wd wp Пошук:

Азербайджанскі тэатр оперы і балета

Азербайджанскі тэатр оперы і балета

Азербайджанскі тэатр оперы і балета імя М. P. Ахундава (азерб.: Azərbaycan Dövlət Akademik Opera və Balet Teatrı) — оперны тэатр у сталіцы Азербайджана горадзе Баку.

З гісторыі тэатра

Арганізаваны ў 1920 годзе як Азербайджанскі дзяржаўны тэатр, ставіў оперы, аперэты і драмы. У 1924 годзе оперная трупа вылучана ў самастойную структуру, у 1930 годзе прысвоена імя азербайджанскага драматурга М. P. Ахундава, у 1938 дзе тэатр узнагароджаны ордэнам Леніна.

На паштовай марцы Азербайджана (2012)

Будынак тэатра пабудаваны ў 19101911 гадах, рэканструяваны ў 1938. Глядзельная зала разлічана на 1281 месца. Спектаклі ідуць на рускай і азербайджанскай мовах.

У даваенныя гады сярод нацыянальных спектакляў тэатр паставіў «Лейла і Меджнун» У. Гаджыбекава, «Шах Ісмаіл» Магамаева, «Ашугаў-Гарыб» Узеір Гаджыбекава. На азербайджанскай мове былі пастаўлены таксама оперы «Ануш» Тыграняна (1941), «Севільскі цырульнік» Дж. Расіні (1943) і «Кармэн» Бізэ (1946). Сярод спектакляў 1960-70-х гадоў: оперы — «Вагіф» Мустафаева (1960), «Багадур і Сона» Алескераў (1961), «Мярцвякі» Адыгезалава (1963), «Заручыны ў манастыры» Пракоф’ева (1968); балеты — «Сцежка грому» (1961, Ленінская прэмія, 1967), «Легенда пра каханне» Мелікава (1962), «Цені Кабустана» Ф. Караева (1969) і іншыя.

У 1941 годзе тэатр быў на гастролях у Іране. У сезоне 1969/1970 балетная трупа тэатра была ўдзельніцай Сусветнага фестывалю танца ў Парыжы; гастралявала ў Францыі, Люксембургу і Манака. У тэатры працавалі народныя артысты СССР Шэўкет Мамедаў, Тыдала Касімаў.

У 1956 годзе тэатр атрымаў статус акадэмічнага.

Трупа тэатра

У трупе тэатра на 1960 год былі спевакі — народныя артысты СССР: Бюльбюль, Рашыд Бейбутаў, Шэўкет Мамедаў; дырыжор Ніязаў Зульфугар аглы Тагізадэ-Гаджыбекаў. Галоўным рэжысёрам тэатра быў народны артыст Азербайджанскай ССР М. А. Мамедаў.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Збудаванні ў стылі мадэрн
Катэгорыя·Тэатры Баку
Катэгорыя·Тэатры паводле алфавіта
Катэгорыя·Оперныя тэатры Азербайджана
Катэгорыя·З’явіліся ў 1920 годзе
Катэгорыя·Акадэмічныя тэатры оперы і балета
Катэгорыя·1920 год у Азіі