wd wp Пошук:

Царства Цынь

Цынь (кіт. 秦) — старажытнакітайскае царства.

Узнікла каля Х ст. да н.э. Першапачаткова залежала ад дынастыі Чжоў. Яго тэрыторыя ўключала заходнія і паўночна-заходнія часткі сучаснай правінцыі Шэньсі, усходнюю частку Ганьсу і поўнач Сычуані.

У перыяд Чжань-го (V—III ст. да н.э.) была адной з 7 магутных дзяржаў Кітая. Узмацненне Цынь звязана з рэформамі Шан Яна. У сярэдзіне IV ст. да н.э. пачало барацьбу супраць іншых царстваў і да 221 да н.э. падпарадкавала іх, стварыўшы цэнтралізаваную імперыю Цынь. Заснавальнік імперыі — Цынь Шыхуандзі (259—210 да н.э.), правіцель царства Цынь (246—221 да н.э.) і імператар (221 да н.э. — 210 да н.э.). Пры ім дзяржава падзелена на 36 адміністрацыйных акруг, уніфікавана пісьменнасць, створана адзіная сістэма мер і вагаў, пачалося будаўніцтва (у 215 да н.э.) Вялікай кітайскай сцяны. У 212 да н.э. жорстка расправіўся з канфуцыянцамі.

Узмацненне падатковага ціску і няспынныя войны выклікалі паўстанні пад кіраўніцтвам Чэнь Шэна, У Гуана, Лю Бана і інш. У 207 да н.э. войска Лю Бана захапіла сталіцу Сяньян, дынастыя Цынь спыніла існаванне.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Гісторыя Кітая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Былыя краіны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара