wd wp Пошук:

Аляксандра Васілеўна Нікалаева

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Нікалаева.

Аляксандра Васілеўна Нікалаева (4 лістапада 1906, Санкт-Пецярбург — 16 студзеня 1997) — беларуская артыстка балета, педагог. Народная артыстка БССР (1944).

Біяграфія

У 1925 годзе скончыла Школу рускага балета пад кіраўніцтвам А. Л. Валынскага(руск.) бел. ў Санкт-Пецярбургу.[1]

У 1929 годзе скончыла Ленінградскае харэаграфічнае вучылішча (педагог М. Ф. Раманава(руск.) бел.).

У 1934—1960 гадах — вядучая балерына Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі.

Падчас Вялікай Айчыннай вайны выступала ў складзе франтавых канцэртных брыгад разам з Дорай Кроз, Верай Мальковай, Ісідарам Балоціным, Ларысай Александроўскай, піяністам Сямёнам Талкачовым, артыстамі балета Юліяй Хіраска, Сямёнам Дрэчынам і Тамарай Узунавай.[2] У 1945 годзе ў складзе беларускай канцэртнай брыгады выступала ў Германіі.

У 1949—1961 гадах — адначасова мастацкі кіраўнік, у 1961—1979 гадах — педагог Беларускага харэаграфічнага вучылішча. Сярод вучняў В. Дудкевіч.

Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1947 года.

Творчасць

Яе мастацтва вылучалася яркім тэмпераментам, псіхалагічнай праўдзівасцю, высокай тэхнікай танца. Першая ўвасобіла вобразы беларускіх жанчын: Зоські («Салавей» М. Крошнера) і Надзейкі («Князь-возера» В. Залатарова, Дзяржаўная прэмія СССР 1950), надзяліўшы іх нацыянальнай адметнасцю, вялікай унутранай сілай і абаяльнасцю.

Сярод іншых лепшых партый вылучаюцца Адылія («Лебядзінае возера» П. Чайкоўскага), Кітры («Дон Кіхот» Л. Мінкуса), Зарэма («Бахчысарайскі фантан» Б. Асаф’ева), Тао Хоа («Чырвоны мак» Р. Гліэра), Ліза («Марная засцярога» П. Л. Гертэля), Сванільда («Капелія» Л. Дэліба), Каламбіна («Арлекінада» Р. Дрыга), Цар-дзяўчына («Канёк-Гарбунок» Ц. Пуні), Гітана («Іспанкае капрычыо» на музыку М. Рымскага-Корсакава). З поспехам выконвала характарныя танцы ў операх «Кармэн» Ж. Бізэ, «Іван Сусанін» М. Глінкі, «Князь Ігар» А. Барадзіна, «Аіда» Дж. Вердзі, «Фауст» Ш. Гуно, «Страшны двор» С. Манюшкі і інш.

У 1964—1988 гадах кіравала Мінскай народнай студыяй класічнага танца «Арабеск».

Узнагароды

Зноскі

  1. Балет: энциклопедия. / Гл. ред. Ю. Н. Григорович.- М.: Советская энциклопедия, 1981.- 623 стр. с илл.
  2. Усе чакалі, калі ўсталюецца цішыня… Успаміны Веры Кроз (КіМ, № 19 (939) 08.05.2010 — 14.05.2010 г.)
  3. О награждении участников декады белорусского искусства (нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 20 кастрычніка 2021.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (26):
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 лістапада
Катэгорыя·Артысты балета XX стагоддзя
Катэгорыя·Народныя артысты Беларускай ССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай харэаграфічнай гімназіі-каледжа
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Постаці Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кінематаграфісты без IMDb
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Артысты балета Беларусі
Катэгорыя·Лаўрэаты Сталінскай прэміі
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1906 годзе
Катэгорыя·Артысты балета СССР
Катэгорыя·Памерлі 16 студзеня
Катэгорыя·Артысты балета паводле алфавіта
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза тэатральных дзеячаў
Катэгорыя·Артыкулы пра тэатральных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Памерлі ў 1997 годзе