wd wp Пошук:

Вялікі тэатр

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Вялікі тэатр (значэнні).

Вялікі тэатр (руск.: Большой театр), Дзяржаўны акадэмічны Вялікі тэатр Расійскай Федэрацыі — тэатр оперы і балета; адзін з цэнтраў рускай і сусветнай музычнай тэатральнай культуры.

Заснаваны ў 1776 годзе ў Маскве на базе трупы, створанай М. Медоксам(руск.) бел. і князем П. В. Урусавым. Спектаклі даваліся ў будынку на вуліцы Пятроўка(руск.) бел. (называўся Пятроўскі тэатр), з 1824 года — у сучасным будынку (архітэктар В. Бавэ, паводле праекта А. Міхайлава(руск.) бел.; рэканструяваны ў 1856 годзе, архітэктар А. К. Кавас). Напачатку ставіліся замежныя і перыя расійскія оперы і балеты, пазней — шэдэўры сусветнай класікі і сучасных кампазітараў). З пачатку 20 стагоддзя сусветнае прызнанне атрымала руская вакальная (Ф. Шаляпін, А. Няжданава, Л. Собінаў) і балетная (К. Гельцэр, А. Горскі(руск.) бел.) школы, звязаныя з дзейнасцю Вялікага тэатра. З 1919 года акадэмічны. У 1924-59 гадах у памяшканні былога Опернага тэатра Зіміна(руск.) бел. працаваў філіял Вялікага тэатра, у 1961-89 гадах спектаклі ішлі і ў Крамлёўскім Палацы з’ездаў (сучасны Дзяржаўны Крамлёўскі Палац).

У розныя гады ў тэатры працавалі: дырыжоры М. Галаванаў(руск.) бел., Г. Раждзественскі, Я. Святланаў; спевакі В. Барсава(руск.) бел., Н. Абухава(руск.) бел., С. Лемешаў, І. Казлоўскі, І. Архіпава(руск.) бел., Г. Вішнеўская, У. Атлантаў(руск.) бел., Алена Васілеўна Абразцова, Я. Несцярэнка(руск.) бел., Т. Сіняўская, Т. Мілашкіна(руск.) бел., Б. Рудэнка(руск.) бел., Ю. Гуляеў(руск.) бел., А. Вядзернікаў(руск.) бел., Ю. Мазурок(руск.) бел.; салісты балета Г. Уланава, В. Лепяшынская(руск.) бел., М. Сямёнава, М. Плісецкая, Н. Бяссмертнава, К. Максімава, У. Васільеў, М. Ліепа, В. Гардзееў(руск.) бел., Н. Сямізорава(руск.) бел., Н. Ананіяшвілі(руск.) бел.; рэжысёры Л. Баратаў(руск.) бел., Б. Пакроўскі(руск.) бел.; балетмайстры Л. Лаўроўскі, Ю. Грыгаровіч.

Галерэя

Літаратура

Зноскі

  1. 1 2 3 4 European Theatre Architecture — Arts and Theatre Institute. Праверана 21 лютага 2020.
  2. Анатолий Иксанов уволен с должности гендиректора Большого театра
  3. Большой театр возглавил Владимир Урин
  4. Туган Сохиев стал новым музыкальным руководителем Большого театра
Тэмы гэтай старонкі (8):
Славутасці Масквы
Вікіпедыя:Запыты на пераклад з рускай
Тэатры Масквы
Тэатры паводле алфавіта
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Вікіпедыя:Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Вялікі тэатр