wd wp Пошук:

Тэатральная Беларусь

Тэатральная Беларусь — двухтомная энцыклапедыя, першы ў гісторыі беларускага народа галіновы даведнік па тэатральным мастацтве. Выдадзена ў 20022003 гадах у Мінску выдавецтвам «Беларуская Энцыклапедыя» імя П. Броўкі.

Уключае больш за 2 тысячы артыкулаў, прысвечаных народнаму, прафесійнаму, аматарскаму тэатральнаму мастацтву, яго жанрам і формам, акцёрскаму мастацтву, рэжысуры, драматургіі, сцэнаграфіі, навукова-даследчай рабоце ў галіне тэатра. Асвятляюцца тэатральнае жыццё гарадоў, творчасць асобных тэатраў, прыведзены іх храналагічныя рэпертуарныя спісы. Асобныя артыкулы прысвечаны найбольш значным пастаноўкам п’ес, опер, балетаў, аперэт.

У выданні значнае месца адведзена біяграфічным артыкулам пра акцёраў, рэжысёраў, драматургаў, кампазітараў, дырыжораў. Прыведзена найбольш ужывальная тэатральная тэрміналогія, а таксама змешчаны артыкулы па выяўленчым мастацтве, літаратуры, фальклоры, друку, радыё, тэлебачанні і інш., якія маюць адносіны да тэатральнага мастацтва.

У выданні 1,4 тыс. чорна-белых і каляровых ілюстрацый.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Беларускія энцыклапедыі
Тэатр Беларусі