wd wp Пошук:

Гісторыя Кітая

Асноўны артыкул: Кітай Кітайская цывілізацыя — адна з найбольш старажытных у свеце.

Храналогія гісторыі Кітая

Храналогія вядзецца з 841 да н.э. Да гэтага перыяда — даты умоўныя. Існуюць міфалагізіраваныя перыяды, пачатак іх вядзецца, па некаторых крыніцах, ад часу з’яўлення першага чалавека на тэрыторыі Кітая (сінантрапа), а працягласць міфалагічнага перыяда «самай глыбокай даўніны» складае 2 757 780 год.

Аднастайнасць у храналогіі адсутнічае. Адна з найлепшых (дасканала вывераная):

Заходняя Чжоў (Сi Чжоў [Xi Zhou]) 1122—771 да н.э. (праблемныя даты) Усходняя Чжоў (Дун Чжоў [Dong Zhou]) 770—256 да н.э. Вёсны і восені (Чунь цю [Chun cju]) 722—481 да н.э. (праблемныя даты) Эпоха Ваюючых царстваў (Чжань го [Zhan guo]) 403 (праблемная дата) —221 да н.э.

Заходняя Хань (Сі Хань [Xi Han]) 206 да н.э. — 8 н.э. Новая (Сінь [Xin]) 923 Імператар Гэн Шы [Geng Shi] 2325 Усходняя Хань (Дун Хань [Dong Han]) 25220

Вэй [Wei] 220265 Шу [Shu] 221263 У [Wu] 229280

Заходняя Цзінь (Сі Цзінь [Xi Jin]) 265316 Усходняя Цзінь (Дун Цзінь [Dong Jin]) 317420

Хань [Han] 304—318 і Ранняя Чжао (Цянь Чжао [Qian Zhao]) 318329 Вялікая Хань (Чэн Хань [Cheng Han]) 304347 Ранняя Лян (Цянь Лян [Qian Liang]) 314376 Позняя Чжао (Хоў Чжао [Hou Zhao]) 319351 Ранняя Янь (Цянь Янь [Qian Yan]) 337370 Ранняя Цынь (Цянь Цынь [Qian Qin]) 351394 Позняя Цынь (Хоў Цынь [Hou Qin]) 384417 Позняя Янь (Хоў Янь [Hou Yan]) 384409 Заходняя Цынь (Сі Цынь [Xi Qin]) 385431 Позняя Лян (Хоў Лян [Hou Liang]) 386403 Паўднёвая Лян (Нань Лян [Nan Liang]) 397414 Паўднёвая Янь (Нянь Янь [Nan Yan]) 398410 Заходняя Лян (Сі Лян [Xi Liang]) 400421 Паўночная Лян (Бэй Лян [Bei Liang]) 401439 Ся [Xia] 407431 Паўночная Янь (Бэй Янь [Bei Yan]) 409436

Паўднёвыя дынастыі (Нань чао [Nan chao]): Сун [Song] 420479 Цы [Qi] 479502 Лян [Liang] 502557 Чэнь [Chen] 557589 Паўночныя дынастыі (Бэй чао [Bei chao]): Паўночная Вэй (Бэй Вэй [Bei Wei]) 386534 Усходняя Вэй (Дун Вэй [Dong Wei]) 534550 Заходняя Вэй (Сі Вэй [Xi Wei]) 535557 Паўночная Цы (Бэй Цы [Bei Qi]) 550577 Паўночная Чжоў (Бэй Чжоў [Bei Zhou]) 557581

Чжоў [Zhou] 690705

Позняя Лян (Хоў Лян [Hou Liang]) 907923 Позняя Тан (Хоў Тан [Hou Tang]) 923936 Позняя Цзынь (Хоў Цзынь [Hou Jin]) 936946 Позняя Хань (Хоў Хань [Hou Han]) 947950 Позняя Чжоу (Хоў Чжоў [Hou Zhou]) 951959

Паўночная Сун (Бэй Сун [Bei Song]) 9601127 Паўднёвая Сун (Нань Сун [Nan Song]) 11271279

У апошні час нароўні з дзяржавай Сун (9601279) раўнапраўнымі удзельнікамі гістарычнага працэса ў Кітаі становяцца дзяржава кіданяў Ляо (9071125) і дзяржава чжурчжэняў Цзінь (11251234). Былі і раней прыклады таго, што ў гісторыю Кітая ўключаліся дзяржавы, створаныя неханьскімі народамі, напрыклад, дзяржава народа тоба — Паўночная Вэй. Але гэта адносілася толькі да тых перыядаў, калі не было адзінай цэнтральнай улады ханьцаў.

Гэтую новую тэндэнцыю трэба разумець у тым сэнсе, што храналогіі пачынаюць аспрэчваць права ханьцаў на выключнае месца ў кітайскай гісторыі, вызваляючы месца ў гістарычным мінулым для іншых народаў сучаснага Кітая. Варта разглядаць гэта ў кантэксце сучаснай палітыкі адносна нацыянальных меншасцей.

Дагістарычны Кітай

Чалавек з’явіўся тут у эпоху ранняга палеаліту (больш за 1,7 млн гадоў назад; найбольш вядомы сінантрап, які жыў больш за 500 тыс. гадоў назад). Выяўлены неалітычныя культуры Яншаа і Луншань.

5 тысяч гадоў таму, у раёнах ракі Хуанхэ, сярэдняй і ніжняй частках ракі Янцзы, а таксама ракі Заходняй Ляахэ з’явілася краіна і наступіла эпоха «старажытнай дзяржавы». У шэрагу руінаў гарадоў, якія адносяцца да 5500-3500 гадоў таму, былі знойдзеныя палацы і пахаванні вышэйшага саслоўя, месцазнаходжанні старажытных гарадоў велізарнымі плошчамі ад 2,8 да 4 млн кв. м, а таксама пахавальны інвентар, які паказвае класавую прыналежнасць. Больш за тое, у рэліквіі Таос быў знойдзены рэальны прыклад выкарыстання металургіі, самы ранні медны посуд і матэрыялы, якія вызначаюцца як пісьменнасць. Па словах Ван Вэя, даследчыка Інстытута археалогіі Акадэміі грамадскіх навук КНР, на аснове вышэйзгаданых доказаў можна лічыць, хоць дынастыя яшчэ не сфармавалася ў цэлым у той час, развіццё грамадства павінна было ўвайсці ў стадыю «цывілізацыі старажытнай краіны» перад перыядам дынастыі[1].

Дынастычны перыяд

Дынастыя Ся (2070 – 1600 гг. да н.э.)

Асноўны артыкул: Дынастыя Ся

Дынастыя Шан (1600 – 1046 гг. да н.э.)

Асноўны артыкул: Дынастыя Шан У эпоху бронзы ўзнікла кітайская протадзяржава Інь, або Шан (16—11 ст. да н.э.), у якой існавала прымітыўнае рабства, з’явілася папярэдніца іерагліфічнага пісьменства.

Дынастыя Чжоу (1046 – 256 гг. да н.э.)

Асноўны артыкул: Дынастыя Чжоу У перыяд праўлення дынастыі Чжоў (11—З ст. да н.э.) паскорылася развіццё ірыгацыйнага земляробства, аформіліся асноўныя філасофскія школы (канфуцыянства, даасізм і інш.), вылучылася некалькі самастойных царстваў.

Царства Цынь паступова заваявала астатнія царствы і стварыла адзіную Цыньскую імперыю (існавала ў 221—207 гг. да н.э.). Пры першым яе імператару Цынь Шыхуандзі уніфікавана пісьменства, якое з невялікімі мадыфікацыямі захавалася да цяперашняга часу, разгарнулася будаўніцтва Вялікай кітайскай сцяны.

У 206 г. да н.э. да ўлады прыйшла дынастыя Хань (заснавальнік Лю Бан, значныя дзеячы Ван Ман, Бань Чаа, Бань Гу), у час праўлення якой актывізаваліся гандлёвыя сувязі Кітая з Захадам па Вялікім шаўковым шляху, вынайдзена папера, адбылося паўстанне «жоўтых павязак».

Аслабленая міжусобіцамі, Ханьская імперыя ў 220 г. н.э. распалася на 3 царствы. З іх у 220—265 гг. узвысілася царства Вэй, якое аб’яднала Кітай пад уладай дынастыі Цзінь (265—420).

У 316 г. Паўночны Кітай заваявалі суседнія качавыя плямёны гунаў і сяньбі. У выніку тут склалася дынастыя Паўночная Вэй (правіла ў 386—534) са сталіцай у г. Нанкін. Перыяд 420—589 гг. вядомы як «перыяд паўночных і паўднёвых дынастый».

Першую спробу аб’яднаць Кітай зрабіла дынастыя Суй (581—618). Яе заснавальнік Ян Цзян (Вэньдзі) у 589 г. падпарадкаваў увесь Паўночны і Паўднёвы Кітай, а яго пераемнікі намагаліся падпарадкаваць і Карэю.

У 618 г. уладу захапіў Лі Юань і заснаваў дынастыю Тан (618—907). У пачатку 10 ст. на поўначы Кітая ўтварылася дзяржава кіданей, якія захапілі Маньчжурыю, частку Манголіі, частку Паўночнага Кітая і стварылі дзяржаву Ляа са сталіцай у горадзе Яньцзін (сучасны Пекін).

Перыяд Пяці дынастый (907—960) змянілі дынастыі Паўночная і Паўднёвая Сун (960—1279), Ляа (916—1125), Заходняе Ся (1034—1227), Цзінь (чжурчжэньская, 1115—1234).

У 1279 г. імперыю Сун заваяваў унук Чынгісхана Хубілай, які заснаваў Мангольскую дынастыю (па-кітайску Юань). У 1272 г. яна аб’яднала Кітай і правіла ім да 1368 г. У гэты перыяд у Кітаі пачалі вырошчваць бавоўну, вынайшлі наборны шрыфт.

У часы дынастыі Мін (правіла з 1368 да 1644) яе ўлада паступова пашырылася на Тыбет, В’етнам, пачалося перасяленне кітайцаў у Інданезію і Індакітай. Значнага росквіту дасягнулі вырабы шаўковых і баваўняных тканін, пісчай паперы, шкла і інш.

У 16 ст. ў Кітай марскім шляхам пачалі пранікаць еўрапейцыпартугальцы (каланізавалі Аамынь), іспанцы і галандцы, з’явіліся езуіты (прапаведавалі хрысціянства, вывучалі краіну).

Дынастыя Цын

У 1644—1912 гг. у Кітаі панавала маньчжурская дынастыя Цын, якая стварыла дэспатычную манархію і праводзіла палітыку знешняй ізаляцыі краіны. У 17 ст. пачаліся гандлёвыя і дыпламатычныя адносіны Кітая з Расіяй (гл. Нерчынскі дагавор 1689, Кяхцінскі дагавор 1727).

Экспансія заходніх дзяржаў у Кітай У 1-й палавіне 19 ст. узмацнілася каланіяльная экспансія ў Кітай еўрапейскіх дзяржаў, пераважна Вялікабрытаніі. Паражэнне Кітая ў англа-кітайскай вайне 1840—42 (т.зв. 1-я «опіумная» вайна) вымусіла яго паводле Нанкінскага дагавора 1842 перадаць пад уладу Вялікабрытаніі востраў Сянган (Ганконг), адкрыць для англійскага гандлю 5 партоў і інш. У 1844 г. ЗША і Францыя навязалі Кітаю дагаворы аб гандлёвых і іншых прывілеях; ён стаў ператварацца ў паўкалонію. Рост падаткаў і спад рамеснай вытворчасці з-за наплыву замежных тавараў выклікалі ў сярэдзіне 19 ст. больш за 100 хваляванняў і паўстанняў, у т.л. Тайпінскае паўстанне сялян у 1850—64.

Пасля англа-франка-кітайскай вайны 1856—60 (т.зв. 2-я «опіумная» вайна) у Кітаі яшчэ больш узмацніліся каланіяльныя пазіцыі замежных дзяржаў, у т.л. Расіі (гл. Цяньцзіньскі трактат 1858, Пекінскія дагаворы 1860); паводле Айгунскага дагавора 1858 і Пекінскага трактата 1860 вызначана кітайска-расійская мяжа.

У 2-й палавіне 19 ст. ў Кітаі пачалі ўзнікаць нацыянальныя прадпрыемствы ў ваеннай, горназдабыўной і лёгкай прамысловасці, адзначаны спробы рэформ па капіталістычнай мадэрнізацыі кітайскага грамадства (гл. Кан Ювэй, Лян Цічаа, Тань Сытун).

У выніку франка-кітайскай вайны 1884—85 Кітай страціў уплыў у В’етнаме. Экспансія Японіі (у 1874 г. спрабавала захапіць востраў Тайвань, у 1879 г. — астравы Рукю) прывяла да абвастрэння кітайска-японскіх адносін і япона-кітайскай вайны 1894—95. Паводле Сіманасекскага дагавора 1895 г. Кітай страціў намінальны суверэнітэт над Карэяй, перадаў пад уладу Японіі Ляадунскі паўвостраў, Тайвань, астравы Пэнхуледаа.

У канцы 19 ст. павялічылася эканамічнае пранікненне ў Кітай ЗША, якія абвясцілі палітыку «адчыненых дзвярэй». Ва умовах падзелу краіны на сферы ўплыву паміж вядучымі дзяржавамі свету і абвастрэння сацыяльна-эканамічных праблем, сярод кітайцаў узмацніліся антыіншаземныя настроі, што стала адной з прычын Іхэтуаньскага паўстання (1899—1901, у Еўропе больш вядома як Баксёрскае паўстанне). Пасля яго задушэння Кітай канчаткова ператвораны ў паўкалонію (паводле «Заключнага дагавора» 1901 іншаземцы маглі трымаць у Кітаі свае войскі, флот і г.д.).

Найноўшая гісторыя

Кітайская рэспубліка

Асноўныя артыкулы: Кітайская Рэспубліка, 1912–1949, Гісторыя Кітайскай Рэспублікі і Кітай у Першай сусветнай вайне

Сунь Ятсен, заснавальнік і першы прэзідэнт Кітайскай Рэспублікі

Паражэнні Кітая ад заходніх дзяржаў і прывілеяванае становішча іншаземцаў прывялі да таго, што з пачатку 20 ст. ў Кітаі актывізаваўся нацыянальна-вызваленчы рух пад кіраўніцтвам Сунь Ятсена і іншых лідараў, які перарос у Сіньхайскую рэвалюцыю (1911—13). У ходзе яе ў Кітаі была звергнута манархія, абвешчана рэспубліка з цэнтрам у Нанкіне (у снежні 1911 — лютым 1912 яе часовым прэзідэнтам быў Сунь Ятсен, які потым перадаў уладу генералу Юань Шыкаю, які сфарміраваў урад у Пекіне), заснавана нацыянальная партыя — Гаміньдан (у лістападзе 1913 г. забаронена), фактычна самастойнымі сталі Тыбет і Знешняя Манголія.

У пачатку 1-й сусветнай вайны Кітай захоўваў нейтралітэт. Але ў студзені 1915 г. Японія выступіла з 21 патрабаваннем — разгорнутай праграмай ператварэння Кітая ў залежную ад яе краіну, пагражаючы ў выпадку адхілення патрабаванняў выкарыстаць ваенную сілу. Урад Юань Шыкая ў маі 1915 г. мусіў прыняць большую частку гэтага ультыматуму. Спроба Юань Шыкая абвясціць сябе імператарам (канец 1915) выклікала ў Кітаі антыманархічны рух і адасабленне ад пекінскага ўрада паўднёвых правінцый (Юньнань, Гуйчжоу, Гуансі), дзе быў створаны ўрад на чале з Сунь Ятсенам (1917—19).

Пасля 1-й сусветнай вайны (у ёй Кітай сімвалічна ўдзельнічаў на баку Антанты) узнікла Камуністычная партыя Кітая (КПК), склаўся саюз Гаміньдана і КПК. Пад націскам рэвалюцыйнага руху (цэнтр — правінцыя Гуандун) пекінскі ўрад 31 мая 1924 г. падпісаў пагадненне аб агульных прынцыпах для ўрэгулявання пытанняў паміж СССР і Кітаем, паводле якога паміж імі ўстаноўлены дыпламатычныя адносіны і сумеснае кіраванне Кітайскай Чанчуньскай чыгункай (пазней вакол яе адбыўся савецка-кітайскі канфлікт 1929).

Грамадзянская вайна. Вайна з Японіяй

Асноўныя артыкулы: Грамадзянская вайна ў Кітаі і Другая япона-кітайская вайна, 1937—1945 Пасля смерці Сунь Ятсена (1925) і рэвалюцыі 1925—27 у Кітаі ў Нанкіне створаны гамінданаўскі ўрад на чале з Чан Кайшы, распаўся саюз Гаміндана і КПК.

Камуністы стварылі ў паўднёвых і іншых раёнах (т.зв. вызваленыя раёны) атрады Чырвонай Арміі Кітая (ЧАК) і мясцовыя органы ўлады — Саветы. Гамінданаўскія войскі ў 1930—36 зрабілі 5 карных паходаў супраць ЧАК. У канцы 1931 г. Паўночна-Усходні Кітай акупіравалі японскія войскі, у 1932 г. тут утворана марыянетачная дзяржава Маньчжоу-го на чале з імператарам Пу І (апошні з дынастыі Цын).

Пасля Нацыянальна-вызваленчай вайны кітайскага народа супраць японскіх захопнікаў 1937—45 (выгнанню японцаў з краіны спрыялі поспехі войск СССР у ходзе савецка-японскай вайны 1945) у Кітаі аднавілася грамадзянская вайна (1946—49), якая закончылася паражэннем Чан Кайшы і яго прыхільнікаў (эмігрыравалі на Тайвань, дзе ў 1950 г. заснавалі Рэспубліку Кітай, якая да 1971 г. была членам ААН). Да ўлады прыйшла КПК.

Кітайская Народная Рэспубліка

Асноўны артыкул: Гісторыя Кітайскай Народнай Рэспублікі 1 кастрычніка 1949 г. у Пекіне абвешчана Кітайская Народная Рэспубліка (КНР). У краіне разгарнулася будаўніцтва сацыялізму на ўзор СССР, які аказваў ёй значную эканамічную дапамогу. Кітай удзельнічаў (пасылка «добраахвотнікаў») у Карэйскай вайне 1950—53 на баку Паўночнай Карэі, заняў Тыбет (1950, у 1959 г. было ліквідавана паўстанне тыбетцаў, што вымусіла Далай-ламу 14-га эмігрыраваць у Індыю).

Палітычнае кіраўніцтва КНР на чале з Маа Цзэдунам у 1958—1960 гг. намагалася фарсіраваць эканамічнае развіццё краіны («вялікі скачок»), у 1966 г. разгарнула «культурную рэвалюцыю» (гл. таксама хунвейбіны). Адначасова пагоршыліся кітайска-савецкія адносіны (гл. Савецка-кітайскі канфлікт 1969).

Пасля смерці Маа Цзэдуна (верасень 1976) да ўлады ў Кітаі прыйшло прагматычнае і рэфарматарскае крыло КПК на чале з Дэн Сяапінам, якое ў 1978 г. пачало курс на рыначныя пераўтварэнні ў эканоміцы (у т.л. шляхам стварэння сумесных прадпрыемстваў і спецыяльных эканамічных зон), што дазволіла вырашыць або змякчыць харчовыя і іншыя сацыяльныя праблемы. 18 снежня 1978 года адкрыўся трэці пленум ЦК КПК 11-га склікання. У ходзе гэтага пасяджэння было вылучана прапанова аб зняцці працоўнага цэнтра Партыі і дзяржавы да эканамічнага будаўніцтва, а таксама аб ажыццяўленні гістарычнага рашэння аб палітыцы рэформаў і адкрытасці. Менавіта тады быў зроблены вялікі паваротны крок, які валодае велізарным значэннем, з моманту станаўлення новага Кітая[2].

2 жніўня 1984 г. заключаны кітайска-брытанскі дагавор аб вяртанні Кітаю Ганконга (з 1 ліпеня 1997 г.). 4 чэрвеня 1989 г. на плошчы Цяньаньмэнь у Пекіне адбылося значнае сацыяльнае выступленне пад лозунгам дэмакратызацыі кітайскага грамадства (у сутыкненнях з войскамі і паліцыяй загінула каля 3 тыс. чал., пераважна студэнтаў).

З 1993 г. кіраўнік дзяржавы (старшыня КНР) — Цзян Цзэмінь. Кітай пачаў перагаворны працэс па ўрэгуляванні спрэчных пытанняў з Тайванем (вакол яго статуса, красавік 1993), Індыяй (аб пагранічным канфлікце ў Гімалаях, верасень 1993), В’етнамам (пагадненне аб мірным урэгуляванні пагранічнага канфлікту, кастрычнік 1993).

У 1980-я гг. нармалізаваны кітайска-савецкія адносіны, у 1997—98 гг. дэмаркіравана граніца Кітая з Расійскай Федэрацыяй (правапераемніца СССР). Дыпламатычныя адносіны з Рэспублікай Беларусь устаноўлены ў студзені 1992 г.

Кітай — член ААН (з 1971), Азіяцка-Ціхаакіянскай эканамічнай кааперацыі.

Зноскі

  1. Кітайскай цывілізацыі — 5000 гадоў
  2. zviazda.by

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Вікіпедыя:Старонкі з модулем Hatnote з чырвонай спасылкай
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Гісторыя Кітая
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара