wd wp Пошук:

Дэн Сяапін

Дэн Сяапін[7] (22 жніўня 1904 — 19 лютага 1997) — дзяржаўны, палітычны і ваенны дзеяч Кітая. Палітык-рэфарматар, дзеяч Камуністычнай партыі Кітая; хоць ніколі не займаў пост кіраўніка краіны, але быў фактычным кіраўніком Кітая з канца 1970-х да пачатку 1990-х гг.

Біяграфія

Нарадзіўся ў правінцыі Сычуань. На пач. 1920-х гадоў вучыўся і працаваў у Францыі. 3 1924 член Кампартыі Кітая. У 1925—27 вучыўся ў СССР. Удзельнік Вялікага паходу Кітайскай Чырвонай арміі (1934—36). У час антыяпонскага супраціўлення (1937—45) кіраваў баявымі аперацыямі.

3 1952 неаднаразова займаў пост намесніка прэм’ера Дзяржаўнага савета КНР. У 1977—80 начальнік Генштаба Народна-вызваленчай арміі. У 1983—90 Старшыня Цэнтральнага ваеннага савета КНР (фактычна галоўнакамандуючы арміяй). 3 1945 член ЦК КПК, у 1956—66 генеральны сакратар ЦК партыі. Рэпрэсіраваны ў перыяд «культурнай рэвалюцыі».

Пасля 1978 фактычна вызначаў палітыку краіны, быў ініцыятарам курсу на правядзенне эканамічных рэформ, будашніцтва сацыялізму з кітайскай спецыфікай. Вывеў Кітай з руін «культурнай рэвалюцыі», добраахвотнай самаізаляцыі, садзейнічаў прытоку заходніх інвестыцый, нармалізацыі адносін Кітая з СССР і ЗША, паставіў краіну на рэйкі рыначных рэформ ва ўмовах захавання сацыялістычнай ідэалогіі і дзяржаўнага кантролю, што прывяло краіну да эканамічнага буму.

Успадкаваўшы разбураны сацыяльнымі і палітычнымі канфліктамі Кітай пасля «культурнай рэвалюцыі», Дэн стаў ядром другога пакалення кітайскіх кіраўнікоў. Ён стаў інструментам ўкаранення новага мыслення, распрацаваў прынцып «сацыялізму з кітайскай спецыфікай», стаў ініцыятарам эканамічных рэформаў у Кітаі і зрабіў краіну часткай сусветнага рынку. Ён заклаў асновы для эканамічнага развіцця Кітая, што дазволіла Кітаю атрымаць рэпутацыю краіны з самой хуткарослай эканомікай у свеце.

У 1990 пакінуў дзяржаўныя пасады, але захаваў ролю духоўнага лідара КНР.

Зноскі

  1. Immanuel C.Y. Hsü The Rise of Modern China — 6 — USA: OUP, 2000. — P. 974. — 1136 p. — ISBN 978-0-19-512504-7
  2. Deng Xiaoping // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. кітайская Вікіпедыя — 2002.
  4. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  5. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  6. Immanuel C.Y. Hsü The Rise of Modern China — 6 — USA: OUP, 2000. — P. 946. — 1136 p. — ISBN 978-0-19-512504-7
  7. Напісанне імя і прозвішча ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.6., Мн., 1998, С.353.

Літаратура

Спасылкі

Папярэднік:
Хуа Гафэн
Старшыня Цэнтральнага ваеннага савета КНР
1981–1989
Пераемнік:
Цзян Цзэмінь
Тэмы гэтай старонкі (20):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Палітыкі Кітая
Міністры фінансаў КНР
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Рэвалюцыянеры Кітая
Нарадзіліся ў Сычуані
Культурная рэвалюцыя ў Кітаі
Памерлі ў 1997 годзе
Вікіпедыя:Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Нарадзіліся 22 жніўня
Памерлі ў Пекіне
Нарадзіліся ў 1904 годзе
Памерлі 19 лютага
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Памерлі ад хваробы Паркінсана
Асобы
Чалавек года па версіі часопіса «Time»
Генеральныя сакратары ЦК КПК