wd wp Пошук:

Грузінскі тэатр оперы і балета імя Паліяшвілі

Грузінскі тэатр оперы і балета імя Паліяшвілітэатр оперы і балета горада Тбілісі, заснаваны ў 1851 годзе.

Гісторыя

11 кастрычніка 1874 года адбыўся пажар, які знішчыў будынак тэатра. Згарэлі касцюмы, дэкарацыі, інструмент і музычная бібліятэка. У выніку гэтага пажара некаторы час тэатр не дзейнічаў. Сучасны будынак тэатра пабудаваны ў 1896 годзе.

У 1937 годзе тэатру прысвоена імя З. Паліяшвілі. У тым жа годзе, пасля Дэкады грузінскага мастацтва ў Маскве, тэатр быў узнагароджаны ордэнам Леніна. З 1963 года тэатр мае статус акадэмічнага. У 1969 годзе адкрыты філіял тэатра ў Кутаісі.

Зноскі

  1. European Theatre Architecture — Arts and Theatre Institute. Праверана 18 лютага 2020.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Тэатры Грузіі
Катэгорыя·Тбілісі
Катэгорыя·Тэатры паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Оперныя тэатры