункты паводле алфавіта
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Нявызначаная краіна (тэлефонны код)