wd wp Пошук:

Паўстанне Жоўтых павязак

Паўста́нне «Жо́ўтых павя́зак» — сялянскае паўстанне ў Старажытным Кітаі ў 184—204 гг. Назва паходзіць ад жоўтых павязак, якія паўстанцы насілі на галаве.

Адзін з кіраўнікоў паўстання — Чжан Цзяо, ураджэнец Цзюйлу (правінцыя Хэбэй), які на працягу 10 гадоў аб’ядноўваў сялян на аснове прапаганды містычнага даоскага вучэння «пра шлях вялікай роўнасці».

Паўстанцы былі арганізаваны ў 36 вялікіх (больш за 10 тыс. чал.) і малых (па 6—7 тыс. чал.) атрадаў (фан). Супраць іх выступілі войскі імператара і буйных землеўладальнікаў, якія ліквідавалі паўстанне. Чжан Цзяо загінуў.

У хуткім часе ў правінцыі Хэбэй зноў паўсталі сяляне, якія утварылі «Армію чорных гор» (больш за 1 млн чал.). Пазней паўстанне канчаткова ліквідавана сіламі военачальнікаў Юань Шао, Цао Цао і інш.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Паўстанні ў Кітаі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Дынастыя Хань
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара