wd wp Пошук:

Цзян Цзэмінь

Цзян Цзэмінь (江泽民; 17 жніўня 1926, г. Янчжоў, правінцыя Цзянсу, Кітай — 30 лістапада 2022, Шанхай) — дзяржаўны і палітычны дзеяч Кітая, генеральны сакратар ЦК КПК з 1989 па 2002, старшыня Ваеннага савета ЦК КПК з 1989 па 2004, старшыня Цэнтральнага ваеннага савета КНР з 1990 па 2005, старшыня КНР з 1993 па 2003.

Біяграфія

Нарадзіўся 17 жніўня 1926 года ў г. Янчжоў (правінцыя Цзянсу) ў сям’і патомных інтэлігентаў. Дзед быў лекарам, якія вызнаваў кітайскую традыцыйную медыцыну, захапляўся жывапісам і каліграфіяй. Бацька пісаў вершы, у гады антыяпонскай вайны выдаваў патрыятычныя часопісы, уступіў у кампартыю, якая была ў падполлі. Ва ўзросце 28 гадоў загінуў у ўзброенай сутычцы. Цзян Цзэмінь пайшоў па слядах бацькі. Скончыў Шанхайскі політэхнічны інстытут «Цзяатун» (1947). У час вучобы далучыўся да падпольнай працы, у 1946 годзе ўступіў у Камуністычную партыю Кітая (КПК).

Працаваў на інжынерных і кіруючых пасадах на заводах і ў тэхналагічна-даследчых інстытутах, з 1973 года ў апараце 1-га Міністэрства машынабудавання. Стажыраваўся ў СССР (1955—1956), узначальваў групы кітайскіх спецыялістаў у Румыніі (1971—1973; з кітайскай дапамогай там пабудаваны 10 заводаў) і Пакістане (1976). З 1980 года — намеснік старшыні і адказны сакратар Дзяржаўнага камітэта па справах імпарту і экспарту, затым — намеснік старшыні і па сумяшчальніцтве начальнік сакратарыята Дзяржаўнага камітэта па кіраванні замежнымі інвестыцыямі.

3 1982 года — намеснік Міністра, Міністр электроннай прамысловасці КНР. Мэр г. Шанхай (1985—1988), сакратар яго гаркома КПК (1987—89), Член ЦК (1982—2002) і Палітбюро ЦК (1987—2002) КПК. Генеральны сакратар (чэрвень 1989 — лістапад 2002), старшыня Ваеннага савета (з лістапада 1989) ЦК КПК і старшыня КНР (сакавік 1993 — сакавік 2003). Праводзіў курс на паглыбленне рыначных рэформ пры захаванні кіруючай ролі КПК. У 2001 годзе наведаў з афіцыйным візітам Беларусь.

Памёр 30 лістапада 2022 года ў Шанхаі.

Зноскі

  1. Jiang Zemin // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Jiang Zemin // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 告全党全军全国各族人民书 — 2022. Праверана 30 лістапада 2022.
  4. geni.com — 2006. — 175000000 экз.
  5. http://news.sina.com.cn/c/nd/2017-01-09/doc-ifxzkssy1483790.shtml Праверана 26 мая 2021.
  6. Kuhn R. L. The Man Who Changed China: The Life and Legacy of Jiang ZeminRandom House, 2004.
  7. Jiang Zemin returns to spotlight with a salutory couplet to former schoolSouth China Morning Post, 2012. Праверана 20 жніўня 2014.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (25):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Збавіцеля
Катэгорыя·Кавалеры Нацыянальнага ордэна Хасэ Марці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Нядаўна памерлыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Залатога арла
Катэгорыя·Асобы на марках
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Памерлі 30 лістапада
Катэгорыя·Старшыні КНР
Катэгорыя·Мэры Шанхая
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Пушкіна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Артыкулы са спасылкамі на Вікікрыніцы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кітаі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1926 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Кітаі
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 жніўня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Асобы, якія памерлі менш за год таму
Катэгорыя·Генеральныя сакратары ЦК КПК
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Памерлі ў 2022 годзе