wd wp Пошук:

Апера Ле Пелецье

Апера́ Ле Пелецье (фр.: Salle Le Peletier / Opéra Le Peletier[1]) — оперны тэатр у Парыжы, які дзейнічаў з 1821 па 1873 год. На працягу свайго існавання тэатр называўся па-рознаму, найбольш важнымі з іх былі: Тэатр Каралеўскай акадэміі музыкі (1821—1848), Опера Нацыя (1848—1850), Тэатр Нацыянальнай акадэміі музыкі (1850—1852), Тэатр Імператарскай Акадэміі музыкі (1852—1854), Імператарскі оперны тэатр (1854—1870), Нацыянальны оперны тэатр (1870—1873).[2]

Тэатр, які знаходзіўся на вуліцы Ле Пелецье, дом № 12, быў спраектаваны і пабудаваны архітэктарам Франсуа Дэбрэ на месцы саду атэля De Choiseul.[1] Зала была разлічана на 1800 месцаў. Асаблівасці канструкцыі забяспечвалі добры гук.[3]

Тэатр быў знішчаны пажарам у ноч з 28 на 29 кастрычніка 1873 года. Пажар працягваўся 24 гадзіны і нанёс вялікі ўрон. Страта будынка паскорыла работы па ўзвядзенні Опера Гарнье, распачатыя ў 1860 годзе. Да 5 студзеня 1875 года, калі быў адкрыты новы тэатр, трупа выступала ў зале Вантадур(руск.) бел..

Гісторыя

Пастаноўка оперы Шарля-Сымона Катэля(руск.) бел. «Баядэркі(англ.) бел.» на адкрыцці зала Парыжскай оперы на вуліцы Ле Пелецье 16 жніўня 1821 года.

Калі пляменнік караля Людовіка XVIII, Шарль-Фердынанд, герцаг Берыйскі(руск.) бел., быў зарэзаны ў ноч на 13 лютага 1820 года перад былым тэатрам Парыжскай оперы на вуліцы Рышэлье(руск.) бел. (фр.: Salle de la Rue de Richelieu), кароль вырашыў, што тэатр будзе знесены, каб на яго месцы пабудаваць памятную капліцу. Аднак праект пабудовы капліцы так і не быў рэалізаваны з-за рэвалюцыі 1830 года. Сёння фантан Лувуа(англ.) бел. на плошчы Лувуа займае месца, дзе павіна была быць пабудавана капліца.[4] Тэатр на вуліцы Рышэлье быў галоўным месцам Парыжскай оперы з 1794 года. Вельмі хутка пасля смерці свайго пляменніка ў лютым 1820 года кароль даручыў архітэктару Франсуа Дэбрэ спраектаваць новы тэатр для оперы на вуліцы Ле Пелецье, праект якога быў завершаны праз год. Падчас будаўніцтва оперныя і балетныя трупы занялі тэатр Фавар і тэатр Лувуа(англ.) бел..[5]

Апера Ле Пелецье была ўрачыста адкрыта 16 жніўня 1821 года змешанай пастаноўкай, якая складалася з гімна «Vive Henry VIII», оперы кампазітара Ш.-С. Катэля(руск.) бел. «Баядэркі(англ.) бел.» і балет балетмайстра П. Гардэля «Вяртанне Зефіра».[6] Нягледзячы на тое, што тэатр павінен быў быць часовым і быў пабудаваны з дрэва і гіпсу, ён працягваў выкарыстоўвацца больш за пяцьдзясят гадоў. Многія з вялікіх опер 19 стагоддзя былі ўпершыню прадстаўлены на яго сцэне, сярод іх: «Вільгельм Тэль(руск.) бел.» Дж. Расіні (1829), «Роберт-д’ябал(руск.) бел.» Дж. Меербера (1831), «Жыдоўка(руск.) бел.» Ф. Галеві(руск.) бел. (1835) і «Дон Карлас» Дж. Вердзі (1867).[7]

Тэатр, плошча якога складала 14 000 квадратных метраў са сцэнай у 104 футы, быў даволі перадавым для свайго часу. 6 лютага 1822 года газ быў упершыню выкарыстаны для асвятлення сцэнічных эфектаў у оперы Нікаля Ізуара(руск.) бел. «Аладзін, або Чароўная лямпа».[8] Сцэну і аркестровую яму(руск.) бел. можна была прыбіраць, каб ператвараць глядзельную залу ў масіўную залу, дзе можна было ладзіць вялікія балі і іншыя гулянні.

Балет

Нараўне з балетам Тэатра Яе Вялікасці(руск.) бел. ў Лондане, Апера Ле Пелецье стала месцам росквіту рамантычнага балета(англ.) бел., а такія балетмайстры, як Жуль Перо, Артур Сен-Леон, Філіпа Тальёні, Жазеф Мазілье, Жан Каралі і Поль Тальёні, паставілі шмат шэдэўраў для балета Парыжскай оперы. Сярод гэтых твораў: «Сільфіда(англ.) бел.» (1832), «Жызель(англ.) бел.» (1841), «Пахіта(англ.) бел.» (1846), «Карсар(англ.) бел.» (1856), «Матылёк(англ.) бел.» (1860), «Ручай» (1866) і «Капелія» (1870). Сярод вялікіх балерын, якія ўпрыгожылі сцэну ў гэты час, былі Марыя Тальёні, Карлота Грызі, Караліна Разаці, Фані Эльслер, Люсіль Гран і Фані Чэрыта.

Шахматы

У 1858 годзе Апера Ле Пелецье стала месцам правядзення адной з самых вядомых гульняў у гісторыі шахмат — Опернай партыі(руск.) бел. паміж амерыканскім майстрам Полам Марфі (белыя) і двума французскімі арыстакратамі: герцагам Брансвікскім і графам Ісуарам. Гульня праходзіла ў асабістай ложы герцага падчас выканання «Нормы(руск.) бел.» В. Беліні.[10]

Пажар

У ноч на 29 кастрычніка 1873 года тэатр напаткаў той жа лёс, што і многіх яго папярэднікаў: ён быў знішчаны пажарам, які бушаваў на працягу 27 гадзін і, як мяркуюць, пачаўся з-за інавацыйнага газавага асвятлення ў тэатры. На шчасце, у 1858 годзе імператар Напалеон III наняў грамадзянскага планіроўшчыка барона Асмана для пачатку будаўніцтва другога тэатра для Парыжскай оперы і балета па праекце архітэктара Шарля Гарнье. У 1875 годзе быў урачыста адкрыты новы тэатр, сёння вядомы як опера Гарнье.

Галерэя

Вядомыя прэм’еры

Оперы

Балеты

Зноскі

  1. 1 2 Mead, Christopher Curtis (1991). Charles Garnier’s Paris Opera. Cambridge, Massachusetts: The MIT Press.
  2. Levin, Alicia. «A documentary overview of musical theaters in Paris, 1830—1900» in Fauser 2009, p. 382.
  3. Paris, Nouveau guide des voyageurs, p. 240.
  4. Barbier 1995, pp. 34—35.
  5. Pitou 1983, 1: 38, 44.
  6. Pitou 1990, pp. 758—760.
  7. Simeone 2000, p. 192.
  8. Simeone 2000, pp. 191—192.
  9. Almanach des spectacles, J.-N. Barba, 1831 S. 23 (online).
  10. The Exploits and Triumphs, in Europe, of Paul Morphy, the Chess Champion, Frederick Edge, D. Appleton and Company, New York (1859) pp. 172—173.
  11. Прэм’ера «Фаўста» Гуно адбылася ў тэатры Лірык у Парыжы 19 сакавіка 1859 года як «апера камік» з вусным дыялогам. Рэчытатывы былі дададзены да пастаноўкі ў Страсбургу ў красавіку 1860 года. Упершыню была выканана Парыжскай операй (з даданнем балетнай музыкі) 3 сакавіка 1869 года. Гл. Loewenberg 1978, калонка 939.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Тэатры паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай