wd wp Пошук:

Плошча Цяньаньмэнь

Плошча Цяньаньмэнь (кіт.: 天安门广场) — вялікая плошча ў цэнтры Пекіна — сталіцы Кітайскай Народнай Рэспублікі. Названая ў гонар брамы Цяньаньмэнь (даслоўна «Брама Нябеснага Спакою»), якая знаходзіцца на поўнач ад плошчы і аддзяляюе яе ад Забароненага Горада.

Выгляд з Брамы Нябеснага Спакою

Плошча Цяньаньмэнь традыцыйна лічыцца сімвалічным сэрцам кітайскай нацыі. За межамі Кітая плошча набыла сумную вядомасць у сувязі з падаўленнем студэнцкіх пратэстаў у чэрвені 1989 года.

Да плошчы прымыкаюць будынак кітайскага парламента — Дом народных сходаў і ультрасучасны Вялікі нацыянальны оперны тэатр, паблізу размешчаны Нацыянальны цэнтр выканальніцкіх мастацтваў

180°-панарама Плошчы Цяньаньмэнь

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (1):
Пекін