wd wp Пошук:

Джордж Баланчын

Джордж Баланчын (англ.: George Balanchine; пры нараджэнні Георгій Мелітонавіч Баланчывадзэ, груз. გიორგი მელიტონის ძე ბალანჩივაძე; 9 [22] студзеня 1904, Санкт-Пецярбург — 30 красавіка 1983, Нью-Ёрк) — харэограф, які паклаў пачатак амерыканскаму балету і сучаснаму неакласічнаму балетнаму мастацтву.

Біяграфія

Нарадзіўся 9 [22] студзеня 1904 года ў Санкт-Пецярбургу. У 1914—1921 гадах вучыўся ў Тэатральным вучылішчы пры Марыінскім тэатры.

У 1923 годзе ўпершыню выступіў як балетмайстар. З 1924 года эміграваў з СССР. У 1925—1929 гадах — галоўны балетмайстар у трупе «Рускі балет С. П. Дзягілева». У 1933 годзе ў ЗША арганізаваў «Школу амерыканскага балета», з якой вырасла трупа «Амерыканскі балет» (з 1948 года — «Нью-Ёрк сіці бале»). Баланчын ставіў сюжэтныя балеты («Блудны сын» Пракоф’ева, 1929; «Апалон, валадар муз» Стравінскага, 1929), пазней — «абстрактныя» балеты («Канчэрта-барока» на музыку Баха, 1941; «Бале імперыяль» на музыку Чайкоўскага, 1941, і інш.).

Памёр 30 красавіка 1983 года ў Нью-Ёрку.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118652044 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 кастрычніка 2015.
  2. Georgy Melitonovich Balanchivadze // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Баланчин Джордж // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. 1 2 3 Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
  5. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  6. George Balanchine // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  7. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118652044 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Артысты балета XX стагоддзя
Катэгорыя·Балетмайстры ЗША
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Памерлі ў 1983 годзе
Катэгорыя·Рускія эмігранты першай хвалі ў Францыі
Катэгорыя·Балетныя педагогі XX стагоддзя
Катэгорыя·Артысты балета Расійскай імперыі
Катэгорыя·Выпускнікі акадэміі рускага балета імя А. Я. Ваганавай
Катэгорыя·Памерлі ў Нью-Ёрку
Катэгорыя·Балетныя педагогі ЗША
Катэгорыя·Памерлі 23 красавіка
Катэгорыя·Балетмайстры XX стагоддзя
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Узнагароджаныя Прэзідэнцкім медалём Свабоды
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 студзеня
Катэгорыя·Памерлі 30 красавіка
Катэгорыя·Рускія эмігранты першай хвалі ў ЗША
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1904 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных