wd wp Пошук:

Лян Цічаа

Лян Цічаа (23.2.1873, правінцыя Гуандун, Кітай — 19.1.1929) — кітайскі палітычны дзеяч, гісторык.

Біяграфія

Выступаў за спалучэнне канфуцыянскіх традыцый з еўрапейскімі новаўвядзеннямі. У час «Сто дзён рэформ» (1898) дарадца імператара Гуансюя. Пасля паражэння рэфарматараў эміграваў у Японію, сумесна з Кан Ювэем стварыў канстытуцыйна-манархічны Саюз абароны імператара. Вярнуўся ў Кітай у 1912 г. у час Сіньхайскай рэвалюцыі 1911—13. Стварыў Прагрэсіўную партыю. Падтрымаў прэзідэнта Юань Шыкая супраць Сунь Ятсена, але асудзіў спробу першага абвясціць сябе імператарам. З 1923 г. узначальваў кітайскую секцыю ПЭН-клуба, выкладаў у Пекінскім універсітэце. Аўтар філасофскіх і гістарычных прац, п’ес, вершаў і інш.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Liang Qichao // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118970070 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  4. China Biographical Database

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Памерлі ў 1929 годзе
Катэгорыя·Гісторыкі Кітая
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 лютага
Катэгорыя·Палітыкі Кітая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Філосафы Кітая
Катэгорыя·Члены Гаміньдана
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1873 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Памерлі ў Пекіне
Катэгорыя·Выкладчыкі ўніверсітэта Цынхуа
Катэгорыя·Памерлі 19 студзеня